- •1. Вопрос о происхождении земледелия на территории современной Беларуси. Системы земледелия и их развитие.
- •2. Роль скотоводства в хозяйстве населения. Превращение скотоводства в одно из основных занятий.
- •3. Изменения в этнической культуре, связанные с переходом к земледелию и их отражение в мифологии и обряда
- •4. Современное земледелие и животноводство. Этническая традиция в организации сельскохозяйственного производства.
- •6. Жилище белорусов. Исходная планировка и ее развитие. Элементы жилища.
- •7. Планировка двора. Типы поселений
- •10. Одежда. Крои одежды.
- •11. Материалы для изготовления одежды. Обработка льна и шерсти. Прядение и ткачество.
- •12. Строи одежды на Полесье. Украшения и их происхождение.
- •13. Белорусская кухня. Традиционные продукты питания.
- •18. Происхождение ремесел и промыслов. Деревообрабатывающие ремесла и промыслы.
- •19. Металлообработка. Кузнечное и слесарное ремесло. Приемы организации.
- •20. Гончарное ремесло. Технологии и организация производства и сбыта.
- •24. Цеховая организация. Следы цеха в организации обслуживания автомобилей, бытовой техники и т.Д.
- •26. Обычаи и обряды в генетической антропологии.
- •29. Семейная организация, система родства и семейная традиция как база воспроизводства этнической культуры.
- •31. Система родства и семейная организация в этнической культуре.
- •32. Семейная обрядность как реализация традиции при смене статуса человека.
- •33. Семейная обрядность белорусов. Полесский вариант восточнославянской мифологии и семейная обрядность.
- •35. Полесская свадьба. Варианты свадебной обрядности.
- •36. Похоронные и поминальные обряды. Взаимопересечение календарных и семейных обрядов.
- •37. Обряды календарного цикла как «проигрывание» мифов. Реконструкция мифов по обрядам.
- •40. Народная медицина как элемент этнической культуры. Проблема применения средств и приемов народной медицины иноэтнического происхождения.
- •41. Лекарственные средства растительного происхождения. Заготовка, приготовление, применение.
- •44. Знахарство и лечение неврозов и психических расстройств. Народный психоанализ.
- •45. Искусство как эмоциональное познание. Народное искусство как элемент этнической традиции.
- •46. Народное искусство как хранитель эстетического идеала этнической культуры. Формы существования народного искусства. «Прикладное искусство».
- •49. Полевые этнографические и краеведческие исследования.
- •50. Стационарные полевые исследования.
- •51. Экспедиционные исследования
- •52. Документирование полевых исследований.
- •54. Картографирование явлений истории и культуры
2. Роль скотоводства в хозяйстве населения. Превращение скотоводства в одно из основных занятий.
ЖЫВЁЛАГАДОУЛЯ, галіна сельскай гаспадаркі па развядзенню свойскай жывёлы; адзін з найважнейшых трады- цыйных заняткаў беларусаў. Уключае гадоўлю буйной рагатай жывёлы, свіна-, авечка-, труса-, звера-, коне-, птушка- гадоўлю, рыбаводства. Ж. забяспечвае насельніцтва прадуктамі харчавання (малако, мяса, масла, яйкі і інш.), лёгкую прамысловасць сыравінай (воўна, скура і інш.), служыць цяглавай сілай (коні, валы), дае асн. арганічныя ўгнаенні (гной); з адходаў Ж. атрымліваюць некаторыя кармы (касцяная мука, абястлушчанае малако), лекавыя прэпараты (сывараткі, гармоны) і інш.
Узнікла ў глыбокай старажытнасці, калі чалавек пачаў прыручаць дзікіх жывёл, выкарыстоўваць іх для гасп. патрэб. Арганічна спалучалася з земляробствам. На Беларусі здаўна разводзяць буйную рагатую жывёлу, свіней, коней, авечак, хатнюю птушку. Асноўнае месца займае буйная рагатая жывёла. 3 сярэднявечча мясцовая парода, т. зв. літоўская, ці літоўска- беларуская (яе продак еўрап. тур), была прыстасавана да суровых умоў утрымання і непераборлівая ў кармах, пры добрым доглядзе хутка прыбаўляла ў вазе і давала тлустае малако. На З Беларусі яна была некалькі буйнейшай («зубровая парода»), часта выкарыстоўвалася і ў якасці рабочай жывёлы. Асабліва многа буйной рагатай жывёлы («гаўяды») разводзілі на Пд, дзе ў 2-й пал. 19 ст. кожны сялянскі двор (10 — 20 членаў сям'і) меў у сярэднім 6—10 галоў (без уліку маладняка). Конегадоўля была больш развіта на паўн. усходзе, дзе здаўна конь быў асноўнай цяглавай сілай. Коні мясцовай пароды былі невысокага росту (120 — 130 см), аднак параўнаўча моцныя і вынослівыя ў рабоце. У паўд.-зах. і цэнтр. частках Беларусі асноўнай цяглавай сілай былі валы; коней выкарыстоўвалі толькі пры баранаванні палеткаў і часткова пры транспартных перавозках. У 18 ст. сярэдняя норма рабочай жывёлы на сялянскі двор складала 1,6—1,7 запрэжкі (запрэжка — 2 валы ці 1 конь). Дробную свойскую жывёлу (свіней, авечак) разводзілі ў сялянскай гаспадарцы па ўсёй Беларусі. Гадавалі пераважна свіней мясцовай пароды. Найбольшая коль- касць авечак была ў Гродзенскай губ. Звычайна тут пакідалі на зіму 4—6 авечак. Разводзілі ў асноўным грубашэрсных, з канца 18 ст. і танкарунных. Авечкі давалі сыравіну для сялянскіх промыслаў (воўна для світ, сярмяг, андаракоў, аўчына для кажухоў і шапак) і былі важнай крыніцай харчавання. Авечкагадоўля была базай для развіцця суконна-шарсцяной пра- мысловасці. Развядзенне коз не адыгры- вала прыкметнай ролі ў гаспадарцы.
Структура Ж. і яе экстэнсіўны ха- рактар мала мяняліся на працягу ўсяго сярэднявечча Прыкметныя змены адбыліся толькі пасля адмены прыгоннага права (1861). Побач з ростам прадукцыйнай жывёлы навялічылася і колькасць коней, якія ўсё часцей замянялі валоў. Аднак асноўнае месца ў структуры Ж. па-ранейшаму займалі буйная рагатая жывёла і свінні. Буйной рагатай жывёлы на Беларусі ў разліку на душу насельніцтва было ў 1,5 раза болей, чым у сярэдняй паласе Расіі. 3 развіццём капіталізму Ж. ў памешчыцкіх гаспадарках набыла таварны характар: паляпшаліся пародныя якасці жывёлы, кармавая база, усё больш прадукцыі прадавалася на мясцовых і расійскіх рынках, пастаўлялася на экспарт. У сялянскіх гаспадарках Ж. была паўнатуральнай: у 1912 29,1 % сялянскіх двароў не мелі коней, 15 % — кароў.
