Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
709
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
11 Мб
Скачать
☆

1009. Ад падвею

Госпаду Богу памалюся, Ісусу Хрысту пакланюся, i табе, ветру ціху. Вазьмі ты, вецяр ціхі, ад раба божага ветравое ліха, ідзе ты гуляў, ідзе ты буяў, ідзе раба божага сустракаў — што ты яму даў, штоб назад адабраў. Правялікі гаспадзін Дамавы, правялікі гаспадзін Палявы, правялікі гаспадзін Лесавы, правялікі гаспадзін Баравы, правялікі гаспадзін Лугавы! Правялікі гаспадзін палявы Антоні, лугавы Хвядосі, баравы Стахвані, безыменьшчык Лесавы, маці Маланьня правялікая гаспадыня! Прасі сваіх сыноў, каторы нам шкоду здзелаў! Ты ж ix раджала, ты ж ix упрашала. I па Сіяньскай гарэ ішоў святы Пятро-Павял з сваімі святымі апосталамі, стрэў ветра ціха i прыказаў ветру ціху: адбяры ад раба божага ета ветравое ліха! Я ж цябе стану ўпрашаці, i ўхаджаці, i ўяднаці, з буйной галавы шум i агонь выганяці i гаручую кроў разбіваці, a цябе, ветравое ліха, з сярэдзіны, з жывата выганяці i па чыстых палях пасылаці, па густых бур'я- нах гуляці.

1010. Ад падвею

Прачыстая ішла, ключы пагубіла, a соўнейка ішло ды ключы найшло. A месячык стаў ды на месце кроў пастаў. Ды святыя звёздачкі, Пранасвенчая матачка па небу хадзіла, свайго сыночка за ручку вадзіла ад касцёла да касцёла i на прыстоле садзіла, у Хрысціны падвей лячыла. A падвей з усходу i да захаду, i з поўначы да поўдня.

1011. Ад падвею

На сінім моры камень плыве, на тым камені залата цэрква стаіць, a ў той цэркві залаты прыстол. На том прыстолі тры чашы стаіць, Ісус Хрыстос сідзіць, із дзвюх чаіііэй мёд-віно пералівае, a з трэцяй падвей выганяе. Ідзі ты, падвею, на горы крутыя, на рэкі быстрыя, на лясы драмучыя, на мхі густыя. Там жа табе пяскі перасыпаці, ваду пераліваці, мхі рваці i лес ламаці, да f>a- бы божай Валі не бываці.

Ісчэзні воск ад агня, так ісчэзні, падвей, ад меня.

299

1012. Ад падвею

Упрашаю, умаляю Госпада Бога i Духа Святога, васкрэснага дзянька святога Вялічка, дай рады — помацы, дай ратунак ад усякага зла. Архаіла Міхаіла, Антоні i Хвядосі, кіяўськія i пячэрськія, станьця ж вы на помач, ангалы на радась.

Есь на моры белы камянь, на камяні стаіць цэркаўка, a ў той цэркаўцы сам Гасподзь Бог сядзіць, цвяты расцветаюць, ангалі песьні ўспяваюць. Прынайсвеншая матка па мору хадзіла, тры i дзевяць ключыкаў насіла, замыкала й упрашала i двананцаць вятроў, двананцаць братоў, упрашала i ўмаляла, да раба божага ня дапушчала. Стань, Бог, у помач, ангалі, на радась, дай рады — помацы, дай ратунак ад усякага зла!

1013. Ад «нарадкі» (ад чараў, «ад ветру»)

Госпаду Богу памалюсь, Божай мацеры пакланюсь. Стань, Бож'я мацер, на помашч. Бож'я памочніца, i ты, вадзіца-цары- ца, стань-ка на помашч.

