Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_lit (1).docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
134 Кб
Скачать
☆

Пытанне 10

“Слова пра паход Ігаравы” як помнік агульнаславянскай літаратуры. Беларускія матывы “Слова…”

Дзесьці ў 1185 – 1187 гг. верагодней за ўсе ў Кіеве ўзнік твор, які стаў найвышэйшым дасягненнем старажытнарускай літаратуры, шэдэўрам сусветнай паэзіі эпохі Сярэднявечча – “Слова пра паход Ігаравы”. Гэта праца прысвечана гістарычна сапраўдным падзеям, у ім дзейнічаюць рэальныя гістарычныя героі. Аднакаўтар адлюстраваў свій час і гістарычную мінуўшчыну роднай зямлі не як летапісец, а як сапрадны паэт. Яго твор – не храналагічна паслядоўны, дакументальна дакладны выклад падзей, а цэласная серыя яркіх, як бы выхапленых з самога жыцця малюнкаў. Яго апавяданне эмацыянальна афарбавана, ліра-эпічнае паводле характару. Гаворка пра сучаснае дапаўняецца аўтарскімі адступленнямі і разважаннямі пра мінулае Русі, напоўненымі глыбокай трывогай за яе будучыню.

У цэнтры твора – апісанне пахода князя Ігара на полаўцаў. Паэт услаўляе гераізм і рыцарскую доблесць старажытнарускіх воінаў. Апавядаючы галоўнага героя як храбрага і мужнага воіна, для якога вышэй за ўсе рыцарскі гонар і слава, аўтар “Слова” адначасова дакарае яго за паспешлівасць і самаўпэўненасць, за тое, што ен выступіў у паход, не параіўшыся з іншымі, больш моцнымі князямі, і без іх вайсковай падтрымкі. Паэтычная аповесць пра паход на полаўцаў удзельнага рускага князя перарастае ў пранікненае і ўсхваляванае слова пра Радзіму, пра лес усей Рускай зямлі, у якім глыбока выявіўся сапраўдны грамадзянскі патрыятызм аўтара, яго шырокі гістарычны кругагляд, дзяржаўная і народная мудрасць. Прычыны няўдачы паходу Ігара аўтар бачыць у агульных сацыяльна-палітычных абставінах, якія складаліся на ўсходнеславянскіх землях. Ен асуджае аднаго з галоўных пачынальнікаў мясцовага сепаратызму, саюзніка полаўцаў чарнігаўскага князя Алега.

Твор вылучаецца незвычайным багаццем і першароднай свежасцю мастацкіх малюнкаў, фарбаў, вобразаў, паэтычнай мовы, здзіўляючай емістасцю зместу. У ім жыве ўся Русь, якая фактычна з’яўляецца галоўным героем паэмы. Аўтар стварыў яркія, запамінальныя вобразы старажытнарускіх князеў. Тут і родны брат Ігара Усевалад, і ўсемагутны Яраслаў Асмамысл Галіцкі.

Невядомы аўтар 12 ст. стварыў таксама надзвычай прывабны, вельмі паэтычны вобраз рускай жанчыны. У славутым плачы Яраслаўны з вялікай мастацкай сілаю, са здзіўляючай цеплынею і праўдзівасцю перададзены яе глыбокія перажыванні і пачуцці.

У шэрагу найлепшых – старонкі, прысвечаныя Полацкай зямлі, Полацку, яго князям, якія былі актыўнымі ўдзельнікамі складанага ўнутрыпалітынага жыцця Старажытнай Русі.Паэт згадвае Полацкага князя Ізяслава Васількавіча.

