Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
BEL_LIT_8-15.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
35 Кб
Скачать
☆

10. Праблемна-тэматычнае, жанравае наватарства паэзіі і прозы Цёткі.

Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі.

У прозе Цёткі павышана цікавасць да агульначалавечых праблем, да пытанняў маральна-этычнага плану. Героі яе апавяданняў - гэта ахвяры таго ладу жыцця, якога не прымала Ц., з якім яна адкрыта змагалася.

“Прысяга над крывавымі разорамі” - 1-ы празаічны твор, алегарычнае апавяд. ў форме сну. Ідэя саюза рабочага класа і сялянства. Надрукавана ў №1 “Нашай долі”. (у апавяданні 3 сыны Мацея, тры браты, сімвалізуюць адзінства рабочых, сялян і салдат, здольны дабіцца свабоды свайму народу, даць зямлю беззямельным. Сон Мацея - не проста яго спрадвечная мара аб зямлі, не проста яго гора і боль, а папярэджанне аб вялікай крыві, якая пральецца на гэтай зямлі. Цётка паказвае гэтым, што дарагой цаной прыйдзецца плаціць за зямлю і волю, што гэта барацьба патрабуе адзінства і згуртаванасці).

“Навогодні ліст” - побач з бытавымі звесткамі з сялянскага жыцця як бы мімаходзь гаварыцца пра становішча ў краіне, пра рэпрэсіі, пра цяжкае жыццё - іншасказальная форма, каб замаскіраваць свае думкі перад царскай цэнзурай.

Да ліку лепшых празаіч твораў Цеткі адносяцца апавяданні “Зялёнка” і “Міхаська”. Прасякнутыя глыбокім гуманізмам, яны сведчаць пра схільнасць пісьменніцы да псіхал аналізу, пра яе ўменне зазірнуць ва ўнутраны свет чалавека.

Цікавы ўрывак з апав “Зялёнка”, дзе ў тэатральнай зале Зялёнка ў свае апошнія хвіліны слухае чароўныя гукі скрыпкі, і музыка гэтая нібы выяўляе яе высокія мары аб жыцці і прадказвае трагічны фінал. Гэты ўрывак сведчыць пра тое, што ў рэалістычны стыль прозы Цёткі пранікалі рамантычныя рысы, што яе апавяданням былі ўласцівы значныя элементы лірызму. Дарэчы, гэта было характэрна і для некаторых апавяданняў пач XX ст. Я. Коласа, З. Бядулі, Ядвігіна Ш., М. Гарэцкага, што сведчыла пра з’яўленне новых стылявых тэндэнцый у нашай прозе ў самы ранні перыяд яе станаўлення і развіцця.

Апавяданне “Зялёнка” мае шмат аўтабіяграфічных дэталяў.

“Міхаська” - яшчэ адно абвінавачванне страшнаму свету бесчалавечнасці, таму сац. ладу, які нявечыць самую шчаслівую пару чалавека - дзяцінства.

Ц. была вялікім сябрам маленькага чытача:“1-ае чытанне для дзетак беларусаў”.

Навукова-папулярныя творы: “Гутаркі аб птушках”, “Пералётныя птушкі” - друкаваліся ў 1-м бел. часопісе для дзяцей і юнацтва “Лучынка” (1914) (Была яго рэдактарам).

Падарожныя нарасы пра паездку ў Італію (“З дарогі”) і Фінляндыю (“Успаміны з паездкі ў Фінляндыю”). сувязь з фальклорам .

Публіцыстычная спадчына Цёткі.Заслугоўваюць увагі думкі Ц. наконт бел мовы, асветы – публіц. артыкулы “Шануйце роднае слова”, “Аб душы маладзежы”, “Папараць-кветка”. Друкаваліся ў “Лучынцы” і адрасаваліся пераважна бел моладзі. Цетка, як і Багушэвіч, вельмі высока цаніла бел мову, заклікала любіць яе і шанаваць.

11. Уклад Уладзіслава Галубка ў развіццё беларускай драматургіі і тэатра. Жанравая спецыфіка п’ес пісьменніка.

Нарадз. 15 траўня 1882 года на станцыі Лясная (сёння в. Лясная ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці) ў сям'і чыгуначніка. Адукацыю атрымаў у царкоўнапрыходскай школе, здаў экстэрнам экзамены за курс Мінскай гарадской навучальні (1906), скончыў у Мінску мастацкія курсы. Працаваў грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам у краме, слесарам у Мінскім дэпо. З дзіцячых гадоў імкнуўся да ведаў, культуры.

“У 1896 г. за грошы, заробленыя на выгрузцы дроў, я набыў білет на галёрку мінскага тэатра. Там і ўзнікла ў мяне думка стаць артыстам...” – расказваў сам Галубок.

З “беларускіх вечарынак” у 1910 узнік нац прафесійны тэатр – “1-ая бел трупа” І. Буйніцкага. Трупа гастарлявала па Беларусі. Рэпертуар: Купала, Колас, Лучына.

Беларускі музычны драматургічны гурток 1912 – 1-ая пастаноўка - “Паўлінка”. Сакавік 1917 г. Таварыства бел. драмы і камедыі - “Раскіданае гняздо”. 1920 г Галубок стварыў бел вандроўны тэатр, які называўся «Трупа Галубка».

Тэматыка драматычных твораў Галубка даволі разнастайная. У іх уздымаюцца маральна-этычныя праблемы ("Душагубы"), крытыкуюцца царскія чыноўнікі і суддзі, сац.-палітычныя парадкі ў царскай Расіі ("Пісаравы імяніны", "Суд"), адлюстроўваецца жыццё ў Зах. Бел. ("Краб", "Белы вянок") і барацьба сялян у часы рэвалюцыйных хваляванняў ("Бязвінная кроў"). У сваёй творчасці аўтар аддаваў перавагу жанру меладрамы. Камедыйныя творы, пастаўленыя на сцэне з элементамі фарса, вадэвіля і батлейкі, прыемна ўражваюць і сённяшняга гледача.

Асаблівасці прозы У. Галубка

Сентыменталісцкія ідэі часта пранікаюць ва ўсю структуру твора. Наглядна гэта выяўляецца ў шэрагу апавяданняў Галубка - “Апошняя спатканне” (1913), “Шчырае каханне” (1913), “Сірата Гануся” (1917), “Смерць старца” і інш.

Але ж у гэты перыяд сентыменталізм ужо не меў усеагульнага хар-ру, а выступаў як адна з плыняў эмпірычнага рэалізму. Значэнне сентымент. у гэтым выпадку заключалася ў тым, што ён меў падкрэслена сацыяльны характар, выражаў светаадчуванне шырокіх працоўных мас, якія апелявалі да пачуцця міласэрнасці, жалю, спачуванняў. Таму героі многіх апавяданняў гэтага перыяду перажываюць сумоту, заклапочаны жаданнем знайсці прытулак у жыцці, спадзяюцца на чалавечую салідарнасць і дапамогу.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]