Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Типовая программа по ист России и Укрdoc.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
556 Кб
Скачать
☆

3. Змест Вучэбнай дысцыпліны Раздзел і. Расія і украіна са старажытных часоў да пачатку XVII ст.

І.1. Уводзіны. Задачы i праблемы курса. Усходнеславянскi этнас у сусветнай гiсторыi, яго месца ў гiстарычным лёсе Беларусi.

Крынiцы гiсторыi ўсходнiх славян i метады работы з iмi пры вывучэннi курса. Гiстарыяграфiя вузлавых пытанняў гiсто­рыi ўсходнiх славян. Праблемы перыядызацыi.

І.2. Дадзяржаўны перыяд гісторыі ўсходніх славян. Пытанне пра паходжанне славян. Найстаражытнейшае размяшчэнне ўсходнеславянскiх плямён.

Гаспадарка, культура i вераваннi ўсходнiх славян. Распад радавых адносiн. Каланiзацыйны наступ. Узаемаадносiны з суседзямi.

І.3. Старажытная Русь (канец ІХ — пачатак ХII ст.). Перадумовы ўтварэння дзяржаўнасцi ўсходнiх славян. Аб’яднанне ўсходнеславянскiх плямён пад уладай кiеўскiх князёў. Варажскi ўплыў. Пытанне пра паходжанне назвы «Русь». Сведчаннi крынiц пра пачатковую гiсторыю Русi.

Сацыяльна-эканамiчнае развiццё. Земляробства, жывёлагадоў­­ля, промыслы. Грамадскiя адносiны. Сацыяльнае размежаванне. Закабаленне абшчыннiкаў. Вёска i горад. Рамяство, гандаль.

Палiтычны лад. Рэформы Вольгi, Уладзiмiра Cвятаславiча, Яраслава Мудрага і Уладзiмiра Манамаха. Увядзенне хрысцi­ян­ства. Фармiраванне заканадаўства. Руская Праўда. Сацыяльныя рухi.

Знешняя палiтыка кiеўскiх князёў. Мiжнародныя сувязi Русi. Адносiны з Вiзантыяй. Разгром Хазарыi. Процiстаянне Кiева, Ноўгарада і Полацка. Барацьба з печанегамi i полаўцамi.

І.4. Феадальная раздробленнасць Русі. Перадумовы палітычнай раздробленасцi.

Кiеўская зямля. Стан гаспадаркi. Эмiграцыя насельнiцтва. Баярскiя вотчыны. Усобiцы з-за кiеўскага стала. Сiстэма двуум­­вiрата. Чорныя клабукi. Арганiзацыя барацьбы з по­лаўцамi.

Галiцкая i Валынская землi. Сельская гаспадарка, промыслы, гандаль, рамяство. Баярства i гараджане. Палiтыка Яраслава Асмамысла i Рамана Мсцiславiча. Аб’яднанне Галiцкага i Валынскага княстваў. Феадальныя войны. Барацьба з Венгрыяй i Польшчай. Унутраная i знешняя палiтыка Данiлы Ра­ма­навiча, яго каранацыя. Галiчына i Валынь пры нашчадках Данiлы.

Растова-Суздальская зямля. Развiццё гаспадаркi. Кала­нiза­цыя зямель. Гарады. Палiтыка Юрыя Даўгарукага, Андрэя Багалюбскага i Усевалада Вялiкае Гняздо. Барацьба княжацкай улады з баярствам.

Наўгародская зямля. Земляробства, рамяство, промыслы. Знеш­­нi гандаль. Баярскiя сядзiбы. Сацыяльныя адносiны. Утва­рэнне Наўгародскай феадальнай рэспублiкi, яе палiтычны лад.

Агульнае i асаблiвае ў развiццi iншых удзельных княстваў, асноўныя вехi iх палiтычнай гiсторыi.

І.5. Культура Русі ў ІХ — пачатку ХІІ ст. Характар i асаблiвасцi развiцця культуры. Роля культурных кантактаў з iншымi народамi. Антычная спадчына.

Культура матэрыяльнай вытворчасцi. Рускі горад. Вырабы рускіх майстроў.

Вусная народная творчасць. Пiсьменнасць, берасцяныя граматы. Лiтаратура i яе жанры. Пачатак летапiсання. «Слова аб палку Iгаравым». Гісторыя Русі ў «Аповесці мінулых гадоў».

