Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_yaz.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
83 Кб
Скачать
☆

2. Даследчыцкая дзейнасць

З. Даленга-Хадакоўскі шмат падарожнічаў, збіраў прадметы матэрыяльнай культуры, запісваў фальклор, мясцовыя гаворкі. Першы сярод славянскіх вучоных звярнуўся да духоўнай культуры простага народа як крыніцы гісторыі. Упершыню ў славяназнаўчай яавуцы перанёс сістэму даследаванняў з помнікаў пісьменнасці на зямлю і яе помнікі. На гарадзішчах, якія раскопваў у Полацку, Віцебску, Тураве, Бабруйскім павеце, каля Брэста, Гомеля, Магілёва, у в. Старое Сяло Віцебскага павета бачыў помнікі высокаарганізаванага духоўнага жыцця славян, імкнуўся па іх вызначыць мяжу рассялення старажытных славян.

Згодна з распрацаванай ім тэорыяй гарадзішчаў усе старажытныя землі славяншчыны падзяляліся на ўчасткі плошчай каля 1 кв. мілі, у цэнтры якіх было гарадзішча, а навакольныя паселішчы мелі аднакарэнныя назвы. На гарадзішчах, што размяшчаліся высока над ракой або возерам і былі абнесены валам, выконваліся рэлігійныя дзействы (ахвярапрынашэнні, урачыстасці, гульні) пад кіраўніцтвам жраца або князя. З. Даленга-Хадакоўскі адзначыў адносную роўнасць членаў абшчыны, размеркаванне рэлігійных і ваенных функцый племянных правадыроў. Падабенства назваў славянскіх паселішчаў таксама, на яго думку, сведчыць аб спрадвечным адзінстве славян. Гарадзішчы даследчык лічыў выключна славянскай з'явай і на падставе сваёй тэорыі і этнамоўных даных спрабаваў устанавіць межы старажытнага рассялення славян і лакалізацыю іх асобных плямён ад Урала і Камы да Эльбы і ад Адрыятыкі да Паўночнай Дзвіны.

Адзін з першых абгрунтаваў ідэю славянскай агульнасці ў дагістарычны час. Яго мэтай было імкненне раскрыць этнагенез славян і напісаць гісторыю агульнаславянскага перыяду, выкарыстаўшы для гэтага археалагічныя, тапанімічныя, этнаграфічныя і фальклорныя даныя. Склаў карту старажытнага рассялення славян, узняў пытанне аб прарадзіме славян і іх сувязях з балцкімі народамі. Крытыкуючы ў «Даследаваннях адносна рускай гісторыі» (1819) некаторыя палажэнні «Гісторыі дзяржавы Расійскай» М. Карамзіна, удакладніў межы рассялення крывічоў (ад Пскова і Смаленска да Гродна і Нёмана), а таксама палачан, літоўцаў, аспрэчваў нарманскую тэорыю паходжання рускай дзяржавы, не дапускаў неабгрунтаванай мадыфікацыі мінулага, некрытычнага выкарыстання прац замежных аўтараў. Адзначыў у працах Карамзіна больш за 20 памылковых сцвярджэнняў і фактаў, звязаных з гісторыяй Беларусі (межы паміж беларускімі, літоўскімі і рускімі пасяленнямі, тэрыторыя рассялення ўсходнеславянскіх плямён у ІХ ст., месца знаходжання Нямігі, дзе адбылася бітва, апісаная ў «Слове пра паход Ігаравы», і інш.). Вельмі карысным лічыў тапанімічны і гідранімічны матэрыял, у якім захаваўся ўвесь слоўнік першапачатковых карэнных выразаў.

Вывучаў старажытныя шляхі зносін на Беларусі: Кіева з Полацкам па Дняпры, Бярэзіне, Свіслачы, Ушчы, Віліі, па р. Нарач і воз. Нарач праз сістэму іншых азёр у Дзісну і Заходнюю Дзвіну, Заслаўя з Нёманам праз Пціч і Усу, якім карысталіся германцы, а таксама магчымыя шляхі зносін паміж дрыгавічамі, валынянамі і крывічамі па Прыпяці. Грунтоўна прааналізаваў «Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» і прадатаваў час яго напісання 1430 годам. У працы «Пра славяншчыну да хрысціянства» (1818) упершыню спрабаваў апісаць старажытнаславянскі побыт, культуру і народную творчасць у дахрысціянскі перыяд, намеціў план комплекснага даследавання славянскіх і кантактных з ім народаў. У «Праекце вучонага падарожжа па Расіі для вытлумачэння старажытнай славянскай гісторыі» (1820) і «Гістарычнай сістэмы Хадакоўскага» (апубл. 1838) абгрунтаваў прынцып збору фальклору і дыялектнай лексікі, упершыню ў славістыцы паказаў ролю тапанімікі для гістарычных даследаванняў, склаў рэестр агульнаславянскіх тапонімаў, у т.л. беларускіх, вызначыў тэрыторыю пашырэння беларускай мовы.

З. Даленгу-Хадакоўскаму належыць першая спроба сістэматычнага ўсвядомленага запісвання з элементамі навуковай пашпартызацыі славянскага фальклору. Яго навуковая і збіральніцкая дзейнасць была ўзорам для еўрапейскіх даследчыкаў П. Шафарыка, І. Сразнеўскага, П. Кірэеўскага, К. Тышкевіча, Я. Тышкевіча, К. Вуйціцкага, Ю. Крашэўскага, І. Ракавецкага, Л. Галамбёўскага і праграмай для навукова-літаратурных аб'яднанняў Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны.

Большасць яго прац не апублікавана («Гістарычна-геаграфічны слоўнік», «Батанічна-заалагічна-астранамічны слоўнік», «Слоўнік старажытных слоў і выразаў», зборнік беларускіх песень, сшытак славянскай міфалогіі, шматлікія апісанні абрадаў, звычаяў, замоў, запісы прыказак, прымавак, загадак, усходнеславянскіх і польскіх, нататкі па археалогіі, тапаніміцы, дыялекталогіі). Частка прац загінула.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]