Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова 03.01.2013.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2 Мб
Скачать
☆

Каардынацыя дзейніка і выказніка

1. Калі дзейннік выражаны сінтаксічна непадзельным словазлучэннем, выказнік можа стаяць у форме адзіночнага і ў форме множнага ліку. Адзіночны лік ужываецца тады, калі дзейнікам з'яўляецца неадушаўлёны назоўнік (Дваццаць гадоў прайшло з таго часу), а таксама, калі звяртаецца ўвага на прыблізную колькасць асоб (Прыйшло чалавек дванаццаць). Множны лік ужываецца тады, калі гаворка ідзе пра жывыя істоты і падкрэсліваецца актыўнасць дзеяння (Дваццаць чалавек хутка ішлі да чыгункі).

2. Калі дзейнік выражаны колькасным лічэбнікам, выказнік можа стаяць у форме адзіночнага і ў форме множнага ліку. У множным ліку ўжываецца тады, калі падкрэсліваецца актыўнасць дзеяння (Пятнаццаць дзеліцца на тры); (Дваццаць з трыццаці збіраліся на экскурсію).

3. Калі дзейннік выражаны колькасна-іменным спалучэннем са зборным лічэбнікам, а таксама са словамі тысяча, мільён, мільярд, як правіла, выказнік ужываецца ў адзіночным ліку (У Мінску пражывае каля двух мільёнаў чалавек). Можа ўжывацца ў множным ліку, калі неабходна падкрэсліць актыўнасць дзеяння (Двое студэнтаў актыўна працуюць над сцэнарыем святочнага мерапрыемства).

4. Калі дзейннік выражаны колькасна-іменным спалучэннем са словамі усе, гэтыя, выказнік ужываецца толькі ў множным ліку (Усе шасцёра хутка спяшаліся на заняткі).

5. Калі дзейннік выражаны колькасна-іменным спалучэннем са словамі усяго, толькі, выказнік ужываецца толькі ў адзіночным ліку (Прайшло ўсяго некалькі дзён).

6. Калі дзейннік выражаны спалучэннем з назоўнікамі, якія абазначаюць пэўную або няпэўную колькасць (дзясятак, сотня, пара, двоцка, тройка, процьма, безліч, масса, група), выказнік ужываецца ў адзіночным ліку (Тут ўжо знаходзілася безліч студэнтаў).

7. Калі дзейннік выражаны спалучэннем слоў многа, мала, колькі, некалькі, багата, шмат, няшмат з назоўнікамі, выказнік ужываецца ў адзіночным ліку (Ва ўніверсітэт паступіла шмат юнакоў і дзяўчат). Можа ўжывацца ў множным ліку, калі дзейнікам з'яўляецца назвы асоб і трэба падкрэсліць іх актыўнасць (Некалькі чалавек спяшаліся на прыпынак).

8. Калі дзейннік выражаны спалучэннем слоў большасць, шэраг, большая частка, меньшая частка з назоўнікамі роднага склону множнага ліку, выказнік ставіцца ў адзіночным ліку пры абазначэнні прадметаў (З гэтай праблемай вырашаецца шэраг складаных задач). З множным лікам выказнік ужываецца пры абазначэнні асоб (Большая частка студэнтаў параллельна вучацца і працуюць).

9. Калі дзейннік выражаны спалучэннем адмоўных і няпэўных займеннікаў з назоўнікамі ў форме ўскосных склонаў, выказнік ужываецца толькі ў адзіночным ліку (Ніхто з дамашніх не згадае, чым рэчка Костуся займае) ( К-С ).

Заўвага! Да дзейніка, выражанага спалучэннем назоўніка назоўнага склону з назоўнікам творнага склону, выказнік дапасуецца ў форме множнага ліку: Хлопчык з дзяўчынкай спяшаліся ў школу.

Пры аднародных дзейніках выказнік можа мець форму і адзіночнага, і множнага ліку ў залежнасці ад сэнсу: Мароз і цішыня пануе ў полі (выказнік адносіцца толькі да слова цішьіня). Белы пух атрэслі з шапак хвойнікі, ляскі.

