Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА СТАРАЖЫТНЫХ ЗЯМЕЛЬ БЕЛАРУС...docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
53 Кб
Скачать
☆

1.4 Аўрамій Смаленскі

Нарадзіўся Аўрамій у другой палове XII ст. у Смаленску ў сям'і заможных бацькоў, якія перад ім мелі 12 дачок і малілі Бога аб сыне. 3 дзяцінства ён рос набожным, наведваў царкву і меў магчымасць вучыцца па кнігах. Бацькі спадзяваліся, што іх адзіны сын возьме шлюб і будзе прадаўжальнікам заможнага роду, але той прагнуў іншага жыцця. Пасля смерці бацькоў, раздаўшы ўсю маёмасць манастырам, цэрквам ды бедным, ён хадзіў па горадзе, апрануты ў рыззё і маліў Бога указаць шлях уратавання. Аўрамій прыняў пострыг у манастыры Прасвятой Багародзіцы, што ў месцы Селішча за 5 вёрст ад Смаленска. Выконваючы ў ім розныя паслушэнствы, прападобны старанна займаўся перапісваннем ды збіраннем кніг, здабываючы сабе духоўнае багацце. Смаленскі князь Раман Расціслававіч заснаваў у горадзе вучылішча, у якім навучаліся не толькі па славянскіх, але і па грэчаскіх ды лацінскіх кнігах. Сам князь меў вялікі збор кніг, якімі карыстаўся Аўрамій. Больш за 30 год падвізаўся ён у абіцелі, калі ігумен пераканаў яго прыняць у 1198 годзе сан прасвітара. Кожны дзень ён служыў літургію і выконваў паслушэнства духаўніка браціі і міранаў. Хутка прападобны стаў шырока вядомым. Гэта выклікала зайздрасць сярод браціі і ігумена, і праз 5 год прападобны мусіў перайсці ў Крыжаўздзвіжанскі манастыр, што ў Смаленску. На ахвяраванні багамольцаў ён аздабляў саборны храм беднага манастыра іконамі, завесамі і свечкамі. Сам ён напісаў дзве іконы на самыя хвалюючыя для яго тэмы: а6 Страшным судзе і аб пакутах за грахі.

Святы быў строгі да сябе і да сваіх духоўных дзяцей. Ён нястомна прапаведваў у царкве, павучаў тых, хто прыходзіў да яго ў келлю, размаўляючы роўна з багатымі і беднымі. Гарадская знаць і духавенства патрабавалі ў епіскапа Ігнація учыніць суд над прападобным, вінавацячы яго ў пералюбе, а таксама ў пераманьванні духоўных дзяцей. Але яшчэ цяжэйшымі былі абвінавачванні ў ерасі і чытанні забароненых кніг. За гэта нават прапаноўвалі спаліць альбо ўтапіць падзвіжніка. Але на судзе князя і епіскапа прападобны адвёў усе ілжывыя абвінавачванні. І ўсё ж яму забаранілі служыць і перавялі ў манастыр Прасвятой Багародзіцы, дзе ён падвізаўся раней. Страшэнная засуха была пакараннем за неправедны суд. Калі епіскап Ігнацій папрасіў прабачэння ў прападобнага Аўрамія і дазволіў яму служыць ды прапаведваць, дождж напаіў Смаленскую зямлю. Свяціцель Ігнацій пабудаваў новы манастыр у гонар рызы Прасвятой Багародзіцы і даручыў у ім настаяцельства прп. Аўрамію, ды і сам, пакінуўшы па старасці епархію, пасяліўся ў гэтым манастыры. Шмат было людзей, якія жадалі служыць пад кіраўніцтвам прп. Аўрамія, але ён прымаў іх вельмі разборліва пасля адпаведных выпрабаванняў, таму ў манастыры было толькі 17 братоў. Прп. Аўрамій пасля смерці свяціцеля Ігнація, які быў яго духоўным сябрам, павучаў брацію памятаць пра смерць і маліцца ўдзень і ўночы аб тым, каб не быць асуджаным на Судзе Божым. Памёр Аўрамій Смаленскі каля 1224 года, пражыўшы ў манастве 50 год. Ужо напрыканцы XIII ст. яму была складзена служба.

Нягледзячы на тое, што Аўрамій Смаленскі не ўваходзіць у Сабор Беларускіх Святых, яго імя вельмі шануецца на Беларусі. Дзень памяці святога – 3 верасня (н.ст.).

помники письменнасци

Пачынаючы з IX ст., на ўсходнеславянскіх землях шырока распаўсюджваецца пісьменнасць на базе кірылічнага алфавіта (выцесніла рунічную пісьменнасць). Кірыліца была складзена ў 863 г. братамі Кірылам і Мяфодзіем для старабалгарскай мовы, але распаўсюдзілася амаль сярод усіх славянскіх народаў. Спрыяла гэтаму прыняцце славянамі хрысціянства і пераклад святых тэкстаў на славянскія мовы. На Беларусі засталося няшмат помнікаў пісьменнасці, большасць з іх – унікальныя рэчы.

