Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
74-126 БЕл мова марфология часть.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
78 Кб
Скачать
☆

77.Пераходныя і непераходныя, зваротныя і незваротныя дзеясловы.

Паводле адносін дзеяння, выражанага дзеясловам,да аб’екта ўсе дзеясловы падзяляюцца на пераходныя і непераходныя.

Пераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне,якое непасрэдна пераходзіць на аб’ект, і кіруюць назоўнікам у вінавальным склоне без прыназоўніка: збіраць ягады, капаць бульбу. Такі аб’ект пры пераходных дзеясловах называецца прамым. Пераходныя дзеясловы могуць кіраваць назоўнікам і ў рордным склоне без прыназоўніка: а) калі дзеянне пераходзіць на частку прадмета: насыпаць цукру,наліць вады; б) калі перад дзеясловам стаіць адмоўе: не збіраў суніц,не знайшоў грыбоў. Форма роднага склону назоўніка ўжываецца ў значэнні прамога аб’екта пры дзеясловах браць,прасіць і іншых,калі штосьці бярэцца, даецца,просіцца для часавога карыстання: дай вядра, папрасі кнігі. Ролю прамога аб’екта можа выконваць даданая дапаўняльная частка ў сукладана-залежным сказе: Пасля такіх спрэчах сябры адчулі, што іх сяброўства дало вялікую расколіну,што іхнія дарогі скіраваны ў розныя бакі. Некаторыя пераходныя дзеясловы,ужытыя без прамога дапаўнення,могуць збліжацца значэннем з непараходнымі,у іх асабляецца аб’ектнае значэннне, а ўся ўвага сканцэнтроўваецца на самім дзеянні: чытаюць кнігу і добра чытаюць, расказвае казку і прыгожа расказвае. Дзеясловы,якія абазначаюць дзеянне, што ўскосна пераходзіць на прадмет,называецца ўскосна-пераходнымі. Яны не могуць мець пры сабе прамога дапаўнення ў форме вінавальнага склону без прыназоўніка. Аб’ект дзеяння пры такіх дзеясловах выражаецца назоўнікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі ці без прыназоўнікаў, акрамя вінавальнага склону без прыназоўніка: перашкаджаць ворагу, дапамагаць бацькам, сумаваць па радзіме.

Непераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне,не накіраванае непасрэдна на аб’ект: хадзіць, збірацца, расці,разважаць, цямнець. Яны могуць кіраваць любым ускосным склонам без прыназоўніка і з прыназоўнікам. Слова,якія кіруе дзеяслоў,пры іх можа і не быць: хадзіць у грыбы, збірацца ў школу, ехаць, дамовіцца. Пераходныя дзеясловы становяцца непераходнымі, калі да іх далучаецца постфікс –ся(-ца, -цца): убачыць – убачуся,убачыцца, вучыць – вучуся, вучыцца. Некаторыя безпрыставачныя непераходныя дзеясловы могуць стаць пераходнымі,калі да іх далучыць прыстаўкі: бегчы вуліцай – перабегчы вуліцку, ісці дарогай – перайсці дарогу. Пераходнасцт-непераходнасць дзесялова ў некаторай ступені залежыць таксама ад лексічнага значэння і словаўтваральнай структуры. Да непераходных адносяцца адыменныя дзеясловы з суфіксамі –іча-ць,-ніча-ць,-ствава-ць,-е-ць,-э-ць: важнічаць,адсутнічаць .падарожнічаць, ліьеральнічаць,філафофстваваць, шэстваваць,жаўцець, шарэць,рудзець,а таксама дзеясловы,утвораныя ад выклічнікаў і гукапераймальных слоў: ахкаць, охкаць, войкаць, хукаць, бэкаць. Адыменныя дзеясловы з суфіксамі –і-ць,-ы-ць – пераходныя: чарніць,весяліць, вузіць,важыць,крухмаліць,ввудзіуь,тармазіць.

Дзесловы падзяляюцца на зваротныя і незваротныя. Зваротныя дзеясловы абазначаюць дзеянні,працэсы, якія накіраваны на сам суб’ект і сканцэнтраваны ў самім суб’екце. Дзеясловы з постфіксам –ся – зваротныя,без постфікса –ся – незваротныя. Постфікс –ся – фармальны паказчык значэння непераходнасці, таму ўсу зваротныя дзеясловы непераходныя. Пастфікс – ся мнанагазначны. У адных выпадках ён выступае як формаўтваральны, у другіх – як словаўтваральны. Калі постфікс – ся далучаецца да пераходнага дзяслова і надае яму значэнне залежнага стану, ён выступае як формаўтваральны: дом будуюць рабочыя – дом будуецца рабочымі. Калі пасля далучэння да дзеяслова постфікса –ся атрымліваецца зваротны дзеяслоў з новым лексічным значэннем,то постфік –ся – словаўтваральны: сяброўкі ўбачыліся,хлопчыкі сустрэліся. Зваротныя дзеясловы,утвораныя ад пераходных дзеясловаў, паводле значэння падзяляюцца на некалькі груп. Дзеясловы ўласна-зваротнага значэння паказваюцьшто дзеянне накіравана на суб’ект,на ўтваральніка: брыцца – брыць сябе, апранацца – апранаць сябе. Дзеясловы ўзаемна-зваротнага значэння абазначаць дзеянне,якое адбываецца паміж дзвюма ці некалькімі асобамі. Кожная з іх адначасова з’яўляецца суб’ектам і аб’ектам дзеяння: абнімацца,сустракацца,вітацца. Значэнне такога дзеяслова можна перадаць спалучэннем адпаведнага пераходнага дзеяслова ў множным ліку са словазлучэннем адзін аднаго: абнімаюцца – абнімаюць адзін аднаго. Дзеясловы агульна-зваротнага значэння паказваюць на ўнутраны стан суб’екта,на знешнія фізічныя дзеянні: радавацца,весяліцца, маркоціцца. Дзясловы ўскосна-зваротнага значэння абазначаць дзеянне, якое суб’кт утварае для сябе, на свою карысць: прыбірацца, запасацца, вучыцца. Дзясловы з якасна-зваротным значэннем паказваюць,што дзеянне выступае як пастаянная і характэрная ўласіцівасць суб’екта: сабака кусаецца, крапіва пячэцца.

Постфікс –ся можа далучацца і да непераходных дзясловаў: жыве – жывецца,працуе – працуецца. Некаторыя дзеясловы пры далучэнні постфікса –ся становяцца безасабовамі: не чытаецца, не думаецца,не сядзіцца, не ляжыцца. У сучаснай беларускай мове многа зваротнагых дзеясловаў,утвораных далучэннем адначасова постфікса і прыстаўкі: разгаманіцца,дазваніцца,выспацца,дадумацца,нагуляцца, прагаварыцца.

Сярод зваротных ёсць такія, якія не маюць адпаведных незваротных: баяцца.юганарыцца,кланяцца, любавацца, каяцца і іншыя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]