Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
обзорные лекции 2013.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
134 Кб
Скачать
☆

6. Белорусские традиционные танцы.

Беларускія танцы вылучыліся з карагодаў (14-16 ст.). Асаблівасці хараэграфічнай структуры дазваляюць падзяліць іх на некалькі груп. Першую, найбольш значную ў мастацкіх і колькасных адносінах, складаюць старажытныя традыцыйныя беларускія танцы “Лявоніха”, “Мяцеліца”, “Качан”, “Мікіта”, “Крыжачок”, “Юрачка” і інш. Для іх структуры характэрны паўтаральнасць дзвюх-трох тыповых для нацыянальнай харэаграфіі музычна-пластычных формул, агульны для ўсіх удзельнікаў кампазіцыйны малюнак, масавае выкананне, частае песеннае суправаджэнне, неабмежаваная колькасць удзельнікаў і любы іх склад (нярэдка танцуюць пераважна жанчыны). Для музычнай структуры характэрны часцей за ўсе памер 2\4 (сустракаюцца і інш. памеры), квадратнасць пабудовы мелодыі (сіметрычнасць чаргавання музычных фраз і сказаў), відавочная сувязь з песняй. Інструментальнае суправаджэнне танца мае нярэдка тую ж ладава-інтанацыйную аснову, што і карагодная песня. Кароткія песні, якімі часта суправаждаецца выкананне танце у народным побыце, - у большасці выпадкаў скарочаныя, “астатковыя” тэксты карагодных песен. Інструментальнае суправаджэнне мянялася ад эпохі да эпохі. Даўней асаблівай павагай карысталіся дудары. Побач з дудою ў 19 ст. танцам акампаніравалі скрыпка, цымбалы і бубен, пазней – дзве скрыпкі і басэтля складалі сваеасаблівы нацыянальны аркестр, так званую траістую музыку. У 2-й палове 19 ст. ў народны побыт увайшоў гармонік. У наш час гармонік, баян, акардэон, а на вяселлях часм вакальна-інструментальныя ансамблі амаль зусім выцеснілі інш. музычныя інструменты.

У традыцыйных беларускіх танцах умоўна можна вылучыць ілюстатыўна-выяўленчыя, гульневыя і арнаментальныя танцы. Ілюстратыўна-выяўленчыя танцы (“Мяцеліца”, “Верабей”, “Жабка”, “Ланцуг”, “Таўкачыкі”, “Каза”, “Лянок” і інш.) найбольш непасрэдна адлюстроўваюць назіранні над навакольнай рэчаіснасці, працэсы працы, у мастацкай форме ўзнаўляюць з’явы прыроды, імітуюць звычкі жывел і птушак. Значную ролю у гэтых танцах адыгрываюць элементы драматычнага майстэрства. Ад танцора патрабуецца здольнасць перадаваць змест жэстам, мімікай. У танцы “Сплюшка” ен павінен паказаць чалавека, які засыпае на хаду, у “Жабцы” выканаўцы пераймаюць скокі жаб. У гульневых танцах дамінуюць моманты гульні, саперніцтва. Частыя у іх змены партнераў і матываў аднаго лішняга, лоўля танцорамі адзін аднаго, спаборніцтва ў спрыце, хуткасці, музычнасці. Асноўны малюнак арнаментальных танцаў – геаметрычны узор, арнамент (“Крутуха”, “Крыжачок”, “Кола”, “Траян” і інш.). Для іх характэрна масавае і папрна-масавае выкананне; амаль зусім адсутнічае сюжэтнасць, затое багаццем і фантазіяй вызначаюцца прасторавыя малюнкі.