Устану раненька, памыюсь бяленька, солнышкам агаражусь, месяцам падперажусь, пайду ў горад Русалім. У горадзе Русаліме стаіць царскі дварэц, на том царскім дварцэ стаіць тры прэстола, на тых прэстолах маць Прачыстая сядзіць i трыста залатых ключэй дзяржыць. Замкні, мама, злому зубы i губы залатымі ключамі. Хто Надзьку хоча з'есць, тот пусць вынет жылле, пажылле, лёгкая, серца, гарачую кроў i занясёт у горад Русалім i пакладзёт пад камень пад кірпіч проціў царскіх варот. Как ані не могуць з сябе выняць жылля i пажылля, лёгкія, серца, гарачу кроў, так ані не могуць Надзькі з'есць.

1014. Ад ветру (ад калдаўства)

Выходжу я на поле, на шырокае раздолле. У чыстым полі, на шырокам раздоллі стаіць гара. На той гарэ — пастаўская цэркаў, у той цэркві — маць Прасвятая Благародзіца. Падайду к цібе пабліжа, пакланюсь паніжа. Служыце мне службу, не ў службу, a ў дружбу. Зніміце з гэтай Надзькі пазяўство i пацягаўства, a семдзесят жыл i семдзесят пажыл, ад бабкі-касмат- кі, дзеўкі-самакруткі. Будзьце маі слава крэпкі i ліпкі, крэпча замка, крэпча камня. Замок замкаю, ключ у ваду кідаю. Мой ключ ніхто не найдзёць i замок не адамкнёць. Амін ад ветра.

300

1015. Ад ветру

Зорка-зараніца, гасподняя памашніца, святая пятніца (дзень шаптання). На сінем моры ляжыць камень — адзін метр шырыня, сорак сажняў глыбіня, на ім стаяў сам Гасподзь Бог, залатым кіем апершы. Пад тым камнем ляжыць дзевяць камней. Стала камня не ўзняць, ключэй з мора не дастаць i не адамкнуць, так чарадзею, чарадзейцы ў мора вады не пажыраць, так у (імя) болі не бываць, выходзьце з (імя) голыя, босыя, касматыя, лахматыя, лесавыя, балотныя, ветраныя, дваровыя, палуношныя, заравыя — ветры злыя, ваша тут не сіла, не воля, a Божай мацер гасподней помашч. Па касцях не хадзіце, гарачую кроў не паліце, рацівага сэрца не знабіце; ідзіце на сухія лясы, сінія мара i жоўтыя пяскі, там вам качацца, валяцца i к (імя) не вазврашчацца. Амінь.

1016. Ад падвею

Госпаду Богу памалюся, Сусу Хрысту пакланюся. У горадзі Градзі там мамка Прачыстая службу служыла, за раба божага Бога прасіла. Раб божы па землях ухаджаў, i ліхі яго раб сустракаў i ліхое ліха яму ў серадзіну, у жывот, у сэрца ўганяў: сэрца сушыць, косці ламіць, ногі й руку крушыць. Я, раба божая Прося (імя знахаркі), па зямле ўхаджала, ліхога раба сустракала i ўпрашала: слух ты раб, датуля ж ты стаяў, як я цябе ня ўхаджала i ня ўпрашала; a цяпер стала ўхаджаць i ўпрашаць, мамку Прачыстую на помач прызываць. Ішла мамка Прачыстая i прыстала; прысеўшы, заснула. Прыйшоў к ёй сам Cyc Хрыстос:

—Чаго ж ты, мамка Прачыстая, васнула?

—Буйны вецяр галаву. мне раздуў i ў буйную галаву шуму нагнаў! A я ж з буйныя галавы шум выганяю, з сярэдзіны, з жывата нарадку высылаю на мхі, на балаты, ідзе людзі ня ходзяць i пеўні не пяюць. Там табе пачываць, на раба божага забываць.

