- •Уводзіны ў літаратуразнаўства
- •Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка.
- •Уводзіны
- •1. Літаратуразнаўства як навука
- •1.1. Сістэма ведаў пра літаратуру
- •1.1.1. Навука пра мастацкую літаратуру
- •1.1.2. Галоўныя галіны літаратуразнаўства
- •1.1.3. Дапаможныя галіны літаратуразнаўства.
- •1.1.4. Напрамкі сучаснага літаратуразнаўства
- •1.2. З гісторыі літаратуразнаўства
- •1.2.1. Замежнае літаратуразнаўства.
- •1.2.2. Расійскае літаратуразнаўства.
- •2.2.3. Беларускае літаратуразнаўства.
- •1.3. Метадалагічныя праблемы літаратуразнаўства
- •1.3.2. Спецыфіка літаратуразнаўчай метадалогіі
- •1.3.3. Галоўныя прынцыпы аналізу мастацкага твора
- •1.3.4. Асноўныя навуковыя школы
- •1.3.5. Літаратуразнаўчыя метады
- •1.3.6. Праблема цэласнага аналізу мастацкага твора
- •1.3.7. Навуковыя цэнтры па вывучэнні метадалагічных праблем літаратуразнаўства
- •2. Эстэтыка літаратуры
- •2.1. Агульнае і рознае ў мастацка-эстэтычным і навуковым пазнанні жыцця
- •2.1.1. Аб’ект, прадмет і змест мастацкага і навуковага пазнання
- •2.1.2. Сродак навуковага і мастацкага пазнання
- •2.1.3. Даўгавечнасць твораў навукі і мастацтва
- •2.1.4. Мэты і функцыі мастацка-эстэтычнага пазнання
- •2.2.1. Грамадскі воблік пісьменніка. Светапогляд мастака.
- •2.2.2. Ідэйнасць літаратуры.
- •2.2.3. Грамадзянскасць мастака.
- •2.2.4. Партыйнасць мастацтва.
- •2.2.5. Тэндэнцыйнасць у мастацтве.
- •2.2.6. Народнасць мастацтва.
- •2.2.7. Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў мастацтве.
- •2.2.8. Мастацкасць літаратуры.
- •2.3. Літаратура як від мастацтва
- •2.3.1. Вытокі літаратуры
- •2.3.2. Літаратура і фальклор
- •2.3.3. Спецыфіка мастацтва
- •Каштоўнасці
- •2.3.4. Падзел мастацтва на віды
- •2.3.5. Сутнасць літаратуры
- •2.3.6. Нярэчыўнасць вобразаў у літаратуры. Славесная пластыка
- •2.3.7. Слова і вобраз
- •2.3.8. Пісьменнік як адзін з асноўных стваральнікаў, узбагачальнікаў і захавальнікаў “душы народа” – яго мовы
- •2.3.9. Літаратура і іншыя віды мастацтва
- •2.3.10. Месца літаратуры сярод розных відаў мастацтва
- •2.3.11. Пісьменнік як творчая асоба
- •2.3.12. Асаблівасці літаратурнага таленту і асноўныя формы яго рэалізацыі: паэзія, проза, драматургія
- •2.3.13. Віды літаратурнай дзейнасці:
- •2.3.14. Розныя формы слоўна-мастацкага выказвання:
- •2.3.115. Этапы творчага працэсу
- •3. Паэтыка
- •3.1. Паэтыка як навуковая дысцыпліна
- •3.1.1. Сутнасць паэтыкі.
- •3.1.2. Віды паэтыкі
- •3.2. Літаратурныя роды, віды, жанры
- •3.2.1. Мастацкая літаратура як сістэма
- •3.2.2. Лірыка
- •3.2.3. Драма
- •3. 2.4. Эпас
- •3.2.5. Ліра-эпас і іншыя міжродавыя ўтварэнні
- •3.3. Літаратурны твор як мастацкае цэлае. Змест
- •3.3.1. Паняцце пра літаратурны твор
- •3.3.2. Мастацкая рэальнасць і мастацкая умоўнасць
- •3.3.3. Катэгорыя аўтара
- •3.3.4. Змест і форма як кампаненты структуры мастацкага твора
- •Літаратура Даведачная літаратура
- •Ауэрбах, э. Мимесис / э. Ауэрбах. -- м., 1976.
- •1. Літаратуразнаўства як навука
- •1.1. Сістэма ведаў пра літаратуру
- •2. Эстэтыка літаратуры
- •3. Паэтыка
2.3.3. Спецыфіка мастацтва
Слова мастацтва шматзначнае (існуе больш за 50 азначэнняў). Літаратуразнаўцы пад “мастацтвам” маюць на ўвазе мастацкую дзейнасць, а таксама тое, што з’яўляецца яе вынікам (твор). У разуменні творчасці мастацтва было адмежавана ад мастацтва ў больш шырокім значэнні (як умення, майстэрства, рамяства) у ХІХ ст. Ужо Г. Гегель падкрэсліваў прынцыповую розніцу паміж па-мастацку зробленымі рэчамі і творамі мастацтва.