Асаблівае месца ў паэме займае вобраз нястомнага і непакорлівага Усяслава, полацкага князя, які свае доўгае і бурлівае жыцце аддаў настойлівай барацьбе за ўмацаванне палітычнай магутнасці і незалежнасці Полацкага княства. Мудрым і дзейным паказаны Усяслаў Чарадзей на вялікакняжацкім троне ў сталіцы Кіеўскай дзяржавы, на які ен быў узведзены воляю народа. Аўтар асуджае сучасных яму полацкіх князеў, але з вялікай сімпатыяй і са спачуваннем ставіцца да Усяслава Полацкага і падае яго вобраз у духу вусна-паэтычных традыцый, як легендарнага, авеянага ўсенароднай славай героя.

Узгадваецца фауна: тур, гепард, зязюля, воран і г.д. Сярод міфалагічных багоў Дажбог, Сварог, Траян, Хорс. Узгадваюцца Мінскія землі, Няміга.

Мастацкая сістэма паэмы звязана з фальклорам, з народнымі язычніцкімі ўяўленнямі. Яна насычана народнай сімволікай, вобразамі славянскай міфалогіі. Паэтычныя вобразы “Слова” вылучаюцца быгаццем асацыяцый, свежасцю і самабытнасцю. Яны грунтуюцца на тонкіх назіраннях над жыццем прыроды, працоўнай практыкай чалавека, воінскім побытам і сення здзіўляюць нас сваей дакладнасцю, трапнасцю і мастацкай смеласцю.

Створанае 800 галоў таму назад геніяльным майстрам мастацкага слова, яно і сення жыве, хвалюе і захапляе нас.

Паэма перакладзена на шматлікія мовы народаў свету. Першым у беларускай літаратуры да “Слова” звярнуўся Багдановіч,які ў 1910 г. пераклаў урывак пра полацкага князя Ізяслава. Поўныя пераклады паэмы на сучасную беларускую мову ўпершыню зрабілі Купала і Гарэцкі.

Таленавіты ідакладны пераклад гэтага твора на беларускую мову зрабіў у 1984 г. Барадулін.

Пытанне 11

Літаратура эпохі станаўлення ВКЛ. Агляд. Гісторыка-культурны кантэкст, жанры, сюжэты.

Полацкае княства аслабла. Літва Міндоўга.

Развіцце культуры:

Пленна развіваецца архітэктура. У 14-15стст. На землях княства з’яўляецца раманскі стыль- будуюцца магутныя мураваныя замкі; мяняецца асяроддзе літаратуры-яна набывае дзяржаўны характар.

У 13-15стст. былі выпрацаваны асноўныя віды і жанры беларускага фальклору(казкі, каляндарная абрадавая паэзія, прыказкі, прымаўкі і т.п.).

Старажытнарускія літаратурныя традыцыі былі вызначальнымі і ў 14-15стст., на першым этапе станаўлення ўласна беларускай літаратуры. Асабліва актыўна чыталіся і перапісваліся папулярныя і неабходныя для богаслужэння кнігі Бібліі: Псалтыр, Апостал, Евангелле. Шырока распаўсюджваліся жыціі святых і творы царкоўнай аратарскай прозы, апокоыфы. З твораў свецкага характару на бел.землях працягвалі свае жыцце гістарычныя аповесці і дыдактычныя навелы, хронікі, летапісы.

А вось летапісанне усе больш адносіцца да дзяржаўнай справы, так сказаць выконвае ролю тагачасных СМІ, стварае грамадскую думку і ўздзейнічае ідэалагічна.

  1. Летапісы мяняюцца: узмацняецца фабульнасць (сюжэтнасць)\\ замест пагадовых запісаў з’яўляюцца развітыя гістарычныя сюжэты\\ з’яўляецца псіхалагізм, характары

Летапісы складаюцца ў зводы; летапісы і хронікі нагадваюць раманы.

Напрыклад, “Летапіс вялікіх князеў літоўскіх”(дынастыйная барацьба; пачынаецца з Гедыміна), “Беларуска-Літоўскі летапіс”(цэнтральная падзея – гісторыя каранацыя Вітаўта).