1017. Ад наслання, нарадкі («Враз»)

За первым разам, за ббжым расказам шла Прачыста Божа маці враза вымаўляці. Вразочку, вразочку, стань пад дубком, як пад пяньком. Тут табе ядзеннечка, тут табе ляценнечка, срэбная ложачка, пуховая^адушачка. Якты хадзіў, косці ламаў, жылы смактаў, спацГ не да~ваў,~цяпер я Госпада Бога прасю i матэнкі Божае, каб ты на шэсці стаў, касцей не ламаў, жыл не смактаў,

301

із сініх жыл, із белых касцей, із румянага ліца. I сама гавару, Госпада Бога прасю: Госпадзі, прыступі, памажы.

1018. Ад нарадкі

Іду дарогаю шырокаю, стракаю звера i на звера саджуся i зверам паганяю. I еду ў палі ў шырокія* у далёкія, у глыбокія. У тых у палях у шырокіх, у далёкіх жоўтыя пяскі. На тых на пясках на жоўтых ляжыць белы камень. На том камні ваўкі, змяі гуляюць i етай (каго лечаць) балезь дапамагаюць. Ну, вы з хлопцамі гуляйце, a етай (імя) балезь дапамагайце. Хто ёй даваў, таму нясіце, таго прасіце, не давайце ні спаць, ні ляжаць, ні гуляць, толькі гэту балезь дапамагаць. Заганяйце ў грабавую даску, накіньце яму цёмную таску, штоб ён ні піў, ні еў, таскаваў, (імя) балезь дапамагаў.

1019. Ад нарадкі

Угаманяю, угавараю: з касцей, з машчэй, з чорных печаней, з жыл i з пажыл, i з рук, i з ног, з русых валос, з галубых вачэй,— на бярозу адсылаю. Табе, бяроза, не красавацца, даліны не красіць, i кораня не мець, i вотпрыскаў не пускаць, i галлём не матаць, i лістам не шумець — табе нароблена хвароба.

1020. Ад ляку

Первым разам, гасподнім часам, я з словамі, a Гасподзь з помаччу. Прыступі ка мне, царыца нябесна Багародзіца, i памажы мне ляк выгаварываць.

Добры дзень табе, ляк, ты сцень, не хадзі, ты, ляк, ні ўначы, ні ўдзень. Завяжы ты свае вочы, не хадзі ты ні ўдзень, ні ўночы, ляк ты каціны, гусіны, сабачы, авечы, чалавечы, цыганскі, жыдоўскі. Адчаго ты, ляк, узняўся: ці ты з вады, ці ты з зямлі, ці ты з уроку, ці з прыгавору? Выйдзі ты, ляк, з касцей, з мясцей, з ярых ачэй, з буйныя галавы, з жоўтыя крыві, з румянага ліца, з радзімага жывата, i з рук, i з ног, з ўсіх жылачак раба божага (імя). Тады ж ты, ляк, пужаў, i паліў, i смаліў, i спакою не даваў, як^яне не знаў. A як стаў жа ты мяне знаць, рабу божую (сваё імя гавары), пераста^ь жа ты хрысціянскіх дзяцей пужаць i рабу божаму спакою не даваць i прыстрэкі наганяць. Пастаўжа ты, Госпадзі, балезь лёгкую, як мой дух.

302

1021. Ад спужання

Начныя, вячэрнія, раннія, паўночныя, паўднёвыя, дзянныя, мужчынскія, жаночыя, хлапецкія, дзявочыя, ваўчыныя, матчыныя, із ног, із рук, i з ног з калень, з сярэдзіны, з галавы, з русага валаса, з вачэй, бравей рассылаю балезні на мхі, на балоты, на ніцыя лозы, дзе вятры не веюць, дзе сонца не грэіць, дзе курыны голас не заходзіць. Так ім аставацца, растушавацца.

