Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Studmed_ru_shymukovich-sf-ekonomicheskaya-istor...doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Кантрольныя пытанні

  1. Якія прычыны эканамічнага заняпаду гаспадаркі беларускіх земляў у другой палове XVII -- пачатку XVIII стст.?

  2. Якія шляхі аднаўлення с/г на Беларусі ў пачатку XVIII ст.?

  3. Якія асаблівасці рэгіянальнага развіцця с/г на Беларусі ў XVIII ст.?

  4. Якія былі формы павіннасцяў сялян перад феадаламі ў XVIII ст.?

  5. Якія асаблівасці аднаўлення гарадоў у XVIII ст. на Беларусі?

  6. Асноўныя прычыны эканамічнага ўздыму ў другой палове XVIII ст.?

  7. Мануфактурная вытворчасць на Беларусі.

Лекцыя 6. Эканамічнае становішча Беларусі ў перыяд узрастання капіталістычных адносін (першая палова хіх ст.)

Асноўныя паняцці, уключаныя ў сістэму трэнінг тэсцірвання:

вынікі вайны 1812 г. для сельскай гаспадаркі; рост таварнасці; прыкметы крызісу феа­дальна-прыгонніцкай гаспадаркі; прамысловы пераварот; дамінуючыя галіны фабрычна-заводскай прамысловасці; кірмашы; станцыянарны гандаль; інвентары; арэнда; тры накірункі рэформы П.Д. Кісялева; “папячыцельская палітыка”; сутнасть грашовай рэ­формы; мэта гільдэйскай рэ­формы; агульная мэта рэформ 1824-1843 гадоў; вынік рэформ 1824-1843 гадоў.

Сельская гаспадарка на Беларусі. Пачатак фарміравання новых адносін у памешчыцкіх і сялянскіх гаспадарках

Пачатак стагоддзя быў адзначаны вайной 1812 г. паміж Расіяй і Францыяй. Вынікі для сельскай гаспадаркі:

  1. Страта насельніцтва – каля 25%.

  2. Скарачэнне пасяўных плошчаў у два разы.

  3. Страты інвентару і цяглай сілы. Толькі ў Гродзенскай губерні было знішчана звыш 35 тыс. коней, што складала каля 60 %.

  4. Агульныя страты Беларусі склалі каля 52 млн. руб. срэбрам (памер штогадовага дзяржаўнага падатку з Беларусі – 1 млн. руб.)

У гэты перыяд заменьшыўся фонд дзяржаўных земляў за кошт вялікіх падараванняў з боку Кацярыны Другой, Паўла і Аляксандра. Усяго ва ўласнасць рускім памешчыкам было раздадзена 208 550 душ беларускіх сялян (чацвёртая частка ўсяго насельніцтва Беларусі). Захоўвалася недатыкальнасць раней існуючага землеўладання для прысягнуўшай шляхты.

Беларусь – рэгіён, дзе панавала буйнапамеснае дваранскае землеўладанне. Напярэдадні 1861 г. у памешчыкаў было каля 12 млн. дзесяцін (70% зямлі), і толькі звыш 4 млн. дзесяцін (прыблізна 27%) знаходзілася ў карыстанні каля 1 млн. прыгонных сялян. У буйных латыфундыях ствараліся сярэднія па велічыні маёнткі з колькасцью прыгонных ад 200 да 500 чал., якія здаваліся ў арэнду. Рост таварнасці адбываўся за кошт павелічэння паншчынных павіннасцяў сялян, асабліва пасля 1812 г. Галоўныя павіннасці – паншчына і аброк. Марудна уводзіліся капіталістычныя формы гаспадарання, такія як:

  1. прымяненне ўдасканаленых сельскагаспадарчых машын;

  2. праца наёмных рабочых;

  3. увядзенне травасеяння і шматпольных севазваротаў.

Факты выкарыстання новых формаў гаспадарання мелі адзінкавы характар (Іяхім Храптовіч — уладар маёнтка Шчорсы, памешчык Ашмянскага павету Карчэўскі).

Немагчыма было спалучыць прыгонную працу з патрабаваннямі растучага ўнутранага і знешняга рынку. Увядзенню шматполля, паляпшэнню парод жывёлы, распаўсюджванню травасеяння і ўжыванню машын перашкаджала танная праца прыгонных сялян. Асноўная маса памешчыкаў лічыла прыгоннае права падмуркам рацыянальнай гаспадаркі і не збіралася ад яго адмаўляцца.

Рухавіком, што садзейнічаў развалу феадальнага эканамічнага механізму стаў попыт на хлеб і прадукцыю сельскай гаспадаркі ў Заходняй Еўропе ў першыя дзесяцігоддзі XIX ст. Па-другое, узрасла ёмістасць ўнутранага рынку. У 30 — 40-я гг. каля 70 — 80% усіх прыбыткаў паступала ад продажу сельскагаспадарчых прадуктаў, галоўным чынам збожжа, гарэлкі і спірту.

У першай палове XIX ст. вызначаецца спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці. Віцебская і паўночныя паветы Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў – гэта раён ільна- і бульбаводства.

Паўдневыя паветы (Пінскі, Навагрудскі, Гомельскі і інш.) беларускіх губерняў – вырошчванне і перапрацоўка цукровых буракоў (з канца 30-х гг.). У сярэдзіне 40-х гг. у памешчыкаў Беларусі было 8, а ў канцы 50-х — 16 цукраварных заводаў.

Гродзеншчына – танкарунная авечкагадоўля, у 40-х гг. XIX ст. налічвалася 600 тыс. авечак.

На мяса-малочнай жывёлагадоўлі ў 40 – 50-я гг. спецыялізаваліся адзінкавыя памешчыцкія гаспадаркі, тыя, што мелі вінакурныя заводы.

Такім чынам, ў памешчыкаў Беларусі было імкненне ўзнімаць прадукцыйнасць сваіх гаспадарак, вырабляць больш таварнай прадукцыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]