- •Тэма: стылістыка тэксту
- •І. Тэарэтычная частка
- •Іі. Развіццёвая частка
- •На пятисотлетие военный оркестр подарил Хойникам "чумачечую весну" и танцы Майкла Джексона
- •Ііі. Практычная частка
- •Заданне 2. Прааналізуйце тэкст. Адзначце, якія функцыянальна-сэнсавыя тыпы маўлення сустракаюцца ў тэксце. У якіх суадносінах у ім вобраз аўтара і вобраз апавядальніка?
- •IV. Творчая частка
Ііі. Практычная частка
Заданне 1. Зрабіце аналіз тэксту. Адначце, які гэта тып тэксту з пазіцыі вытворцы маўлення. Чаму?
Стыль:эпісталярны з пазіцыі вытворцы, навукова-папулярны з пазіцыі чытача.
Тып:разважанне
Жанр:пісьмо з аднаго боку і навукова-папулярны матэрыял з другога боку.
Утэксце сустракаецца шмат навуковых словаў, звязаных з педагогікай, аўтар прыводзіць шамат лічбаў. Але прысутнічаюць і разважанні наконт таго, што і як трэба рабіць, каб павысіць прэстыж прафесіі педагога, прыводзяцца канкрэтныя прапановы Міністэрству адукацыі.
Але ў тэксце, які відавочна можна прыняць за тэкст-разважанне і назваць часткова навукова-папулярным, ёсць прыкметы менавіта эпісталярнага стылю. Па-першае, адрасаванасць. У пачатку пісьма гаворыцца, што пісьмо прызначана рэдакцыі газеты “Звязда”. Па-другое, у тэксце ёсць звароты (да таго ж Міністэрства адукацыі).
Як тэкст-разважанне пісьмо пабудавана якасна, таму што яго можна падзяліць па стандартнай структуры: тэзіс, доказы, вынік. На кожны аргумент аўтар прыводзіць доказы (звычайна гэта лічбы ці прыклады з жыцця), у выніку аўтар надае вядучую ролю Міністэрству адукацыі.
Заданне 2. Прааналізуйце тэкст. Адзначце, якія функцыянальна-сэнсавыя тыпы маўлення сустракаюцца ў тэксце. У якіх суадносінах у ім вобраз аўтара і вобраз апавядальніка?
У тэксце апавяданне спалучаецца з разважаннем. Матэрыял разумеем зыходячы як з пасылу аўтара, так і зыходзячы з дыялогаў, якія ёсць у тэксце. Першы абзац задае эмацыйна-дынамічны тон тэксту сваімі маленькімі сказамі. Цікава, як адзначае аўтарка самыя цікавыя і важныя рэчы: яна проста бярэ іх у дужкі. Разважыць пра тое, ці любіць яе муж, гераіня прапануе нам самім. Дарэчы, вобраз аўтара і вобраз апавядальніка супадае. Падзеі апісваюцца ад першай асобы. Чытаючы тэкст, ты нават не ўяўляеш сабе далейшае развіццё падзей. Плывеш па той плыні, якую задае аўтар і не здзіўляешся. Сваімі нескончанымі думкамі, аўтар прымушае нас думаць тое, што думае сама. Яна не выказвае адносінаў да падзей, пачынаючы з трэцяга абзаца. Ідзе проста пераказ таго, што адбываецца. Але заўвагі ў дужках і апісанне аўтарам самой сябе як гераіні падказваюць нам, што думаць.
IV. Творчая частка
Напішыце тэкст “Калядная гісторыя, ці Як сустракае свята наш народ”, у якім былі б выкарыстаны тры асноўныя тыпы сувязі паміж сказамі (ланцуговая, паралельная, далучальная) і ўсе функцыянальна-сэнсавыя тыпы маўлення (апісанне, апавяданне, разважанне).