16ст. – вызваленне Масквы ад татарскага прыгнету.→ Маскоўскае княства мацнее; узнікае дактрына, што Масква – трэці Рым, а чацвертаму не бываць! Пачынаюцца войны з Маскоўскім княствам. \\У 16ст. летапісы і хронікі мелі ідэалагізаваны характар.

  • Сюжэты: гістарычныя(рэальныя)\\міфалагізаваныя\\сямейна-бытавыя(дынастыйныя адносіны)

  • Зводы: гістарычныя : Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, Хроніка Быхаўца\\ міфалагічныя : заснаванне Літвы Палямонам, сон пра жалезнага ваўка і т.п.

Аповесць пра Міндоўга: Помнік 13 ст. У творы знайшлі адлюстраванне грамадскія і палітычныя падзеі, знітаваныя з асобай Міндоўга. У творы Міндоўг паказаны самаўладным гаспадаром, здатным на розныя дыпламатычныя маневры і шматхадовыя камбінацыі. На старонках аповесці Міндоўг паўстае як выдатны вайсковы начальнік. Міндоўг умела манеўруе паміж рознымі цэнтрамі сілы.

Аповесць пра Войшалака: Літаратурна-мастацкі феномен др.п. 13 ст. Ен вылучаецца незвычайным прыгодніцкім сюжэтам і выключнай вобразатворчасцю. Галоўны герой – Войшалак пададзены ў аповесці як ахвяра неспрыяльных гістарычных абставінаў, вельмі жорсткай барацьбы за ўладу. Ен імкнецца схавацца ад палітычных разборак, ідзе ў мнастыр і прымае манаскі стан. У аповесці падрабязна распрацавана сюжэтная лінія пра забойства яго бацькі Міндоўга. Новы сюжэтны паварот – абранне Войшалака Вялікім князем.

Аповесць пра Гедзіміна: Помнік сяр. 14 ст. У аповесці дамінуюць батальныя сцэны. Аўтар акцэнтаваў увагу на змаганне з нямецкай агрэссіяй. Ключавы персанаж аповесці – Гедзімін. У творы паказана цэнтралізацыйная палітыка князя. Гедзімін паўстае як дбайны гаспадар, заснавальнік гарадоў – Трокаў, Вільня.

Пытанне 12

Беларуска-літоўскія хронікі. Эвалюцыя жанру. Апісанне дынастыйнай барацьбы ў ВКЛ у “Летапісе вялікіх князеў літоўскіх”

Новыя якасці і рысы набыло беларускае летапісанне ў 15 ст. У сувязі з завяршэннем палітычнай цэнтралізацыі і ўзмацненнем этнічнай кансалідацыі беларускіх зямель узніклі агульнадзяржаўныя, беларуска-літоўскія паводле зместу і характару летапісы. Яны з’явіліся вынікам новых ідэйна-палітычных тэндэнцый і гістарычных канцэпцый эпохі, яркім адлюстраваннем новага этапу ў гістарычным жыцці беларускага народа. У іх выявіліся погляды перадавых грамадскіх сіл Беларусі і Літвы першай паловы 15 ст., якія стаялі на баку вялікакняжацкай улады, што змагалася супраць феадальнай раздробленасці за адзінства і магутнасць краіны, за яе высокі міжнародны аўтарытэт. Першым летапісным творам, скадзеным з новых, агульнадзяржаўных пазіцый, быў “Летапіс вялікіх князеў літоўскіх”.

Ен прысвечаны апісанню ыі Літвы, Беларусі і Украіны 14 – пачатку 15 ст., гісторыі напруджанай барацьбы за ўладу паміж нашчадкамі князя Гедыміна, барацьбы за палітычнае аб’яднанне ўсходнеславянскіх зямель.

