- •Уводзіны
- •1. Старажытныя славянскія імёны
- •2. Адкуль прыйшлі імёны
- •3. Імёны нашай краіны
- •3.1. Запазычанні з грэчаскай мовы
- •3.2. Запазычанні з лацінскай мовы
- •3.3. Запазычанні са старажытнаяўрэйскай мовы
- •3.6. Славянскія імёны
- •4. Ад мянушкі да прозвішча
- •3.4. Запазычанні са старажытнагерманскай мовы
- •3.5. Запазычанні з іншых моў
- •5. Некаторыя прозвішчы нашай краіны
- •Высновы
- •Спіс выкарыстанай літаратуры
3. Імёны нашай краіны
Беларускі іменаслоў складаецца з самабытных форм, запазычанняў з розных моў (лацінскай, грэчаскай, старажытнаяўрэйскай і інш.). Апошнія асабліва інтэнсіўна ішлі з грэчаскай і лацінскай.
3.1. Запазычанні з грэчаскай мовы
Аксён – імя мае значэнне ‘які расце’.
Алена – ад слова геліас – сонца або залітая святлом прастора. Святлявым дзяўчынкам у Грэцыі давалі імя Гэленас.
Аляксандр, Алесь. Імя ўтворана з двух слоў: алекса – абаронца і анэр – мужчына.
Аляксей – ад слова алекса – абаронца.
Анатоль – ад слова анатоле, што азначае ўсход. Так у Грэцыі называлі тых, хто прыходзіў з усходу, з вобласці Анатолія, што ў Турцыі.
Андрэй – смелы, мужны.
Анікей – непераможны.
Анісім – карысны.
Антон – які ўступае ў бой, праціўнік.
Аркадзь – жыхар Аркадзіі, пастух, селянін.
Арцём – ад слова артэмес – непашкоджаны, здаровы, дасканалы, бездакорны.
Архіп – уладар коней.
Афанасій – бессмяротны.
Васіль – цар, кіраўнік, уладар.
Вераніка – з двух слоў: веро – несці і ніке – перамога, цалкам азначае носьбітка перамогі.
Генадзь – высакародны.
Грыгоры, Рыгор, Грышка – ад слова грэгорыо – быць бадзёрым, пільным, не спаць.
Дзмітрый – імя пайшло ад Дземетры, багіні земляробства.
Дзяніс – які прысвечаны Дыёнісу, богу віна, этычнага натхнення і вясёлых гулянак.
Кацярына – ад грэчаскага катарыас, што значыць чысты, незаплямлены.
Кірыл – імя мае значэнне ‘пан, валадар; сонца’.
Кузьма – упрыгажэнне.
Ларыса. У Грэцыі словам ларыс называюць марскую птушку – чайку.
Леў – пайшло ад назвы жывёлы леў.
Леанід – мае значэнне “падобны да льва”.
Макар – блаславёны, які адчувае шчасце.
Мікалай – пераможца народаў.
Мікіта – ад слова ніке – перамога. У імені заложана надзея, што навароджаны стане пераможцам.
Пятро, Пётра, Пятрусь – ад слова петра – моцны, як камень, каменная глыба, скала, уцёс.
Радзівон – ружовы.
Тарас – ад слова тарасо – бянтэжыць, трывожыць, прыводзіць у стан няўрымслівасці.
Ціхан – імя мае значэнне ‘выпадак, лёс, шчасце’.
Яўген – высакародны, з добрага роду.
3.2. Запазычанні з лацінскай мовы
Віталь – ад слова віталіс, што значыць жыццёвы, жыццём народжаны.
Максім. Вельмі пашыранае імя, утворанае ад слова максімус, што значыць найбольшы, найвышэйшы, найвялікшы.
Наталля, Наташа – ад слова наталіс – родная, не чужая, бо былі ў сям’і і чужыя, прыёмныя, не адной маці дзеці, а розных. Каб адрозніць родных, давалі імя Наталля.
Раман – значыць рымскі, рымлянін, жыхар Рыма.
3.3. Запазычанні са старажытнаяўрэйскай мовы
Адам – мае біблейскае паходжанне ад старажытнаяўрэйскага слова хаддам, што значыць першы чалавек.
Ганна. Ханна (гучыць так па-яўрэйску) утворана ад слова хен (ген), што значыць статная, мілая з выгляду, грацыёзная.
Елізавета, Лізавета. Імя Элізэба абазначае – бог – мая клятва; богам клянуся.
Іван, Янка, Ян. Імя Іоханан азначае – Яхве (бог) змілаваўся.
Спачатку гэтае імя пазычылі грэкі ў выглядзе Іаанніс, у стараславянскую мову прыйшло з грэчаскай мовы як Іаан, з яе ў беларускую як Янка, Ян, а ў рускую – Іван.
Тамара. У аснове імя ляжыць назва фінікавай пальмы, што на іўрыце завецца фамар, тамар. Давалі такое імя стройным дзяўчынкам.
