Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Vuchebna-metadychny_dapamozhnik_FINAL (1).docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
221 Кб
Скачать
☆

Заданні

1. Дапішыце сказы, дапоўніўшы іх інфармацыяй:

1) Старабеларуская мова ўзнікла прыкладна ў …

2) У якасці дзяржаўнай мовы ў Беларусі руская мова ўведзена…

3) … – вядомыя беларускія асветнікі

4) Беларуская мова адносіцца да …сям’і, да … групы, да … падгрупы.

5) Паводле новых правіл арфаграфіі наступныя словы пішуцца з літарай: Ватэрло.., Токі.., Ры.. дэ Жан..йра, прынт..р, скут..р, фламаст..р, правайд..р.

2. Прачытайце наступныя тэксты. Напішыце тэкст па пачатку.

1) Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лятаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і падобныя ім бароняць вуллі свае, – гэтак і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, у Бога верачы, да таго месца вялікую ласку маюць (Францыск Скарына).

2) Родная мова ў дакладным значэнні ёсць самая любімая спадчына нацыі; праз яе пасрэдніцтва лягчэй за ўсё пранікнуць у душу нацыі, закрануць пачуцці, праясніць розум, падштурхнуць адпаведную думку, заклікаць да дзеяння, змагацца са страсцямі, ствараць дабрачыннасць (Аляксандр Ельскі).

3) ...Закладзі спадчыну ў мову – перш за ўсё. Бо выдзьмуць вятры з гісторыі напамінак пра тых, хто нядбала адмахваецца ад яе, як ад нечага брыдотнага і аджытага, або усчынае дратаваць роднае з родных – сваё Слова. Адно яно будзе жыць, бо ў мове закладзена вялікая жыццетрываласць, і нездарма дайшло ад старажытных: “У пачатку было Слова, і Слова было ад Бога, і Бог быў Слова” (Максім Лужанін).

  1. Напішыце міні-сачыненне на адну з прапанаваных тэм:

• Мова – духоўны скарб народа

• “Не пакідайце мовы сваёй, каб не ўмёрлі…” (Ф. Багушэвіч)

  1. Лексікалогія Адназначныя і мнагазначныя словы

Лексікалогія – гэта навука аб словах і аб слоўнікавым складзе мовы.

Слова – найменшая сэнсавая адзінка мовы, асноўная функцыя слова ў мове – назыўная, або намінатыўная. Словы служаць для абазначэння прадметаў, іх якасцей, дзеяння, стану, прыметы дзеяння, колькасці. Гэта граматычныя значэнні слоў. Яны даюць падставу для вылучэння часцін мовы і іншых граматычных класаў.

Змест слова складае яго лексічнае значэнне. У лексічным значэнні праяўляецца нацыянальная своеасаблівасць мовы. Са змяненнем умоў самога жыцця змяняецца і лекічнае значэнне слоў.

Словы, якія маюць толькі адно значэнне, называюцца адназначнымі. Гэта пераважна словы, якія абазначаюць навуковыя і тэхнічныя паняцці, а таксама некаторыя назвы раслін, жывёл, птушак, прадметаў (кісларод, гідрасфера, алень, аловак і інш.). Большасць слоў беларускай мовы маюць не адно, а некалькі значэнняў, такія словы называюцца мнагазначнымі. Напрыклад, бялок – гэта празрыстая частка птушынага яйца, якая акружае жаўток; бялок - складанае арганічнае рэчыва; белая, празрыстая абалонка вока. Вылучаюцца тры віды мнагазначных слоў: метафара (перанос назвы з аднаго прадмета на іншы на аснове падабенства іх прыкмет – формы, колеру, функцыі і інш.) ідзе чалавек – ідзе зіма, яблык (плод) – вочны яблык; метанімія (перанос назвы з аднаго прадмета на іншы на аснове сумежнасці, часавых, прасторавых, асацыятыўных сувязей) аўдыторыя – памяшканне і слухачы, ліст – матэрыял для пісьма і дакумент; сінехдаха (замена назвы цэлага на частку цэлага або перанос з адзіночнага ліку на множны лік і наадварот) вольна ў небе птушцы (не адной, а ўсім птушкам).