- •Тэорыя паскоранага развіцця беларускай літаратуры.
- •Пераемнасць у беларускім літаратурным працэсе.
- •Эстэтычныя кірункі ў беларускай літаратуры іі паловы хх – пач. Ххі ст.
- •Беларуская літаратура 1945-1985 гг.: асаблівасці развіцця.
- •Беларуская літаратура 1986-2010 гг.: асаблівасці развіцця.
- •Літаратурны рух у Беларусі ў канцы хх ст. (Таварыства “Тутэйшыя” і творчасць яго сяброў).
- •Літаратурны рух у Беларусі ў канцы хх ст. (Бум-Бам-Літ).
- •Лірыка-апавядальная і рамантычная мастацка-стылёвая плынь у беларускай паэзіі іі паловы хх ст.
- •19. Філасофска-аналітычная мастацка-стылёвая плынь
- •Публіцыстычная і філасофска-аналітычная мастацка-стылёвая плынь у беларускай паэзіі іі паловы хх ст.
- •Універсальна-інтэлектуальная і мастацка-сінкрэтычная плынь у беларускай паэзіі іі паловы хх ст.
- •21. Універсальна-інтэлектуальная плынь
- •Беларуская драматургія іі паловы хх ст. – пач. Ххі ст.
- •Тэндэнцыі развіцця вясковай прозы ў беларускай літаратуры іі п. Хх ст. (і. Мележ, в. Адамчык, а. Федарэнка).
- •Гарадская проза ў беларускай літаратуры іі паловы хх ст. (м. Стральцоў, а. Глобус, а. Бахарэвіч, а. Брава і іншыя).
- •Беларуская гістарычная проза іі паловы хх ст.: тэндэнцыя рамантызацыі гісторыі (у. Караткевіч, б. Сачанка, у. Арлоў, л. Рублеўская).
- •Беларуская гістарычная проза іі паловы хх ст.: тэндэнцыя інтэлектуалізацыі гісторыі (а. Федарэнка, л. Рублеўская, а. Наварыч, с. Балахонаў).
- •Тэма вайны ў беларускай літаратуры іі паловы хх ст. (і. Навуменка, і. Шамякін, в. Быкаў, і. Пташнікаў, в. Казько, м. Стральцоў, в. Адамчык).
- •37. Творчасць “дзяцей вайны”:Адамчык, Пташнікаў, Казько.
- •Перспектывы развіцця беларускай літаратуры (альтэрнатыўная гісторыя, антыўтопія, фантастыка, дэтэктывы, моладзевая проза, жаночая проза, гульнёвыя элементы, блогі і сайты пісьменнікаў).
Беларуская гістарычная проза іі паловы хх ст.: тэндэнцыя рамантызацыі гісторыі (у. Караткевіч, б. Сачанка, у. Арлоў, л. Рублеўская).
Караткевіч – даантычная падстава: гістарычныя (даставерныя) факты ў цікавай форме. Мала месца для аўтарскай выдумкі, развейванне міфаў.
Арлоў – факты – аснова для разваг, якія аўтар укладае ў вусны сваіх герояў. Аснова твора – дыялог, а не дзеянне.
Наварыч – незвычайныя з’явы для пэўных абставін. Менш гістарычнасці – акцэнт на ўлік дробязяў.
Балахонаў – галоўнае – ўздзеянне.
Уплыў французскай і польскай традыцыі.
Фальклор, міфалогія, рамантызм, дакументальная рэканструкцыя. Пазнаваўча-эстэтычная функцыя, традыцыйныя маральна-этычныя каштоўнасці, патрыятычны пафас, займальнасць, авантурнасць, шматгеройнасць (Караткевіч, Рублеўская, Іпатава, Дайнека, Арлоў).
Каштоўнасці:
Нацыянальная свядомасць як фактар культуратворчасці
Узвышэнне мовы.
Выхаванне моладзі праз веды, культуру.
Фарміраванне павагі да сацыякультурнай памяці.
Заклік да актыўнага патрыятызму.
Дэманстратыўнае сцвярджанне беларускіх каштоўнасцей.
Сцверджанне таго, што была нац эліта: шляхта, інтэлігенцыя.
Беларуская гістарычная проза іі паловы хх ст.: тэндэнцыя інтэлектуалізацыі гісторыі (а. Федарэнка, л. Рублеўская, а. Наварыч, с. Балахонаў).
Уплыў нямецкай і эстонскай традыцыі.
Прэвалюе думка, а не факт; дамінуе не агульнапрынятая альбо агульнавядомая канцэпцыя гісторыі, а аўтарская.
Адбываецца перакадзіроўка сэнсаў.
Філасофска-эстэтычная іншасказальнасць, перавага інтэлектуальнага пачатку над вобразным.
