- •Мастацтва ткацтва тканін на беларусі. Паясы, састаўная частка нацыянальнага касцюма беларусаў
- •Ткацтва – адзін са старажытных відаў дпм
- •Пытанні для самакантролю
- •Абсталяванне. Прынцыпы атрымання тканіны. Тэхнікі ткацтва
- •Пытанні для самакантролю
- •Паясы як састаўная частка нацыянальнага касцюма беларусаў
- •Пытанні для самакантролю
- •Выраб паясоў
- •Пытанні для самакантролю
- •Форма кантролю – праверка канспектаў і тэсціраванне па тэме.
Пытанні для самакантролю
Калі ўзнікла ткацтва на Беларусі?
Якой сыравінай карысталіся на Беларусі ў ткацтве?
Як заваецца станок, на якім ткуць?
Як называецца самапрадка – прылада для механізаванага прадзення лёну, воўны у хатніх умовах?
Апішыце каляровую гаму узорыстых тканін беларусаў.
Назавіце асяродкі народнага ткацтва на Беларусі.
Абсталяванне. Прынцыпы атрымання тканіны. Тэхнікі ткацтва
|
Рысунак 6 — Кросны: 1 — ставы (ставіцы); 2 — бёрда; 3 — набіліцы; 4 — ніты; 5 — аснова; 6 — навоі; 7 — панажы |
|
Рысунак 7 — Чаўнок |
Пры завяршэнні працэсу ткацтва (каб паўней выкарыстоўваць аснову) ужываюць стыкальнік – драўляны брусок з прывязанымі на канцах вяроўкамі. Канцы асновы мацуюць да стыкальніку, а яго – вяроўкамі да навоя. Пры падрыхтоўцы да ткацтва і падчас працы выкарыстоўваюцца сноўніца, матавіла, сукала для намотвання (насуквання) нітак на цэўкі, пругі для фіксацыі шырыні палатна.
Працэс утварэння тканіны наступны (рыс. 6). Частка нітак асновы 5 (напрыклад, праз адну) перыядычна падымаецца, а другая апускаецца. Паміж імі ўтвараецца прамежак, які называецца зевам. Праз яго перакідваецца чаўнок з уточнай ніткай, якая прыціскаецца бёрдам 2. Затым ніткі асновы мяняюць становішча, зноў утвараецца прамежак, у які праходзіць чаўнок. Ніткі асновы і ўтку пераплятаюцца. Гэты працэс паўтараецца да канца асноўных нітак. Тканіна намотваецца на навой 6.
|
Рысунак 8 —Палатнянае перапляценне нітак, яго малюнак і разрэз |
У ткацтве ўзорыстых тканін карысталіся разнастайнымі тэхнікамі. Вызначым найбольш характэрныя: шматнітовая тэхніка, бранае ткацтва, закладное ткацтва, двухбаковы перабор з прыціскной асновай, аднабаковы перабор.
Спынімся на некаторых тэхніках.
|
Рысунак 9 — Чатырохнітовая посцілка. Гродзенскі р-н |
Адной з самых старажытных і пашыраных тэхналогій узорыстага ткання з'яўляецца бранае ткацтва. Уся тая арнаментальная разнастайнасць, якой вызначаюцца традыцыйныя беларускія ручнікі, абрусы, адзенне і іншыя вырабы бытавога, абрадавага і дэкаратыўнага прызначэння, дасягнута якраз бранай адна-, але часцей — двухуточнай тэхнікай ткацтва. Арнаментальныя матывы браных тканін досыць разнастайныя, але ў цэлым геаметрычныя або моцна геаметрызаваныя: дробныя шашачкі, слупкі, трохкутнікі, ромбы, крыжападобныя фігуры, васьміканцовыя разеткі і інш. (рыс.10). Па знешняму выгляду браныя тканіны нагадваюць вышыўку наперад іголкай: каляровая нітка праходзіць то зверху, то знізу палатна, яна не ўключаецца у палатнянае перапляценне. Уточная нітка, якая пракідваецца ў прабраную на дошку-бральніцу аснову па ўсёй яе шырыні (рыс. 11)., утварае выразны ромбагеаметрычны арнамент, негатыўна паўтораны з адваротнага боку тканіны (рыс. 12). Узор атрымліваецца крыху рэльефны. Каларыстыка традыцыйна бела-чырвоная, з канца XIX ст. – з дадаткам чорнага, радзей – сіняга і іншых колераў.
Такім жа старажытным спосабам узорыстага ткання можна лічыць і закладное ткацтва (рыс. 13). Кожны элемент арнаменту вытыкаецца ручным закладваннем у зеў асновы каляровых нітак (звычайна традыцыйна чырвонага колеру) (рыс. 14), якія ўтвараюць выразны арнамент з досыць буйных і простых геаметрычных матываў (рыс. 15). Вытканы ўзор аднолькавы з двух бакоў. Адметная рыса закладнога ўзора: па яго контуру існуюць невялікія зазоры на вертыкальных абрысах малюнка, якія аддзяляюць адзін колер ад другога, гэта дыктуецца самой тэхнікай выканання (ніці ўтку рознага колеру не злучаюцца).
3 пачатку XX ст. закладное ткацтва, пэўна, з-за досыць абмежаваных дэкаратыўных магчымасцей, выцясняецца іншымі тэхнікамі ткання.
У розны час і ў розных рэгіёнах бытавалі таксама іншыя тэхнікі ткацтва, якія можна лічыць разнавіднасцямі асноўных: выбарная, пяцельчатая, ажурная, аднабаковы перабор з выбарам і інш. Нярэдка яны спалучаліся ў адных і тых жа вырабах, ствараючы разнастайнасць фактуры і каларыстычнае багацце народных мастацкіх тканін, асабліва ў XX ст.
|
|
|
||
Рысунак 10 — Фрагмент тканіны, якая выканана у тэхніцы "бранае ткацтва"
|
Рысунак 11 — Утварэнне ўзору браных тканін пры дапамозе дошчачкі-бральніцы
|
Рысунак 12 — Фрагмент тканіны, якая выканана у тэхніцы "бранае ткацтва" |
||
|
|
|
||
Рысунак 13 — Посцілка "закладанка", узор "вянок". Чачэрскі р-н Гомельскай вобл. |
Рысунак 14 — Тэхніка выканання закладнога ткацтва
|
Рысунак 15 — Фрагмент тканіны выкананай у тэхніцы " закладное ткацтва" |
||
