Беларуская мова
.pdf
Парушэнні пры вабары канчаткаў выклікаюцца перш за ўсё незасвоенасцю правіла, нявыпрацаванасцю навыкаў яго ўжывання. Па гэтай прычыне дапускаюцца памылкі тыпу на масту (мост), у спесе (спех), у русе
(рух), на Бузе (Буг), на пляцу (пляц), у гаю (гай) замест правiльнага на мосце,
успеху, у руху, на Бугу, на пляцы, у гаі.
Уасобных выпадках адзначаюцца памылкі як вынік уплыву адпаведных склонавых форм рускай мовы, напрыклад: у дзённіке, у сшытке, на лугу, на снягу, на мітынге замест правiльнага: у дзённіку, у сшытку, на лузе, на снезе, на мітынгу; параўн. рус.: в дневнике, в тетрадке, на лугу, на снегу, на митинге.
Пад уплывам народных гаворак размоўнага стылю, а таксама рускай мовы адзначаюцца ненарматыўныя, памылковыя варыянты ў творным склоне назоўнікаў жаночага роду з нулявым канчаткам тыпу далонью, солью, гразёю і інш., замест правiльнага: далонню, соллю, граззю.
Усістэме прыметнікавых марфалагічных норм “слабым” месцам з’яўляецца засваенне форм вышэйшай ступені параўнання. Часта блытаюць вышэйшую ступень параўнання ад прыслоўя і ад прыметніка, асабліва ў перакладах з рускай мовы, паколькі там гэтыя формы падобныя. Напрыклад, ад прыслоўя высоко і ад прыметніка высокий вышэйшая форма па-руску будзе
выше; он стоит выше (прыслоўе), он выше товарища (прыметнік). Так часта і па-беларуску і ў адным і ў другім выпадку перакладаюць словам вышэй, хоць у першым выпадку трэба ён стаіць вышэй (прыслоўе), а ў другім выпадку - ён вышэйшы за таварыша (прыметнік).
Ужыванне беларусамі-білінгвамі па-руску словазлучэнняў, злучнікавых і бяззлучнікавых канструкцый, якія не ўласцівы рускай мове, прыводзяць да сінтаксічнай інтэрферэнцыі. Напрыклад: Андрей долго с него смеялся. Я женился с ней в мае сорок пятого. С гнезда вылетела ласточка. Вернулся с Киева. Расскажите про ваши отношения в семье. Замест правiльнага: Андрей долго над ним смеялся. Я женился на ней в мае сорок пятого. Из гнезда вылетела ласточка. Вернулся из Киева. Расскажите о ваших отношениях в семье.
Сінтаксіс вывучае віды сувязей, на аснове якіх арганізуюцца словазлучэнні і сказы. Напрыклад, у сказе дзейнікі і выказнікі каардыніруюцца, прыметнікі ў словазлучэннях звычайна дапасуюцца да назоўнікаў, дзеясловы кіруюць назоўнікамі, а прыслоўі прымыкаюць да дзеясловаў. Усе гэтыя віды сувязі рэалізуюцца ў канкрэтных сінтаксічных канструкцыях, якія і вызначаюць сінтаксічную норму.
Найбольш пашырана і ўстойліва ўздзеянне рускай мовы выяўляецца ў канструкцыях кіравання. Параўнаем беларускія і рускія канструкцыі: дараваць каму – прощать кого, дзякаваць каму – благодарить кого, кпіць з каго – насмехаться над кем, схадзіць па што – сходить за чем, ажаніцца з кім – жениться на ком.
Пад уплывам рускіх форм адзначаецца памылковае ўжыванне прыназоўніка па з формай давальнага склону множнага ліку назоўніка замест формы меснага склону: па гарам, па лугам, па лясам, па начам замест правiльнага па гарах, па лугах, па лясах, па начах.