Заўвага! Пры дзейніку, выражаным нескланяльнай абрэвіятурай, выказнік каардынуецца з апорным словам словазлучэння: БДТУ (універсітэт) адсвяткаваў сваё 85-годдзе.

Звярніце ўвагу! Пры перакладзе неўласцівых беларускай мове формаў дзеепрыметніка на -уч-(-юч-), -ач-(-яч-), -ўш-, -ем-, -ім- іх можна перадаваць прыметнікамі, утворанымі ад назоўнікаў (спагада – спагадлівы (сочувствующий), агонь – агністы (пламенеющий)); прыметнікамі, якія страцілі свае дзеяслоўныя рысы, утворанымі пры дапамозе дзеепрыметнікавых суфіксаў -ем-, -м-, -ым- (магчымы, вядомы, ядомы, рухомы); тэрмінамі, якія страцілі дзееяслоўныя ўласцівасці (развіццёвы, вылучальны, кіроўчы, крыжаваныя (вуглы), замяняльны); назоўнікамі (растущие темпы экономического развития – рост тэмпаў эканамічнага развіцця); указальнымі займеннікамі (бегущего года – гэтага года); дзеясловамі, дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, дзеепрыметнікамі з уласцівымі для беларускай мовы суфіксамі, даданымі часткамі складаназалежнага сказа (азначальнымі, дапаўняльнымі, дзейнікавымі), развітым прыдаткам, устаўной канструкцыяй. Нарэшце, у некаторых выпадках дзеепрыметнікі ўжываюцца плеанастычна, г. зн. не нясуць асаблівай сэнсавай нагрузкі, таму пры перакладзе могуць прапускацца.

Звярніце ўвагу! Ужыванне развітых дзеепрыслоўных канструкцый уласціва ў першую чаргу пісьмовай форме маўлення, аднак адзіночныя дзеепрыслоўі сустракаюцца часта і ў жывой гутарковай мове.

Ужыванне дзеепрыслоўяў у некаторых выпадках таксама можа ствараць пэўныя праблемы стылістычнага плана, што трэба ўлічваць і пры перакладзе дзеепрыслоўных формаў.

Дзеепрыслоўе, абазначаючы дадатковае дзеянне, адносіцца не толькі да выказніка, але і да дзейніка, г. зн. і асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам, і дадатковае, выражанае дзеепрыслоўем, павінны выконвацца адной і той жа асобай ці прадметам. Напрыклад, сказ Прачытаўшы ліст з фронту, у маці пацяклі слёзы, пабудаваны няправільна, таму што дзеянні, абазначаныя дзеясловам і дзеепрыслоўем, належаць розным суб’ектам. У такіх выпадках парушаецца і правільнасць, і лагічнасць маўлення. Існуе некалькі спосабаў праверкі, ці правільна ўжыта дзеепрыслоўе ў асабовым сказе:

1) трансфармацыя, ці перабудова, сказа з заменай дзеепрыслоўя на дзеяслоў, пры гэтым аднародныя выказнікі будуць злучацца злучнікам і. У няправільна пабудаваным сказе такая замена немагчыма. Пры розных суб’ектах дзеяння атрымаецца складаназлучаны сказ: Маці прачытала ліст, і ў яе пацяклі слёзы;

2) перастаноўка дзеепрыслоўя непасрэдна да выказніка. У такім выпадку парушэнне нормы будзе відавочным: *Спалохаўшыся, у паляўнічага ад страху затрымцела сэрца → Спалохаўшыся, затрымцела сэрца…

У безасабовых сказах дзеепрыслоўе ўжываецца толькі тады, калі яно адносіцца да неазначальнай формы дзеяслова, г. зн. калі галоўны член безасабовага сказа выражаецца спалучэннем безасабовага дзеяслова ці безасабова-прэдыкатыўнага слова (трэба, неабходна, нельга, можна, варта і інш.) з інфінітывам: Толькі добра падумаўшы, неабходна вырашаць сур’ёзныя справы. Калі ж у безасабовым сказе няма інфінітыва, дзеепрыслоўе ўжываць нельга.