Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі, яго...docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
60 Кб
Скачать
☆

3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX – першай палове хпі стагоддзя

Ў разглядаемы перыяд на тэрыторыі сучаснай Беларусі існаваў ран-нефеадальны лад. Асноўнымі класамі былі феадалы й феадальназа-лежныя сяляне. Пры гэтым адзначым, што ў грамадстве адначасова з феадаламі і феадальна-залежным насельніцгвам існавалі рабы (хало-пы? чзлядзь нявольная), свабодныя гарадскія жыхары (рамеснікі, куп-цы, госці) і сяляне-даннікі. Апошнія не знаходзіліся ў залежнасці ад асобных феадалаў, а выконвалі пэўныя павіннасці і ўносілі феадаль-ную рэнту непасрэдна на карысць дзяржавы.

Зразу мела што ў ІХ-ХІ стет. працэс феадалізацыі развіваўся ма-рудна. У IX ст. князь не жалаваў сваёй дружыне зямель і не заводзіў сваей гаспадаркі, а абкладаў свабоднае і паўсвабоднае насельніцтва данінай. Збор дароў з свабоднага насельніцтва на тэрыторыі, якой ула-даў князь, называўся «палюддзем». Дружыннікі таксама атрымлівалі ад князя правы збіраць даніну і «карміцца» з той ці іншай воласці. Так, яшчэ да з'яўлення буйнога княжацкага землеўладання ва ўсходніх сла-вян узнікалі прыкметы васальнай залежнасці. Яна выглядала ў якасці права атрымання дружынікамі даніны з пэўнай тэрыторыі. У якасці васалаў вялікага князя дружыннікі неслі ў яго службу за «лен».

Ваенная дружына была важнай апорай княжацкая ўлады. Дружыннікі акружалі князёў, абаранялі ўсе іх інтарэсы. 3 імі князь раіўся па пытаннях арганізацьгі паходаў, а таксама суда і адміністрацыйнага кі-равання. Калі князь перамяшчаўся на новае княства, дружына ішла за ім. Так, калі ў 1088 годзе тураўскі князь Святаполк Ізяславіч перайшоў ш вялікакняжацкі стол у Кіеў, то з сабой ён забраў і тураўскую дружыну.

Дружыны ў полацкіх князеў, як і ў іншых князёў «рускіхм. складаіся з дзвюх груп: у першую – старэйпішую дружынуг, уваходзілі мбоярн». «снльные мужн»; у друпто – малодшуто дружыну\ якая жыла пры двары князя, – «грвдь», «отрокн», «детскне». 3 яе вьссодзілі слугі князя, яго це-лаахоўнікі, малодшыя службовыя асобы. Земскія ратнікі, якія не нале-жалі да сталага княжацкага войска, насілі найменне «вояў».

Таюм чынам, грамадства распалася на некалькі пластоў. Вы-шэйшы складалі князі, баяры, старэйшая і малодшая дружыны, духа-венства. Феадалы былі ўзаемазвязаны сісгзмай васалітэта, якая рэгуля – вала правы і абавязкі паміж імі, а таксама іх перад дзяржавай.

Эканамічная магутнасць класа феадалаў дазволіла яму заняць пануючае становішча ў палітычным жыцці грамадства, захапіць у свае рукі ўсе ключавыя пасады ў дзяржаўным апараце. Клас феадальна-за-лежных людзей утварыўся:

І. За кошт замацавання халопаў і іншых несвабодмых людзей на зямлі, бо для феадала значна важней станавілася валодаць правам распараджацца павіннасцямі сялян, чым іх асобамі.

  1. Шляхам гвалтоўнага пазаэканамічнага прымусу былых свабодных абшчыннікаў уносіць пэўныя даніны і выконваць павіннасці накарысць асобных феадалаў або дзяржавы ў цэлым.

  2. У выніку маёмаснага расслаення свабодных сялян, якія, збяднеўшы, трапілі ў даўгавую кабалу.

Разам з тым на пачатку развіцця феадальных адносін на тэры-торыі Беларусі працягвалі яшчэ захоўвацца свабодныя сяляне-даннікі, якія вялі сваю ўласную гаспадарку і абавязаны былі уносіць на карысць цэнтральных і мясцовых органаў кіравання пэўную даніку натурай або грашыма, выконваць шэраг дзяржаўных павіннасцей (нясенне ваеннай службы ў апалчэнні, рамонт і будаўніцтва замкаў, мастоў, шляхоў (да-рог) і г.д.) – Сяляне-даннікі захоўвалі сваю свабоду да XVII ст.

Наяўнасць у разглядаемы перыяд значнай колькасці свабодных сялян-даннікаў і рабоў у канчатковым выніку не мяняла феадальнага характару грамадскіх адносін. Свабодныя сяляне-даннікі плацілі рэнту на карысць феадальнай дзяржавы і рабы эксплуатаваліся таксама феадаламі. У эканамічнай структуры грамадства права свабодных сялян-даннікаў і чэ-лядзі нявольнай не мела вядучай ролі, а насіла дапаможны характар.

У гарадах таксама ішоў працэс маёмаснага расслаення. Паную-чае становішча ў гарадской эканоміцы занялі купцы і багатыя рамесні-кі. Яны аказвалі значны ўплыў і на палітыку дзяржавы.