1022. Ад ляку

Первым разам, божым часам, Госпада Бога ўмаляючы i святых угоднікаў божых упрашаючы. Святыя ўгоднікі божыя, прыходзьце мне на помач рабе божай Палагеі (імя таго, хто лечыць) Насці ляк загаворваць: i труслівы, i калатлівы, i патлівы, i сярлівы, i дрыслівы, i сухі, i ліхі, i мядзведжы, i чалавечы, i конскі, i кароўскі, i сабачы, i кашэчы, i бацькаў, i матчын, i ветравы, i агнявы. Каб табе ў Насці у галаве не стаяць, не хадзіць, сэрца i нервы не знабіць, выгаварваю з Насці ляк i з касцей, i з машчэй, i з румянага ліца, i з шчырага сэрца, i з гарачае крыві, i з жоўтай касці, з сямідзесяці жылак, з сарака суставаў, i ссылаю я цябе, ляк, на маха, на балота, на ніцыя лозы. Рассыпся там, ляк, на дробны мак. Хай цябе дзікія звяры пазбіраюць i больш да (імя) не пасылаюць.

У святым храме мацер Божая вычытвала Насцін ляк з белага ліца, з буйнай галавы, з краснага языка, з больнага жывата. Вычытвала ляк, страснымі свечкамі выпальвала i выжыгала, i ссылала мацер Божая Насцін ляк у чыстае поле. У чыстым полі пры дарозе стаіць белая бяроза. Разрэжце Насцін ляк на белай бярозе, распаліце агнямі, рассячыце нажамі, развейце вятрамі. I ссылаю Насцін ляк на цёмныя лясы, дзе сонца не грэе, дзе вецер не вее; там на сухім дрэве ты пасяляйся, на мокрых балотах красуйся, развівайся, больш да Насці не варачайся ні ранішняй парой, ні вячэрняй, ні паўдзённай, ні паўночнай.

1023. Ад ляку

Ранняй зарою, добрай парою. Зоры-зараніцы, божыя памашніцы, прыступіце, памажыце рабе божай (імя) дзяцінец-іс- пуг угаварваць з буйнай галавы, з жоўтай касці, з румянага цела, з гарачай крыві.

За гарамі, за марамі, там стаяць прыстолы засланы, там дзяцінцу-іспугу піць i гуляць, рабу божую (імя) не займаць,

зоз

касці

не

ламаць, жывата не пушыць, сэрца не знабіць.

Я словам, Бог з помаччу. Госпадзі, любі мой дух. Рабе божай

(імя)

на

здароўе.

1024. Ад ляку

Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, святой мацеры Прачыстай кланяюся.

У нядзелечку рана-паранесеньку сонечка ўсходзя, расіца ападая, на лякі асядая. Тут вам, лякі, не хадзіць, крамнога мяса не знабіць. Божую маці на помач жалаю. Божая маці малітву чытала, там рабе божай (імя) лякі выгаварувала: i балючыя, i калючыя, i нудлівыя, i труслівыя, i сярлівыя, i сцыклівыя, i бяссонныя. Выгаварыю з касцей, з машчэй, з яркіх вачэй, з румянага ліца, з шчырага сэрца, з жоўтай касці, з гарачай крыві. I выгаварую дзвянаццаць лякаў, дзвянаццаць пералякаў, дзвянаццаць дзяцінцаў, дзвянаццаць радзімцаў, i выгаварую з касцей, з машчэй, з яркіх вачэй, з румянага ліца, шчырага сэрца, з жоўтай касці, з гарачай крыві, з семдзесят сем жылак i сорак суставаў. Тут вам^-лякі, не хадзіць, крамнога мяса не знабіць i касцей не сушыць, жывата не пушыць i сэрца не знабіць, i крыві не піць. I зганяю вас на мора, на каламора. На том моры стаяў дуб на дзвянаццаць какатоў, там стаяла дзвянаццаць сталоў. За тымі сталамі сядзела дзвянаццаць пісароў. Нічога не параблялі, рабе божай Матроне (ці каму) лякі выгаварувалі, вычытувалі, выпісувалі. Птаіцхі прыляталі, дзюбкамі выдоўбвалі, когцікамі выдрапывалі з заногцікаў i закогцікаў, з краснага мяса.

