Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МЕТАДЫЧКІі ПАДАННІ+.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
6 Мб
Скачать
☆

Купалле

Перад святам Купалля гаспадыні падмяталі каля двароў, бялілі хаты, мылі ў хаце падлогу, лаву, сталы. Купалле святкавалі за сялом на пагорку, дзе хлопцы раскладвалі вогнішча. А дзяўчаты прыбіралі кветкамі, стужкамі і вянкамі бярозку, укапаную пасярод выгана, і спявалі:

Ой, на Купала агонь гарыць,

А у нашых хлопцаў жывот баліць.

Ой, няхай баліць, няхай знаюць,

Няхай Купалу не чакаюць.

Дзяўчаты запляталі косы і надзявалі вянкі з лугавых кветак. Сукенкі ў дзяўчат былі з тонкага палатна і вышытыя рознымі ўзорамі. Дзяўчаты, узяўшыся за рукі, вадзілі карагод вакол бярозкі і спявалі:

Ой, на гары пад буйным ветрам,

Не чулі хлопцы зязюлі летам.

А як пачулі напужаліся,

У крапіву ўсе пахаваліся.

Хлопцы хапалі з вогнішча галавешкі і разганялі дзяўчат. Дзяўчаты з піскам і крыкам разбягаліся. А хлопцы хорам спявалі:

Ідзе дзеўка за раку,

Нясе чорта ў гляку,

Як чорт страпянецца,

Гляк той разаб’ецца.

Потым хлопцы пачыналі прыгаць праз вогнішча. Затым хлопцы і дзяўчаты ішлі за сяло да вады і тапілі Купалу - бярозку. Пры гэтым спявалі:

Каб жа ды нам

Жыта ўрадзіла:

Унізе караністае,

Пасярод саламістае,

Зверху каласістае.

Дзяўчаты, варожачы, кідалі па 2 вянкі - адзін на сябе, а другі - загаданы на каторага хлопца. Потым сачылі: калі вяночкі сойдуцца, то быць дзяўчыне ў пары са сваім каханым.

У канцы свята гуртам ішлі ў лес шукаць папараць-кветку. Кветка гэта мае чароўную сілу, хто яе сарве, той атрымае многа багацця, што схавана ў зямлі.

У купальскую ноч збіралі лекавыя травы, што называюць у народзе “святаянскімі зёлкамі”, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні розных хвароб.

в.Новыя Максімавічы

Вялікдзень

Рытуальна-абрадавым цэнтрам веснавога святкавання лічыцца Вялікдзень. Гэтаму святу папярэднічалі Вербная нядзеля і Чысты чацвер. Вялікдзень адзначаецца ў першую нядзелю пасля веснавога раўнадзенства і поўні.

Напярэдадні свята ў чысты чацвер старанна прыбіралі ў хаце, мылі падлогу, вокны, бялілі печы, клеілі сцены шпалерамі, мыліся ў лазні. У суботу зранку завешвалі вокны новымі фіранкамі, замешвалі цеста на пірагі, фарбавалі ў цыбульным шалупінні яйкі.

Кожная гаспадыня рыхтавала святочныя стравы: смажыла мяса, каўбасу, пякла пірагі, гатавала сырную пасху і г. д. Лічылася, калі вялікодны пірог спячэцца пышным, то сям’і будзе спадарожнічаць поспех, а калі пірог будзе ацеслівы або патрэскаецца скарынка - трэба было чакаць непрыемных навін. Вялікоднае яйка свяцілася ў царкве, імі абменьваліся на працягу ўсяго тыдня, давалі суседзям, сваякам, дзецям.

Раніцай усім абавязкова трэба было памыцца вадой, у якую пакладзены велікодныя яйкі. У Вялікдзень дзеці з яйкамі гулялі ў “біткі” і забіралі яйкі. На Вялікдзень да малых дзетак прыходзілі ў госці хросныя бацька і маці, бабулька, якая купала іх навароджаных. Яны прыносілі пасвечаныя яйкі, пірагі, цукеркі.

Некаторыя дзеці самі хадзілі да сваіх хросных бацькоў за яйкамі і вялікоднымі падарункамі. На вялікдзень моладзь абыходзіла двары з песнямі - іх называлі валачобнікамі.

Лічыцца, што абыходы валачобнікамі двароў прыносіць пладавітасць жывёлы, ураджайнасць на палях, засцярогу падвор’я ад прыродных стыхій. Падыходзячы пад акно, валачобнікі спявалі песні:

Валачобныя - людзі добрыя,

Валачыліся, памачыліся.

Хрыстос уваскрэс сам Гасподзь!

Пачынальніку - чырвон залаты,

Механошу - хоць тры грашы

А пяўцам - канец пірага.

На Вялікдзень людзі, сустрэўшыся на вуліцы, гаварылі: “Хрыстос уваскрэс” адказвалі “Ваісцінну уваскрэс” і тройчы цалаваліся.

в.Новыя Максімавічы

Калейдаскоп народных святаў і абрадаў: святы і абрады в.Максімавічы /Бібліятэчная сетка Клічаўскага раёна; Максімавіцкая сельская бібліятэка.- Максімавічы, 2012. - 6 с.