Дойлiдства i жывапiс. Кніжная мініяцюра. Фрэска. Мазаіка.

Культурнае ўзаемадзеянне памiж землямi Русi. Падабенства i мясцовыя асаблiвасцi мовы i культуры. Росквiт культуры ў канцы ХII — пачатку ХIII ст. Помнікі культуры Ноўгарада і Уладзіміра-Суздальскага княства.

Культура старажытнай Русi як частка сусветнай культуры.

І.6. Барацьба народаў Русі з агрэсіяй крыжакоў і мангола-татар. Агрэсiя крыжакоў у Прыбалтыцы. Роля папскай курыi. Ордэн мечаносцаў i Тэўтонскi ордэн, iх аб’яднанне. Наступ ня­мецкiх рыцараў i шведскiх феадалаў на Ноўгарад i Пскоў. Неў­ская бiтва. «Лядовае пабоiшча». Аляксандр Неўскi.

Уварванне манголаў у паўднёварускiя стэпы. Бiтва на Калцы. Паходы Батыя. Барацьба народаў Русi супраць заваёўнiкаў. Устанаўленне ардынскага засілля.

І.7. Паўночна-усходняя Русь у XIV — першай палове XV ст. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё. Умовы аднаўлення вытворчых сiл. Развiццё земляробства. Рост свецкага i царкоўнага землеўладання. Гаспадарка феадальнай вотчыны. Формы эксплуатацыi i асабiстай залежнасцi сялянства. Стан рамяства. Гандаль.

Палiтычны лад. Сiстэма феадальнай iерархii. Царква, яе месца ў грамадстве i роля ў палiтычнай сiстэме. Вайсковая арганiзацыя. Узаемаадносiны з Залатой Ардой.

Нарастанне аб’яднальных тэндэнцый. Узмацненне эканамiчнага i палiтычнага становiшча Маскоўскага i Цвярскога княстваў у першай чвэрцi ХIV ст. Паўстанне 1327 г. у Цверы. Барацьба за ярлык на вялiкае княжанне. Iван Калiта.

Новы этап барацьбы за палiтычнае вяршэнства на Русi. Разгортванне барацьбы за звяржэнне ардынскага засілля. Дзмiтрый Данскi. Кулiкоўская бiтва. Нашэсцi Тахтамыша i Едыгея. Адносiны з Вялiкiм княствам Лiтоўскiм. Паходы Альгерда i Вiтаўта на Маскву.

Феадальная вайна ў другой чвэрцi ХV ст.

І.8. Ноўгарад і Пскоў у XIV — першай палове XV ст. Развiццё сацыяльна-эканамiчных адносiн у Вялікiм Ноўгарадзе, яго палiтычнае жыццё. Утварэнне Пскоўскай феадальнай рэспублiкi, яе сацыяльна-эканамiчны i палiтычны лад. Барацьба Ноўгарада i Пскова з агрэсiяй нямецкiх феадалаў. Мiжнародныя сувязi.

І.9. Культура ўсходнеславянскіх народаў у XIІІ — першай палове XV ст. Асноўныя фактары культурнага развiцця. Роля царквы ў развіцці культуры. Адлюстраванне ў культуры палiтычнага жыцця.

Летапiсныя зборы. Лiтаратура. Кулікоўскі цыкл: «Задоншчына», «Сказанне аб Мамаевым пабоiшчы» і інш. Воінская аповесць. Епiфанiй Прамудры. «Хаджэнне» А. Нiкiцiна.

Дойлiдства. Жывапiс. Феафан Грэк, Андрэй Рублёў, Дзіянiсiй i iх мас­тацкiя школы.

Мiжнародныя сувязi ў галiне культуры. Культурны ўплыў Вялiкага княства Лiтоўскага.

Украiнская культура, яе здабыткi i асаблiвасцi. Асвета і навука. Школа і калегіумы. Навуковыя цэнтры. Астрожская акадэмія. Архітэктура і скульптура. Іканапіс кіеўскіх сабораў. Літа­ратура і паэзія.

Узмацненне мясцовых рысаў у культуры ўсходнеславянскiх народаў.