Гісторыя як матэрыял для даследавання, а не захаплення. (Асіпенка, Арлоў, Наварыч, Федарэнка, Астаўцоў, Гуцаў).
Мэта: рэканструкцыя нацыянальнай гісторыі, фарміраванне нацыянальнай ідэі і свядомасці.
Прыёмы постмадэрнізму: гульня, цытацыя, татальная іронія (А. Наварыч “Літоўскі воўк” – рысы фантаст., гіст., авантурн., псіхалагічн. раманаў).
Тэма вайны ў беларускай літаратуры іі паловы хх ст. (і. Навуменка, і. Шамякін, в. Быкаў, і. Пташнікаў, в. Казько, м. Стральцоў, в. Адамчык).
Васіль Быкаў
Ваеннай тэме Быкаў прысвяціў аловесці «Знак бяды», «Жураўліны крык», «Ружовы туман», «Сотнікаў» і інш. Станоўчыя героі гэтых твораў — мужныя, непакорныя людзі, якія змагаюцца на фронце, у прамысловасці, у сельскай гаспадарцы, у партызанскім тыле за агульную справу: перамагчы фашызм, дабіцца перамогі. Гэта людзі сумленныя, справядлівыя, гатовыя аддаць жыццё за сваю Радзіму. Іх увасабляюць Свіст, Карпенка, Фішар, Глечык з аловесці «Жураў ны крык», партызан Сотнікаў з аповесці «Сотнікаў» У аповесці «Жураўліны крык» В. Быкаў паказаў здрадніцтва на прыкладзе адлюстравання вобразаў Аўсеева і Пшанічнага. Паказаў іх баязлівасць, подласць, нізасць. Яны пайшлі супраць сябе і заплацілі за гэта сваім жыццём. Станоўчых герояў у гэтым творы аўтар вызначыў як сапраўдных людзей. Салдаты гінуць проста і без скаргаў, сумленна і да канца выконваюць свой абавязак. Яны прымаюць смерць, выразна ўсведамляючы, што якім бы дарагім ні было іх уласнае жыццё, лёс Радзімы і чалавецтва нашмат важней. У аповесці «Сотнікаў» здраджвае радзіме Рыбак, я кі сваімі рукамі забівае не толькі Сотнікава, але і звычайных людзей. Аднак ад свайго учынку вялікай карысці ён неатрымоўвае. “Ружовы туман” — вельмі кароткі твор, які паказвае доўгае жыццё ў “ружовым тумане” Барсука. Тут мы бачым лёс галоўнага героя ад вайны да сярэдзіны 90-х гадоў, які сапраўды верыў у ідэалы былой дзяржавы. І аўтар адзначае, што не трэба выводзіць такіх людзей з гэтага “туману”...
Іван Шамякін
Ваенныя падзеі ў рамане "Сэрца на далоні" паказваюцца ў рэтраспектыўным плане. Героі яго — доктар Яраш, пісьменнік і журналіст Шыковіч, дачка падпольшчыка Савіча Зося — змагаюцца супраць дэмагога і кар'ерыста Гукана за аднаўленне праўды і справядлівасці ў дачыненні да дзейнасці падполля і яго ўдзельнікаў, за рэабілітацыю імён адважных патрыётаў, выкрыццё сапраўдных здраднікаў.
Міхась Стральцоў
“На чацвёртым годзе вайны”. Перспектыва таго, што адбываецца, хоць і не сам аповяд, належыць хлопчыку, які жыве з мамай і бабуляй у суровых умовах і яшчэ не ведае, што яго бацька загінуў на вайне. Апавяданне пачынаецца простай канстатацыяй часу дзеяння. Хлопчык, напакасціўшы, збягае з хаты і хаваецца. Пасля таго, як яго знаходзяць і прабачаюць, бабуля і маці, ахопленыя тугою, горыччу аб загінуўшым сыне, мужу, не могуць стрымаць слёз. Хлопчык між тым з раскаяннем думае, што яны плачуць з-за ягонага свавольства. Гэтае непаразуменне надае апавяданню дадатковы пафас, які дазваляе пазбегнуць прамой сентыментальнасці і раскрывае сілу паэтычнасці і глыбокае аўтарскае пранікненне ў дзіцячае мысленне. І цяпер хлопчыку ўпершыню, можа, не столькі зразумеў, колькі адчуў ён, якая хісткая мяжа аддзяляе яго ад дарослых і што, зразумеўшы гэта, трэба браць на свае плечы недзіцячы цяжар.
Віктар Казько
“Суд у слабадзе”. Праблема здзекаў фашыстаў над дзецьмі. Праблема сіроцтва. Апавяданне ідзе праз апісанне лёсу Лецечкі ў дзіцячым доме пасля вайны. Казько паказаў жорстае аблічча фашыстаў, якія ў гады вайны ператварылі ў гады вайны палонных дзяцей у донараў для сваіх салдат і афіцэраў.
