- •Глава 1. Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята…………………7
- •Глава 2. Сучаснае свята “Купалле”. Падрыхтоўка і правядзенне
- •Уводзіны Актуальная і сацыяльная значнасць
- •Глава 1. Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята
- •Генезіс і этымалогія назвы Купалле
- •1.2. Паходжанне свята “Купалле”, асноўныя абрады і звычаі.
- •1.3. Гульнёвыя дзеі Семантыка I сімволіка дзей.
- •Праграма свята
- •Глава 2. Сучаснае свята “Купалле”. Падрыхтоўка і правядзенне (рэжысерскі праект).
- •2.1. Творчая заяўка Актуальнасць і сацыяльная значнасць
- •Папярэдні каштарыс
- •2.2. Рэжысерская задума і яе кампаненты
- •Праграма свята
- •Сцэнарна рэжысёрскае ўвасабленне свята
- •2.3. Літаратурны сцэнарый Эпізод 1: пралог “Гасцінны двор”
- •Эпізод 2: “Гасцінны двор”
- •Эпізод 3: Шалаш варожбаў
- •Эпізод 4: Тэатралізаваны-канцэрт “Купалінка – ноч маленька”
- •Эпізод 5: Гульні ля кастра
- •Эпізод 6: канцэрт “Купалялё”
- •Склад аргкамітэта:
- •Рабочы план працы аргкамітэта
- •План работы дапаможных служб
- •Выпіска на касцюмы Графік пасяджэння аргкамітэта
- •Выпіска на рэквізіт і бутафорыю
- •Графік работы аўтатранспарту свята
- •Музычная партытура
- •Графiк правядзення рэпетыцый
- •Заключэнне
- •Бібліяграфія
Эпізод 5: Гульні ля кастра
Карагод “Купалінка”
(Пад фальклорную песню усе ладзяць карагод вакол вогнішча)
Гульня са свечкай
(На кім свечка спыніцца, той робіць скок праз касцёр)
Гульня перакідання вянкоў
(Дзяўчаты перакідаюць вянкі, а хлопцы ловяць іх, тым самым фарміруюцца пары)
Гульня на выбар пары
(Парныя скокі праз касцёр, калі рукі разарваліся – пара пакідае гульню)
Гульня пацалункаў праз вянок
(Застаўшыяся пары танчаць, становяцца спінамі, калі пасля разліку іх твары глядзяць у адзін бок, цалуюцца праз вянок, гульня прадаўжаецца да перамогі адной пары)
Гульня-варажба “Гары вянок”
(Дзяўчаты кідаюць вянкі ў касцёр, чый згарыць першы, тая выйдзе замуж хутчэй)
Эпізод 6: канцэрт “Купалялё”
КУПАЛІНКА: Сягоння й Купала, заўтра Ян,
Да зайграй, сонейка, заіграй нам.
Каб зялёныя лугі шумелі,
Каб сырая зямля стагнала.
КУПАЛІШ: Каб сырая зямля стагнала,
Дай ад дзявоцкага гуляння.
Дай ад дзявоцкага гуляння,
Дай ад жаночага спявання.
КУПАЛІНКА: Разгарэўся купальскі касцёр,
Нашы песні ляцяць аж да зор.
КУПАЛІШ: Свята канцэртам прадаўжаем,
Бліжэй усіх вас запрашаем.
Вітайце на сцэне Яўгена Коршуна
(песні “Карчомка”, “Дуб да дуба” з рэпертуару группы “Крамбамбуля”)
КУПАЛІНКА: Запрашаем на сцэну Кацярыну Малькевіч
(песні “Вёсачка”, “Вянок на вадзе ” з рэпертуару Ірыны Дарафеевай)
КУПАЛІШ: Наступнай сваё вакальнае майстэрства вам прадставіць Вераніка Сахоўская, сустракайце.