На маўленчую практыку значнае ўздзеянне аказваюць унутрымоўныя фактары. У прыватнасці, вынікам унутрымоўнай аналогіі можа быць наступная памылка пры выбары дзеяслоўнага кіравання. Напрыклад, назоўнік увага спалучаецца з рознымі дзеясловамі (звяртаць, удзяляць, праяўляць, засяроджваць), якія па-рознаму паводзяць сябе ў сінтаксічнай канструкцыі:
звяртаць увагу на каго, што; удзяляць увагу каму, чаму; праяўляць увагу да каго,
чаго; засяроджваць увагу на кім, чым. Па аналогіі з кіраваннем аднаго з гэтых дзеясловаў могуць памылкова будавацца ўсе канструкцыі.
Часам праблема выбару прыназоўнікавай формы ўскоснага склону звязана з унутрымоўнай варыянтнасцю. Так, у беларускай літаратурнай мове як нарматыўныя варыянты выступаюць формы вінавальнага склону з прыназоўнікам пра і меснага склону з прыназоўнікам аб: думаць пра жыццё і думаць аб жыцці. У апошні час ужыванне гэтых варыянтаў часткова дыферэнцыравана: канструкцыі з прыназоўнікам аб больш характэрны для
афіцыйнага і навуковага стыляў, а з прыназоўнікам пра – для размоўнага і мастацкага.
Увусным маўленні часта назіраецца дубліраванне дзейніка: Гераіня – яна мне вельмі запомнілася; Пятро – ён згодны будзе.
Характэрныя адступленні ад нормы адзначаюцца пры выкарыстанні аднародных членаў. У рад аднародных членаў нельга ўключаць словы з рознай марфалагічнай характарыстыкай, напрыклад поўныя і кароткія формы дзеепрыметнікаў: Ежа павінна быць смачнай, каларыйнай і прыгожа аформлена, назоўнікі і інфінітывы: Я больш за ўсё люблю маляванне і спяваць. Правiльна: Я больш за ўсё люблю маляваць i спяваць, альбо маляванне i спевы.
Нельга аб’ядноўваць у якасці аднародных пэўны член сказа і даданую частку:
Настаўніца спытала аб уроках і як маё здароўе. Правiльна: Настаўніца спытала аб уроках і маiм здароўi.
Урускім маўленні беларусаў можна пачуць: с песни слов не выбросишь,
шум из моря, ветер из юга, дым с трубы, рабочие с фабрики, вернулся с загранкомандировки і інш., замест правiльнага: из песни слов не выбросишь, шум с моря, ветер с юга, дым из трубы, рабочиес фабрики, вернулся из загранкомандировки. У гэтым выпадку назіраецца сэнсавая кантамінацыя (появление новой формы, нового значения слова или выражения при непроизвольном объединении) словазлучэнняў, якія ўжываюцца ў рускай мове
зпрыназоўнікамі из і с.
Пры больш дэтальным апісанні сінтаксічнай інтэрферэнцыі можна выявіць і іншыя памылкі.
Дадатак № 3 Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў
Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва непераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфікса –л-: пасталець – пасталелы, пасінець – пасінелы. Разамлелае сонца як быццам застыла ў нерухомай вышыні. (І. Мележ) Ноч над лугамі, расою намоклымі, хмаркі рассоўвае. (Г. Бураўкiн)
Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу могуць утварацца і з дапамогай суфіксаў -ш-, -ўш- ад асновы інфінітыва пераходных і непераходных дзеясловаў: узнікнуць – узнікшае (пытанне), прыехаць – прыехаўшая (сястра). Нерасквітнеўшыя родныя ліпы попел ад спаленых вёсак абсыпаў. (К. Буйло)
Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва пераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфіксаў -н-, -ан-, -ен-, -т-: Я люблю тваю чуйную зімнюю ціш, мой абсыпаны зоркамі горад. (Г. Бураўкiн) Слава летнім яркім дням, і засеяным палеткам, і пакошаным лугам. (П. Глебка) Непатрывожаная жнівеньская ноч усё кружыла над саламянымі стрэхамі стоенай вёскі, як зацяты птах.
