Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
12.22.25.44.45.46.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
27 Кб
Скачать
☆

25. Гістарычныя чаргаванні галосных гукаў

Найбольш пашыранымі мадэлямі гістарычных чаргаванняў галосных гукаў з’яўляюцца наступныя:

1. [э] – [о] везці – воз

2. [э] – [а] сесці – садзіць

3. [у] – [о] – [ы] сухі – сохнуць – высыхаць

4. [а] – [і] – [о] – нуль гука бяру – збіраць – збор – сабраць

5. [у] – [ав] кую – каваць

6. [а] – [у], [м], [н] вязаць – вузел, узяць – вазьму, мяць – мну

7. [а] – [он], [ім] імя – імѐны, зняць – зніму

8. [о], [э] – нуль гука радок – радка, дзень – дня

Галосныя [о], [э], [а], якія чаргуюцца з нулѐм гука, называюцца беглымі галоснымі: сон – сну, дзень – дня, журавель – жураўля.

Чаргаванні гукаў (і пазіцыйныя, і гістарычныя) адпавядаюць фанетычным законам мовы, адбываюцца ва ўсіх выпадках, калі гук аказваецца ў адпаведных умовах, і не ведаюць выключэнняў у пэўнай моўнай сістэме.

44. Арфаэпія галосных і зычных у запазычаных словах

Многія запазычаныя словы не падпарадкоўваюцца агульным законам, якія дзейнічаюць у беларускай мове для спрадвечных і даўно запазычаных слоў. Большасць слоў іншамоўнага паходжання не падпарадкоўваюцца закону акання пасля цвѐрдых і мяккіх зычных: [э]по ха, т[э]о рыя, [м'э]тро , [м'э]да ль. Толькі ў некаторых даўніх запазычаннях гук [э] змяняецца на [а] пасля цвѐрдых зычных: а др[а]с, літ[а]рату ра, с[а]кр[а]та р. У асобных словах, якія прыйшлі да нас праз рускую мову, пасля зычных [ж], [ц], [р] вымаўляецца [ы]: інж[ы]не р, канц[ы]ля рыя, др[ы]зі на, р[ы]со ра, бр[ы]зе нт.

Не назіраецца акання пасля мяккіх зычных у многіх іншамоўных словах: [г'э]ро й, [к'э]фі р, [л'э]ге нда, [п'э]ро н, [јэ]ўро па. Выключэннямі з’яўляюцца даўнія запазычанні: [ја]фрэ йтар, ка[л'а]нда р, [с'а]ржа нт.

Ненаціскны [о] сустракаецца ў запазычаннях на канцы слова: тры [о], То кі[о], сальфе джы[о].

Спалучэнні галосных [іо], [іа], [іэ] у сярэдзіне слоў не характэрны для беларускай мовы. Таму ў словах з такімі спалучэннямі ўзнікае ўстаўны гук [ј]: б[іја]ло гія, б[іјо ]лаг, кл[іјэ ]нт, д[ыја]прае ктар.

У запазычаных словах узнікае [ј] паміж галоснымі на стыку прыстаўкі і кораня: пра[јі]нфармава ць, за[јі]нтрыгава ць.

Вымаўленне нязменных запазычаных назоўнікаў, якія заканчваюцца на ―мяккі зычны + [э]‖ або ―цвѐрды зычны + [э]‖, як правіла, адпавядае напісанню: атэ[л'јэ ] (атэлье), камюні[к'э ] (камюніке), ка[фэ ] (кафэ), гаф[рэ ] (гафрэ).

У большасці слоў іншамоўнага паходжання застаюцца цвѐрдымі гукі [д] і [т]: [дэ]лега т, [тэ]а тр, [ды]ві зія, сту[дэ ]нт, ба[ты ]ст, ка[дэ ]т. Але калі ў іншамоўных словах ѐсць суфіксы -ін-, -ір-, -ѐр-, -еец-, -ейск-, -ік-, то адбываецца пераход [д] у [z'], а [т] у [ц']: біле [ц']ік, блан[z']і н, каман[z']і р, ман[ц']ѐр, гвар[z']е ец, ін[z']е йскі.

У іншамоўных словах назіраецца варыянтнасць у вымаўленні свісцячых з наступным мяккім зычным: [с]фе ра і [с']фе ра, атма[с]фе ра і атма[с']фе ра, [с]фінкс і [с']фінкс.

У большасці іншамоўных слоў не адбываецца падаўжэння зычных: ка [с]а, а[л']е я, прафе [с]ар, і[м]унітэ т, гру [п]а, ма [с]а, тэлегра [м]а. Выключэннем з’яўляюцца наступныя словы: ва [н:]а, ма [н:]а, мадо [н:]а, бо [н:]а, па [н:]а, до [н:]а, Ме [к:]а, ду [р:] (расліна), м [ц:]а-сапра на, чэ [ц':]я-міне я, Жа [н:]а, Та[ц':]я на, Ната [л':]я, Аўгі [н':]я, Аўдо [ц':]я, Аксі [н':]я.

У словах, якія заканчваюцца збегам зычных (што не характэрна для беларускай мовы), узнікае паміж гэтымі зычнымі кароткі галосны: ме[тар] (метр), філь[тар] (фільтр), мініс[тар] (міністр), дыяме[тар] (дыяметр).

Спалучэнні [дт] на канцы іншамоўных уласных назваў вымаўляецца як [т]: Гу мбаль[т], Краншта [т], Шмі[т].

Спалучэнне [стн] вымаўляецца як [сн]: кантра [сн]ы (кантрастны), кампо [сн]ы (кампостны).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]