- •7© А. І. Бельскі, 1997 удк 882.6(07(072.3)4) ббк 84(4Бея)я721 б 44
- •Ці лёгка быць маладым паэтам?
- •«Цвітуць аблокі»... «паралонавыя аблокі»
- •Пра традыцыі і наватарства
- •«У вершы можна свет змясціць...»
- •Маладая паэзія 80-90-х гг.: тэмы, вобразы, матывы, настроі
- •I разам з ёй да нозняе гадзіны Мы слухалі трывожна крыгалом, Не ведаў я, што грэў тады Радзіму I не падманным, а жывым агнём.
- •I ўсе пачулі, хто пачуць хацеў: — Любіце свет, не забывайце Бога... Анёл ма-над зямлёю праляцеў I асвяціў у Храм людзям дарогу.
- •Творчья воблікі, штрыхі да партрэтаў
- •«...У вершах — жыццё»
- •I ў немачы забыцца...
- •I цягне да камля,
- •I пад акном насвіствае пагодак...
- •I хто падзеліць нам пароўну хлеба?
- •I калі знойдуць Там душу — Тады пішу я недарэмна.
- •I так бервяно к бервяну За сценай узводзіў сцяну, I кожны глядзеў, як будую, Нібыта на казку жывую.
- •I па дарозе вечнасці да Бога
- •Плакала музыка, Не — спявала.
- •I падаў град, халодны і сыпучы, I з ветрам цёк па беразе пясск.
- •I куды ён імкнецца?
- •«Гартаваць гібкі верш...»
- •«Крылаў... Шырокі ўзмах»
- •Ідэалы і каштоўнасці
- •Шляхі маладой прозы: цяжкасці, пошукі, набыткі
- •Літаратурныя партрэты
- •«Паміж папярэднім і наступным»
- •Пуцявінамі абнаўлення Драматургія Маладосць шукае
- •I Першы Рым, і Трэці — ўсё крычыць: «Не рымляне — і шэлега не варты!»
- •Імёнаў непаўторнае аблічча
- •Сцежкі вядуць на бальшак
- •.У прадчуванні новых сустрэч
- •Пытанні і заданні
- •.Літаратура
- •Кароткія біяграфічныя звесткі1
- •1 Звесткі пададзены на 1 чэрвеня 1997 г.
Ці лёгка быць маладым паэтам?
Шлях у паэзію не бывае лёгкім. Маладога паэта чакаюць не толькі ружы, але і церні, калючыя шыпы. Памятаеце, як М. Танк спачуваль- на сказаў пра лёс маладога творцы: «Дрэнна стаяць пад дажджом Па- чынаючаму паэту, Калі кожная кропля сячэ і сячэ» (верш «У дождж»).
Стаць Паэтам, спасцігнуць таемнасць і адчуць бязмежжа Паэзіі можа толькі Талент. Святы агонь паэзіі запальваецца ў чалавеку ад самага яго нараджэння, а не набываецца з узростам. Паэзія — і ёсць незгасальны агонь душы.
Паэтычны сусвет, як бы ні рассоўваліся яго межы, бясконцы. У ім існуюць мегагалактыкі — зоркі першай велічыні, магутнага энерге- тычнага выпраменьвання і прыцягнення, але ўсё роўна ён, мусіць, ніколі да канца не будзе асвоены. Космас паэзіі — гэта эстэтычны сімбіёз адкрытага і неспазнанага, рэальнага і магічнага, вечны рух слова ў яго незлічонасці мастацкіх формаў, адкрыццяў, пераўвасаб- ленняў. Шматмернасць, неабдымнасць шляхоў і кірункаў паэтычнага сусвету, абнаўленне яго даляглядаў напрамую звязана з ІНДЫВІДУ- АЛЬНАСЦЮ ПАЭТА — тым эпіцэнтрам, які вызначае не толькі ўласна- мастацкі ўзровень творчасці, але і надае духоўна-выяўленчы маінтаб усяму паэтычнаму мастацтву. Космас паэзіі — тая духоўная сфера, якая набывае сапраўдную першакаштоўнасць, значнасць, шырыню дзякуючы заглыбленню думкі-пачуцця ў космасе слова, космас прыроды, сусвет рэальнага і экзістэнцыяльнага быцця.
Увогуле кажучы, паэзія — гэта вечная маладосць, вечнае ўзру- шэнне і азарэнне ў адкрыцці прыгажосці, жыцця, свету. «Паняцце «маладосць» і паняцце «паэзія», па-мойму, непадзельныя. ...Маладосць паэта не ёсць узроставы стан, а ёсць стан яго духу»,— адзначае вядомая руская паэтэса Л. Васільева. Яна і спрабуе дакладна вызначыць узроставыя межы маладой паэзіі: «Я думаю — да дваццаці пяці, а не да трыццаці пяці, як практыкуецца ў нас сёння».