(I. Чыгрынаў)
У беларускай літаратурнай мове не ўсе дзеепрыметнікі аднолькава ўжывальныя. Найбольш пашыраныя дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага і незалежнага стану з суфіксамі -л-, -н-, -ан-, -ен-, -т-: Пад майскім лёгкім сонейкам маўклівы, зачараваны ў мураве стаю. (В.Жук.) Я вершы пішу, бо душа ўстрывожана любоўю і болем за кожнага з вас. (П. Панчанка) Прытоеная цішыня чутка вартавала кожны гук, кожны нясмелы шолах. (Я. Колас) Наўздагон за зніклай чародкай высока ляцеў падбіты журавок. (В.Быкаў.)
Дзеепрыметнікі з суфіксамі -ўш-, -ш- у беларускай мове ўжываюцца абмежавана, у форме мужчынскага роду яны супадаюць з дзеепрыслоўямі і ўспрымаюцца двухсэнсоўна. Параўн.: Паспакайнеўшы вучань пачаў адказваць упэўнена (вучань які? - паспакайнеўшы) – дзеепрыметнік. Паспакайнеўшы,
вучань пачаў адказваць упэўнена (пачаў адказваць калі? - паспакайнеўшы) –
дзеепрыслоўе.
Рэдкасныя ў беларускай мове i дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану цяперашняга часу. Утвараюцца яны ад асновы дзеясловаў цяперашняга часу незакончанага трывання з дапамогай суфіксаў -уч- (-юч-), -ач- (-яч-), -ем-, -ім-
. Ужываюцца ў навуковых працах, у мове газет, пераважна ў складзе тэрмінаў:
бастуючыя рабочыя, рухаючыя сілы гісторыі. Большасць з іх страцілі дзеяслоўныя адзнакі, набылі якаснае значэнне і перайшлі ў прыметнікі:
неўміручы подзвіг, гаючая вада, кіпучая кроў, стаячая вада, ляжачы камень, дрымучы лес, любімы горад, вядомы вучоны.
Убеларускай мове зваротныя дзеепрыметнікi адсутнiчаюць.
Унашай мове ёсць сродкі замены неўласцівых ёй дзеепрыметнікаў пры перакладзе з іншых моў (у першую чаргу з рускай). Неўжывальную ў беларускай мове форму рускага дзеепрыметніка можна замяніць:
даданым сказам (азначальным, дапаўняльным, дзейнікавым): Мы шли по обочине дороги, сплошь покрытой бурыми прошлогодними листьями, еще не выфсохшими после снега. (А. Куприн) Мы ішлі ўскрай дарогі, усцеленай бурым леташнім лісцем, якое не высахла пасля снегу. (Пераклад Л. Салаўя);
дзеепрыслоўем, дзеепрыслоўным зваротам: “Стучит кто-то?” – сказал остановившийся Чуб. (Н. Гоголь) “Стукае нехта?” – спытаў Чуб спыніўшыся. (Пераклад М. Лужаніна);
прыметнікам: Он [Лермонтов] был счастлив своими мыслями, их силой, широтой, своими замыслами, всёпроникающим присутствием поэзии. (К.Паустовский). Ён быў шчаслівы сваімі думкамі, іх сілай, шырынёй, сваімі задумамі, усёпранікальнай прысутнасцю паэзіі. (Пераклад А. Марціновіча); назоўнікам: будущее – будучыня, купающиеся – купальшчыкі, рассказывающий
– апавядальнік. «Неправда!» - выговорила она тихо и умоляющим голосом. (А. Чехов) «Няпраўда!» - вымавіла яна ціха, з мальбой у голасе. (Пераклад І.
Грамовіча);
дзеясловам: Ночные костры, светившиеся там и сям по лагерю, увеличивали темноту своим неярким багровым светом. (Л.Толстой.) Начныя вогнішчы свяціліся там і сям па лагеры, павялічвалі змрок сваім нязыркім барвовым святлом. (Пераклад Я.Шарахоўскага);
развітым прыдаткам: вещества, стимулирующие рост растений - рэчывы, стымулятары росту раслін.
