- •Заданне I
- •II. Разлік дыягнастычных паказчыкаў
- •1.Вызначэнне сацыяметрычнага статуса навучэнца.
- •Б) справаздачапасацыяметрыі
- •4. Сацыяматрыца класа паводле прапанаванага ўзору.
- •5. Прыклад кругавой сацыяграмы.
- •II.Абагульняльныя вывады
- •2. Вызначэнне згуртаванасці групы, каштоўнасна-арыентацыйнага адзінства класа пры дапамозе методыкі “Что важнее?
4. Сацыяматрыца класа паводле прапанаванага ўзору.
5. Прыклад кругавой сацыяграмы.
6.Сацыяметрычныя індэксы
а) Вызначэнне сацыяметрычнага статуса вучня
«Зоркі»:
Затрымайлава Марыя (7)
« Упадабаныя»:
Сачывец Паліна (5)
Бельская Яна (4)
Кузьміна Вольга (4)
Лазоўская Маргарыта (4)
Трыфанава Каця (4)
Рабец Насця (4)
Яфімец Даша (4)
Маркоўскі Андрэй (3)
Радчанка Маша (3)
Гулянкоў Арсеній (3)
Сідаровіч Насця (3)
Яцкевіч Насця (3)
«Ніжэй сярэдняга паказчыка»:
Галубкова Ліза (2)
Ламоткіна Аляксандра (2)
Лінкевіч Анастасія (2)
Марына Ганна (1)
Мацюк Радзівон (1)
Яфімаў Ягор (1)
Грэўцова Андрыяна (1)
Даваідовіч Даша (1)
Завацкая Даша (1)
Краўчанка Паліна (1)
Кугейка Яніна (1)
«Изаляваныя»:
Няма.
б) Узровень дабрабыту ўзаемаадносінаў:
УДУ=(I+II)/(III+IV)=(1+12)/(11+0)=13/11
УДУ – сярэні, бо ў групах ІІ і ІІІ амаль аднолькавая колькасць дзяцей (12/11).
в) Індэкс ізаляванасці
ІІ = 0%.
г) Індэкс групавой згуртаванасці
ІГЗ=42/3*24=42/72=0,58 – групавая згуртаванасць высокая.
II.Абагульняльныя вывады
9 “Б” клас – клас з сяброўскай атмасферай. З рэзультатамі тэста па сацыяметрыі я не згодна, паколькі не магу назваць Машу Затрымайлаву “зоркай” у класе. Так, яна зусім неканфліктны чалавек, з усімі знаходзіцца ў добрых адносінах, але гэта зусім не тое, што можна назваць “зорнасцю”. І з тых, хто трапіў у 3-цюю катэгорыю я магу вызначыць папулярных дзяцей. Зоркай класа я б назвала Андрыяну Грэўцову, паколькі на яе раўняюцца ў плане стылю амаль усе дзяўчаты, і сябраваць з ёй вельмі прэстыжна, бо яна з вельмі заможнай журналісцкай сям’і. Паколькі нефармальнага лідара ў класе мною не было вызначана, то магу сказаць, што Андрыяна па сваім характары бліжэй за ўсіх да гэтага статуса, але не з’яўляецца ім, паколькі ў класе пануе творчая атмасфера.
Мае назіранні супадаюць з вынікамі сацыяметрыі толькі па пункце ўзаемных выбараў, паколькі ён цалкам адлюстраваў сітуацыю ў класе: дзяўчаты сябруюць паміж сабой маленькімі групкамі па 3-4 чалавекі, іпаміж гэтымі групамі не існуе канфліктаў, і дзяўчаты з адной пастаяннай групы свабодна кантактуюць з дзяўчатамі з іншай групы.
Канешне, клас спецыфічны па сваім складе: 20 дзяўчат і 4 хлопцы. Але канфліктаў паміж хлоцамі і дзяўчынамі я не заўважала. Паміж сабой хлопцы сябруюць парамі: Андрэй з Арсеніям (сядзяць за апошняй партай, высокія па росце, выдатнікі і балагуры) і Радзівон з Ягорам (сядзяць за першай партай, маленькага росту, вучацца сярэдне і таксама любяць пабуяніць). Калі расставіць хлопцаў па рэйтынгу папулярнасці сярод дзяўчат, то атрымаецца так: Маркоўскі Андрэй, Гулянкоў Арсеній, Яфімаў Ягор, Мацюк Радзівон. У Арсенія вельмі часта ўзнікаюць канфлікты з Радзівонам з-за таго, што другі рэдка думае пра сэнс сваіх выказванняў, а ў першага надта ўспалахлівы характар. Але ніколі гэтыя канфлікты не носяць надта агрэсіўны характар, паколькі хлопцы нават пабіцца не могуць з-за перавагі Арсенія ў роста-масавым паказчыку, таму ў выніку ўсё спускаюць да жарту.
