- •Навуковы стыль. Сістэма жанраў навуковай літаратуры
- •1. Структурна-семантычны аналіз анатацый. Віды анатацый
- •2. Рэферат як жанр навуковай літаратуры. Азначэнне, сутнасць і прызначэнне рэферата
- •3.Рэцэнзія і яе асаблівасці.
- •4. Афармленне даведачна-бібліяграфічнага апарату навуковай літаратуры
- •Лексічныя асаблівасці:
- •Спіс выкарыстаных крыніц
- •Афіцыйна- справавы стыль і яго асаблівасці
- •1. Афіцыйна-справавы стыль. Паняцце дакумента. Віды дакументаў
- •2. Мова дакументаў
- •Марфалагічныя асаблівасці:
- •Сінтаксічныя асаблівасці:
- •Азначэнне
- •Дапаўненне
- •Акалічнасць
Марфалагічныя асаблівасці:
перавага назоўнікаў над дзеясловамі. Адзін і той жа назоўнік у дзелавых тэкстах можа паўтарацца нават у сказах, якія стаяць побач і не замяняцца займеннікам. У размоўным стылі і мастацкім тэксце такое ўжыванне кваліфікавалася б як таўталогія (неапраўданае ўжыванне аднаго і таго ж слова);
шырокае ўжыванне аддзеяслоўных назоўнікаў: спагнанне, звальненне, незварот;
назвы асоб па пасадзе, роду дзейнасці, занятку з суфіксамі -ік (-нік), -чык: адказчык, спадчыннік заказчык, і інш.;
інфінітывы, пры якіх могуць ужывацца словы неабходна, варта, тэрмінова, абавязаны, забараняецца, мець права і інш.: неабходна выконваць, трэба фінансаваць, варта спагнаць, абавязаны забяспечыць і г. д.;
дзеясловы залежнага стану, якія надаюць выказванню значэнне пастаянства і абавязковасці выканання: прызначаецца, прызнаецца, вядзецца, караецца, утрымліваецца, арганізуецца, каардынуецца і інш.;
субстантываваныя дзеепрыметнікі, якія служаць назвамі асоб: паднаглядны, падсудны, арыштаваны, абвінавачаны, апякаемы і г. д.;
часціца не, якая надае дзеясловам значэнне катэгарычнасці, прымусоваці: не церпіць адкладу, не дапускаецца, не паляпшаецца, не разглядаецца і інш.
Сінтаксічныя асаблівасці:
канструкцыі са складанымі злучнікамі (у выніку таго, што...; нягледзячы на тое, што...; у сувязі з тым, што... і інш.): У сувязі з тым, што ў рэспубліцы праводзілася пэўная работа па мадэрнізацыі мэблевай вытворчасці, у апошні час значна павялічыўся экспарт айчыннай прадукцыі;
канструкцыі з адыменнымі назоўнікамі (у святле, разам з тым, з дапамогай, па лініі, згодна з, шляхам і інш.): Разам з тым у эканамічнай сферы накапілася нямала пытанняў, якія патрабуюць вырашэння;
ужыванне дзеяслоўных словазлучэнняў (дзеяслоў + назоўнік) замест дзеясловаў: дапамагчы – аказаць дапамогу, удзельнічаць – прымаць удзел.
сустракаюцца сказы з дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі: Кожны чалавек мае права на адпачынак і вольны час, уключаючы права на разумнае абмежаванне рабочага дня і на перыядычны водпуск, які аплочваецца;
парадак слоў у сказе прамы:
Галоўныя члены сказа: дзейнік, затым выказнік.
Даданыя члены сказа:
Азначэнне
дапасаванае ставіцца перад азначаемым словам: службовая камандзіроўка; дысцыплінарнае спагнанне; заслужаны работнік.
недапасаванае – пасля азначаемага слова: пастанова ўрада;, распараджэнне дырэктара, пытанне вялікага значэння;
Дапаўненне
звычайна ставіццапасля выказніка: разаслаць праект, перадаць паўнамоцтвы.
дапаўненне можа выносіцца на першае месца, калі яго жадаюць падкрэсліць: кіраўніку падраздзялення строга указаць на недапушчальнасць несвоечасовага афармлення дакументаў.
Акалічнасць
меры і ступені ставяць перед азначэннем-прыметнікам: выключна цікавы праект, надта нежаданы эфект, даволі няпэўны вынік.
спосабу дзеяння (прыслоўі), прычыны і мэты – перад дзеясловам-выказнікам. Калі на іх не падае лагічны аціск: строга спытаць з парушальніка дысцыпліны.
спосабу дзеяння (выражаныя інакш) звычайна стаяць пасля дзеяслова-выказніка: с парушальнікаў парадку спытаць па ўсёй строгасці закона.
Складаныя сказы надаюць большую пераканаўчасць просьбе і змякчаюць уражанне адказу, дазваляюць падкрэсліць важныя сэнсавыя адценні, прывесці аргументы, даць падрабязнае абгрунтаванне асноўных палажэнняў: Прашу даць адпачынак без захавання заработнай платы ў сувязі з тым, што (у адным сказ змяшчаецца і просьба, і прычына звароту з ёй).
месца даданага сказа залежыць ад таго, які член сказа ён тлумачыць. Калі даданы сказ тлумачыць толькі адно слова галоўнага сказа, то ён, як правіла, ідзе адразу з ім: У працы схода, на якім прысутнічала больш з сто чалавек, прынялі ўдзел...
калі даданы сказ адносіцца да групы выказніка, магчымыя два варянты:
даданы сказ ставіцца перад галоўным, калі акцэнт робіцца на абставінах дзеяння: З прычыны таго што навучанне праводзілася паскоранымі тэмпамі, курс доўжыўся два месяцы.
даданы сказ ставіцца пасля галоўнага, калі ён тлумачыць асноўную думку галоўнага сказа: Курс доўжыўся два месяцы, з прычыны таго што навучанне праводзілася паскоранымі тэмпамі.
Прыёмы, якія дазваляюць пераставіць слова ў лагична націскную пазіцыю:
Пераставіць слова ў націскную пазіцыю: на апошняе месца перад коскай або кропкай:
Рашэнне было прынята адзінагалосна. (Акцэнт робіцца на спосаб прыняцця рашэння).
Адзінагалосна было прынята рашэнне. (Асноўная ўвага на аб’екце дзяення).
Увесці ў сказ спецыяльныя словы-узмацняльнікі: ж, менавіта, якраз, толькі, і, нават, надзвычай, незвычайна, абсалютна і інш. Праведзена надзвычай важнае даследаванне.
Выкарыстаць канструкцыі не..., а; не толькі...,але і; як..., так і: Важны не толькі данны падыход, але і ўсе іншыя.
Выдзяленне пры дапамозе шрыфту: курсіў, напаўтлусты шрыфт, прапісныя літары і інш. ДАВЕРАНАЦЬ, Заява, загад
Мове афіцыйна-справавога стылю не ўласцівы эмацыянальна афарбаваная лексіка, назоўнікі і прыметнікі з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі, выклічнікі, экспрэсіўная фразеалогія, формы 1-й і 2-й асобы займеннікаў і дзеясловаў, а таксама прастамоўныя і жаргонныя выразы, словы з пераносным значэннем, усе віды экспрэсіўных сінтаксічных канструкцый (пытальныя, эліптычныя сказы, інверсія), простая мова.
Узоры распарадчых дакументаў даюцца ў дадатку да “Примерной инструкции по делопроизводству в министерствах, госкомитетах и других центральных органах управления, учреждениях, организациях и на предприятиях Республики Беларусь”.