Гэтая гісторыя адбылася даўным-даўно на Каляды, дзесьці далёка на Поўначы. Там, дзе холад, завірухі і вятры жыла-была злая Снежная Каралева-чарадзейка, якая больш за ўсё на свеце не любіла смех і радасць, усмешкі і весялосць. Яна не любіла, калі людзі збіраліся разам, калі дарылі адзін аднаму цяпло сваіх сэрцаў. Яна жудасна не любіла святы, а асабліва Каляды, бо гэтае свята прасякнута атмасферай любові і радасці. Злая Снежная Каралева хацела, каб усе людзі хадзілі сумныя, а іх сэрца і душы былі ледзянымі. Таму яна і вырашыла выкрасці ў іх светлае свята Нараджэння Хрыста. Прачнуліся людзі раніцай, а свята няма. Няма Калядаў, няма радасці, няма весялосці. Усё, вядома, адразу зразумелі, што гэта Снежная Каралева вінаватая. Яна даўно пагражала ім выкрасці ў іх свята. Сядзяць усе сумныя, спахмурнелыя, рукі апусцілі, нават рабіць нічога не хочуць. А ў адной вёсцы жыў хлопчык Астафей. Добры хлопчык, з добрым і міласэрным сэрцам. Ён вельмі чакаў Калядаў, уяўляў, колькі радасці і цяпла прынясе свята ў іх хату, у іх вёску. А тут прачнуўся раніцай Астафей, а свята Нараджэння Хрыста няма. – Ведаю я, гэта ўсё “выхадкі” злой Каралевы. Не быць гэтаму! — сказаў сабе хлопчык. Вырашыў Астафей вярнуць людзям свята. Ён падумаў, што калі злая Царыца скрала Каляды пры дапамозе злога чараўніцтва, то вярнуць яго можна будзе пры дапамозе добрага. Таму ён вырашыў адправіцца ў суседнюю вёску, дзе па чутках жыў добры чарадзей. Апрануўся ён цяплей, футра, шапку, валёнкі з рукавіцамі, і адправіўся ў шлях. Усе дарогі занесла снегам, вецер вые, мяцеліца бушуе, але ён, не азіраючыся назад, ідзе сабе і ідзе. Вось і прыйшоў у вёску, знайшоў хату, дзе, як казалі, і жыў чарадзей. Пастукаўся. Дзверы яму адчыніў звычайны з выгляду мужычок і кажа: – Праходзь, Астафеечка, я цябе ўжо зачакаўся. – А адкуль вы ведалі, што я прыйду? — здзівіўся хлопчык. – Дык каму ж ведаць, калі не мне? — адказаў мужычок. – Можа, вы ведаеце, як мне Каляды людзям вярнуць? – спытаў Астафей. – Ведаю, вядома, ведаю. І ты ведаеш. – Ды як жа я ведаю?! Не ведаю я ніякіх чароўных словаў! – абурыўся хлопчык. – Ды і не патрэбныя словы чароўныя, ты і без іх абыдзешся, — адказаў чарадзей. — Падумай, што больш за ўсё на свеце не любіць Снежная Каралева і чаму яна скрала Каляды. – Смех яна не любіць, радасць і весялосць. Калі людзям добра, не любіць. Вось і скрала Каляды, — адказаў Астафей. – Значыць, каб вярнуць Каляды, трэба ў кожную хату прынесці смех, радасць і весялосць. Так? — растлумачыў яму чарадзей. – Напэўна, так… Але ж як гэта зрабіць? — задумаўся хлопчык. – А гэта ты ўжо без мяне ведаеш, — усміхнуўся чарадзей. — Вяртайся хутчэй назад, пакуль мяцеліца супакоілася. Шукай адказ у сваім сэрцы. А тое, што ты яго знойдзеш — гэта я ведаю. Засмучаны пайшоў Астафей ад чарадзея. Заблытаў той хлопчыка, зусім не дапамог. Але шлях да хаты няблізкі, стаў хлопчык думаць над словамі чарадзея і сёе-тое прыдумаў. Толькі прыйшоў ён у сваю вёску, паклікаў усіх сваіх сяброў, хлопцаў і дзяўчат, і распавёў, што трэба рабіць. Усе заківалі, спадабалася ім ідэя Астафея, з’явіліся ўсмешкі на тварах. Вось так, вясёлым гуртам, яны і рушылі ў першы з краю хату ў вёсцы. Пастукалі. Адкрылі ім гаспадары, спахмурнелыя, незадаволеныя. А хлопцы пакланіліся ім і кажуць: – Добры дзень, гаспадар з гаспадыняй! З Калядамі вас! Шчасця, любові і дастатку вашай сям’і! А пасля гэтых словаў пачалі спяваць калядныя песні, прытанцоўваючы. Заўсміхаліся гаспадары, павесялелі, пачалі частаваць іх, узнагароджваць. Падзякавалі іх хлопцы з дзяўчатамі і ў наступную хату пайшлі калядаваць. Так хутка ў кожным доме ў вёсцы з’явіўся калядны дух, які прынеслі дзеці са сваімі Калядамі. Сталі людзі ўсміхацца, абдымаць адзін аднаго, са святам віншаваць. Жарам загарэлася цяпло іх сэрцаў. Ды такім моцным, што дасягнуў гэты жар палаца Снежнай Каралевы і разбурыў яе чары. Вярнуліся Каляды да людзей, у кожную вёску, у кожную хату! З тых часоў злая Царыца больш ніколі не спрабавала выкрасці Каляды, а калядоўшчыкаў баялася, як агню. З Калядамі вас! Дабра, радасці, любові ў кожны дом!