І.10. Утварэнне Расійскай дзяржавы (Расіі) на рубяжы XV — XVІ стст. Сацыяльна-эканамiчныя, унутры- i знешнепалiтычныя ўмовы ўтварэння i развiцця Расiйскай дзяржавы.

Звяржэнне ардынскага засілля. Далучэнне Ноўгарада, Цверы, Пскова, Разані, Смаленска i Чарнiгава-Северскай зямлi.

Дзяржаўна-палiтычны лад Расii. Узмацненне ўлады маскоў­скiх гасудароў.

Праўленнi Iвана III i Васiля III. Баярская дума. Зараджэнне пры­казнага кiравання. Агульнарасiйскi судзебнiк. Мясцовае кiраванне. Арганiзацыя войска. Княжацка-баярская апазiцыя. Пытанне аб пераходзе прастола ў спадчыну. Царква i велiканяжацкая ўлада. Ерэтычныя рухi.

Пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннага права ў агульнадзяржаўным маштабе.

Мiжнароднае становiшча Расiйскай дзяржавы. Знешнепалiтычная дактрына Расіі, яе абгрунтаванне і пачатак рэалізацыі. Эканамiчныя сувязi Расii з iншымi краiнамi (Вялiкае княства Лiтоўскае, Польшча, Крымскае ханства, «Свяшчэнная Рымская імперыя» i iнш.).

І.11. Украінскія землі ў XIV — першай палове XVІ ст. Страта дзяржаўнасцi. Польшча ў барацьбе за перадзел га­лiц­ка-валынскай спадчыны. Уключэнне Паўднёвай Русi ў склад Вялiкага княства Лiтоўскага. Узмацненне барацьбы памiж Вiльна i Масквой за «збiранне зямель Русi». Лёс Закарпацця i Паўночнай Букавiны. Пачатак экспансii Крымскага ханства i Турцыi.

Гаспадарчае жыццё i сацыяльная стратыфiкацыя. Пачатак распаўсюджвання фальварачна-паншчыннай гаспадаркi. Гарады. Магдэбургскае права. Развiццё рамяства i гандлю.

Эвалюцыя палiтычнага ладу i развiццё права Вялікага княства Літоўскага. Канфесiйнае пытанне.

Наступ прыгоннiцтва i сялянскi рух. Паўстанне пад кiраў­нiц­твам Мухi. Удзел закарпацкiх русiнаў у паўстаннi Дз. Дожы.

Пачатак фармiравання казацтва. П. Лянцкаронскi, Я. Даш­кевiч, Д. Вiшнявецкi. Утварэнне Запарожскай Сечы.

І.12. Расія ў XVІ ст. Тэрыторыя i насельнiцтва. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё. Феадальнае землеўладанне i ўзмацненне прыгнёту сялянства. Горад. Рамяство i гандаль.

Барацьба феадальных груповак за ўладу. Рэформы А. Глiн­скай. Абвастрэнне сацыяльных адносiн. Самадзяржаўе Iвана IV. Пачатак дзейнасці земскiх сабораў. «Выбраная рада». Судзебнiк 1550 г. «Стоглаў». Царква i дзяржава. Губная i земская рэформы. Вайсковыя рэформы. Узвядзенне засечнай мяжы i арга­нi­зацыя пагранiчнай службы. М. Варатынскi.

Сацыяльна-эканамiчныя прычыны i вынiкi апрычнiны.

Знешняя палiтыка Расii ў першай палове ХVI ст.: усходні і заходні накірункі. Казанскiя паходы i далучэнне Паволжа. Лiвонская вайна.

Пачатак заваявання Сiбiры. Ярмак. Строганавы.

Вынiкi знешняй палiтыкi Расii.

І.13. Культура Расіі ў канцы XV — XVІ ст. Матэрыяльная культура. Народная творчасць. Палемiчная лiтаратура. Складванне дзяржаўнай iдэалогii i адлюстраванне яе ў афiцыйнай лiтаратуры. Публiцыстычныя творы Максiма Грэка, Iвана Перасветава, Ермалая-Эразма, Андрэя Курбскага, Iвана IV. Хранографы.

Узмацненне iдэалагiчнага ўплыву царквы. Мiтрапалiт Макарый. «Дамастрой». Царква і адукацыя.