З сярэдзіны 19 ст. у беларускім харэаграфічным мастацтве пачалася асіміляцыя традыцыйнага фальклору з танцавальнымі формамі кадрылі і полькі, што прыйшлі з Заходняй Еўропы. З часам яны значна мадыфікаваліся, набылі стылявыя асаблівасці і нацыянальны характар. Кадрылі ўтварылі другую вялікую групу бел. танцаў. Асноўная прыкмета іх – цотная колькасць пар (4,6,8, 12) па вуглах квадрата або ў дзве шарэнгі, крыжападобныя пераходы пар і розныя абмены партнерамі, вызначаная паслядоўнасць і колькасць фігур (4,6,8,12) і завяршанасць пасля іх выканання ўсяго танца, сюітнасць музычнай пабудовы. Разнавіднасцей кадрылі сустракаецца шмат, у т.л. “лінейныя”, “касыя”, “крыжападобныя”, “кругавыя”, “у паўкола” і інш., якія нярэдка уключаюць у сваю кампазіцыю пальку ў экспазіцыі, які- небудзь народны танец у кульмінацыі і “Лявоніху” ў фінале. Арганічна вайшлі ў кадрылі характэрныя для беларускага харэаграфічнага фальклору малюнкі, асноўныя хады, ркхі і навт фрагменты з нацыянальных танцаў. Этнографы і фалькларысты канца 19 ст. пісалі, што на Беларусі ледзь не кожная веска мае сваю кадрылю. Захавалася шмат іх назваў: “Воранавская”, “Турэйская”, “Смаргонская”, “Сенкевічыская” і інш. Формы кадрылі паўплывалі на развіцце народнай харэаграфіі. Іх элементы сталі састаўной часткай некаторых беларускіх традыцыйных танцаў, злідіся з формамі полькі, вальса, гарадскіх бытавых танцаў.

Трэцюю групу беларускіх танцаў складаюць полькі. Гэта старадаўні чэшскі танец быў у пэўнай ступені блізкі беларускаму харэаграфічнаму фальклору, стаў адным з самых пашыраных і любімых танцаў вескі, набыў мноства рэгіянальных варыянтаў, зрабіў вялікі ўплыў на ўсю нацыянальную харэаграфію і, у сваю чаргу, сам моцна трансфармаваўся. Так здарылася, напрыклад, з беларускай “Трасухай” – у першааснове тыповым народным танцам, які ў 19 ст. зліўся з полькай і далучыў яе назву да сваей. “Трасуха” пераняла ад полькі тыповыя для яе вярчэнні, а полька – характэрнае ўстрэсванне верхняй часткі корпуса і рук, прытупы. Беларускія полькі багатыя на музычныя і харэаграфічныя малюнкі, вызначаюцца ладавай і інтанацыйнай разнастайнасцю, здольныя перадаваць цэлую гаму мажорных настрояў. Амаль для ўсіх варыянтаў абавязковыя полечныя вярчэнні або іх мадыфікацыя, якія камбінуюцца з іншымі элементамі нацыянальнай лексікі: прытупамі, кавыралачкамі, прысюдамі, рознымі, у тым ліку высокімі, падніманнямі партнершы і г.д. Пра разнастайнасць лакальных і стылістычных варыянтаў полек сведчаць самі іх назвы: “Барысаўская”, “Рассыпуха”, “Сядуха”, “З падкіндэсам”, “З прысюдамі”, “Адбіянка” і інш.

Чацвертую групу танцавальнага жанра ўтвараюць гарадскія бытавыя танцы, а таксама створаныя на музычнай аснове папулярных песень (“Падэспань”, “Вянгерка”, “Месяц”, “Лысы” і інш.). Некаторыя зіх прыйшлі у веску яшчэ ў канцы 19 ст., калі пачалі пашырацца “модныя” бальныя аранжыроўкі народных танцаў. Асабліва вялікія змены ў танцавальнай творчасці народа адбыліся ў першыя дзесяцігоддзі 20 ст. Амаль па ўсей Беларусі пашырыліся у гэты час пэўныя узоры бальных і бытавых танцаў, фальклорныя танцы гарадскіх ускраін і суседніх народаў, клішэ з заходняй харэаграфіі.Старадаўні танцавальны пласт амаль паўсюдна замяніўся новым, складзеным з танцаў, сканструяваных па новых стандартах. Ім уласціва сваеасаблівая “блочная” канструкцыя, абмежаваная колькасць рухаў. Па іх узору, па створанаму харэаграфічнаму стэрэатыпу трансфармаваліся і асобныя традыцыйныя беларускія танцы, якія жывуць побач са старадаўнімі.