У цэнтры ўвагі невядомага аўтара – жорсткая, бескампрамісная барацьба паміж князямі Ягайлам Альгердавічам, якіпасля смерці ў 137 г. свайго бацькі стаў вялікім князем літоўска-беларускім, і яго дзядзькам Кейстутам Гедымінавічам. Баючыся магутнага Кейстута,які меў вялікі ўплыў у дзяржаве і ў марах бачыў на вялікакняжацкім пасадзе ў Вільні свайго любімага сына Вітаўта, Ягайла вырашыў пазбавіцца ад небяспечнага дзядзькі. Шукаючы падтрымкі, ен учыніў змову з нямецкімі крыжакамі. Мудры і рашучы Кейстут опярэдзіў пляменніка і захапіў сталіцу княства Вільню. Неўзабаве непакорлівы Ягайла вярнуў сябе вялікакняжаці пасад. Івось праціўнікі сыходзяцца на рашучую бітву. Аднак у апошні момант, апавядае летапісец, Ягайла прысылае ганцоў з прапановай мірна ўладзіць дынастычную спрэчку і запрашае да сябе Кейстута з Вітаўтам для перагавораў. Пасля некаторых ваганняў князі прымаюць прапанову і накіроўваюцца ў стан праціўніка, дзе былі здрадліва палонены і адвезены ў Крэўскі замак. Стары князь па загадзе Ягайлы быў задушаны, а яго сын паспеў выратавацца, пераапрануўшыся ў жаночае адзенне. Вітаўт уцек у Прусію да крыжакоў.

Гісторыя барацьбы Кейстута з Ягайлам выкладзена ў “Летапісе” емка, дакладна, дынамічна, выразна. Твор дадаткова ажыўляюць каларытныя дыялогі, простая мова герояў. Нягледзячы на знешні аб’ектывізм апавядання, симпатыі аўтара цалкам на баку Кейстута и Вітаўта, якія намаляваны з яўным спачуваннем як сумленныя і высакародныя рыцары ў супрацьвагу здрадліваму, няўдзячнаму і бязлітаснаму Ягайлу.

Як паказваюць асобныя дэталі зместу, агульная накіраванасць, мова, стыль твора, першапачатковая частка “Летапісу” напісана ў свецкім асяроддзі, блізкім да князя Вітаўта, дзесьці ў канцы 14ст. з мэтай гістарычна абгрунтаваць права гэтага князя на вялікакняжацкі пасад у Вільні, апраўдаць яго паводзіны ў той міжусобнай спрэчцы і асудзіць перад гісторыяй ягайлу, забойцу Кейстута.

Пытанне 13

Гістарычныя, легендарныя і сямейна-побытавыя эпізоды ў беларуска-літоўскіх хроніках.

У 20-я гг. 16 ст. у асяроддзі патрыятычна натроеных літоўскіх арыстакратаў была створана на беларускай мове “Хроніка ВКЛ і Жамойцкага”, легендарная гісторыя Літвы ад міфічнага князя Палемона да Гедыміна. У гэтым творы, напісаным у форме гістарычнай аповсеці, сцвярджаецца паходжанне літоўскіх князеў і шляхты ад рымскіх патрыцыяў. Яны, уцякаючы ад праследаванняў імператара-тырана Нерона, быццам бы апынуліся ў Прынеманскім краі і заснавалі тут першыя гарады і княствы. Ваяўнічыя літоўскія князі, гаворыцца ў хроніцы, аднавілі палітычнае і культурнае жыцце на разбуранай ардой Русі, абаранілт яе ад нападаў мангола-татараў і стварылі магутную дзяржаву. Гісторыя ВКЛ даведзена ў гэтым творы да часоў Гедыміна ўключна.

Сярод гістарычных паданняў паэтычнасцб вылучаецца ў хроніцы апавяданне пра заснаванне Вільні. Аднойчы князь Гедымін паехаў на паляванне і забіў на гары ля ракі Віленкі вялікага тура. Час быў позні, і князю прыйшлося заначаваць. І ўбачыў ен прарочы сон, быццам на суседняй гары “стоить волк железный велики, а в нем ревет, как бы сто волков выло”. Прачнуўшыся, паклікаў Гедымін свайго галоўнага варажбіта разгадаць сон. “Княже великий, - сказаў той, - волк железный знаменует, што город столечный тут будет, а што в нем унутрі ревет, то слава его будет слынуті на весь свет”. Загадаў Гедымін пабудаваць на тым месцы горад, які назваў Вільняю і зрабіў сталіцаю ўсей дзяржавы. (1323год).

“Хроніка Быхаўца” – найбольш выдатны помнік агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскага летапісання 16 ст. Яна названа па імені пана з-пад Ваўкавыска А.Быхаўца, якому належаў яго адзіны рукапісны экземпляр. У пачатку твора змешчана легенданая гісторыя Літвы, запазычаная з “Хронікі ВКЛ і Жамойцкага”. Складальнік летапісу ўнес у тэкст два істотныя дапаўненні. Па-першае, пачатак падзей перанесены з 1 ст у 5-ае і ў сувязі з гэтым па-іншаму вытлумачаны прычыны ўцекаў рымскага патрыцыя Палемона і яго суайчыннікаў з Італіі. Яны ратуюцца не ад крывавага тэрору Нерона, а ад спусташальнага нашэсця гунаў на чале з палкаводцам Атылам. Па-другое, хроніка была дапоўнена запазычанай з Галіцка-Валынскага летапісу аповесцю пра літоўскіх князеў Міндоўга і Войшалака.

У творы расказваецца пра сапраўдныя гістарычныя падзеі, пра надзвычай складаны і драматычны этап першапачатковага станаўлення натэрыторыі сучаснай Літвы і Заходняй Беларусі новай дзяржавы – ВКЛ. Змест аповесці складае кароткая гісторыя жыцця і дзейнасці першага вялікага князя Міндоўга і яго сына Войшалака, якія жылі ў 15 ст.

Рашуча і смела апавядае летапісец, пачаў палітычнае аб’яднанне літоўскіх і беларускіх зямель Міндоўг. Ен пачаў забіваць сваіх братоў, сыноў. Але потым забілі яго самога. Яго справу прадоўжыў Войшалак. Ен спачатку княжыў у Навагрудку, дзе хрысціўся і заснаваў на Немане манастыр. Пасля смерці бацькі Войшалак з дапамогай беларускіх дружын вярнуўся ў Літву на вялікакняжацкі пасад. Аднак яго таксама чакала смерць. Яго забіў Леў Данілавіч, князьвалынскі. Трагічны лес князеў – яскравае сведчанне таго, у якой цяжкай барацьбе нараджалася новае, адбывалася палітычнае аб’яднанне ў адну дзяржаву Літвы і Беларусі ў эпоху Сярэднявечча.

Вельмі багаты і разнастайны змест арыгінальнай часткі “Хронікі Быхаўца”. Тут і кароткія апавяданні з жыцця і дзейнасці асобных князеў (Альгерда, Вітаўта), звесткі па гісторыі хрысціянства і ўнутрапалітычных адносінах у Літоўска-Беларускай дзяржаве.

Цэнтральная тэма “Хронікі Быхаўца” – ваенна-патрыятычная. Нямала яркіх старонак хронікі прысвечана апісанню шматлікіх паходаў і бітваў (напрыклад, апавяданне пра паход князя Альгерда на Маскву, апісанне бітвы з нямецкімі крыжакамі пад Грунвальдам у 1410 г. і з татарамі пад Клецкая у 1506 г.) Есць таксама і антыпольская тэндэнцыя.

Такім чынам, хронікі, разам з летапісамі былі на беларусі найбольш даўгавечным літаратурным жанрам. Узнікшы яшчэ ў эпоху феадальнай раздробленасці, летапіс дажыў аж да новага часу. Напрыклад, Магілеўская хроніка, пачатая ў 17 ст, працягвалася яшчэ ў сяр. 19 ст.

Беларускія хронікі маюць вялікае культурна-гістарычнае значэнне як жывыя сведкі багатай мінуўшчыны беларускага народа, каштоўны здабытак яго важкай культурнай спадчыны, крыніца пазнання яго гісторыі. Яны раскрываюць шырокую панараму шматграннага гістарычнага жыцця Беларусі з пункту гледжання ўяўленняў і ідэалаў свайго часу, вядучыя сацыяльна-палітычныя тэндэнцыі эпохі, высокія ідэі гераізму і патрыятызму.

Пытанне 14

«Пахвала Вітаўту» як узор сярэднявечнай публіцыстыкі.

Арыгінальны помнік беларускай старажытнай літаратуры ранняга перыяду – “Пахвала вялікаму князю Вітаўту”. Яна вылучаецца сярод іншых частак Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г. характарам зместу і выкладу, жанравай формай і стылем. Гэта не звычайнае апавяданне пра пэўныя гістарычныя падзеі, а ўсхваляванае лірычнае слова пра вялікага князя, урачысты апафеоз велічных вынікаў яго дзяржаўнай дзейнасці. Аўтар “Пахвалы Вітаўту” ўстаўляе князя як мудрага і ўсемагутнага валадара, даносіць да чытача свае ўяўленне пра яго веліч і свабоду. Аўтар гаворыць пра агмоны палітычны ўплыў Вітаўта ў Еўропе, пра яго вялікі міжнародны аўтарытэт. Кіраўнікі шмат якіх дзяржаў і княстваў жывуць з ім у вялікай любві, вялікую чэсць і пашану да яго маюць. Усемагутны Вітаўт, сцвярджае аўтар, узводзіў на трон і пазбаўляў улады татарскіх ханаў у грознай Залатой Ардзе і фактычна валодаў усёй рускай зямлей.

“Пахвала Вітаўту” – вельмі цікавы і каштоўны помнік літаратуры іграмадска-палітычнай думкі Беларусі першай паловы 15 ст. У ей у сціслай, скандэсаванай форме выказана гістарычная канцэпцыя ўсяго Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г., яго асноўная ідэя. У гэтым летапісным зводзе сцвярджаецца погляд на Вялікае княства Літоўскае як на літоўска-славянскую дзяржаву, якая прызнаецца галоўўным цэнстрам палітычнага аб’яднання ўсходнеславянскіх зямель. Гэтая канцэпцыя была ідэалагічным абагульненнем і абгрунтаваннем цэнтралізатарскай палітыкі літоўска-беларускіх князеў Альгерда і Вітаўта на Русі.

Пытанне 15

Трансфармацыя жанру рыцарскага раману ў беларускай літаратуры эпохі Сярэднявечча. “Аповесць пра Трышчана”, “Аб Атыле” ды інш.

РЫЦАРСКІ раман - эпічны жанр сярэдневяковай літаратуры, прыйшоўшы замест гераічнага эпасу (12-14 ст.). У цэнтры індывідуалізіраваны вобраз героя-рыцара, яго подзвігі ў імя своеасаблівай славы, любові, рэлігійна-нраўственнага савяршэнства.

Класічны ўзор рыцарскага рамана – “Аповесць пра Трышчана”. Яна адкрывае выдатны помнік беларускага пісьменства і літаратурнай мовы 16 ст.

Паэтычная легенда аб прыгожым каханні рыцара Трыстана і каралевы Ізольды належыць да найбольш папулярных і даўгавечных сюжэтаў у сусветнай літаратуры. У цэнтры рамана – гісторыя незвычайнага жыцця і кахання галоўнага героя. Трыстан быў вымушаны рана пакінуць бацькоўскі дом, бо мачыха імкнулася звесці яго са свету. Поўнае драматычнага напруджання і небяспекі яго жыцце праходзіць у няспынных прыгодах і рыцарскіх турнірах, дзе герой раскрывае і дэманструе сваю мужнасць і сілу, смеласць і знаходлівасць, усесвае прафесійнае майстэрства. Ен – чалавек выключных фізічных і духоўных якасцей, высакародны і мэтанакіраваны, з высокаразвітым пачуццем рыцарскага гонару і абавязку, да канца верны свайму слову і абранніцы сэрца. У вобразе Трыстана паказаны ідэальны рыцар паводле сярэдневяковых уяўленняў.

