- •Спецыфіка старажытнай літаратуры
- •1. Умовы ўзнікнення і асаблівасці бытавання старажытнай літаратуры.
- •2. Перыядызацыя.
- •Літаратура Старажытнай Русі
- •Арыгінальная літаратура Старажытнай Русі
- •2. Творчая спадчына Клімента Смаляціча.
- •3. Творчасць Кірылы Тураўскага.
- •І. Летапісанне
- •Іі. “Слова пра паход Ігаравы”
- •Літаратура перыяду станаўлення вкл (хіv – пач. Xvі ст.)
- •Агульнадзяржаўнае беларуска-літоўскае летапісанне
- •Літаратура Адраджэння. Агульная характарыстыка
- •Мікола Гусоўскі
- •Андрэй Рымша
- •Сымон Будны
- •Царкоўна-палемічная літаратура перыяду Контррэфармацыі
- •Пётр Скарга
- •Іпацій Пацей
- •Свецкая публіцыстыка перыяду Рэфармацыі. Андрэй Волан (Волян)
- •Леў Іванавіч Сапега
- •Стафан Зізаній
- •Хрыстафор Філалет
- •Лявонцій Карповіч
- •Мялецій Сматрыцкі
- •Іосіф Вельямін Руцкі
- •Гісторыка-мемуарная літаратура
- •Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі (Еўлашэўскі)
- •Афанасій Філіповіч
- •Перакладная літаратура хvі – хvіі стагоддзяў
- •Зараджэнне і развіццё сілабічнай паэзіі
- •Сімяон Полацкі
- •Літаратура пераходнага перыяду (другая пал. Хvіі – хvііі ст.)
- •Літаратура барока
- •Літаратура Асветніцтва
Стафан Зізаній
(? – 1600)
Стафан Зізаній (Тустаноўскі) – актыўны праваслаўны дзеяч, беларускі і ўкраінскі пісьменнік-палеміст канца 16 – пач. 17 ст. Паходзіў з украінскай шляхты. Каб надаць высакароднасць свайму прозвішчу Кукаль, выкарыстаў тагачасную практыку і пераклаў яго на грэчаскую мову, на якой яно стала гучаць Зізаній. Валодаючы талентам выдатнага красамоўцы, у 1581 г. яшчэ не маючы духоўнага сана свяшчэнніка, Зізаній атрымаў ад мітрапаліта Міхаіла Рагозы дазвол гаварыць царкоўныя пропаведзі для праваслаўных г.Львова. У 1586 г. Зізаній стаў членам львоўскага брацтва і выкладчыкам брацкай школы. Пасля – рэктарам (з 1592 г.).
Як дзеяч брацкага руху ў сваіх публічных казаннях выступаў гарачым абаронцам праваслаўя, праціўнікам царкоўна-рэлігійнай уніі, супраць якой настройваў сваіх слухачоў. Гэта выклікала незадаволенасць мясцовага епіскапа Балабана, прыхільніка уніі, які ў 1593 г. выгнаў Зізанія з Львова. У тым жа годзе Стафана Зізанія запрасіла да сябе віленскае брацтва, дзе ён разгарнуў сваю энергічную дзейнасць: выступаў з казаннямі ў цэрквах, на ратушы, на дарогах. Гэта ў сваю чаргу абурыла мітрапаліта Рагозу, які ў сваім лісце (1595) паспрабаваў утаймаваць яго. Мітрапаліт дакараў Зізанія за тое, што ён зневажае сваіх духоўных пастыраў, асуджае ўсё духавенства, раздвойвае насельніцтва, аказвае супраціўленне мітрапаліту і нават каралю, наладжваючы сувязь з пратэстантамі. Аднак Зізаній па-ранейшаму працягваў дзейнасць. Тады Рагоза склікаў у Навагрудку сабор для разбора справы Зізанія, на які той не з’явіўся. На саборы Зізанія разам з двума ягонымі прыхільнікамі асудзілі як ерэтыка і адлучылі ад царквы. Аднак на Берасцейскім саборы 1596 г. яго апраўдалі.
Становішча Зізанія пагоршылася пасля прыходу да ўлады уніяцкага мітрапаліта Іпація Пацея. Ён вымушаны быў пайсці ў Свята-Троцкі манастыр, дзе збіраўся адкрыць школу, але уніяты забаранілі гэта. 29 верасня 1599 г. прыхільнікі уніі прыйшлі ў манастыр, каб расправіцца з Зізаніем, але ён змог уцячы “аж через комин вытиснувшися”. Ёсць звесткі, што Зізаній быў забіты падчас паломніцтва ў 1600 г.
Т в о р ч а с ц ь С.Зізанія цесна звязана з Вільняй. Тут ён разам з братам Лаўрэнціем выдаў “Азбуку” (1596), для якой напісаў раздзел “Изложение о православной вере…”, дзе катэхізісным спосабам (пытанне – адказ) падаваліся асноўныя дагматы праваслаўя. Годам раней, у 1595, ён выдаў “Катэхізіс” на польскай і старабеларускай мовах, які быў знішчаны езуітамі і не захаваўся. Пра змест гэтай кнігі можна даведацца з брашуры езуіта Жаброўскага “Высеўкі Стафана Зізанія, ерэтыка з царквы рускай выклятага”.
Каб заручыцца падтрымкай магнатаў, С.Зізаній ў 1596 г. выдае прысвечаны князю Канстанціну Астрожскаму твор “Казанне святога Кірыла, патрыярха Іерусалімскага, пра антыхрыста і знакі яго”. У “Казанні”, як і ў “Катэхізісе”, паралельна падаецца тэкст на польскай і старабеларускай мовах (у некаторых месцах выкарыстоўваўся толькі польскі ці толькі беларускі тэкст). Гэты твор – літаратурная перапрацоўка “15-го огласительного поучения святого Кирила Иерусалимского”. Аднак тэкст складзены так, што ў ім цяжка адрозніць напісанае самім Кірылам і дабаўленае Зізаніем. У таленавітай падробцы пад багаслоўскі трактат “айца царквы” Зізаній, хаваючыся пад маскай патрыярха, выказваў свае ерэтычныя погляды, выступаў супраць папы рымскага.
У аснове рэлійна-філасофскіх поглядаў С.Зізанія – вучэнне пра Хрыста і Антыхрыста (пад апошнім разумеўся папа рымскі). Зізаній крытыкаваў дагмат каталіцкай царквы пра тое, што папа – намеснік Хрыста на зямлі, праводзіў думку пра хуткае другое прышэсце Хрыста і ўсталяванне на зямлі царства роўнасці братэрства. У некаторых момантах выказванні Зізанія пераклікаюцца з ідэямі Дж.Бруна, мяжуюць з атэізмам: беларускі аўтар лічыў, што Зямля – гэта кропка сярод мноства іншых астральных целаў.
Накіраваныя супраць каталіцтва і уніяцтва творы Зізанія падрывалі аўтарытэт і праваслаўнай царквы, хаця ён лічыў сябе праваслаўным і не меў такога намеру. Зізаній выступаў у апазіцыі да праваслаўных духоўных феадалаў, якія прыкрываючыся імем Хрыста, дзейнічаюць толькі ў сваіх карыслівых інтарэсах. Творы Зізанія карысталіся вялікай папулярнасцю (“кніжкам баламцутным лепей ніж евангелля верят”), адыгралі важную ролю ў развіцці гуманізму і асветы на Беларусі і Украіне.