Зразумела, па гакіх мерках сённяшніх беларускіх паэтаў Леаніда Галубовіча, Міколу Мятліцкага, Алеся Пісьмянкова, Віктара Шніпа, Уладзіміра Марука, Людмілу Паўлікаву, Любу Тарасюк, Ірыну Багда- новіч і іншых можна назваць «ветэранамі маладрй паэзіі» (Т. Чабан). Усе гэтыя паэты заявілі пра сябе ў паэзіі на пачатку — у сярэдзіне 80- х гг., і таму ніяк не выпадае выключыць іх з гаворкі гтра маладую літаратуру мінулага дзесяцігоддзя. Мае рацыю крытык С. Кавалёў, які піша ў кнізе «Як пакахаць ружу» (1989), што, абмінуўшы ўвагай трыцца^іга^в^іх паэтаў, мы можам пазбавіць маладую паэзію 80-х «неабходнай ступені прафесіяналізму, устойлівасці і акрэсленасці ўласцівасцей, залішне ператварыўшы з'яву ў працэс». I зусім слушна дадае пра паэзію Л. Галубовіча і Л. Дранько-Майсюка: «...Без гэтых двух аўтараў не абысціся, бо іх творчасць шмат у чым вызначае тыя асаблівасці і кірункі развіцця нашай маладой паэзіі, якія склаліся ў сярэдзіне 80-х гг. і па сваіх сумерах, якаснаму ўзроўню акрэслі- ваюцца ў арыгінальную з'яву для ўсёй беларускай паэзіі». Кожны з паэтаў застаецца маладым у сваім часе.
Нялёгка было быць маладым паэтам у першай палове 80-х. Чаму? У літаратуры панавала ідэалагічная нарматыўнасць, рэгламента- ванасць пафасу, тэм, сцвярджалася, што галоўнае — гэта ідэйнасць, праблемнасць творчасці. Паэзія павінна была «крочыць у нагу з часам». Парушыць звыклыя шляхі і кірункі ўдавалася нямногім, напрыклад А. Разанаву. А што казаць пра маладых, каму сцвердзіць сябе было ўжо справай няпростай, нават цяжкай. Іхнія творы выдаваліся з неахвотай, а то і зусім не друкаваліся. Анатоль Сыс змог выдаць кніжкай свае першыя вершы і паэмы толькі ў 1988 г. і то дзякуючы таму, што ў гэтым годзе пачала выходзіць «Бібліятэка часопіса «Маладосць». Адам Глобус дачакаўся сваёй першай кніжкі «Парк» толькі ў 1989 г., хаця знаёмства чытача са зборнікам паэта «Груд» павінна было адбыцца яшчэ ў 1985-м. Як толькі паэтычныя кнігі А. Сыса і А. Глобуса выйшлі ў свет і патрапілі ў рукі крытыкаў і чытачоў — адразу пачуліся самыя прыхільныя водгукі.
Маладая паэзія другой паловы 80-х — сярэдзіны 90-х зведала даб- ратворны ўплыў часу, яна займела права на свабоду слова, пошук, эксперымент. На гэты перыяд прыпадае актыўнае творчае станаў- ленне і развіццё такіх паэтаў, як Людміла Рублеўекая, Эдуард Акулін, Міхась Скобла, Славамір Адамовіч, Вольга Куртаніч, Алесь Аркуш (Ко- зік), Алесь Бадак, Таццяна Сапач і інш. Зараз у маладой паэзіі робіцца мнагалюдна, і гэта радуе. Прастора паэзіі — невымерная, бязмежная, сваё месца ў ёй зрабіць абжытым і вабным пад сілу кожнаму сап- раўднаму таленту. Сустрэча чытачоў з маладымі паэтамі робіцца ў нашы дні справай рэальнай і хуткай, бо штогод мы маем мажлівасць пазнаёміцца з першымі кніжкамі шасці-сямі паэтаў, не лічачы ўжо чарговыя паэтычныя зборнікі маладых аўтараў. «Бібліятэка часопіса «Маладосць», якая выходзіць як літаратурны дадатак, папоўнілася ў апошнія гады кніжкамі братоў Анатоля і Васіля Дэбішаў, Юрася Пацюпы, Ігара Пракаповіча, Кацярыны Мяшковай і інш. У серыі «Першая кніга паэта», якую выдае «Мастацкая літаратура», выйшлі зборнікі Алеся Бадака, Сержука Сокалава-Воюша, Паўла Вераб'ёва, Міхася Скоблы, Святланы Явар (Сачанкі) Аксаны Данільчык, Віктара Слінко і інш.
Наш сённяшні дзень вымагае ад маладых аднаго — мастацкасці слова. Адраджэнскі час, нягледзячы на пэўныя складанасці, спрыяе росквіту творчых індывідуальнасцяў. Маладыя ж паэты добра ўсве- дамляюць сваю повязь з жыццём, вечным на зямлі. «А мае вершы хварэюць жыццём»,— чуем мы прызнанне аднаго з паэтаў найма- ладзейшай змены Віктара Слінко (верш «Словы ўввабралі далечыню.,.»). Розум і сэрцы маладых адчуваюць цяжар і адказнасць свайго шляху ў паэзіі, у роднай літаратуры. Для іх нязменнай застаецца вера ў тое, што паэтычнае слова здольна змяніць, унрыгожыць свет. Бо «паэзія — адна з іпастасяў красы, неабходная чалавеку. Нават калі яна выяўляе трагізм і горыч» (Л. Тарасюк).