Пачатак кнiгадрукавання. Iван Фёдараў i Пётр Мсцiславец. Першыя друкаваныя кнігі.

Навуковыя веды i iх рэалiзацыя на практыцы. Элементы рацыяналiзму ў iдэалогii. «Раб’е вучэнне» Феадосія Касога.

Жывапiс. Царкоўнае, свецкае i абароннае дойлiдства. Ансамбль Маскоўскага Крамля. Фёдар Конь. Паступовы адыход ад царкоўных канонаў у мастацтве.

І.14. Расія ў канцы XVІ — пачатку XVІІ ст. Гаспадарчае разарэнне 70—80-х гг. ХVI ст. Узмацненне за­прыгоньвання сялян. Указы аб сялянах i халопах. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей. Праўленне Барыса Гадунова. Пачатак «Смуты». I. Балотнiкаў.

Мiжнароднае становiшча Расiйскай дзяржавы. Вайна са Швецыяй. Цяўзiнскi мiр. Умацаванне заходняй мяжы. Гады перамiр’я з Рэччу Паспалiтай.

Пачатак iнтэрвенцыi Рэчы Паспалiтай у Расiю. Iлжэдзмiтрый I. Паўстанне ў Маскве ў маi 1606 г. Васiль Шуйскi, яго сацыяльная i знешняя палiтыка.

Iлжэдзмiтрый II. Барацьба супраць iнтэрвентаў. «Сямiбаяршчына». Акупацыя Масквы. Першае апалчэнне, прычыны яго распаду. Паўстанне ў Маскве. Арганiзацыя другога апалчэння. К. Мiнiн i Дз. Пажарскi. Вызваленне Масквы. Земскi сабор 1613 г. Пачатак праўлення Раманавых. Стаўбоўскi мiр. Дзяўлiнскае перамiр’е.

І.15. Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай (другая палова XVІ — першая палова XVІІ ст.) Люблiнская унiя 1569 г. i Украiна.

Змены ў гаспадарчым жыццi. Мiграцыя насельнiцтва. Дзеянне Лiтоўскага статута 1588 г. на Украiне. Юрыдычнае афармленне прыгоннага права.

Рэфармацыйны рух. Езуiты. Крызiс праваслаўнай царквы. Iнцыдэнт вакол каляндарнай рэформы. Праваслаўныя брац­твы. Брэсцкая царкоўная унiя 1596 г. Рэлiгiйная палемiка. Сеймавая апазiцыя унii.

Каронны ўрад i казацтва. Рэестравыя казакi. Адмiнi­стра­цыйна-палiтычны лад Запарожскай Сечы. Казацкiя паходы супраць татар i турак, рэакцыя на iх кароннага ўрада. Пастановы Сейма адносна Запарожжа.

Казацка-сялянскiя паўстаннi пад кiраўнiцтвам К. Касiнскага i С. Налiвайкi.

Гетман П. Сагайдачны. Аднаўленне праваслаўнай iерар­­хii на Украiне. Мiтрапалiт I. Барэцкi. Казацка-сялянскiя рухi 1625 i 1630 гг. Легалiзацыя праваслаўнай царквы. Мiтра­па­лiт П. Ма­гiла. Мерапрыемствы Кароны па iзаляцыi запарожцаў.

Народныя паўстаннi 1637—1638 гг. «Ардынацыя Войска Запарожскага рэестравага». «Залаты спакой».

І.16. Нацыянальна-культурны ўздым ва Украіне (другая палова XVІ — першая палова XVІІ ст.). Асветнiцтва. Дзейнасць Львоўскага праваслаўнага брацтва. Арганiзацыя школ. Астрожская акадэмiя. Кiева-Магілянская калегiя. Школьныя тэатры.

Пачатак кнiгадрукавання. Дзейнасць I. Фёдарава на Украiне. Яго паслядоўнiкi.

Здабыткi i асаблiвасцi ўкраiнскага фальклору. Працяг лета­пiсан­ня. Новы ўзровень лiтаратурнай творчасцi. Палемiч­ныя творы. I. Вішэнскi.

Культавае i свецкае дойлiдства. Архiтэктурныя стылi. Iко­на­пiс i манументальны жывапiс.

Культурна-нацыянальны ўздым — адна з перадумоў падзей 1648—1654 гг. на Украiне.