- •1. Древнейшее население на территории Беларуси. Материальная и духовная культура первобытного общества. Присваивающее и производящее хозяйство.
- •Палеаліт (100-9 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Мезаліт (9-5 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Неаліт (5-3 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Бронзавы век (2 – пачатак 1 тыс. Да н.Э.)
- •2. Начало расселения славян на территории Беларуси. Славянизация балтов. Восточнославянские союзы поемен.
- •3. Формирование раннеклассовых обществ на территории Беларуси. Становление ранних государств восточных славян. Киевская Русь.
- •4. Полоцкое и Туровское княжества, их взаимоотношения с Киевом и Новгородом.
- •5. Социально-экономические и политические условия формирования вкл. Роль восточно-славянских земель в процессе государственного строительства в вкл.
- •6. Кревская уния. Централизаторская политика и усиление власти великих князей. Государственный строй, органы власти и управления в вкл.
- •Цэнтральныя органы ўлады
- •Вышэйшыя асобы
- •Органы мясцовага кіравання
- •7. Борьба вкл с тевтонским орденом и соперничество с Московским государством.Битва при Грюнвальде.
- •8. Аграрная реформа 1557 г. И ее итоги. Юридическое и экономическое закрепощение крестьян. Социально-политическое развитие городов. Магдебургское право.
- •Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •Нарастание политического кризиса в Речи Посполитой. Включение белоруских земель в состав Российской империи в результате разделов Речи Посполитой.
- •1 Раздел
- •2 Раздел
- •3 Раздел
- •Беларусь в войне 1812 г.
- •Кризис феодально-крепостнической системы. Отмена крепостного права.
- •Восстание 1863-1864 гг.(под руководством к.Калиновского) и его влияние на политику царизма в белорусских губерниях.
- •Буржуазные реформы 60-70-х гг. Х1х в.: особенности их проведения в Беларуси. Развитие капиталистических отношений.
- •Беларусь в Первой мировой войне. Февральская буржуазно-демократическая революция.
- •Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года
- •Памылки Часовага ўрада
- •Победа Октябрьской революции в Петрограде. Установление советской власти на Беларуси.
- •Создание белорусской советской государственности. Создание Литовско-Белорусской сср. Советско-польская война, ее итоги. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў
- •Национально-государственное строительство в бсср (1921 – 1927 гг.). Особенности осуществления нэпа в бсср.
- •Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры
- •Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі
- •Индустриализация, особенности ее проведения в бсср. Коллективизация сельского хозяйства.
- •Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі
- •Общественно-политическое, экономическое, национально-культурное положение Западной Беларуси в составе Польши.
- •Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
- •Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады
- •Советско-германский договор о ненападении. Ссср и страны Европы в начале Второй мировой войны. Освобождение Красной Армией Западной Беларуси.
- •23. Начало Великой Отечественной войны. Оборонительные бои на территории Беларуси.Установление фашистского оккупационного режиима. Политика геноцида.
- •Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі
- •Организация партизанского движения и подпольной борьбы. Деятельность партизан и подпольщиков на оккупированной территории бсср.
- •Операция “Багратион”. Освобождение Беларуси. Итоги войны для белорусского народа и его вклад в Победу над фашизмом. Вызваленне Беларусі
- •Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах
- •Общественно-политическая ситуация в бсср в первое послевоенное десятилетие. Восстановление народного хозяйства бсср. Участие бсср в основании и деятельности оон.
- •Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і транспарту ў 1945-50-м гадах
- •Адраджэнне сельскай гаспадаркі. Прымусовая калектывізацыя ў заходніх абласцях
- •Масавая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі
- •Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль і грашовае абарачэнне
- •Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі
- •Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі
- •Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-80-я гады
- •Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Нарастанне крызісных з’яў
- •Развіццё сацыяльнай сферы. Жыццёвый узровень беларусаў у 60-80-я гады
- •Попытки модернизации советской общественно-политической системы во время политики перестройки. Кризис и распад ссср.