Узор перакладу.
Источником оптического излучения принято называть физическое тело, преобразующее любой вид энергии в энергию электромагнитных излучений оптического диапазона. Любой источник, излучающий электромагнитные волны, характеризуется полной энергией, которую он излучает в единицу времени. Эта энергия распределяется неравномерно между волнами различной длины. В общем случае произвольный электромагнитный сигнал состоит из набора различных электромагнитных волн, длины (или частоты) которых можно установить. Подобную процедуру называют спектральным анализом сигнала, а совокупность полученных «простейших» электромагнитных волн – спектром.
Таким образом, спектр – распределение энергии, излучаемой или поглощаемой веществом, по частотам или длинам волн.
Спектральный анализ – метод определения качественного и количественного состава вещества, основанный на получении и исследовании его спектров.
В оптике часто используют понятие спектра в применении к тому или иному веществу. Спектры, полученные от самосветящихся тел, называются спектрами испускания. Они бывают трех типов: линейчатые, полосатые и сплошные.
Крыніцай аптычнага выпраменьвання прынята называць фізічнае цела, якое пераўтварае любы від энергіі ў энергію электрамагнітных выпраменьванняў аптычнага дыяпазону. Любая крыніца, што выпраменьвае электрамагнітныя
хвалі, характарызуецца поўнай энергіяй, якую яна выпраменьвае ў адзінку часу. Гэта энергія размяркоўваецца нераўнамерна паміж хвалямі рознай даўжыні. Увогуле адвольны электрамагнітны сігнал складаецца з набору розных электрамагнітных хваляў, даўжыні (або частоты) якіх можна вызначыць. Падобную працэдуру называюць спектральным аналізам сігналу, а сукупнасць атрыманых “найпрасцейшых” электрамагнітных хваляў – спектрам.
Такім чынам, спектр – размеркаванне энергіі, якая выпраменьваецца або паглынаецца рэчывам, па частотах або па даўжынях хваляў.
Спектральны аналіз – метад вызначэння якаснага і колькаснага складу рэчыва, заснаваны на атрыманні і даследаванні яго спетраў.
У оптыцы часта выкарыстоўваюць паняцце спектра ў дачыненні да таго або іншага рэчыва. Спектры, атрыманыя ад цел, якія самі свецяцца, называюцца спектрамі выпускання. Яны бываюць трох тыпаў: лінейчатыя, паласатыя і суцэльныя.
Дадатак № 4
Анатацыя
Анатацыя – гэта кароткая характарыстыка зыходнага тэксту, якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў, а часам дае і крытычную ацэнку.
Анатацыя бывае інфарматыўная (поўная), індыкатыўная (больш скарочаная) і анатацыя – бібліятэчная картка.
Інфарматыўная, або апісальная анатацыя ўключае ад 3 да 10 сказаў (ад 60 да 100 слоў). Сярэдні аб’ём індыкатыўнай анатацыі – 30-40 слоў (3-4 сказы). Анатацыя, якая сумiруе тэматычны змест тэксту, можа быць вельмі кароткай і складацца з аднаго-двух сказаў (бібліятэчная картка).
Анатацыя нагадвае сабой вельмі кароткі з усіх магчымых пераказ галоўнага зместу першаснага дакумента, які складзены ў выніку кампрэсіі тэксту арыгінала і перадае ў некалькіх радках яго тэматыку. Яе прызначэнне ў
тым, каб даць магчымасць спецыялісту вызначыць мэтазгоднасць больш дэталёвага азнаямлення з дадзеным матэрыялам.
Для анатавання, як і для рэферавання, прапаноўваюцца навуковыя і навукова-папулярныя артыкулы, манаграфіі па праблемах, блізкіх да спецыяльнасці студэнта.
Схема анатацыі
•прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара;
•назва твора;
•месца выдання, выдавецтва, год;
•аб’ём (колькасць старонак, малюнкаў, табліц);
•кароткі змест (пералік асноўных палажэнняў тэксту-крыніцы, можна па главах);
•пытанні, разгледжаныя ў заключэнні і вывадах;
•выкарыстанне літаратуры;
•чытацкае назначэнне.
