Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скажоныя назвы на карце Беларусі.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
104 Кб
Скачать
☆

1 Бірыла м., Лемцюгова в. Для практыкі, навукі і гісторыі.– «Полымя». 1987. № 4. С. 214 – 216.

Пад уплывам польскай мовы ў працэсе неаднаразовых перакладаў набылі змененае гучанне і напісанне такія тапанімічныя назвы, як Бярэсце, Гародня, Наваградак, Дарагічын, Хвойнікі, Менск, Каралеўшчына, Шаркаўшчына, Сорыца, Турэц, Мёры, Лёзна, Воля і інш. У змененых варыянтах гэтыя назвы ў розныя часы можна было прачытаць і пачуць як Брэст, Бжэст, Бжэст-Літоўск, Брэст-над-Бугам, Гродна, Гарадзень, Гародня, Навагрудак, Драгічын, Хойнікі, Мінск, Мінск Літоўскі, Крулеўшчызна, Шаркаўшчызна, Соржыца, Туржэц, Міёры, Ліёзна, Вуля. Так, у назвах, якія канчаюцца на -шчына (Лявонаўшчына, Васілёўшчына), у польскім іх варыянце дадаецца пры напісанні літара з, мяняецца таксама націск (ён пераходзіць на перадапошні склад). У беларускім варыянце на другім ці трэцім складзе: Пятроўшчына – Петровшчызна. Тапонімы гэтай мадэлі на тэрыторыі сучаснай Беларусі надзвычай ужывальныя. Паводле падлікаў вучоных, такіх найменняў у нас болей за 1500. Польскі варыянт тапонімаў на -шчызна быў характэрны раней выключна для заходніх і паўночна-ўсходніх раёнаў рэспублікі. Як устаноўлена, мадэль на -шчызн-а атрымала пашырэнне на Беларусі толькі ў XVI ст., а беларускі суфікс -шчын-а ў такіх назвах выступаў як прадуктыўны ўжо ў XV ст. Перайначванню яго на ўзор польскага -шчызн-а садзейнічала падабенства гэтых дзвюх марфем у суседніх мовах. Суфікс -шчызн-а ў беларускіх назвах замацоўваўся звычайна праз пісьмовыя крыніцы пра Беларусь, напісаныя па-польску2. Назвы з гэтым суфіксам, як сведчаць даследчыкі, былі заўсёды чужымі для беларускага селяніна, які ў процілегласць адміністрацыі паслядоўна ўжываў назвы на -шчын-а.

2Арашонкава г.У. Польскія элементы ў беларускай мікратананіміі.– «Беларуская анамастыка»,– Мн., 1981. С. 127.

Праўда, у асобных рэгіёнах як выключэнне да нашага часу частка мясцовых жыхароў у Дрысвяцкім сельсавеце Браслаўскага раёна пасяленні Баркаўшчына, Галяўшчына, Каранеўшчына, Стаўпаўшчына называе на польскі лад: Баркаўшчызна, Галяўшчызна, Каранеўшчызна, Стаўпаўшчызна. На думку Я.Н. Ра-пановіча, такое становішча з некаторымі беларускімі назвамі тлумачыцца тым, што за некалькі апошніх стагоддзяў не было надрукавана ніводнага спісу беларускіх тапанімічных назваў на роднай мове. Усе крыніцы, дзе можна было знайсці беларускія айконімы, на польскай ці рускай мовах. Адсюль – нярэдкая блытаніна ў пісьмовых назвах і тых, што бытуюць у народзе, і адсутнасць строгай нарматыўнасці ў афіцыйных формах беларускіх айконімаў1.

1Рапановіч я.Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці.– Мн., 1977. С. 6.

Варта зазначыць, што тапанімічныя назвы на -шчын-а шырока ўжываюцца ў беларускай мастацкай літаратуры, перыядычным друку для абазначэння мясцовасцей, што прылягаюць да пэўнага населснага пункта: Мазыршчына, Магілёўшчына, Слонімшчына, Тураўшчына, Чэрвеньшчына. Гэта цяпер вельмі адметная мадэль сучаснай нацыянальнай беларускай анамастыкі, што нярэдка спецыяльна падкрэсліваецца пісьменнікамі: «Прыехаў на Міншчыну – яна іншая, не такая, як паўднёвая Бабруйшчына, не такая, як Рудобельшчына, Случчына, Любаншчына. На Міншчыне і срэбразвонныя ручаі, і званкі-крыніцы, і шпаркія шумныя рэчкі» (Янкоўскі Ф. 3 нялёгкіх дарог); «Люблю Нёман, горад на Нёмане Гародню – Гродна. Люблю Гродзеншчыну, яе Свіслаччыну, Наваградчыну, Лідчыну... як і Лагойшчыну, Ашмяшчыну, Заслаўшчыну» (Янкоўскі Ф. Само слова гаворыць).

Праўда, некаторыя рускія даследчыкі беспадстаўна адмаўляюць ужыванню суфікса -шчын-а ў беларускай мове, хоць у ёй ён атрымаў поліфункцыянальнае прызначэнне і шырока ўжываецца ва ўсіх стылях вуснай і пісьмовай мовы. Так, А.В. Суперанская піша: «Слова, оканчивающиеся на -щина, как названия областей, регионально ограничены украинскими землями. В Новгородской, Псковской, Витебской областях с этим суффиксом обычно образуются названия поселений: Крулевщизна, Шарковщизна, Селявщина Полоцкой обл., Сахновщина Харьковской обл., Братовщина Московской обл. Первоначальное значение слов с суффиксом -щина – определенная общность людей с их проявлениями, образом жизни, правления. Ср. такие отантропонимные образования, как хованщина, пугачевщина, обломовщина»2.