- •Эканоміка бсср у другой палове 80-х гадоў, рэформы гаспадарчай сістэмы
- •События августа 1991 г. В ссср и бсср. Провозглашение Республики Беларусь. Законодательно-правовое оформление государственного суверенитета Республики Беларусь.
- •Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі
- •Принятие Конституции Республики Беларусь 1994 г. Введение президентской формы правления. Республиканские референдумы и их итоги. Эволюция системы государственной власти.
Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
Развіцце прамысловасці. Асаблівасці развіцця прамысловасці ў Заходняй Беларусі зыходзілі з мэтаў польскіх улад – ператварыць Заходнюю Беларусь у аграрна-сыравінны прыдатак прамысловых раёнаў этнічнай Польшчы.
У Заходняй Беларусі адсутнічала цяжкая прамысловасць, пераважалі дрэваапрацоўчая, харчовая і лёхкая галіны.
Эканамічнае жыццё адзначалася цыклічным развіццём, залежнасцю ад сусветных крызісаў. У 1923-1924 гг. наглядаўся пад’ём прамысловай вытворчасці. Ён адбыўся з прычыны павышэння попыту на прамысловыя тавары і пашырэння аб’ёмаў замежнага гандлю. Урад атрымаў магчымасць ажыццявіць палітыку фінансавай стабілізацыі (з пачатку 1924 г.) і правесці грашовую рэформу.
З канца 1924 г. па 1927 г. польская эканоміка апынулася ў крызісе. У Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах у 1925 г. бяздзейнічала шостая частка прадпрыемстваў, знізілася заработная плата, узрасла інфляцыя, налічвалася 21 тыс. беспрацоўных.
З другой паловы 1926 г. у некаторых галінах вытворчасці пачаўся прамысловы ўздым. Ён быў вызваны добрым ураджаем, павышэннем сусветных цэн на вугаль, ростам знешняга гандлю, пад’ёму некаторых галін прамысловасці, а так сама вялікімі пазыкамі ад ЗША і Англіі ў 1927 г. (62 млн. долараў і 2 млн. фунтаў стэрлінгаў). У выніку паступовага эканамічнага ўздыму колькасныя і якасныя паказчыкі па прамысловасці Заходняй Беларусі дасягнулі ўзроўню 1913-1914 гг. Перапыніў развіццё і адштурхнуў далёка назад беларускую прамысловасць сусветны эканамічны крызіс 1929-1933 гг. У выніку былі закрытыя 230 прадпрыемстваў, а колькасць рабочых да сярэдзіны 1933 г. скарацілася амаль на палову. Прадукцыя прамысловасці да пачатку 1930 г. паменшылася на 30-40% у параўнанні з 1928 г.
У эканоміцы заходнебеларускіх земляў пераважаў аграрны сектар. Больш за 80% насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай, але пасля войнаў яна знаходзілася ў заняпадзе. Скараціліся пасяўныя плошчы, пагалоўе буйной рагатай жывёлы, коней. У Заходняй Беларусі было адноўлена памешчыцкае землеўладанне.
Відавочна было адраджэнне рэшткаў феадальных адносін у форме дробнай арэнды зямлі за адпрацоўкі або за частку ўраджаю, адпрацоўкі за права карыстання пашай, натуральная плата за працу, наяўнасць сервітутаў, цераспалосіца. Усё гэта тармазіла развіццё вытворчых сіл у аграрным сектары, параджала сацыяльны пратэст часткі сялянства, што несла сур’ёзную небяспеку для дзяржаўнага ладу. Ад урада патрабавалася прыняцце неадкладных мер па рэфармаванню ў сельскай гаспадарцы.