Сам Гасподзь з помаччу, a я з духам. Госпадзі, прымі мой дух, амін.

1025. Ад усяго (болей ляку)

Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Божай мацеры пакланюся.

Зоры-зараніцы, Гасподнія раняшнія, палудзяняшнія, нашныя, пры'ступіце, мой дух палюбіце, раджоны, хрышчоны, малітвай Мар'і зляку лячыць.

Вочы серыя i вочы чыстыя, галаньскія, дуньскія, мужыцкія, жаноцкія, дзявоцкія, парабоцкія. Серыя вочы падуманыя, пагаданыя, пасьпітныя, падбойныя, падгаворныя, пахадзяшчыя, рабацяшчыя, i злякі, i ўрокі, прыстрэкі, перапалохі не адкідаю, Госпадзі!

На маладзіковых дзянёчках, на сходніх гасподніх божых ча-

304

сочках, на маладзіку, пад поўна, перакрой на старую, я ж табе да помачы, сам Ісус Хрыстос табе да помачы.

Ехала Прачыстая Божая маціцераз сіня мора з трыма мячамі, з таўтом (?), з залатым крастом. На том жа моры, на белым камені стаіць дуб, на тым дубе дванаццаць какацей, на тых какацях дванаццаць арлей. Арлы, арлы, прыляціце, вазьміце зляк рабы божай Мар'і з'касці, з машчы, з салодкага мозгу, з румянага ліца. Нясіце яго за чарата, за балата, за ніцыя лозы, за крутыя горы. Там яму напіткі, наедкі, сталы засціланыя, кубкі наліваныя, срэбныя ложачкі пакладаныя. Тут яму не стаяць i жару-гарачку не пакідаць, касці не ламаць, жыл не напінаць.

Умаўляю, угавараю з касці, з машчы, з салодкага мозгу, з румянага ліца, i з сініх жыл, i з чорнай крыві, i з буйнай галавы, i з вушэй i з нутрэй, i з жалудка, печаней.

Ішло тры янгалы, ліцо ў ліцо ўліцаваныя i янгалскімі песнямі спяваныя. Я з духам, Гаспод із помаччу, я з духам, Гаспод із помаччу, маі слава — гасподні дух.

1026. Ад пярэпалаху

Пярэпалах вадзяны, цянны, сляпяны, маляны, пярэпалах мужчынскі, пярэпалах жаночы, пярэпалах хлапечы, пярэпалах дзявочы, пярэпалах гавяжы, пярэпалах конскі, пярэпалах свінны, пярэпалах вуціны, пярэпалах курыны, пярэпалах сабачы. Скаціся, пярэпалах, з жыватка на крутыя горы, на быстрыя рэкі, на цёмныя лугі, на зялёну смародзінку; раскляваці, разграбаці, пярэпалаху не бываці, a (каго лечыш) прастор даці.

1027. Ад спугу

Госпаду Богу памолімся i святому вакрасенню паклонімся. Угаварую, упрашую спуг, спуг бацькоўскі, спуг авечы, спуг чалавечы, спуг сабачы, спуг парасячы, спуг ветраны, спуг вадзяны. Па касці не хадзі, касці не ламі, жывата не тамі, сэрца не сушы. Дай жа, Госпадзі, гэтай (імя) на помач, з буйнай галавы, з русых валасоў, з чорных брывей, з шырокіх вачэй, з румянага ліца i з шчырага сэрца, i з краснай крыві, з жоўтых касцей, i з ножак, ручак, i з жылля, пажылля. Патуль ты таміла, патуль ты ламіла, пакуль я цябе ні ўгаварыла. Угавараю спуг, спуг бацькоўскі, спуг мацькоўскі, спуг авечы, сгіуг чалавечы, спуг сабачы, спуг казіны, спуг каціны, спуг парасячы, спуг ветраны, спуг вадзяны. Угавараю, умаляю, на быстрыя воды пасылаю, на жоў-

тыя пяскі, на зялёныя травы.

