- •Адказы да заліка па курсу “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”
- •1.Мова як грамадская з’ява і яе функцыі.
- •6.Слова як цэнтральная моуная адзінка.
- •7.Лексіка беларускай мовы паводле паходжання; лексіка інтэрнацыянальная і безэквівалентная.
- •8.Лексіка беларускай мовы паводле актыунасці выкарыстання(гістарызмы і архаізмы, лексічныя і семантычныя неалагізмы, аказіяналізмы).
- •9.Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання(агульнаужывальная і абмежаваная ва ужыванні:дыялектная, спецыяльная, сацыяльна абмежаваная).
- •Абмежаванага выкарыстання
- •1. Правільнасць – адна з найбольш важных якасцей маўлення, што
- •Іі. Марфалагічныя асаблівасці
- •Ііі. Сінтаксічныя асаблівасці
6.Слова як цэнтральная моуная адзінка.
Слова – найменшая адзінка мовы, якая валодае сэнсам, свабодна
ўзнаўляецца ў маўленні і выкарыстоўваецца для стварэння выказванняў.
Слова – гэта цэнтральная адзінка мовы, вакол якой упарадкоўваецца і працуе
ўвесь моўны механізм: больш дробныя за словы адзінкі (гукі, склады, марфемы)
вылучаюцца менавіта ў складзе слова, а больш буйныя (словазлучэнні, сказы)
утвараюцца са слоў.
Граматычнае значэнне выражаецца рознымі формамі зменнага слова пры дапамозе
канчаткаў, прыставак, суфіксаў, націску.
Лексічнае значэнне слова – гэта яго сэнс або змест, але не проста “тое, што
слова называе”. Лексічнае значэнне слова – гэта суаднесенасць, якая ўзнікае ў
свядомасці носьбіта мовы, паміж словам, адпаведным паняццем і прадметам
рэчаіснасці.
Словы могуць уступаць у сінанімічныя, аманімічныя,
паранімічныя, антанімічныя адносіны.
7.Лексіка беларускай мовы паводле паходжання; лексіка інтэрнацыянальная і безэквівалентная.
ЛЕКСІКА: спрадвечная:1) агульнаславянская(праславянская);2) усходнеславянская;3) уласнабеларуская.
запазычаная: 1) са славянскіх моў: русізмы, украінізмы, паланізмы…, 2) з неславянскіх моў:
германізмы, англіцызмы, галіцызмы, літуанізмы, цюркізмы, грэцызмы, лацінізмы…
безэквівалентная лексіка – словы, што не маюць сваіх аднаслоўных адпаведнікаў у іншых мовах і лексічнае
значэнне якіх перадаецца толькі апісальна:
кнігарня – книжный магазин,
дудар – музыкант, играющий на дуде,
гусляр – музыкант, играющий на гуслях,
Купалле – праздник в ночь на Ивана Купалу,
Дзяды – древний обряд поминовения предков; день поминовения,
дакопкі – завершение копки картофеля,
талака – сбор людей для оказания (физической) помощи
8.Лексіка беларускай мовы паводле актыунасці выкарыстання(гістарызмы і архаізмы, лексічныя і семантычныя неалагізмы, аказіяналізмы).
Гістарызмы – гэта словы, якія выйшлі з актыўнага ўжытку і перайшлі ў
пасіўны склад лексікі з той прычыны, што зніклі рэаліі (прадметы, з’явы і паняцці),
для абазначэння якіх яны існавалі. Гэта, напрыклад, назвы асоб паводле іх заняткаў (бондар, бурлак, гарбар, дзесяцкі, рамізнік, цівун), грашовых адзінак (грош, зайчыкі, керанкі, талер),
назвы адзення (кафтан, кальчуга, камзол, намітка).
Архаізмы – устарэлыя назвы прадметаў, з’яў, працэсаў і г. д., якія не зніклі і
працягваюць існаваць, але ў сучаснасці яны замяняюцца іншым словам: перст –
палец, чало – лоб, шчокі – ланіты, дзякло –падатак, каліта – сумка.
Лексічныя неалагізмы – адносна новыя словы, якія з’явіліся ў мове для
абазначэння новых прадметаў і выражэння новых паняццяў.
Семантычныя неалагізмы – ужо вядомыя словы, у якіх развіваюцца новыя
значэнні. Напрыклад, дзеяслоў галасаваць у значэнні ‘спыняць машыну падняццем рукі’; сетка – ‘камп’ютары, аб’яднаныя паміж сабой.
9.Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання(агульнаужывальная і абмежаваная ва ужыванні:дыялектная, спецыяльная, сацыяльна абмежаваная).
