Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
709
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
11 Мб
Скачать
☆

209. Ад патніцы

Ішоў Пятро i Павел. Ішлі паўз лес. Пад лесам стаяла трохугольная хатка. Зайшлі ў тую хатку. Паклалі рукавіцы на паліцы. Пятро сеў на куце, a Павел возле яго. Кароўкіны патніцы, ідзіце ў рукавіцы.

210. Ад патніцы

На моры, на кіяні стаіць дуб, на том дубі сядзіць чарціца; табе, чарціцы, патніцы, a мне рукавіцы.

211. Ад пералогу

Дзесь-ня-дзесь, пры шляху, пры дарозі стаіць пнішча i дурнішча, a ў том пнішчы ў дурнішчы сядзіць чарцішча. Нуця думаць i гадаць, каму пэрэлогі аддаць? Аддалі пэрэлогі старшому (чорту) у ногі, няхай нясе за мхі, за балата, за ніцыя лозы, за крутыя горы, дзе пеўні не пяюць, дзе й гусі ня крычаць,— от там ім быць i жыць, там раскошаваць, a ў аголчыка (ці ў аголачкі) ня бываць, i косьці ня ламаць, i крыві ня сушыць, Гжыл ня паліць.

212. Ад патніц

Выгаварую, вымаўляю трыдзевяць патніц, трыдзевяць чэмярыц, трыдзевяць ярыцкіх, трыдзевяць жарыцкіх, трыдзевяць парыцкіх, трыдзевяць ветраных, трыдзевяць нутраных, з буйныя галавы, з ясных вачэй, з чорных броў, з рэцівага сэрца, з воласу, з голасу, з доўгага хваста, з быстрага капыта. I ты, соль, царыца, травіца, божая памашніца, i не я цябе буду даваць, i будзець цябе даваць святы Адам, i будзець казаць: «Етай скаціні, краснай шарсціні, ад чэмеры помачы дам».

213. Ад хвароб жывёлы

Памалюся Госпаду Богу i ўсім святым. Вазьміця вы семдзесят, нажоў, выражця семдзесят прутоў, i выганяйця з мае скаціны, рыжыя шарсціны^ чэмер, паралогі i патніцы, з касьцей, з мажджэй, з жыл, з пажыл, з сярэдзіны, з доўгага віду. Пасылаю цябе на мха, на балата, на 'гнянныя рэкі, на шырокае поле. A там стаіць кельня, a ў той кельні караваць цясовая, падушка i пярына пуховая. Там табе, чэмер, наспацца, наляжацца i ўсягдьі| аставацца.

89

214. Ад пералогаў

Стаяла ў полі грушка, a на той грушцы курка-рабушка, Яец не нясе i дзяцей не вядзе, a на сябе пералогі бярэ. Ідзеце, пералогі, да з ног у рогі, з рог упалі да i прапалі.

Ішлі пералогі чэраз трыдарогі, a Міколка папёраду. I сеў на варотах у чырвоных чаботах, чобаты спалі, з імі пералогІ прапалі.

215. Ад хваробы жывата

Стаіць дуб пры дарозе на дванаццаць каранёў, на дванаццаць какатоў, на дванаццаць вярхоў. A ў том дубе дванаццаць чэмязявых гняздоў, a ў тых гняздох па дванаццаць пціц. Яны к жывату прылятаюць, лапамі разграбаюць, дзюбамі раскляваюць з чэлядзі, мерадзі кляваюць, выбіраюць, пад крыла забіраюць, на сіняе мора ўлятаюць, там вам прьібыванне, яданне,'добрае спачыванне.і

Едзьце вы з чэлядзі за мора жаніцца, вазьміце з сабою дзевяцёх баб. З'дзевяцёх асталось васьмёх, з васьмёх — сямёх, із сямёх — шасцёх, із шасцёх — пяЦёх, із пяцёх — чатырох, із чатырох — трох, із трох — двох, із двох — адзін; з аднаго — нігоднага.