2. Да чацвёртай статуснай катэгорыіі не аднесена ніводнага вучня. Але ж я б хацела звярнуць увагу на адказ Дашы Завацкай на пытанне “каго б ты запрасіла на дзень народзінаў?”: “Никого. Не праздную». Дзяўчынка і спараўды вельмі замкнёная, пасіўная на ўроках, часта спала, але, калі ёй задавалі пытанне, яна заўжды адказвала на яго правільна. Стаўленне да Дашы ў класе не варожае, а хутчэй як да дзівачкі, паколькі яна нефармалка, слухае цяжкую музыку і расчэсвае валасы рукамі. Даша абсалютна неканфліктны чалавек, паколькі на шмат якія пытанні сваіх аднакласнікаў яна можа папросту не адказаць. Вонкава гэта ўсё выглаядае быццам вучаніца абстрагуецца ад рэчаіснасці і пагружаецца ў свій свет. Сябруе Даша больш з Марынай Ганнай, з якой яны разам сядзяць. У сацыяметрычным апытанні толькі Ганна адзначыла Дашу.
Яшчэ б я хацела звярнуць увагу на адказы Андрэя і Арсенія, якія ў сваіх бланках пазначылі толькі адзін аднаго, а два астатнія пункты пакінулі пустымі. Думаю гэта сведчыць не пра іх частковую ізаляванасць, а пра тое, што яны лепшыя сябры, а астатнія для іх папросту аднакласнікі.
3.У першую статусную катэгорыю патрапіла толькі адна вучаніца Марыя Затрымайлава (рэзультат – 7 запрашэнняў). Не магу я назваць Машу “зоркай” класа, паколькі яна не мае такі ўплыў на настрой класу як, напрыклад, Каця Трыфанава, Андрыяна Грэўцова, Маогарыта Лінкевіч, Яна Бельская. Але Маша вельмі ветлівая дзяўчына, вучыцца сярэдне, у яе шырокі кругагляд. Думаю, яе любяць як за яе характар, так і за яе знешні выгляд: з валасоў у яе заплеценыя доўгія дрэды.
4. У другую статусную катэгорыю трапіла 12 вучняў: 2 папулярныя хлопцы, Андрэй і Арсеній, стараста Маша Радчанка, заўжды пазітыўная Каця Трыфанава, Яна Бельская, Лазоўская Рыта і інш. Асабіста я, пералічаных вучняў, аднесла б да зорак. А астатнія, хто ўвайшоў у гэтую групу заслугоўваюць звання “ўпадабаныя”, паколькі ўсе з’яўляюцца камунікабельнымі і ладзяць паміж сабой.
5. Не згодна я з тым, што да трэцяй катэгорыі адносяцца Галубкова Ліза, Грэўцова Андрыяна, Кугейка Яніна, Лінкевіч Насця. А гэта 4 з 11 атрыманых. Асатніх 7 я б пакінула ў гэтай групе, паколькі Давідовіч Даша, Ламоткіна Саша, Марына Аня – так званы ціхоні па паводзінах, а Завацкая Даша і Краўчанка Паліна – адносяць самі сябе (і клас таксама) да нефармалаў, таму гэта адбіваецца на іх паводзінах з аднакласнікамі. Ну і хлопцы Радзівон і Ягор трапілі ў гэтую групу па аб’ектыўных прычынах: дзяўчаты хлопцаў не выбіралі, Андрэй і Арсеній выбралі толькі адзін аднаго, ды і папулярнасцю ў аднакласнікаў яны не карытсюцца.
6.Мне не даводзілася ўплываць на адносіны ў класе, паколькі гэтага не патрабавала сітуацыя. Паўтаруся: клас згуртаваны і стаўленне нават да дзівачак-нефармалак сяброўскае (і з боку саміх Дашы і Паліны таксама, толькі са спецыфічнымі праявамі), “вскачак” няма, усе дзеці творчыя, таленавітыя мастакі. Думаю, менавіта таму, што вучні кожны дзень малююцьў класе такая добразычлівая атмасфера.
В) 1. Псіхалагічнае даследаванне вучэбнага і міжасобаснага ўзаемадзеяння паміж вучнямі пры дапамозе методыкі “Изучение уровней учебного и межличностного взаимодействия между учащимися”.
Пры падліку дадзеных мной было атрымана наступнае:
(518(агульная сума першых адказаў) – 352 (агульная сума астатніх адказаў) + 50)/ 20 (колькасць вучняў) = 10.8
ад 10 да 20 – узровень узаемаадносінаў здавальняючы, аднак вучні час ад сасу маюць патрэбу ў карэкцыі ўзаемаадносінаў.
