Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сцэнарый абрадау- “Дзявочая суботка” і “Карава...docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
29 Кб
Скачать
☆

(Паказвае)

Песня: Ввысокі каравай высокі

Пад самыя аблокі

Палажыце каравай на стале

На тонкім белым палатне.

Маці: Палажыце пакуль на стале, а я тым часам веко прынясу. Вось вам веко, надзежнік, сена, жыта, авес, гарох.

Песня: Наш каравай на вяку

Дай жа Божа у пары жыці да вяку

Наш каравай на жыцце

Дай жа божа спожыці.

Наш каравай на аусе

Дай жа божа, кто і усім

Наш каравай на гаросе

Каб маладым павялося.

1 Каравай. :Благаславіце людзі добрыя, нашаму дзіцяці каравай убіраці.

Маці: Хай Бог благаславіт. Убірайце у добры час, як у людзей так і у нас. Няхай Бог блаславіт і даст і шчасце, і долю хлеба у волю. Каб жыта радзіла, скаціна вадзілась, каб былі багат, як зямля, здаровы як вада. Каб адзін адного шанавалі, і нас старых не забывалі.

2 каравай.: Начнем у добры час. Але хай нашы каравайніці расскажуць яе печ тапілі, цеста змешывалі. А печ мы тапілі дровамі без адзінага сучка.

1 каравайніца: Каб у маладых жыцце гладкім без сучкоу.

2 каравайніца: А цеста мы мясілі не кулакамі, а рукамі.Каб маладая не хадзіла з сінякамі.

1 малая каравайніца: Вы вельмі прыгожа упрыгожылі каравай. А вось Ружа- каб доля цвіла як гэта ружа,

Каласочкі – каб былі багатымі,

Галубкі – каб любіліся бы гэтыя галубкі

Кольца- каб сям’я была моцнай

2 каравайніца: Каса- гэта развітанне за дзявоцтвам,

Вінаград- каб жыцце было салодкім бы гэты вінаград.

А крыж – гэты каб Бог абараняу, каб усе жыцце перад Богам.

1 карав.: А розу з галубкамі, якія вы тут бачыце, як дзелят каравай то выразаюць і даюць маладым. А маладая стараецца каб яго больш з’еу малады, тады ен усе жыцце будзе яе любіць. Як кажуць перападаць за ею….Каравай убіраць, як жывымі так і нежывымі кветкамі. Вось, напрыклад, ружа- гэта маральная чысціня.

1 каравайніца: Ой, пастойце, мне маладая па сакрэту сказала, што яна хоча каб у яе быу першы сынок, для гэтага трэба каму-небудзь, як пачынаюць упрыгожваць каравай, надзець мужчынскую шапку. Я хапіла мужыкову (надзявае) і кладу першы цвяток, каб у яе быу першы сынок.

2 каравайніца: А я стаулю дзве кветачкі: каб у іх было яшчэ дзве дзевачкі. Як каравай паставяць перад маладымі, перад дарэннем, трэба каб маладая кветачкі і кінула на гасцей, тады яе дзеткі стануць хутка і чыста гаварыць.

1 каравайніца: А я гэтыя кветкі лену кладу, каб іх маладая вырвала і палажыла за пазуху, для таго, каб яна тонка прала, швідко ткала, бело бяліла, і добра хадзіла.

2 каравайніца: Чула пра падошву ад края , што такое?

Ст. Каравайніца: Падошвай называецца кніжная ніжняя скарынка з каравая, як дзелят каравай, то яе не рэжут, трэба каб яна засталася цэлаю. Як падзелят увесь каравай, падошву пакідаюць маладым, маладая глядзіць, каб маладой з’еу падошву. Потым хатку прыбрау і добрым гаспадаром стау. Хвала табе Божа, што каравай атрымауся!

Песня: Удача,удача

Наш каравай удауся

Лісцем услауся

У чырвоныя кветкі убрауся

Маці: каравай- пачынальнічку,

Не стаі у занечку

Развядзі парадачак

Ды пачні вяселейка.

Нявеста: Дзякуй людцы за вашу работу. Прыходзце заутра на вяселле.

(Гучыць бел. Песня. Усе выходзяць) Адорванне

1сяброука: дару хлеба на стале многа, каб дзяцей была поўная падлога! (кладзе бохан хлеба).

2 сяброука: Дару меднымі, каб не былі беднымі (высыпае на стол медзякі).

3 сяброука: А я дару вам запалкі, каб малады не хадзіу да другой маладзічкі (кладзе запалкі).

4 сяброука: Дару рубель, каб на лета вісела калыска (даруе).

5 сяброука: А я дарую нітак клубочак, каб быу першы сыночак (даруе клубочак).

6 сяброука: Дару пяцерку, каб нарадзіла дачку-танцорачку (даруе).

7 сяброука: Сыплю вам 100 рублеу медзі, каб былі дзеці, як мядзведзі.

8 сяброука: Дару мяшэчак солі, каб не тужылі ніколі!

Маці: Ой, госцікі-галубочкі, просім Вас ды адведаць хлеба- солі у нас!

(З-за шырмы выходзіць каравайніца з караваем)

Каравайніца: Звезлі,знеслі!Сем фасак на караваі!

Все: Звезлі,знеслі! Сем пудоу цукру на караваі! А божа мой! Вялік і высок наш каравай!