(песні “Варажы”, “Купальская ноч” з рэпертуару грруппы “Млын”)
КУПАЛІШ: Шчырымі апладысментамі сустракайце трыо прыгожых дзяўчат
(народныя песні “Гудзіць вуліца”, “Палай” )
КУПАЛІНКА: На сцэне Юрый Шарапа
(песні “Зорачкі”, “Яблыні” з рэпертуару гр. “Ляпіс Трубецкой”)
КУПАЛІНКА: Шчыра вітайце, Ганну Паўленка
(песні “Пахне чабор”, “Бывайце здаровы” з рэпертуару Л.Вольскага)
КУПАЛІНКА: Вось і закончылася нашае Купалле — свята росквіту зямлі, свята народнай тврчасці...
КУПАЛІШ: Праводзілі мы сонца на другую палову года.
КУПАЛІНКА: Хай і ў гэтай палавіне года
Кветка шчасця будзе ў народа,
КУПАЛІШ: Каб на зямлі калоссе рассцілалася
Ды шмат хлеба урадзілася,
КУПАЛІНКА: Каб адзін аднаго паважалі,
Бацьку з маці не забывалі,
КУПАЛІШ: Нашу спадчыну шанавалі,
Ды купальскую ноч успаміналі
КУПАЛІНКА: I няхай дапамогуць вам у гэтым рукі — чыстыя ад купальскай вады...
КУПАЛІШ: Ногі, дужыя ад купальскіх карагодаў...
КУПАЛІНКА: Сэрцы, гарачыя ад купальскіх кастроў.
Творчыя і арганізацыйныя дзеі стварэння перадсвяточнай атмасферы
Рэклама – інфармацыйны матэрыял свята быў накіраваны на перадсвяточнай, а пасля – святочнай атмасферы.
Інфармацыйныя мерапрыемствы
Выпусціць святочны нумар газеты;
Аб’явы па радыё;
Афішы;
Праграма свята;
Зазывальныя аб’езды па вуліцам;
Зазывальныя тэксты і песні.
Надрукаваць:
запрашэнні на свята;
праграму свята;
афішу свята.
Агульнаарганізацыйныя мерапрыемствы
Правесці:
правесці суботнік на весцы;
падрыхтоўка і азеляненне зон свята;
распрацаваць планы – заданні калектывам устаноў вескі па мастацка – дэкаратыўным афармленні.
Мерапрыемствы мастацкай і мастацка – конкурснай накіраванасці
арганізаваць конкурсы;
арганізаваць гульневыя праграмы для дзяцей і дарослых;
2.4. Арганізацыйна-вытворчы план свята
Палажэнне аб правядзенні свята
Мэта правядзення свята:
Вывучэнне традыцый і абрадаў Купалля, яго рытуальных дзей, удасканаленне свята; стварэнне сцэнарыя тэатралізаванага прадстаўлення, які як мага больш здольны перадаць і раскрыць таямнічасць свята, эмацыянальна уздзейнічаць на гледача.
Задачы свята:
вызначыць этымалогію слова “Купалле”;
раскрыць семантыку, сімволіку і функцыянальнасць абрадавых падзей Купалля;
разгледзець асноўныя адметнасці рытуальна-святочных дзей свята Купалле;
распрацаваць сцэнарый святочнага абрада Купалле.
Арганізатары свята:
Барысаўскі райвыканкам
Адзел культуры Барысаўскага райвыканкама
Тэрмін правядзення свята: 6 ліпеня 2012 года
Умовы правядзення свята:
Свята “Купалле” разлічана на рознаўзроставую катэгорыю гледачоў і ўдзельнікаў. Свята размешчана на двух пляцоўках: галоўная пляцоўка - каля сельскага дому культуры,другая пляцоўка – на стадыёне каля сельскага дому культуры.
Фінансаванне свята: фінансаванне свята ажыцяўляецца з фонда Барысаўскага райвыканкама, згодна з распрацаванага каштарыса.
