Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ответы на историю гос-ва и права РБ-12.rtf
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

19. Псторыка-прававая ацэнка падзелаў Рэчы Паспалітай

Заняпад Рэчы Паспалітай, як адной з буйнейшых дзяржаў Еў-ропы, у цэлым і Вялікага Княства Літоўскага ў прыватнасці, выкліканы шэрагам унутраных і знешніх прычын. Найгалоўнейшыя з іх - унутраныя.

Па-першае, у дзяржаве пераважалі працэсы дэцэнтралізацыі і нават анархіі. Як вядома, пасля завяршэння работы Вальнага сойма збі-раліся павятовыя так званыя рэляцыйныя соймікі. Часам яны перагля-

далі рашэнні Вальнага сойма на сваю карысць. Больш таго, павятовыя соймікі самастойна рашалі фінансавыя і вайсковыя пытанні, выбіралі кандыдатаў на адміністратыўныя і судовыя пасады. Асабліва дэцэнтра-лізацыя праяўлялася ў час міжкаралеўя. Тады кожны павет па сутнасці пераўтвараўся ў маленькую дзяржаву, а сам павятовы соймік станавіў-ся носьбітам суверэннай улады.

Дэцэнтралізацыі садзейнічала і тое, што ў Рэчы Паспалітай ад-сутнічалі адзіныя выканаўча-распарадчыя органы ўлады. Кожная з час-так канфедэрацыі (карона Польская і ВКЛ) мела свой асобны адмініс-тратыўны і судовы апарат, сваю прававую сістэму.

Па-другое, у Рэчы Паспалітай дзейнічаў прававы прынцып вы-барнасці карапя і абмежавання яго ўлады, што і прыводзіла да безулад-дзя, утварэння канфедэрацый і рокашы.

Па-трэцяе, шляхта дабілася шматлікіх прывілеяў у палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сферах. Шляхецкія вольнасці сталі адной з га-лоўных прычын падрыва ўстояў дзяржаўнасці.

Па-чацвертае, прынцып дзеяння "ліберум вета" фактычна зры-ваў працу заканадаўчага органа ўлады - сойма. 3 55 соймаў, якія склі-каліся ў 1652-1764 г., 42 былі сарваны накладваннем вета.

Усё гэта разам прыводзіла да шляхецкай анархіі, дэзарганіза-цыі, дэмаралізацыі ў дзяржаве, значна паслабляла яе грамадскі і палі-тычны лад, што імкнуліся скарыстаць на сваю карысць вялікія суседзі Расія і Швецыя. Карл XII ме-ркаваў умацаваць свае пазіцыі ў Еўропе, а Пётр I хацеў прарубіць вакно ў тую ж Еўропу. А вырашалі яны свае праблемы на этнічна беларускай тэрыторыі, адчуваючы сябе тут поў-нымі гаспадарамі. Менавіта з пачатку XVIII ст., па трапнаму выразу Ф.Энгельса, Рэч Паспалітая становіцца заезжым дваром ды карчмою для іншаземных войскаў, дзе яны, як правіла, забываліся пра плату, дыктавалі свае ўмовы. Яшчз Пётр I устанавіў для Рэчы Паспалітай вой-ска ў 24 тыс. чалавек (18 тыс. для Кароны і 6 тыс. для Княства). Расія ў той час мела войска ў 350 тыс., Аўстрыя ~ 280 тыс., Прусія - 200 тыс.

Менавіта ў такім заганым становішчы Рэчы Паспалітай і былі зацікаўлены Расія, Аўстрыя і Прусія. У 1764 г. Расія і Прусія заключы-лі дагавор, сакрэтны артыкул якога прадугледжваў захоўваць у Рэчы Паспалітай шляхецкія вольнасці, выбарнасць караля, дзеянне прынцы-па "ліберум вета". Адчуваючы дзяржаўную хіласць Рэчы Паспалітай, больш магутныя суседзі разыгралі так званую рэлігійную карту, абвіна-ваціўшы яе ў адсутнасці роўных правоў католікаў і некатолікаў (дысі-дэнтаў). Гэта і прывяло да першага падзелу Рэчы Паспалітай Расіяй, Пр>сіяй і Аўстрыяй паводле Пецярбургскай канвенцыі ад 5 жніўня 1772 г. Расія захаліла Латгалію і ўсходнія землі Беларусі, Прусія — паўночна-заходнюю частку Польшчы, Аўстрыя - частку заходняй Ук-раіны з Львовам і паўднёвую частку Польшчы. Сойм і кароль Рэчы Паспалітай вымушаны былі прызнаць падзел.

Адчуваючы пэўныя палітычныя, сацыяльна-эканамічныя і ду-хоўныя станоўчыя перамены ў Рэчы Паспалітай, што найбольш яскра-ва праявілася ў прыняцці Канстытуцыі 3 мая 1791 г., Расія і Прусія пры ўдзеле кансерватыўнай арыстакратыі Рэчы Паспалітай заключыл ўмо-ву і рашылі іх не дапусціць. А ў 1793 г. Расія захапіла Правабярэжную Украіну і цэнтральную частку Беларусі, а Прусія - польскія землі з га-радамі Торунем, Гданьскам, Познанню. 17 чэрвеня 1793 г. пад вайско-вым уплывам Расіі сабраўся па сутнасці апошні сойм Рэчы Паспалітай. Сойм вымушаны быў зноў прызнаць новыя адарванні ад дзяржавы.

Зразумела, што прагрэсіўная частка грамадства Рэчы Паспалі-тай не пагадзілася з гэтымі стратамі і падняла паўстанне на чале з Т.Ка-сцюшка, аднак з-за аб'ектыўных і суб'ектыўных прычын яно пацярпела паражэнне і дало магчымасць саюзнікам захапіць астаткі тэрыторыі Рз-чы Паспалітай і падзяліць яе ў 1795 г. паміж сабою. Расія захапіла За-ходнюю Беларусь, Летуву, Курляндыю, частку Заходняй Украіны, Пру-сія і Аўстрыя - рэшткі польскай тэрыторыі.