Мастацтва як адно са з’яў грамадскай свядомасці характарызуюць наступныя ўласцівасці:
1). Наяўнасць творчага, стваральнага пачатку. Творчасць – гэта ініцыятыўная адухоўленая дзейнасць людзей у імя стварэння, захавання і ўзбагачэння існуючых каштоўнасцей. Творчы пачатак прысутнічае амаль што ва ўсіх сферах і формах грамадскай свядомасці (рэлігія, права, філасофія, навука, мараль, палітыка), уключаючы паўсядзённыя размовы. Аднак найбольш поўна творчыя імпульсы рэалізуюцца ў сферах гарамадска значымай дзейнасці: навуковай, вытворча-тэхнічнай, дзяржаўна-прававой, філасофскай, мастацкай. Не выпадкова мастацтва называюць мастацкай творчасцю.
2). Узаемасувязь трох аспектаў: эстэтычнага, пазнавальнага і светасузіральнага:
а) эстэтычны аспект: сфера мастацтва – гэта ўзніклыя ў выніку творчых намаганняў людзей творы, прызначаныя для эстэтычнага ўспрыняцця. Эстэтычнае (у старажытнасці) – тое, што ўспрымаецца пачуццямі (зрокам і слыхам). Іншымі словамі, усё, што стваралася рамеснікамі (амфара, музычная арфа і інш.), мела утылітарна-практычнае прызначэнне, г.зн. стваралася для эксплуатацыі (амфара – для захоўвання і транспарціроўкі аліўкавага масла ці віна; арфа – каб на ёй ігралі і г.д.). Атрымліваецца, што прыгажосць і практыцызм для старажытных людзей аб’ядноўваліся ў адно. Паступова, да ХІХ ст., аформілася новае ўяўленне пра эстэтычнае, пад якім сталі разумець асаблівы род эмацыянальна-крытычнага засваення рэчаіснасці. Эстэтычная дзейнасць – гэта сузіранне адзінкавых прадметаў, якія разумеюцца як нешта закончанае і цэласнае. Як “спрацоўвае” закон эстэтычнай дзейнасці на прыктыцы? Прывядзем прыклад: уявіце, што вы знаходзіцеся ў карціннай галерэі і перад вамі – пяць карцін на сцяне. Каб зразумець, што на іх адлюстравана, вам неабходна ўглядзецца ў кожную паасобку, – так спрацоўвае закон адзінкавасці ўспрыняцця. Калі б вы прыйшлі ў майстэрню да мастака і пачалі ўспрымаць незакончаную карціну, зразумець яе сэнс не было б аніякай магчымасці, таму што карціна ўяўляе сабой толькі накід, – так спрацоўвае закон закончанасці ўспрымаемага. Нарэшце, успрыняцце кожнай з карцін па фізічных магчымасцях нашага арганізма адбываецца спачатку поўнасцю, а пасля “паглыбляецца” ў дэталі, – так працуе закон цэласнасці ўспрымаемага;
б) пазнавальны аспект: мастацтва пазнае свет праз сферу пачуццяў, эмацыянальнага, духоўнага і з дапамогай мастацкага вобраза. Аднак у якой ступені гэта пазнанне адэкватна самой рэчаіснасці? Мастацтва – не фатаграфаванне, а ўзнаўленне, мадэляванне рэчаіснасці з пэўнага пункту гледжання. У гэтым праяўляецца наступны,
в) светасузіральны аспект мастацкай творчасці (ці аспект аўтарскай суб’ектыўнасці): у творы рэчаіснасць змадэлявана не поўнасцю, не ўсе яе бакі, а толькі пэўны аспект, выбраны пэўныя падрабязнасці, дадзена канкрэтнае асвятленне, ацэнка мадэлюемага аўтарам, яго свядомасцю. І нават калі ў творы рэчаіснасць будзе змадэлявана абсалютна, на нашу думку, даставерна, “як у жыцці”, усё роўна трэба памятаць пра “крывізну люстэрка”, якое адлюстроўвае, напрыклад, ваш выгляд. У люстэрку вы бачыце не самі сябе, як вам падаецца, а толькі ваша адлюстраванне, таму што люстэрка – прадмет, зроблемы са шкла пэўнай таўшчыні. Метавіта таму яно валодае крывізной адлюстравання. У творы такой крывізной з’ўляецца свядомасць аўтара.
3). Мастацтва звязана з аксіялогіяй – вучэннем пра каштоўнасці. Каштоўнасць – гэта тое, што валодае пазітыўнай значнасцю. Яна можа быць рэальным прадметам ці метафізічным (уяўляемым). Вылучаюць:
