Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры 1.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
147 Кб
Скачать
☆

46. Паустанне 1794г. І трэці падзел рп. Прычыны распаду рп.

Пасля разгрому паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі Аўстрыя, Прусія і Расія ў 1795 г. здзейснілі трэці падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі Заходняя Беларусь, а таксама Літва, Курляндыя і частка Заходняй Украіны. Прусія і Аўстрыя падзялілі паміж сабой Польшчу.

47-48. Сістэматызацыя права Беларусі у першай палове 19 ст. Праект увядзення мясцовых органау у заходнія губерніі. Закрыцце Віленскага універсіцета.

У 1826 годзе пачаліся працы па падрыхтоўцы зводу законаў Расійскай імперыі. У гэты час пачалася праца па падрыхтоўцы зводу мясцовых законаў заходніх губерняў. Узначаліў камісію па падрыхтоўцы зводу мясцовых законаў мясцовых губерняў Ігнат Даніловіч. Звод мясцовых законаў меркавалася ўключыць у звод Законаў Расійскай імперыі. Праца па падрыхтоўцы зводу мясцовых законаў была ў асноўным завершана ў 1834 годзе. Па некаторых раздзелах праца вялася да 1873 года. Але ён не быў уключаны ў Звод законаў Расійскай Імперыі і не быў выдадзены як асобны закон.

49. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне Беларусі у канцы 18- пачатку 19 стст. Органы ўлады,мясцовага кіравання і суда.

У 1797 годзе Павел 1 загадаў аднавіць ва Ўсходняй Беларусі старыя судовыя органы — земскія, гродскія, падкаморскія суды, прадугледжаны Статутам 88 года. Але паступова судовая сістэма ў беларусі збліжалася з судамі Расійскай Імперыі. У кожнай губерніі ўтвараліся галоўныя суды, якія дзейнічалі на правах губернскіх.

Ліквідацыя старой судовай сістэмы ў Беларусі пачалася пры Мікалаі 1 пасля неўдалага паўстання 1830-1831 гадоў. Усе судаводства было пераведзена на расійскую мову. Згодна з законам ад 30 кастрычніка 1831 года, замест галоўных судоў у губерніях былі ўтвораны: палата крымінальнага і палата цывільнага суда. Земскія і гродскія суды былі пераўтвораны ва ўездныя павятовыя. Нагляд за дзейнасцю ўсіх мясцовых судоў здзейснялі генерал-губернатары і губернатары, якія мелі права адмяняць пастановы мясцовых судоў, даваць суддзям указанні, як вырашыць ту ці іншую справу.

Вышэйшай касацыйнай інстанцыяй для ўсіх судоў быў сенат.

У першай трэці 19 стагоддзя галоўнай крыніцай права Беларусі заставаўся Статут 88 года. Заканадаўчая яго дзейнасць была скасавана ў губерніях Віцебскай і Магілёўскай у 1831 годзе. У Віленскай, Гарадзенскай і Мінскай — у 1840 годзе. Аднак, Статут заставаўся дзеючым законам да канца 19 стагоддзя.

50. Скасаванне прыгоннага права ў Беларусі. Рэформа мясцовых органаў.

Развіццё эканомікі па капіталістычнаму шляху выклікала неабходнасць скасавання прыгоннага права. Царскі ўрад даручыў Віленскаму генерал-губернатару арганізаваць заяву дваран трох губерніяў аб жаданні скасаваць прыгоннае права. Заява была фармальнай падставай распачаць працы па падрыхтоўцы праектаў заканаўчых актаў аб рэформе. У студзені 1857 года быў утвораны сакрэтны камітэт, які павінен быў падрыхтаваць праект закона аб скасаванні прыгоннага права. Утвараліся таксама губернскія дваранскія камітэты. Падрыхтоўкай праектаў займаліся і міністэрствы. У лютым 1861 года праект быў зацверджаны дзяржаўным саветам і 19 лютага 1861 года Аляксандр 2 выдаў маніфест аб вызваленні сялян. У маніфесце падцвярджалася, што права ўласнасці на зямлю падцвярджалася за памешчыкамі, а сяляне павінны былі сваю зямлю купляць у памешчыкаў, уносячы ім выкупныя плацяжы і выконваючы вызначаныя павіннасці. Нарматыўныя прававыя акты па сялянскай рэформе: 1 Агульнае палажэнне аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці. 2 Палажэнне аб губернскіх і ўезных па сялянскіх справах установах. 3 Мясцовае палажэнне аб уладкаванні сялян у губерніях Віленскай, Гродненскай, Ковенскай, Мінскай і частцы Віцебскай. Сяляне былі не задаволены грабіцельскай рэформай. У 1863 годзе сялянскія хваляванні перараслі ў шырокае народнае паўстанне пад кіраўнітсвам Кастуся Каліноўскага. Царызм вымушаны быў пайсці на ўступкі сялянам. Згодна з указам ад 1 сакавіка 1863 года, у заходніх губерніях сяляне вызваляліся з 1 мая 1863 года ад павіннасці часова абавязаных і залічваліся да сялян-уласнікаў. У лістападзе 1863 года такая ж уступка была зроблена і адносна сялян Магілеўскай і Віленскай губерніі. 9 красавіка 1863 года была выдадзена пастанова аб утварэнні ў паўночна-заходніх губерніях камісіі па праверцы ўстаўных грамат. Тыя граматы, у якіх памеры сялянскіх надзелаў былі паменшаны, а павіннасці павялічаны, камісіі павінны былі скасаваць. Усе гэтыя палажэнні былі накіраваны на тое, каб адцягнуць сялян ад паўстання. Царызм узмацніў і рэпрэссіі. У маі 1863 года генерал-губернатарам паўночна-заходніх губерніяў быў прызначаны Мураўёў. За кароткі час пакаралі смерцю 240 чалавек. Тысячы людзей былі забіты, сотні населеных пунктаў спалены.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]