216. Ад хвароб жывёлы

На полі на кіяньскім, кала Сіяньскага мора, стаіць дуб Ракітані, на том дубі дванаццаць какатоў, на тых на какатах дванаццаць патніц. Яны жжадалісь, у такой-та скаціны сабіралісь. Вам у ём ня быць, вам з gro вон выхадзіць. Выхадзіця, дзянныя, глазныя, вадзяныя, з буйнага храбта, з рэцянога хвастй, з рацівых ног, з касастыя грывы, з слушных вушэй, з быстрых вачэй, з пышных наздзёр. Ідзіця вьг на-гаадодскія^діарьі^ на гасподскія дамы, там коней многа: коні сівыя, коні пляснівыя, там жа ёсць коні — залатая шарсьцінка i сярзбраная. Будзеця вы там гуляць, вас скорым урэмям будуць высылаць на сіяньскія лугі. На сіяньскіх лугах лаза расцветаець; там цясовыя сталы станавілісь, на тых на цясовых ст&йах берчастыя.скацерсьці, на тых на скацёрсьцях тры кўбкі зелянога віна* Вы там бўдзеця піць i гуляць Гтэякубкі вЫпіваць; вас аттудава нТхто ня будзець вьісылаць. Я не сам сабою, Гасподзь са мною, Прачыстая матка на помач ка мне, Міхаіла-архаіла ўсёю сілаю нябеснаю.

90

217. Ад хвароб жывёлы

Выйду я ў чыстае поле, гляну пад жаркае сонца, гляну на кі- ян-мора. На кіяні-моры ляжыць камень Латыр, пад каменем Латыром стаіць дуб-бартняк; на том дубі дванаццаць сукоў; на дванаццаці суках дванаццаць гняздоў, у тых дванаццаці гняздах дванаццаць вуціц. Дуб-бартняк, вазьмі з естыя скаціны чэ- мер-чамярыцу, асаблівённую, аддзелённую патніцу з трыдзевяць шарсьцей, з трыдзевяць касьцей, з трыдзевяць суставаў, з трыдзевяць палусуставаў. Не сам сабою, Прачастаю святою.

218. Ад хвароб жывёл (пералог, патніца, чэмер...)

Госпаду Богу памалюся i святому Юр'ю-Ягор'ю пакланюся, i святому Хролу i святому Лаўрыю.

I на моры, лукамор'і стаяў дуб на двананцаць какатоў, на дзевяць каранёў; пад тым дубам святы Хрол, i святы Ягоры, i святы Лаўрый дзяржалі сабе псоў лі ўсякія няпадобія. Святы Хрол, i святы Ягорый, i святы Лаўрый, высылайця сваіх псоў ік етаму каню ўгрызаваць усе непадобнае: рыжы — рыжая(ае), a гнёды — гнедае, a вараны — вараное, a мышасты — мышастае, асеры — серае, a сівы — сівое; a ты, белы, выгрызуй з галавы на грыву, a з грывы на хвост, a з хваста пад сіні капыты, на векі вяком.

219. Ад вяхі

Госпадзі, на полі стаіць дуб, на дубі дванаццаць какатоў, на какатах дванаццаць янгалій. Прашу я вас, пціцы-янгалі, павымятаць, павышкрабаць вяху з рыжага вала, з буйныя галавы, з ясыых воЧуЗ рыжага мяса, з шырокія косці, з жыл, з пажыл, з кіндзюхоў, з трабухоў, на гразь пабрасаць, кіпцямі папарваць. Як гразь чорна, так штоб i ён счарнеў, i схляў, І счах.,

220. Ад вяхі

Сашлець Гасподзь з неба трох ангалаў із зялезнымі капачамі, a чорнага ворана з какцямі. Ангальгкапачамі-вычышча- юць, a чорны воран какцямі вышкрабая; ангалы шаўковымі мятламі вымятаюць i бурай скацінІ ад вяхі помачы даваюць.