Абмежаванага выкарыстання
дыялектная:дыялектызмы1) фанетычныя,2) граматычныя,3) лексічныя,4) семантычныя
спецыяльная:1) тэрміналагічнаялексіка (тэрміны,наменклатуры),2) прафесіяналізмы(прафесійны жаргон)
сацыяльна абмежаваная:1) жаргон/слэнг,2) арго
Агульнаўжывальныя словы – гэта
лексіка агульнавядомая, якую разумеюць і якой карыстаюцца ўсе носьбіты мовы.
Дыялектная лексіка – гэта лексіка, якая адлюстроўвае спецыфіку беларускіх
народных гаворак і дыялектаў.
Жаргон –разнавіднасць маўлення (пераважна вуснага) асобнай сацыяльнай групы людзей,
аб’яднаных па прафесіі , стану ў грамадстве, інтарэсах , узросту.
Слэнг) – 1) тое ж, што і жаргон (у дачыненні да англамоўных краін); 2) сукупнасць жарганізмаў, якія ўтвараюць адметны пласт размоўнай лексікі.
Арго –асобая, як правіла, таемная мова абмежаваных сацыяльных груп, якая часта
выконвае прафесійную функцыю.
10.Спецыяльная лексіка;асноуныя паняцці(тэрмін, наменклатура, прафесіяналізм).
Тэрміны – гэта спецыяльная словы ці спалучэнні слоў, якія ўжываюцца для
дакладнага абазначэння спецыяльных прадметаў і выражэння спецыяльных
паняццяў. Наменклатурныя назвы – гэта сукупнасць уласных назваў, назваў прыватных
аб’ектаў, прадметаў. Прафесіяналізмы – гэта паўафіцыйныя словы, якія, як правіла, не фіксуюцца тэрміналагічнымі слоўнікамі і выкарыстоўваюцца перважна ў вусным маўленні.
11.Тэрмін як лексема(адрозненні ад агульнаужывальных слоу, наменклатур і прафесіяналізмау).
Адрозненні тэрміна ад агульнаўжывальнага слова:
1) значэнне звычайнага слова можа быць апісана ў тлумачальных слоўніках, а
значэнне тэрміна павінна быць дакладна вызначана ў тэрміналагічных слоўніках і
даведніках
2) тэрміны належаць навуковаму (навукова-папулярнаму) і афіцыйна-
справавому стылю. Агульнаўжывальныя словы маюць міжстылёвы характар.
3) у адрозненне ад агульнаўжывальнай лексікі, дзе шырока прадстаўлены
словы розных часцін мовы, сярод тэрмінаў пераважаюць назоўнікі.
4) значная колькасць тэрмінаў – гэта пераважна словы іншамоўнага
паходжання. Агульнаўжывальныя словы пераважна ўласныя па паходжанні.
12.Адрозненні тэрміна ад наменклатуры:
1)паняційным зместам(тэрмін абазначае навуковае паняцце,наменклатурная аздінка – канкрэтны аб’ект навукі)
2)функцыямі у навуковым тэксце(тэрмін выконвае функцію намінацыі і эксплікацыі пэунага паняцця, а наменклатурная назва толькі функцыю намінацыі)
3)наборам словаутваральных сродкау(сярод наменклатурных адзінак больш абрэвіатур)
4)колькаснымі паказчыкамі(у складзе спецыянай лексікі наменклатурных назвау больш,чым тэрмінау)
13.Адрозненні тэрміна адпрафесіяналізмау:
1) часам і шляхам свайго фарміравання: прафесіяналізмы ўтвараюцца
значна раней і стыхійна, а ўтварэнне тэрмінаў адбываецца пазней і мае
мэтанакіраваны характар.
2) нарматыўным статусам: тэрміны з’яўляюцца афіцыйна ўзаконенай
назвай навуковага, а прафесіяналізмы – паўафіцыйныя назвы;
3) адносінамі да экспрэсіўнасці: прафесіяналізмы экспрэсіўныя, тэрміны
нейтральныя;
4) выкарыстаннем у розных формах: тэрміны выкарыстоўваюцца ў
пісьмовай і вуснай формах, прафесіяналізмы – пераважна ў вуснай;
5) пашыранасцю ў межах агульнанацыянальнай мовы: тэрміны маюць
агульнанацыянальны, нават інтэрнацыянальны характар, прафесіяналізмы – вузкі,
лакальны характар;
14.Тэрміны-сінонімы:іх віды і прычыны узнікнення.
Сінонімамі называюцца словы, якія гучаць і пішуцца парознаму, але абазначаюць адно і тое ж паняцце. Віды тэрмінау-сінонімау:
1) іншамоўны і ўласны тэрміны: бартэрны – тавараабменны, імпарт-увоз,дэфіцыт – недахоп,дысконт – скідка.
2) два іншамоўныя тэрміны:, фундатар – спонсар,кантралёр – рэвізор,універсам – супермаркет.
3)поуны тэрмін і скарочаны: намінальная цана – намінал,дзяржауны стандарт – дзяржстандарт.
