Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тэматыка семінарскіх заняткаў.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
110 Кб
Скачать
☆

Семінар 2. Станаўленне і развіццё феадальных адносін на беларускіх землях (VIII – першай. Палове XIII ст.)

  1. Рассяленне славян на тэрыторыі Ўсходняй Еўропы. Фарміраванне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў ва ўсходніх славян. Пачатак Русі. Кіеўская Русь.

  2. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на землях Беларусі (Полацкае і Тураўскае княствы). Дзяржаўны лад у землях-княствах.

  3. Барацьба насельніцтва беларускіх зямель з іншаземнымі захопнікамі (XIII ст.).

  4. Эканамічныя ўклады, грамадскі лад, гаспадарка на землях Беларусі ва ўмовах станаўлення феадалізму.

  5. Прыняцце і распаўсюджванне хрысціянства.

  6. Духоўная спадчына Беларусі Х-ХІІІ ст. Культурнае развіццё беларускіх зямель у IX - першай палове XIII стст.

Прыкладныя тэмы рэфератаў

  1. Усяслаў Чарадзей і яго дзяржаўна-палітычная дзейнасць.

  2. Землі Панямоння ў раннім сярэднявеччы (iх – перш. пал. XIII стст.)

  3. Гарады Беларусі ў раннім сярэднявеччы (iх – перш. пал. XIII стст.)

  4. Асветніца зямлі Беларускай – Ефрасіння Полацкая.

Літаратура

  1. Бригадин П.И. История Беларуси в контексте европейской истории. Минск., 2007.

  2. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў - па 2008 г. : вучэбны дапаможнік [дап. МА РБ] / Я.К. Новік, І.Л. Качалаў, Н.Я. Новік ; пад рэд. Я.К. Новіка. - 2-е выд. - Мінск : Вышэйшая школа, 2010. - 512 с.

  3. Асветнікі зямлі Беларускай. Х – пачатак ХХ ст. Энцыклапедычны даведнік. Мінск., 2006.

  4. Беларусы. Т.4: Вытокі і этнічнае развіццё / В.К. Бандарчык, В.М. Бялявіна, Г.І. Каспяровія і інш. Мінск, 2001

  5. Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. Мінск, 1987–1997.

  6. Ермаловіч М.І. Старажытная Беларусь. Полацкі, Наваградскі і Віленскі перыяды. Мінск, 2003.

  7. Седов В.В. Восточные славяне в VI–XIII вв. М., 1988.

  8. Штыхаў Г.В. Старажытныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі. 2-е выд. выпр. Мінск, 2002.

  9. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мінск, 1992.

Семінар 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага, рускага і жамойцкага: палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё (сярэдзіна XIII – першая палова XVI ст.)

  1. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: асноўныя падыходы і канцэпцыі. Роля беларускіх зямель ў станаўленні беларуска-літоўская дзяржавы.

  2. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага. Статуты ВКЛ.

  3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIII – першай палове XVI стст. Аграрная рэформа Жыгімонта II Аўгуста (валочная памера).

  4. Грамадска-палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў XIV – першай палове XVI стст. Крэўская унія і яе вынікі.

  5. Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIII – першай палове XVI стст.

  6. Вытокі беларускага этнасу. Канцэпцыі паходжання назвы «Белая Русь». Станаўленне старабеларускай мовы і развіццё літаратуры ў XIV – першай палове XVI стст.

  7. Культура беларускіх зямель (сярэдзіна XIII – першая палова XVI ст.)