Першы датаваны надпіс ва Ўсходняй Еўропе – пячатка князя Ізяслава (княжыў да 1001 г.) з імем князя на грэчаскі лад – “Ізяславос”. Выдатным помнікам пісьменнасці з’яўляюцца “Барысавы камяні”, якія размяшчаліся ў рэчышчы Заходняй Дзвіны. Па загадзе сына Ўсяслава Чарадзея, князя Барыса (Рагвалода) на вялікіх камянях – язычніцкіх сімвалах былі нанесены надпісы “Господі помозі”, “Сулібор хрест” і выбіты шасціканцовыя крыжы (1120-я гг.). Берасцяныя граматы XI-XV стст. знойдзены на Беларусі ў Віцебску і Мсціслаўлі. Яны выкананы на берасцяной кары – бяросце. У Бярэсці археолагі знайшлі драўляны грэбень з паслядоўна размешчанымі літарамі кірыліцы – “букваром”, адносіцца ён да XIII ст.

Найбольш каштоўныя помнікі пісьменнасці – гэта рукапісныя кнігі. З XI-XIII стст. захавалася няшмат кніг. Яны былі вельмі рэдкія і ў тыя старажытныя часы. Вырабляліся з пергаменту – спецыяльна апрацаванай скуры маладых жывёл. На адну кнігу трэба было выгадаваць невялікі статак цялят. Да таго ж кнігі перапісвалі ўручную, гэта быў вельмі марудны працэс.

Самая ранняя рукапісная кніга на Беларусі – гэта Тураўскае евангелле XI ст. Яшчэ вядомы Полацкія евангеллі XII-XIV стст., Аршанскае евангелле XIII ст. Акрамя царкоўнай літаратуры распаўсюдзілася свецкая літаратура. Перш за ўсе – гэта летапісы. Ёсць звесткі аб існаванні Полацкага летапісу (ім карыстаўся В.М.Тацішчаў), які не захаваўся. Агульным летапісам Кіеўскай Русі з’яўляецца “Аповесць мінулых гадоў”, што была напісана манахам Нестарам у Кіеве ў пачатку XII ст. “Слова аб палку Ігаравым” змяшчае цікавую інфармацыю пра полацкіх князёў (Усяслаў Чарадзей). Аўтар спрыяльна ставіўся да полацкіх князёў, а ў тэксце сустракаюцца словы, характэрныя да заходніх зямель Кіеўскай Русі. Гэта дало падставу некаторым даследчыкам сцвярджаць, што аўтарам з’яўляецца жыхар ці выхадзец са старажытнабеларускіх зямель. Час стварэння “Слова…” – 1185-1187 гг.

З распаўсюджаннем хрысціянства і з’яўленнем сваіх славянскіх святых з канца XII ст. пашыраецца мясцовая агіяграфічная літаратура – “жыціі” і “хаджэнні” святых. Вядомы “Жыціе і хаджэнне Еўфрасінні Полацкай” (да 1187 г.), “Жыціе Кірылы Тураўскага”, “Жыціе Аўрамія Смаленскага” (напісана яго вучнем Яфрэмам каля 1240 г.), “Хаджэнне Ігнація Смаляніна”.

З'яўленне пісьменства

Культура старажытных беларускіх зямель бярэ свой пачатак ад вуснай народнай творчасці: песень, былін, легенд, прымавак, казак, загадак.

Новым этапам у старажытнарускай культуры стала з'яўленне пісьменнасці. З прыняццем хрысціянства Русь пазнаёмілася з культурнымі дасягненнямі развітых краін Еўропы і Усходу. Кніжная асвета заходніх зямель Русі ад самага пачатку мела хрысціянскую накіраванасць. Вакол царквы і манастыроў групаваліся тады адукаваныя людзі. Так было не толькі ў Полацкім раёне, але і на Кіеўшчыне, у Заходняй Еўропе, Візантыі.

Да сярэдзіны XI ст. на Русі разам з перакладнымі кнігамі з'яўляюцца і арыгінальныя творы, у тым ліку і першыя летапісы. У той час у Заходняй Еўропе гістарычныя хронікі, царкоўныя і іншыя кнігі пісаліся на незразумелай народу мове. На Русі кнігі адразу сталі пісаць на гутарковай мове. Маюцца звесткі аб тым, што летапісы складаліся ў Полацку, Тураве, Навагрудку.

Рэлігійнымі і культурна-асветніцкімі цэнтрамі на Русі былі манастыры. У іх (ці пры іх) існавалі школы, пісаліся і перапісваліся кнігі, групаваліся адукаваныя людзі. У некаторых гарадах пры саборах існавалі вялікія бібліятэкі. Летапісы паведамляюць аб такой бібліятэцы пры полацкім Сафійскім саборы. Вядома, што ўнучка полацкага князя Усяслава Ефрасіння перапісвала кнігі.

Узорамі старажытных рукапісных кніг, знойдзеных на тэрыторыі Беларусі, з'яўляюцца: вядомае Тураўскае Евангелле (XI ст.); Рэймскае Евангелле (XI ст.), названае так па месцы навалы ў муніцыпальнай бібліятэцы г. Рэймса ў Германіі; служка Валаама Худынскага (канец XII - пачатак XIII ст.); Аршанскае Евангелле (XIII ст.) і некаторыя іншыя. Асноўная частка старых рукапісных кніг загінула пры пажарах, была разрабавана ў перыяд міжусобных войнаў. Шмат помнікаў старажытнай культуры, у тым ліку кніг, было знішчана пазней езуітамі.