Цяжка паранены ў час чарговага турніру, ен доўга не можа вылечыцца і ў пошуках лепшых лекараў трапляе ў Ірландыю. Там яго вылечвае прыгажуня Ізольда, дачка караля. Пасля Трыстану прыйшлося яе здабываць для караля Марка, свайго дзядзькі, у якога служыў пры двары. Аднак па дарозе дамоў Трыстан з Ізольдай выпадкова выпіваюць “любоўнае піва”, падрыхтаванае для яе і караля Марка, і палюбілі яны адзін аднаго. Гэтае каханне прыносіць героям вялікія пакуты і набывае трагічны характар, бо абставіны не даюць ім магчымасці адкрыта злучыць свае сэрцы. Ізольда па праве належыць каралю Марку і становіцца яго жонкай.

Другую частку твора, у якой выкладаецца драматычная гісторыя кахання галоўных герояў, пранізвае матыў безвыходнасці, непераадоленасці супярэчнасці паміж каханнем і абавязкам, сярэдневяковымі маральнымі нормамі, паводле якіх нават заснаваная на глыбокіх пачуццях інтымная сувязь паміж Трыстанам і Ізольдай – цяжкая віна, вялікі грэх.

У цэлым у беларуска-сербскай апрацоўцы месцамі прыкметны прыглушаны лірычны тон апавядання, скарочаны апісанні любоўных сустрэч і перажыванняў герояў, асноўная ж увага сканцэнтравана на паказе дынамізму дзеяння, незвычайных прыгод, шматлікіх паядынкаў і рыцарскага гераізму Трыстана, што некалькі збядніла прывабны вобраз Ізольды. Аднак светлы, аптымістычны фінал апосвесці “Аповесці пра Трышчана” лепш стасуецца з агульнай ідэйна-мастацкай канцэпцыяй рамана, у якім насуперак аскетычным прынцыпам хрысціянства апяваюцца свецкія пачуцці і перажыванні чалавека, яго зямныя радасці і страсці, паэтызуецца жыватворная і жыццесцвярджальная сіла кахання.

Каля 1580 г. у асяроддзі беларускай шляхты была перакладзена з польскага друкаванага выдання 1574 г. “Гісторыя пра Атылу, караля ўгорскага” венгерскага пісьменніка-гуманіста Міклаша Олаха. Вобраз Атылы, правадыра ваяўнічых гунаў, якія ў эпоху вялікага перасялення народаў наводзілі жах на цэлыя народы і разбуралі і нішчылі усе на сваім шляху, адлюстраваны ў шматлікіх помніках фальклору і літаратуры сярэдневяковай Еўропы, у эпічных паэмах і песнях, у гістарычных паданнях і хроніках. Атыла паказаны як носьбіт грубай варварскай сілы, заваеўнік, “біч божы”.

“Гісторыя пра Атылу” заснавана на разнастайных сярэдневяковых крыніцах і нагадвае звычайную гістарычную аповесць-хроніку. Аўтар намаляваў вельмі каларытны партрэт Атылы, назваў важнейшыя рысы яго характару: Сярэдняга ўзросту, персей, шырокаплечы, светлыя вочы, вялікае сэрца, добры, смелы, умелы, мужны і г.д.