91

221. Ад хвароб жывёлы

На моры на Сіяні там ляжыць сіні камень, на том сінем камні стаіць чорны воран з борздымі нагамі, з вострымі какцямі — выскрэбаець, выдзіраець дванаццаць чамярэй з естыя скаціны, белыя шарсьціны, на ўсі стораны брасаець, на мхі, на балоты, на гнілэя калоды, на цямнэя лясы, на шчырэя бары, на быстрыя рэкі, на сінія мара, на крутэя берагі, на жаўтэя пяскі, на зелянэя лугі. Не сам я сабою — Прачыстаю святою, Госпадам Богам Ісусам Хрыстом, Іванам Залатавусам. Іван Залатавус, унімай сваіх дванаццаць чамярэй, па ету гадзіну, па ету часіну.

222. Ад хвароб жывёлы

На моры, на кіяні стаіць дуб, у етым дубі трыдзевяць каранёў i трыдзевяць какатоў. На тым дубі сядзела пціца Галіца — пер'я залатое, какацця медзяное, сярэбраны нос. Носам выдзюўбала, какаццём выдзірала, ету скаціну-жываціну, такую-та шарсьціну, на др-ню пераганяла.

223. Ад хвароб жывёлы

На моры, на кіяне, на востраві на Буяні стаіць стар дуб, на том дубу дванаццаць кокатаў, на тых кокатах воранава гняздо, у том гняздзе цар-воран сядзіць — медная дзюбка, сярэбраныя кокці, залатое крылле. Гэты цар-воран к скаціні, к гнедай шарсьціні прылятая, чэмер, пералогІ крыллем выбівая, кокцямі выдзірая, дзюбкай выклявая, з шчырага сэрца, з рацівага жывата, з чорныя печані (і г. д.) выганяя: з галавы ў шыю, з шыі ў спіну, з спіны ў хвост, каб быў мой конь прост ад чэмеры, ад пералогі.

224. Ад хвароб жывёлы (пералог, патніца, чэмер...)

Ідзе мора, стаіць лукамор'я; над тым лукамор'ем стаіць дуб; на тым дубе гняздо, a ў тым гняздзе чоран воран — медзяная дзюбка, сярэбраныя кохці, залатое крылля; к каню прылятая, чэмер выбірая, дзюбкай раздзюўбая, кохцямі выдзірая, крыллям разбівая, па полю рассылая, ідзе людзі ня ходзюць, ідзе скаціна ня ходзя. Выхадзі, чэмер, з грывы ў спінку, a з спінкі ў хвост, каб быў конь прост.

92

225. Ад чэмеру

Ідзе мора, сярод мора стаіць востраў, на тым востраві ст_аіць дуб, на тым дубі сядзіць воран — медзяныя крылля, сярэбраная дзюбка, залатыя кокці. Ён к скаціне прылятай, садзГцца на грыву, чэмер выбірая, з грыўкі ў спінку, з спінкі ў хвосцік, каб быў конік просцік.

226. Ад хвароб жывёлы

Памяні, Госпадзі, цара Давыда i ўсю кротась яго i вялікую памяць яго. Судзяржаў цар Давыд ваду, зямлю i нашы грэшныя душы, судзяржай жа чэмерную балезь ускаціны,рыжай шарсьціны, пользу давай i вопух палягай.

На сінім моры на востраві стаіць дуб без макушкі, без вярхушкі, без сучкоў, без ражкоў. На том дубі сядзіць воран — сам чорны, a нос у яго доўгі, ногі красныя,глазы ясныя. Выскрабай жа ты, чорны воран, чэмерную балёзь з скаціны, рыжай шарсьціны, із жыл, з пажылак, з касьцей, з машчэй, з буйныя галавы, з ясных воч, выскрабай i пользу давай, i вопух палягай. A ня будзеш выскрабаць, будзець на цябе Гасподзь Бог гразу насылаць, каменнем пабіваць i градам засякаць.

227. Ад хвароб жывёл

На моры, на кіяні, на востраві Буяні стаіць дуб Міллян без макушкі, без голля; на том дубі сядзіць чррны воран, еты дуб разбіваець без кління, без даўбні; еты дуб разбіваець, чэмер i патніцу вынімаець з скаціны, краснай шарсьціны, з грывы,

зхваста, з падгрывы.