-30Е

Ha моры, на акіяне стаяла ліпа. Пад той ліпай сталы пазасціланы, кубкі паналіваны, тры дзявіцы, тры сястрыцы п'юць i гуляюць i ў (імя) спуг выбіраюць.

Маць Прачыстая ішла, залатым кіёчкам падпіралася i з Госпадам Богам пастрачалася.

—Маць Прачыстая, куды ты ідзеш?

—Іду ў рабы божае (імя) спуг выбіраць. Спуг авечы, спуг чалавечы, спуг скацінны, спуг сабачы, парасячы, спуг вадзяны, спуг ветраны. На быстрыя воды, на вячэрнія зоры, на ранішнія зоры. Пакуль вячэрнія зоры патухаюць, то ў (імя) балезнь пакідаюць.

1028. Ад упуду

Загаворваю ад упуду, ад буйной галавы, ад тонкіх валасоў, ад светлых вачэй, ад чуткіх вушэй, ад белага ліца, ад грудзей, ад жывата, ад рук, ад ног, ад накцей, ад лакцей, ад дзвесці жылей, адыйдзь ад Анюты ўвесь упуд проч!

Амінь, амінь, амінь!

1029. Ад ляку

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай маці пакланюся. Прачыста Божа маці, прыйдзі к рабе божай (імя), дапамогу прынясі.

Кіеўскія i пячорскія ўсе святыя прападобнікі, прыступіце-да- памажыце рабе божай ляк качаці-ўгавараці. Качаю-ўгавараю ад пальчыкаў да сустаўчыкаў, ад когцікаў да локцікаў бацькаў ляк, мацярын, дзявочы, парабочы, панскі, цыганскі, жыдоўскі, яўрэйскі, каровячы, валовячы, сабачы, парасячы, курыны, качыны і, наканец, птушыны. 3 хаты дымам «пху» (тры разы) ляці, a з двара ветрам (тры разы).

1030. Ад ляку, спуду, сцені

Святы аўторак, ранная śąpa, вутча-прытча, усякае лякання да на гэта пасявання — цепляное, ветраное, вадзяное, лесавое, жаноцкае, мужчыньскае, хлаііяцкае, дзявоцкае. Выкачую, выгладжую, на сыру'зямлю кідаю, Госпада Бога ўпрашаю: Госпадзі, не гнявіся, Cyc Хрыстос, на помач станавіся.

306

1031. Ад ляку

Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, мацеры Прачыстай святой прыкланюся i ўсім угоднічкам божым, кіеўскім, пячэрскім, самаму Госпаду Ісусу Хрысту. Сам Гасподзь Ісус Хрыстос, памажы ты раба божай (імя) ляк выгаварываць: ляк прыстрэшны, прыгаворны, падымны, падзіўны, пасмешны, жаноцкі, парабоцкі, хлапоцкі, дзявоцкі, мяшчанскі, цыганьскі, маскоўські, жыдоўські, папоўські, мужчынські, бабські, удавіны, авечы, чалавечы, коньскі, кароўські, сабачы, жарабячы, цялячы, ваўчыны, зайчыны, каціны, дзяціны, вераб'іны. Датуля ж ты, ляк, быў у раба божай (імя), дакуль я цябе не знала. Стала цябе знаць, стала цябе выгавараць, умаляць, упрашаць, на цёмны лес пасылаць. Тут табе не бываць, тут табе не гуляць, у раба божай (імя) касцей не ламаць, гарачай крыві не разліваць, сэрца не знабіць, па касцям не хадзіць i касцей не ламаць. Пасылаю я цябе, ляк, на цёмны лес, на крутую гару. Там дзеўкі гуляюць, віном чары наліваюць, цябе ў госці дажыдаюць. Ідзі ж ты, ляк, туды к ім. Там табе будзе піценне, ядзенне, спанне, гулянне, лёгкае прапітанне.

