Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библиографоведение. История (Саитова, Кузьминич...doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
667 Кб
Скачать
☆

Тэматычны план

Назвы раздзелаў і тэм

Усяго аўдыторных гадзін

Усяго

лекцыі

семінары

практ

СРС

Уводзіны

0,5

0,5

Раздзел І. УЗНІКНЕННЕ БІБЛІЯГРАФІІ І НАПРАМКІ ЯЕ РАЗВІЦЦЯ Ў ПЕРЫЯДЫ СЯРЭДНЕВЯКОЎЯ, АДРАДЖЭННЯ І АСВЕТНІЦТВА (да XVIII ст.)

Тэма 1. Узнікненне бібліяграфіі ў Старажытным свеце

1

1

Тэма 2. Развіццё бібліяграфіі ў перыяд Сярэдневякоўя (V – XV стст.)

2

2

Тэма 3. Развіццё бібліяграфіі ў перыяды Адраджэння і Асветніцтва (XVІ – XVIII стст.)

4

2

Тэма 4. Бібліяграфія на тэрыторыі Беларусі ў перыяд існавання ВКЛ і Рэчы Паспалітай (да 1795 г.)

4

2

2

Раздзел II. БІБЛІЯГРАФІЯ Ў НОВЫ І НАВЕЙШЫ ЧАС (ХІХ – першая палова ХХ ст.)

Тэма 5. Развіццё асноўных відаў бібліяграфіі ў ХІХ – першай палове ХХ ст.

12,5

2,5

1

4

14

Тэма 6. Беларуская бібліяграфія ў перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі (1795-1917 гг.)

6

4

1

8

Тэма 7. Развіццё беларускай бібліяграфіі з 1918 г. да сярэдзіны ХХ ст.

6

4

2

8

Тэма 8. Узнікненне міжнароднага бібліяграфічнага супрацоўніцтва

2

2

8

Раздзел III. БІБЛІЯГРАФІЯ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ (пасля Другой сусветнай вайны)

Тэма 9. Міжнароднае бібліяграфічнае супрацоўніцтва і асноўныя тэндэнцыі развіцця бібліяграфіі на сучасным этапе.

8

4

2

10

Тэма 10. Развіццё нацыянальнай бібліяграфіі ў асобных краінах свету і рэгіёнах

14

4

2

6

8

Тэма 11. Развіццё беларускай бібліяграфіі ў другой палове ХХ ст. (да 1990 г.)

8

4

6

Тэма 12. Асноўныя кірункі развіцця беларускай бібліяграфіі ў 1990–2000-я гг.

2

2

Усяго

118

36

10

10

62

Метадычныя ўказанні для семінараў Тэматыка семінараў

Семінарскія заняткі з'яўляюцца вынікам самастойнай работы па вывучэнні асноўнай і дадатковай літаратуры па прапанаваных ніжэй тэмах. Семінарскія заняткі садзейнічаюць больш глыбокаму асэнсаванню і засваенню самых складаных і значных тэм курса.

На семінары студэнты павінны паказаць дастаткова глыбокае веданне матэрыялу тэмы, асноўнай і дадатковай літаратуры, уменні аналізаваць гэты матэрыял, характарызаваць гісторыка-бібліграфічныя з’явы і факты, аналізаваць уклад буйнейшых бібліёграфаў і бібліяграфічных арганізацый, бібліятэчна-інфармацыйных і іншых цэнтраў, самастойна разважаць і рабіць вывады па вызначанай тэме.

У падрыхтоўку да семінарскага занятку ўваходзіць вывучэнне рэкамендуемай літаратуры, канспектаванне, складанне разгорнутых адказаў па кожным пытанні. Неабходна прачытаць асноўную і дадатковую літаратуру, зрабіць выпіскі і падрыхтаваць кароткі або разгорнуты (па жаданні студэнта) пісьмовы адказ на кожнае пытанне семінара. Важна падабраць цытаты з рэкамендаваных крыніц, якія ярка паказваюць сутнасць разглядаемых з’яў.

Па жаданні студэнты могуць падрыхтаваць і заданні, прапанаваныя ў межах НДР, для гэтага выкладчык дае дадатковую кансультацыю.

Існуюць наступныя патрабаванні да выступлення студэнта: добрае валоданне вывучаным матэрыялам; уменне звязаць яго з адпаведным напрамкам дзейнасці бібліятэк; лагічнасць і паслядоўнасць у адказе; выдзяленне найбольш важных палажэнняў і ўменне зрабіць вывады па кожным пытанні семінара. Дадатковыя балы набіраюць студэнты, якія дапаўняюць выступленні, выказваюць крытычныя і ацэначныя меркаванні, вядуць дыскусію, рыхтуюць невялікія прэзентацыі па тэматыцы семінараў.

СЕМІНАР № 1