Мэтай рэформы было даць магчымасць сельскай гаспадарцы развівацца па капіталістычнаму шляху, ліквідаваць феадальныя перажыткі. Прадугледжваліся такія мерапрыемствы як парцэляцыя, асадніцтва, камасацыя. У ліпені 1925 г. быў прыняты “Закон аб ажыццяўленні зямельнай рэформы”. Згодна з ім ажыццяўляўся продаж дробнымі ўчасткамі (парцэлямі) часткі памешчыцкіх зямель, праводзілася камасацыя (хутарызацыя) сялянскіх гаспадарак, ліквідаваліся сервітуты, увадзілася асадніцтва, якое было характэрна толькі для Заходняй Беларусі.
З дзяржаўнага фонду атрымлівалі землі асаднікі – польскія ваенныя каланісты, былыя афіцэры і ўнтэрафіцэры польскай арміі. Яны атрымлівалі бясплатна або па невялікім кошце зямельныя ўчасткі з дзяржаўнага фонду па 15-45 га і доўгатэрміновыя крэдыты на ільготных умовах на ўладкаванне гаспадаркі, за кошт дзяржавы будавалі жылыя памяшканні
Камасацыя – мерапрыемства, якое прадугледжвала ліквідацыю цераспалосіцы шляхам масавай хутарызацыі. Дзяржава абяцала павялічыць надзелы малазямельных сялян, якія згаджаліся на камасацыю. Сервітут – права сялян на сумеснае з памешчыкамі карыстанне зямельнымі ўгоддзямі і лясамі.
У выніку рэформы на Беларусі памешчыцкае землеўладанне паменшылася прыкладна на 13%. Прадажа-пакупка зямлі працягвалася да 1939 г. Да 1939 г. на хутары было выселена 43% гаспадарак (каля 50% сялянскай зямлі). Да 1939 г. былі ліквідаваны сервітуты. Большая частка сервітутнай зямлі перайшла памешчыкам, сяляне атрымалі невялікую грашовую кампенсацыю. Ад ліквідацыі сервітутаў больш за ўсіх пацярпелі бядняцкія гаспадаркі. Многія з іх ужо не мелі магчымасці трымаць нават адну карову. Узровень вытворчасці сельскай гаспадаркі 1913 года быў дасягнуты толькі да 1929 года.
Аграрная рэформа мела буржуазны характар. Яна садзейнічала ліквідацыі паўпрыгонніцкіх адносін, канцэнтрацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. У яе выніку ўмацоўваўся стан дробнай сельскай буржуазіі. Але рэформа не знішчыла буйное памешчыцкае землеўладанне, не спыніла збяднення вёскі.
Роля Заходняй Беларусі як каланіяльнай акраіны Другой Рэчы Паспалітай асуджала значную частку насельніцтва на нізкі жыццёвы ўзровень і беднасць. Агульнай праграмы развіцця сацыяльнай сферы краю не існавала, дабрабыт насельніцтва залежыў ад умоў развіцця гаспадаркі, якая залежыла, ў сваю чаргу, ад перыядычных эканамічных крызісаў.
Вельмі цяжкімі былі ўмовы працы для рабочых прамысловых прадпрыемстваў. Адсутнічала тэхніка бяспекі і аховы працы, наглядаўся рост траўматызму. Працягласць працоўнага тыдня афіцыйна складала 8 гадзін, фактычна – 10-12, у сельскай мясцовас- ці – 16 гадзін.
З 1929 г. ва ўмовах крызісу адбываюцца масавыя звальненні, зніжаецца заработная плата, павялічваецца працягласць працоўнага дня, адмяняецца сацыяльнае страхаванне У 1929 г. у заходнебеларускім краі на 3,3 млн. насельніцтва налічвалася 75 бальніц, якія засталіся з часоў Расійскай імперыі. Лячэнне было платным, таму для асноўнай колькасці людзей недаступным.
Насельніцтва заходнебеларускіх земляў у перыяд знаходжання ў складзе Польшчы пакутавалі як ад сацыяльных бедстваў, так і ад нацыяльнага прыгнёту.
