- •Правілы гульні Рынга
- •Характарыстыка гульні
- •1. Правядзенне гульняў і спаборніцтваў
- •2. Інвентар
- •3. Катэгорыі Рынга і памеры пляцовак
- •4. Падача і судзейства
- •5. Патрабаванні да палёта кальца падчас падачы і гульні.
- •8. Час трыманьня кальца
- •9. Рынга - стоп
- •6. Патрабаванні да броскоў каманд у гульні Рынга
- •7. Лоўля кальца Рынга
- •10. Змена бакоў
- •11. Кантакт з кальцом
- •12. Растаноўка гульцоў на пляцоўцы
- •13. Крокі на пляцоўцы падчас гульні
- •14. Адлік пунктаў
- •15. Класіфікацыя спаборніцтваў і іх удзельнікаў
- •16. Адзенне удзельнікаў
- •17. Права арганізатараў
15. Класіфікацыя спаборніцтваў і іх удзельнікаў
15.1. Спаборніцтвы па Рынга, як і ў іншых гульнявых відах спорту, могуць быць раённага, гарадскога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню.
15.2. Класіфікацыя удзельнікаў (каманд) іх рэйтынг на спаборніцтвах адбываецца па чарзе, згодна з:
-Колькасцю атрыманых перамог;
-Выніку непасрэднага паядынку зацікаўленых пры роўнай колькасці пунктаў гульцоў, камандаў;
-Пры трох і большай колькасці ўдзельнікаў (каманд) з той жа колькасцю перамог, пунктаў пад увагу бярэцца розніца забітых і страчаных пунктаў паміж імі.
Таксама пры ўсіх аднолькавых дадзеных паказчыках улічваюцца наступныя моманты:
-Большая колькасць набраных пунктаў;
-Колькасць здабытых пунктаў у дадзенай групе спаборніцтваў;
-Пры вышэйпералічанай роўнасці занятае месца вызначаецца ў новых прызначаных паядынках, усіх зацікаўленых бакоў або галоўны суддзя спаборніцтваў прымае рашэнне аб прысуджэнні некалькіх аднолькавых месцаў.
16. Адзенне удзельнікаў
16.1. Удзельнікі спаборніцтваў Рынга абавязаны выступаць у спартыўнай, эстэтычнай вопратцы і абутку (без лёгкаатлетычных, футбольных і гумавых шыпоў) або без абутку. Пры невыкананні гэтага патрабавання яны не дапускаюцца да спаборніцтваў.
16.2. На форме спартыўнай вопраткі ўдзельнікаў можа быць назва, герб ці эмблема клуба, горада ці краіны. Усе іншыя абазначэння, напрыклад, спонсараў на рэспубліканскіх спаборніцтвах, могуць быць размешчаныя на форме адзення або целе спартсмена выключна з дазволу рэспубліканскай федэрацыі рынга. Гэта правіла адносіцца і да рэкламы ў месцы правядзення спаборніцтваў па Рынга.
17. Права арганізатараў
17.1. Арганізатары дадзеных спаборніцтваў могуць увесці ў становішча спаборніцтваў наступныя змяненні:
-Перамогу прысуджаць удзельніку (камандзе), які (ая) набраў (ла) першым (ай) пры розыгрышы 15 пунктаў. Пры ліку 14:14 галоўны суддзя абавязаны своечасова голасам абвясціць: "14:14 - апошні вырашальны пункт!". У гульні двума кольцамі вынік вызначае падзенне першага кольца, але калі суддзя не можа пацвердзіць, якое кальцо упала першым, то ён прызначае розыгрыш 15-га пункта;
-Увесці абавязацельства выканання па чарзе падачы левай і правай рукой, прычым кожны ўдзельнік выконвае па чарзе дзве падачы, левай і правай рукой;
-Падзяліць бок пляцоўкі на дзве роўныя часткі ад сярэдняй лініі да вонкавай, прычым на правай частцы пляцоўкі лавіць можна толькі правай, а не левай рукой;
-Лічыць як памылку браскі з дотыкам кальца сеткі Рынга падчас падачы і гульні;
17.2. У залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў, галоўны суддзя спаборніцтваў можа выбраць сістэму розыгрышу правядзення спаборніцтваў: кругавую, алімпійскую ці змешаную, да адной або двух перамог.