Галоўная ўвага аддадзена ў творы апісанню ваенных паходаў і бітваў, у тым ліку славутага пабоішча гунаў з аб’яднанымі сіламі рымлян ігерманцаў на Каталаунскіх палях, якое скончылася паражэннем варвараў. Перад кожным баявым выступленнем Атыла звяртаецца да сваіх воінаў з натхняючымі прамовамі, вытрыманымі ў духу антычных аратарскіх традыцый. “Гісторыя пра Атылу” – адзіны помнік беларускай перакладной белетрыстыкі, у якім выявіліся новыя, перадавыя гуманістычныя ідэалы і які, такім чынам, паводле ідэйна-эстэтычнага характару з’яўляецца творам уласна рэнесансавай еўрапейскай літаратуры.

Пытанне 16

Рэнесанс у Еўропе і Беларусі

Адраджэ́нне, Рэнеса́нс — гісторыка-культурная эпоха паміж Сярэднявеччам і Новым Часам (14–першая палова 17 ст.) у краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы.

Назва «Адраджэнне» звязана з сапраўдным адраджэннем інтарэсу да культурных здабыткаў і каштоўнасцяў Старажытнай Грэцыі і Рыма, якое пачалося ў паўночнай Італіі і пазней распаўсюдзілася на іншыя еўрапейскія краіны.

Прыкметы рэнесанса:

  • Тэакратычная сістэма змянілася антропацэнтрычнай

  • Выбух тхналогій і камунікацый

  • Эпоха Вялікіх геаграфічных адкрыццяў

  • Эпоха секулярызацыі

  • Эпоха адукацыі

Тып рэнесанснага дзеяча:

  • Энцыклапедызм ведаў

  • Вялікі паліглот

  • Чалавек магільны, вялікі вандроўнік і патрыет.

  • Вальнадумства і дэмакратызм

У эпоху Адраджэння былі зроблены важныя адкрыцці і вынаходкі ў розных галінах навукі і тэхнікі, створаны выдатныя ўзоры рэалістычнага мастацтва. Для культуры Адраджэння былі ўласцівыя антыфеадальная і антыклерыкальная накіраванасць, адмаўленне дагматызму і схаластыкі, узрастанне асобаснага пачатку, індывідуалізму, пашырэнне вольнадумства, свабодалюбных, патрыятычных настрояў. Адной з найбольш важных адметных рыс рэнесансавай культуры з’яўляецца гуманізм.

Характэрнай асаблівасцю эпохі Адраджэння быў зварот да культуры антычнасці як зыходнага пункта для фармавання новай, пераважна свецкай культуры, апорай якой станавіліся гарады, двары і маёнткі феадалаў, багатых мяшчан, а галоўнымі выразнікамі — прадстаўнікі новай інтэлігенцыі, перадавыя грамадскія і палітычныя дзеячы. Рэнесансныя ідэі і матывы найбольш яскрава выявіліся ў творчасці выдатных мастакоў, скульптараў (Мікеланджэла, Леанарда да Вінчы, Рафаэль, А. Дзюрэр, Тыцыян, Данатэла), архітэктараў (Ф. Брунелескі, Д. Брамантэ), літаратараў (У. Шэкспір, М. дэ Сервантэс, Ф. Рабле), вучоных (Г. Галілей, М. Капернік, Дж. Бруна), мысліцеляў (Т. Мор, Э. Ратэрдамскі) і інш.

У эпоху Адраджэння культура выйшла з-пад поўнай апекі царквы, што прывяло да хуткага развіцця свецкага мастацтва; найбольшыя поспехі былі дасягнутыя ў галіне выяўленчага мастацтва. Рэнесансная культура 15 – пачатку 17 ст. еўрапейскіх краін (Германія, Нідэрланды, Англія, Францыя, Іспанія, Швецыя і інш.), размешчаных на поўнач ад Італіі і Альпаў, традыцыйна называецца Паўночным Адраджэннем. Яго асаблівасцямі былі кампраміс з сярэднявечнымі традыцыямі, моцная сувязь з рэлігійнымі і нацыянальна-культурнымі рухамі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]