Учыстым полі на граніцы ляжыць белы камень, на том камні сядзіць тры красныя дзявіцы, яны сідзяць, не гуляюць, a платочкі вышываюць i чэмер з скаціны вынімаюць; чэмер вынімаюць, усе жылы ажыўляюць.

228. Ад хвароб жывёлы

Сяннішні дзянёчак, добры часочак — аўторак. Упрашаю я Божжую мацер на помач, Божжую мацер ояўленную — Мугулеўськую, Пачаеўськую, Варкалабаўськую. Упрашаю вас не сам сабою, a Божжыю мацер'ю; a Божжая мацер упрашыець не сама сабою — Спасіцелем; Спасіцель не сам сабою — упра-

93

шыець святога Яна; святы Ян упрашыець вараноў: прыступіця, памажыця етай скаціні з помаччу.

На моры, на лукамор'і стаіць дуб на дванаццаць какатоў, на тых какатах дванаццаць гняздоў, у тых гняздах дванаццаць вараноў. Вараны, вараны! Прылятайця к етай скаціні з помаччу, выдзірайця i выбівайця сваім крыллем i сваімі какцямі патніцу i чэмярыцу з ясных воч, з чорных броў, з буйныя галавы, з гаручыя крыві, з жывата, з печаня, з жыл, з пражыл, з касьцей, з машчэй, з пакостак i ўзнасіця на сіня мора, i пушчайця па сіняму мору, самі ўсхадзіця на Латыр-камень. На Латыры-камені там ваша гулянне, там ваша ўспіванне, там ваша зьяданне, a етай скаціні на помач.

229. Ад крыжаўніка

На сіянь-моры стаіць дуб, на том дубі дванаццаць сукоў, на тых суках па дванаццаць кокатаў, на тых кокатах па дванаццаць варановых гняздоў — кокці жалезныя, a дзюбы сярэбраныя. Вараны, злятайця, боль жалезнымі какцямі выдзірайця, голавы сцінайця, сярэбранымі дзюбамі боль із скаціны вынімайця, амін.

230. Ад хвароб жывёл

На полі на Кіяні, на моры на Сіяні ляжыць камень Латыр, на камені на Латыры стаіць нарыца, у той нарыцы стаіць патніда. На тую нарыцу, на тую патніцу налетаець чорны воран; ён патніцу сам раздзюўбаець, кркцямі раздзіраець, крыллям, пер'ям па чыстаму полю разношаець. Потнік! Потнік! Лезь вон! Лезь вон па добрай волі! A то стану прасіць Міхаілу-арханія, ён вас накажэць, накараець, на заход сонна пазганяець. Выгаварыю ж цябе, раба божаіга скаціны, рыжай шарсьціны, пры ясных śapax, пры красном сонцы, пры вўтры, пры вёчары.

231. Ад вяхі

На сінім моры, на зяленам стаіць дуб на дэанаццаць кокатаў, у тых кокатах гнязДо, утым гняздзе сядзідь чоран воран без касьцей, без мажджэй, без жыл,;без пажыл, без усякГх жыватоў — вяху з каровы дзюбкай выдаўбуя, кіпцем вышкрабуя, a крыллем вымятуя.

94

232. Ад хвароб жывёл

На моры, на лукамор'і стаіць дуб без караня i без каката, i без галавы; на том дубі сядзіць сокал без крыла, без носа, i ўсьпеваець, на ўвесь свет голас пускаець, i чальчак вынімаець. Ух, лёгкі дух!

233. Ад розных хвароб

На моры, на кіяні стаіць дуб, на том дубі сядзіць чоран воран. Я ж таго чорнага ворана бяз ружжа ўб'ю, бяз нахцей абскубу, бяз агня абсмалю i бяз зуб зьем.

 

234. Ад хвароб жывёлы

Цар

Давыд скрапіў неба i зямлю, зоры, ясны месяц —

скрапі,

Госпадзі, маю просьбу.

