Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
New_Shpora (1).doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
417 Кб
Скачать
☆

19. Рэфармацыя і контррэфармацыя у Зах. Еўропе і Беларусі.Берасцейская царкоўная унія

У канцы ХV - пачатку ХVІ стст. рымская каталіцкая царква ў Заходняй Еўропе ўступіла ў паласу працяглага крызісу, вынікам якога стаў другі вялікі раскол у хрысціянстве (першы адбыўся ў 1054 г. як афіцыйны падзел хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную) - рэфармацыя (шырокі грамадска-палітычны і ідэалагічны рух ХVІ ст., накіраваны супраць каталіцкай царквы, які насіў антыфеадальны характар). Ідэолагамі першай хвалі рэфармацыі сталі Марцін Лютэр, Жан Кальвін, Ульрых Цвінглі. Яны заклікалі веруючых да барацьбы са злоўжываннямі ў царкве, вяртання да ідэалаў першапачатковага хрысціянства. Гэты рух быў падтрыманы ў Еўропе найшырэйшымі коламі грамадства: ад збяднелых сялян да кіруючых колаў свецкай улады.

Першыя ідэі рэформы каталіцтва з'явіліся ў ВКЛ у 1521 г., з прыдворным прапаведнікам Жыгімонта І італьянцам Францыскам Лісманіні. Але афіцыйна пачаткам рэфармацыі лічыцца заснаванне ў 1553 г. першай кальвінскай суполкі (збору). Лютэранства ў ВКЛ было распаўсюджана пераважна сярод гараджан іншаземнага паходжання.

Шырокімі коламі насельніцтва на нашых землях быў падтрыманы кальвінізм. Ён вабіў людзей патрабаваннямі адмены царкоўных падаткаў і землеўладання, таннай царквой, суполкамі з самакіраваннем. Магнаты ў кальвінізме бачылі царкву, незалежную ад каталіцкай Польшчы і праваслаўнай Масковіі. Патронам кальвінісцкага руху на Беларусі стаў віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565). Ён ператварыў сваю рэзідэнцыю ў Нясвіжы ў цэнтр кальвінізму ў ВКЛ. Тут працавалі гімназія, друкарня, выдаваліся кнігі на старабеларускай і польскай мовах. Прыхільнікамі кальвінізму былі выдатныя дзеячы беларускай культуры Сымон Будны, Астафей Валовіч і Васіль Цяпінскі. Буйнейшымі цэнтрамі кальвінізму на беларускіх землях сталі Вільня, Брэст, Заслаўе, Навагрудак, Слуцк і іншыя гарады. Кальвіністы засноўвалі школы (у тым ліку для дзяўчатак), друкарні. Таленавітая моладзь на грошы мецэнатаў выязджала вучыцца ва універсітэты Заходняй Еўропы.

Асноўную ролю ў контррэфармацыі на Беларусі, як і ва ўсёй Еўропе, адыгралі каталіцкія манаскія ордэны, асабліва ордэн езуітаў. У сваёй барацьбе з рэфармацыйнымі плынямі яго дзеячы галоўную ролю адводзілі ўсталяванню кантролю над навукай, літаратурай і мастацтвам, фарміраванню высокага ўзроўню адукацыі і выхаванню моладзі. У канцы 1569 г. па запрашэнні віленскага біскупа В. Пратасевіча езуіты з’явіліся ў Вільні. Манархі Рэчы Паспалітай, асабліва Стэфан Баторый, горача падтрымалі іх дзейнасць. У 1570 г. імі ў Вільні быў заснаваны калегіум, ператвораны ў 1579 г. у акадэмію - першую вышэйшую навучальную ўстанову на тэрыторыі ВКЛ. Яе першым рэктарам стаў выдатны прамоўца і пісьменнік Пётр Скарга.

20. Фарміраванне беларускай народнасці.

Асноўнымі цывілізацыйнымі фактарамі, якія рашаючым чынам уплывалі на этна-нацыянальныя працэсы, якія праходзілі ва ўсім свеце былі:

а/ наяўнасць адзінай мовы;

б/ наяўнасць дзяржаўнага суверынітэту;

в/ наяўнасць адзінай нацыянальнай ідэалогіі;

г/ наяўнасць нацыянальна-культурных каштоўнасцей і іх носьбітаў.

Тэрыторыя, на якой адбывалася эвалюцыя старажытнага беларускага этнаса ў народную супольнасць была тая ж, што і ў IX-XIII стст. Гэта Віцебшчына, Віленшчына, Гродзеншчына, Мінска-Слуцкі рэгіён, Гомельшчына, Берасцейшчына. На працягу 400 гадоў на адзначанай тэрыторыі склалася самастояная мова, якая была адметнай прыкметай супольнасці. Сусветная практыка сведчыць, што без мовы няма ні народнасці, ні нацыі. Таму ўсе сусветныя народнасці склаліся на аснове моўнага адзінства. І беларусы тут не былі выключэннем. Колькасны склад насельніцтва быў таксама сярэдняеўрапейскім: у XIII-XVI стст. у Беларусі пражывала каля 1,5-2 млн. чалавек.

Асноўная частка беларускага насельніцтва пражывала ў вёсках. Нацыянальнае пачуццё і нацыянальная ідэалогія былі ў першую чаргу звязаны з малай радзімай, павагай да свайго народа і дзяржавы. Як пісалі летапісцы, беларусы захоўвалі “обычаи древлии”, таму што гэта забяспечвала сацыяльную стабільнасць грамадства і дзяржавы.

Нацыянальная ідэалогія фарміравалася на грунце незалежнасці і сувернітэту дзяржавы. Аднак гэтага было недастаткова, таму што ідэалогія павінна была стаць часткай самасвядомасці кожнага беларуса. Гэта знаходзіла адлюстраванне і ў барацьбе Вялікага княства Літоўскага са знешняй агрэсіяй і ў развіцці культуры. Барацьба з варожай агрэсіяй мацавала Полацкае княства, яна стала адным з фактараў утварэння ВКЛ. У гэтых адносінах нацыянальная ідэалогія была замацавана ў дзяржаўным гербе ВКЛ – “Пагоня”. Лёсавызначальныя перамогі ВКЛ у 1362 г. ў бітве на Сініх водах, бітве 1410 г. над Грунвальдам і бітве 1514 г. пад Оршай надхняліся нацыянальнай ідэалогіяй. Ідэалагічныя фактары мацавалі нацыянальную палітычную эліту, якая была падмуркам беларускай народнасці.

Моўна-культурныя фактары таксама спрыялі фарміраванню беларускай народнасці. У ВКЛ беларуская мова была агульным і адзіным сродкам межнацыянальных зносін, таму дзяржаўнасць гэтай мовы была толькі адлістраваннем гістарычнай рэчаіснасці, якая склалася ў дзяржаве. Кнігадрукаванне садзейнічала развіццю пісьмовасці беларускай мовы. Дзякуючы дзейнасці Ф.Скарыны, беларуская мова стала мовай Бібліі і несла Слова божае кожнаму беларусу. Таму імя Скарыны, яго творы, твороы іншых беларускіх гуманістаў духоўна аб’ядноўвалі ўсіх беларусаў у адзін народ. Без кнігадрукавання немагчыма было з’яўленне Статутаў ВКЛ.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]