- •Тэма: Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы
- •Тэма: Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы
- •Сямешка, л.І. Курс беларускай мовы / л.І. Сямешка, і.Р. Шкраба, з.І. Бадзевіч. – Мн., 1996.
- •Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / Пад рэд. М.В. Бірылы. – Мн., 1987.
- •Беларуская граматыка: у 2-х ч. Ч. 1. Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. – Мн., 1985.
- •Тэма: Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы
Тэма: Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы
Мэта: авалоданне асноўнымі акцэнтнымі нормамі беларускай літаратурнай мовы, выхаванне адказнасці за правільнае гучанне роднага слова.
Асноўныя паняцці і тэрміны: акцэнтныя нормы, рухомы націск, асноўны націск, пабочны націск.
ПЫТАННІ
Асноўныя акцэнтныя нормы БЛМ.
Варыянтнасць на ўзроўні акцэнталогіі, нарматыўныя і ненарматыўныя варыянты.
Асаблівасці націску ў дзеяслоўных формах 2-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу; 2-й асобы множнага ліку загаднага ладу; 1-й асобы множнага ліку абвеснага ладу; 1-й асобы множнага ліку загаднага ладу.
Асаблівасці пастаноўкі націску пры скланенні адмоўных займеннікаў ніхто (нішто), нія'кі.
Асаблівасці пастаноўкі націску пры скланенні займеннікаў сам, сáмы.
Змены ў акцэнтных нормах, замацаваныя ў “Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” 2008 года: асаблівасці вымаўлення складаных слоў з першай часткай – лічэбнікам сто і інш.
Прычыны парушэння акцэнтных нормаў БЛМ.
ЗАДАННІ
Спішыце словы, расстаўце ў іх націскі. Складзіце і запішыце звязны тэкст публіцыстычнага стылю, выкарыстаўшы ў ім 10-15 слоў з прапанаваных.
Агульнапрыняты, бармен, бляхар, буйны (вялікіх памераў), бахчавы, бравурны, валавы (даход), вал(е,ё)нкі, відарыс, вусы, ветэрынарыя, галіна (дзейнасці), галіны (дзейнасці – мн.л.), грамадзянін, гукапіс, д(а,о)нізу, д(а,о)сыта, да(о)гаво(а)р, дазіметр, далей, дачыста, дыспансер, ерэтык, жыццяпіс, заінець, закапаная (яма), закалыханы, знахар (знахара – Р. скл.), іканапіс, інсульт, іскра, індустрыя, камбайнер, камбала, катало(а)г, квартал, кішка, крыху, кулінарыя, л(а,о)пух, мысленне, мышленне, металургія, навіна, наняты, на працягу, параліч, прывід, прысмак (адценне смаку), прысвіст, прыгавор, прысмакі (ласункі), прэміраваць, пася(е)джэ(а)нне, пасланец, ракушка, расказаны, рымлянін, садавіна, слабы, скураны (са скуры), спіна, супавы, тв(а,о)р(а,о)г, туфель, упрысядкі, украінцы, факсімільны, фартух, фен(а,о)мен, фарфо(а)р, фурман, хабар, хабарніцтва, ха(о,а)с, хрысціянін, цяжкі, цыгана (Р. скл.), эксперт.
ЛІТАРАТУРА