На моры, на палуморы, на каморы, на выспі стаіць дуб, на тым дубі гняздо, у том гняздзе сядзіць ястраб — глазы ясныя, какаты вострыя, сам рабы, хвост даўгі. Вынімай сваю дурась з лошадзі, з касьцей, машчэй, з усіх сустаў. Будзець цябе святы Ягоры сеч i рубаць, кап'ём прабіваць, тваю кроў разліваць, калі ня будзеш свайго дуру вынімаць з ясных глаз, гаручыя крыві.

235. Ад воб'едзі

На моры, на малакаморы стаіць купарэз-дрэва. На купарэзе сядзіць жар-пціца з жалезнай дзюбкай, з жалезным крыллем, з жалезнымі кокцямі. Кокцямі разграбае, крыллямі размятае, паганую воб'едзь ад рабой каровы жалезнай дзюбкай выбірае. Ху!

236. Ад хвароб жывёлы

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся, кіяўскім, пячэрскім, Антонію, Хвядосію, Саку, Якаву i святому Пятру-Паўлу. Святы верхавы апостал, вазьмі ты златы ключы, замкні ўрагу-супастату зубы, губы, лютае сэрца.

На сінім моры, на лукамор'і стаіць дуб, на том дубі звіў арол кубло бяздоннае, i знёс яечка бязжоўтнае, i вывеў дзяцёнка бязвочнага i бязногага i бяскрылага. Як таму дзяцёнку по святу ня лятаці, свайго роду ня відаці да па зямле ня хадзіці, так у ета-

95

га каня сівага паралогам ня бываці, белых касцей ня ламаці; на маха да на балата, на ніцы лаза паралогам іці, a белыя касці ня ламаці. Цур яго i памілуй.

237. Ад хвароб жывёлы

На сінім моры стаіць дуб на дваццаць восем сукоў, на тым дубі сядзіць арол на дваццаць восем вачэй, на дваццаць восем вушэй — далёка відаець, далёка слыхаець i раб божы ад патніцы i ад чамярыцы помачы даваець — ад стрэшныя, падзіўныя, прыгаворныя, мужчыньскія, жаноцкія, дзявоцкія, хлапецкія, удоў i ўдавіных дзяцей, i з крыку i з глазу. Ня мы ж прыступаем — маць Прачыстую прызываем i Яна Храсьціцеля Ісуса Хрыста i Пётру-Паўлу.

238. Ад хвароб жывёлы

На войстраві на Каяні бел камень ляжыць, на том камяні кедрава дрэва стаіць. Сокал прылятая — гняздо зьвівая, арол прылятая — гняздо збрасая. Як на гэтым дрэві гнязду ня быці, на кедравым, так жа ўгэтыялошадзі, у рыжыя, селязьню ня быці. Ранняю зару i вячэрняю зару словам божым Бога ўмаляю i селязню ўмаўляю. Прыстань, Бог, на помач! (хукнеш тры разы i солі сыпнеш у ноздры, яна чыхнець). Скачы на гару шажком, пад гару трушком.

239. Ад хвароб жывёлы

Первым разам, добрым часам. На сінім моры, на чыстым полі стаяў дуб без карэння, без карчэўя, без макушкі i без галля. I на етам дубі сядзеў арол без галавы, без какцей, без пер'я, без крылля. Як етаму арлу па свету не лятаць, разных пташак не пабіваць, так у етай скаціны, чорнай шарсьціны, чэмеры, патніцы, еляніцы i пералогу не бываць. Як чэраз сіняе мора, чэраз чыстае поле ішоў, плыў воўк,— з рота полымя, з наздзёр іскры, вачамі мігаў i вусамі ківаў, i зубамі сцінаў,— із естыя скаціны, чорнай шарсьціны, разныя чэмеры, патніцы, еляніцы i пералогу ад'ядаў. Як чэраз сіняе мора, чэраз чыстае поле ішоў Гасподзь i Маць Прачыстая.

—О, Госпадзі i маць Прачыстая, прашу я вас вярнуцца!

—Мы ня вернемся!

-*- О, Госпадзі, агляніцеся!

96

— Мы не глянемся — пойдзем у чыстае ііоле i ў зялёныя лугі разных траў шукаць, із естай скаціны, чорнай шарсьціны, разныя чэмеры, патніцы, еляніцы i пералогу адганяць.