Першая і асноўная прычына ўзнікнення тэрмінаў-сінонімаў – стыхійнасць
моўных кантактаў. Другая прычына ўзнікнення тэрмінаў-сінонімаў – розныя спосабы
тэрмінаўтварэння і – адначасова – тэндэнцыя да замацавання кароткіх
тэрмінаў.
15.Тэрміны-антонімы і іх віды; тэрміны-амонімы.
Антонімы – розныя па форме словы, якія абазначаюць супрацьлеглыя
Паняцці.
1) лексічныя антонімы ўтвараюцца словамі з рознымі каранямі, якія маюць супрацьлеглыя значэнні, напрыклад, поўнач –поўдзень, актыўны –пасіўны;у менеджменце: дарагі –
танны, лізіс – крызіс, , пасіў – актыў, прагрэсіўны –рэгрэсіўны.2) словаўтваральныя антонімы ўтвараюцца аднакаранёвымі словамі шляхам выкарыстання прыставак ці суфіксаў з процілеглымі значэннямі: дэдукцыя - індукцыя, аб’ектыўны - суб’ектыўны,у мовазнаўстве: закрыты –адкрыты склад; у менеджменце: рэклама – антырэклама, баланс – дэбаланс / дысбаланс).
Амонімы – словы, аднолькавыя па форме, якія аднак абазначаюць розныя
паняцці: гасцінец – ‘дарога’ і гасцінец – ‘падарунак’, корань – ‘асноўная частка расліны’ і корань – ‘асноўная частка слова’, байка – ‘невялікі іншасказальны твор
павучальнага характару, звычайна ў вершаванай форме’ і байка – ‘мяккая варсістая
баваўняная тканіна’.
16.Спосабы утварэння тэрмінау.
1)сінтаксічны(спалучэнне слоу): дзяржаунае кіраванне, бонусныя скідкі.
2)абрэвіяцыя(утварэнне складанаскарочаных слоу):ІДІ – індэкс даходнасці інвестыцый.
3)складанасцфіксальны(асноваскладенне з адначасовым далучэннем суфікса): залогаатрымальнік,ільнаводства)
4) Прэфіксальна-суфіксальны спосаб утварэння тэрмінаў характарызуецца
адначасовым далучэннем прэфікса і суфікса да ўтваральнай асновы: накаленнікі,
нарукаўнік; падасінавік, падбярозавік, паддубовік; міжгор’е, міжзем’е, міжрэчча.
5) Бяссуфіксны спосаб характарызуецца ўтварэннем тэрмінаў шляхам
адсячэння суфіксаў: надлом ад надламіць, надрэз ад надразаць, накіп ад накіпаць,
напуск ад напускаць, абмер ад абмяраць.
17.Сістэма стыляу беларускай літаратурнай мовы.
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ МОВА: ВУСНАЯ ФОРМА(РАЗМОЎНЫ СТЫЛЬ), ПІСЬМОВАЯ ФОРМА(ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫ СТЫЛЬ,АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ,НАВУКОВЫ СТЫЛЬ).
18.Агульная характарыстыка навуковага стылю.
Вылучаюць наступныя рысы навуковага стылю:
- аб’ектыўнасць навуковых сцвярджэнняў; аргументаванасць выкладу; інфармацыйная насычанасць; лагічнасць; абстрактнасць;доказнасць;лаканічнасць; адсутнасць вобразнасці.
Навуковы стыль мае падстылі:
1) уласна навуковы (акадэмічны) падстыль рэалізуецца ў тэкстах
манаграфій, дысертацый, аўтарэфератаў, дакладаў і артыкулаў.
2) навучальны (вучэбна-навуковы) падстыль ужываецца пры напісанні
падручнікаў, навучальных дапаможнікаў, лекцый, курсавых і дыпломных прац,
рэфератаў. 3) навукова-папулярны падстыль прадстаўлены ў тэкстах брашур,
выступленняў, артыкулаў.
Моўныя асаблівасці навуковых тэкстаў
І. Лексічныя асаблівасці
Для яго характэрны:строгі адбор, дакладнасць слоў і выразаў;адназначнасць словаўжывання;выкарыстанне тэрмінаў.
Лексіку навуковых тэкстаў можна падзяліць на некалькі груп:
міжстылёвая лексіка – стылістычна нейтральныя словы, якія сустракаюцца
ва ўсіх стылях мовы: пісаць, бачыць, назіраць, месяц, будынак, вада, адзін,
два, дзесяць і інш. Міжстылёвая лексіка – аснова ўсёй мовы;
агульнанавуковая лексіка – словы, якія не ўваходзяць у адну пэўную
тэрміналагічную сістэму, а могуць выкарыстоўвацца ў навуковых працах
самых розных галін ведаў: аналіз, сінтэз, дослед, працэс, гіпотэза, сістэма,
тэорыя, даказаць, абумовіць, абгрунтаваць, вызначыць і інш.;