Лексічныя сродкі для напісання анатацыі
•структура тэксту: артыкул носіць назву (называецца; прысвечаны; уяўляе сабой аналіз, апісанне, выказванне, абзор, абагульненне);
•кампазіцыя: артыкул дзеліцца на (пачынаецца з; складаецца з; заканчваецца);
•агульная характарыстыка зместу: у артыкуле разглядаецца пытанне
(гаворыцца; даследуецца; паказваецца; робіцца спроба даказаць; адзначаецца важнасць; звяртаецца ўвага; даюцца новыя звесткі; разглядаюцца дыскусійныя пытанні; даказана);
•спасылка на аўтарскае выказванне: аўтар гаворыць (аналізуе;
характарызуе; разглядае; указвае; адзначае; даказвае; параўноўвае; супрацьпастаўляе; падкрэслівае; апісвае);
•праблематыка: ставіць (закранае, разглядае, асвятляе праблемы, пытанні; спыняецца на пытанні; закранае наступныя праблемы);
•паказ асобных палажэнняў: аўтар прыводзіць прыклад (цытату; факты; звесткі);
•вывад, заключэнне: аўтар прыходзіць да вываду (да заключэння, да думкі; робіць вывад, заключэнне; у выніку, у заключэннi робіцца вывад; у заключэннi гаворыцца);
•значэнне: артыкул мае навуковае значэнне (уносіць пэўны ўклад у навуку; носіць навукова-папулярны характар; разлічаны на спецыялістаў, на шырокае кола чытатоў).
Прыклад анатацыі да тэксту “Дай руку, сябра” у кнізе Загальскага Л.М. Заўтра пачынаецца сёння. – М.: Русский язык, 1986. – 112 с.
У артыкуле рязглядаюцца сучасныя праблемы стварэння прамысловых робатаў. Асаблівая ўвага ўдзяляецца распрацоўцы канструкцый “рук” і “ног” робатаў і вызначэнню сферы іх прымянення ў вытворчасці. Аўтар паказвае, што разлік канструкцый канечнасцяў робатаў — актуальная праблема.
Артыкул носіць навукова-папулярны характар і разлічаны на шырокае кола чытачоў.
Прыклад анатацыі на беларуска-рускі слоўнік:
Грабчыкаў С.М. Беларуска-рускі слоўнік. – Мн.: Нар. асвета, 1991. –
349 с.
Слоўнік уключае каля 20000 найбольш ужывальных беларускіх слоў і фразеалагічных спалучэнняў, якія могуць выклікаць цяжкасці пры перакладзе на рускую мову.
Асобным дадаткам дадзены кароткі спіс беларускіх і рускіх асабовых
імён.
2-е выданне выйшла ў 1975 г.
Прыклад анатацыі на Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.: Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.: Тэксты. Давед. Камент.
Беларус. Сав. Энцыкл.; Рэд.кал.: І.П.Шамякін (гал.рэд.) і інш. – Мн.: БелСЭ, 1989. – 573 с.: іл.
Гэта выданне прысвечана 400-годдзю аднаго з буйнейшых зводаў законаў феадальнага права, які дзейнічаў у Вялікім княстве Літоўскім з 1589 г., а пасля далучэння Беларусi да Расii – у Віцебскай і Магілёўскай губернях да 1831 г., у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях да 1840 г. Кніга складаецца з арыгінальнага тэксту Статута, яго адаптацыі і перакладу на рускую мову, а таксама энцыклапедычнага даведніка па тэрміналогіі Статута, каментарыяў да яго артыкулаў. Разлічана на юрыстаў, гісторыкаў, кнігазнаўцаў, літаратура- і мовазнаўцаў, а таксама на ўсіх тых, хто цікавіцца помнікамі прававой думкі, беларускай мовы і пісьменнасці 16 ст.