240. Ад чэмеры

Пад каранём караністым, Пад лістом шыракістым Сядзіць вапер, Рылам пашыць, Зубамі рвець.

Што ета он дзелаіць? Ета он дзелаіць: Іскаіць таго караня, Што выганяіць Ад асудных прычынных

Двінаццаць чэмярэй 3 буйнай галавы, 3 чуткіх вушэй,

3 наздзёр i з жыл,

Із пажылак, із сірадзіны, Із нутра, із жывата

I су ўсяго сэрца, 3 ног, са капытоў,

Рыжая, буланая (рознага колеру). Амінь.

241. Ад жабы

ЁСЬ на моры-акіяні выспа, на той выспі ляжыць залатэй пранік, пад тым пранікам ляжыць залатое гняздо, у тым залатом гняЗдзе ляжыць жаба. Жабіца-царыца, унімай сваіх жаб-жабя- нят i дзет-дзецянят, маладзіковых, ветаховых, днёвых, паўднёвых, мінутных, часінных. Не ўпрашу я цябе, упрашу святога Міхаіла-архангала. Святы Міхаіл-архангал будзець вас усіх сабіраць, Кузьме-Дзям'яну ў кузьню перадаваць. Кузьма-Дзям'ян будзець сваё жажло распякаць i вам зубы-губы выпякаць.

242. Ад жабы

На моры, на кіяні востраў, на том востраві стаіць ябланя, на той яблані вісіць кашэль, у том кашалі ляжыць чорнае руна, у томчорнам руні ляжыць жабіца Шкурапея. Жабіца ты Шку-

4. Зак. 799

97

рапея, вынімай ты свае жалы балючыя i зубы кусучыя з такога-

та раба чалавека, з буйныя галавы...

243. Ад жабы

Янгалі-сахраніцелі, ка мне на помач.

Жаба-жабішча, родная сястрыца, вас дванаццаць сясцёр: Лісавета, Кацярына, Грыпіна, Мар'я, Мархва, Прося, Юстына, Зяноўя, Хадора, Алена, Праскоўя, Аўгіння. Гавару i выгаварую вас, здымаю духамы, лёгкамы вятрамы. Дай Божа на помач.

244. Ад хвароб жывёл

Упрашаю Госпада Бога, умаляю аб скацінцы двушэрстнай. Прасіць буду святога Іоргія, Храла i Лаўрыя, коньскага празьніка. Святы Іоргі будзець ехаць на сівом кані, на залатом сёдлі, з залатою кап'ёю — станьця етай скацінЦы двушэрстнай лі по мачы, лі пользы, памілуйця ад патнішных, чамярышных, ад жывотных балезней.

На моры Буяні там ёсь кургон шырокі, вісокі; на том кургоні дуб бур'ян, пад ім карэнне залатое; у том карэнні сідзяць

купцы-таргоўцы. Польна вам, купцы, таргоўцы, шкуры развешаць, a napa ўжо патнішныя i чамярышныя i нутраныя балезні

высылаць із скацінкі двушэрстнай.

245. Ад хвароб жывёлы

Упрашую, умалюю дванаццаць цароў, дванаццаць каралёў, дванаццаць манархаў i высылаю выпадка i пачачуя на мхі, на балоты, на гнілыя калоды, дзе куры не ўспяваюць i пташкі не лятаюць. Там цябе будуць паважаць i будуць пачытаць, i доОрыя мысьлі маць; a тут ня будуць ні пачытаць, ні паважаць, ні доб-

рыя мысьлі маць — тут табе ня быць i ня жыць. Як етаму су-

ку ня 'джываць, так у етага каня выпадку i пачачую ня бываць.

246. Ад хвароб жывёлы

Ішло дванаццаць царыкаў на Туру-гару i гаварылі пра Фоньскую (вар.: коньскую) галаву — каторы большы брат, старшы? Старшы, большы брат Ільва ліхую боль патніцу, чэмер вынімаў i патніцу-чамярыцу на белы свет выпушчаў, i рабу божаму скацінцы па духу па Гасподнем помачы даваў.

98