Я не знаю, сам Гасподзь Бог знае i нам памагае. Я словам, a Гасподзь Бог з помаччу i Святым Духам.

1032. Ад пужання

Первым разам, добрым часам, не сама сабою — гасподняю думою, ранняя (вячэрняя) зарыца, гасподняя (усяму беламу свету) памачніца, угаворваю Надзькі пужанне — з кашчэй, з машчэй, з сухіх жыл, з пажыл, з буйнай галавы, з ярых воч, з чорных бравей. Па касцях не хадзіці, касцей не ламіці. I ўгаворваю з Надзькі пужанне: конскае, жарабячае, кароўскае, цілячае, авечае, ягнячае, свінячае, парасячае, кацячае, кацянячае, Калючую, балючую, з цёплага мяса, з гарачай крыві, з рэцівога серца — бацькіна, маткіна, братняе, сёстрына, дзядзькіна, цёткіна, ад старых людзей, ад малых дзяцей, калючую, балючую, палючую. Выгаварываю на махах, на балотах, на гнілых калодах. Там ламіць i крышыць, рэцівога серца іссушыць, i каго не памяну — пускай сам Гасподзь памянець, Надзькі помач даець. Маці цябе нарадзіла — маці цябе i атхадзіла.

307

1033. Ад пужання

Госпаду Богу памалюся i Прачыстай мамцы пакланюся i ўсім святым апосталам, станьце мне на помач, маць Прачыстая, на радасць.

Выказую, выгаварую пужанне, зляканне коньскае, кароўскае, авечае, цялячае, парасячае, гадзючае, белаччае, ласінае, ваўчынае, мядзведжае. I бацькава i маткіна, i жыдоўськае, i баярськае, i цыганськаеЛ з буйныя галавы, i з шчырага сэрца, i з бальшога каўбуха, з касцей, з палукасцей. Ідзі, пужання, злікання, на шчырыя бара, наікрутыя берага, на]жоўтыя| пяска. Там столікі засціланыя, кубкі наліваныя, піццяннё-едзянйё, пярэпалаха ў госці ждуць. Там табе гуляць i буяць, i раскошу прынімаць. A мой душок прынімі ціхенькі, лягенькі. Дай Госпадзі (каму шэпчаш) на помач.

1034. Ад ляку

Первым разочкам, добрым часочкам прашу Госпада Бога i Духа Святога.

У цара дзевяць сыноў, з дзевяці васьмі, з васьмі сямі, з сямі шасці, з шасці пяці, з пяці чатырох, з чатырох трох, з трох двох, з двох аднаго, з аднаго ніводнага. Хай не будзе ў рабы божай (імя) пужання ніводнае: калючае, балючае, ламучае, урошнае, прыгаворна, уцешна, смешна, уракана, улякана, падзіўна, падумна, пагадна, жаноча, дзявоча, мужчынска, бабська. Тут табе не хадзіць, галоўкі не паліць, сэрца не знабіць, вочак не цямніць, вушак не глушыць, кроў не марыць, жоўту косць не сушыць. Датуль жа ты хадзіла, пакуль Агата прыступіла i ўгаварыла сваімі славамі, гасподнімі думамі. Дай Бог у добры час. Мая пара, вячэрняя (ранішняя) зара (хукаць).

1035. Ад ляку

Зоры-зараніцы, божыя памачніцы! Памажыце (імя) зляку гаварыці — кацінага, вуцінага, сабачага, з усякіх пташах ізнімаю, на сіне мора іссылаю. На сінем моры кубкі наліваныя, сталы засціланыя. Там табе гуляць, там табе шармаваць, свайго веку дажываць; у (імя) косці не ламаць, жывата не сушыць, сэрца неташніць. Ідзі ты, зляк, на крутыя горы, на быстрыя рэкі, на сухія лозы, на ніцыя балоты.

308