- •Праблема перыядызацыі гісторыі Беларусі
- •Крыніцы вывучэння і гісторыяграфія гісторыі Беларусі: 10-18 ст.
- •Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі: храналагічныя рамкі, агульная характарыстыка перыядау.
- •Балты і усходнія славяне: рассяленне на тэрыторыі Беларусі, грамадскі лад, гаспадарччая дзейнасць, рэлігійныя уяуленні.
- •Палітычная гісторыя Полацкага княства у 10-13 ст. Фарміраванне княжацка-вечавога ладу.
- •Палітычная гісторыя Тураускай зямлі у 10- першай палове 12ст. Асаблівасці грамадска-палітычнага ладу княства.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у 9-13ст.
- •Феадальная раздробленнасть на беларускіх землях: прычыны, характарыстыка працэссу, вынікі.
- •Распаусюджванне хрысціянства на тэрыторыі Беларусі. Культура Беларускіх зямель у 9-13ст.
- •Барацьба са знешняй небяспекай у першай палове 13ст. Прычыны і працэсс утварэння Вялікага Княства Літоускага:другая палова 13 – пачатак 14ст.
- •Вялікае Княства Літоускае у часы Гедыміна і Альгерда: унутраная і знешняя палітыка.
- •Абвастрэнне унутранных супярэчнастей у часы княжання Ягайлы. Крэуская унія 1385 г. Востраускае пагадненне 1392 г.
- •Княжанне Вітаута, яго унутранная і знешняя палітыка.
- •Унутрапалітычныя супярэчнасці у1430-1440-ыя гг. Казімір Ягелончык і яго палітыка.
- •Дзяржауны і грамадскі лад Вялікага княства Літоускага у 14-15 ст.
- •Унутрыпалітычнае жыцце вкл у канцы 14 – 1 палове 16ст. Рэформы 60-х гг. 16 ст.
- •Знешняя палітыка вкл у канцы 15 – першай палове 16ст. Лівонская вайна.
- •Уніі вкл і Польскага каралеуства: вытокі, змест, вынікі. Люблінская унія 1569 г.
- •Палітычнае развіцце Рэчы Паспалітай у апошняй трэці 16ст. Статут 1588 г.
- •Развіцце сельскай гаспадаркі і феадальных адносін на Беларусі ў 16 - першай палове 17ст.
- •Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права на Беларусі.
- •Развіцце гарадоў і мястэчак на тэрыторыі Беларусі ў 14 – першай палове 17ст. Магдэбурскае права. Цэхі. Юрыдыкі.
- •Рэлігійнае жыццё на Беларусі ў 16 – першай трэці 17ст.
- •Рэфармацыя на Беларусі: перадумовы узнікнення і царкоўныя плыні.
- •Контррэфармацыя на Беларусі. Берасцейская царкоўная унія 1596 г.
- •Культурнае жыцце на Беларусі ў 14-15ст. Этнічныя працэссы на беларускіх землях.
- •Культура Беларусі ў 16 – першай палове 17 ст. Стварэнне першых гістарычных прац на Беларусі.
- •Рэч Паспалітая у войнах 17-18ст. Асноўныя вектары знешняй палітыкі.
- •Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву ў пачатку 17ст. Смаленская вайна 1632-1634 гг.
- •Сацыяльныя супярэчнасці ў Беларусі ў 17 – 18ст.: гарадскія паўстанні і сялянскія выступленні.
- •Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. На Беларусі: прычыны, баявыя дзеянні, вынікі.
- •Вайна Рэчы Паспалітай з Рускай дзяржавай 1654-1667 гг. Умовы “венага міру” 1686 г.
- •Эканамічнае становішча беларускіх зямель Рэчы Паспалітай у другой палове 17 – першай палове 18 ст.
- •Дзяржаўна-палітычны крызіс Рэчы Паспалітай ў другой палове 17 – першай палове 18 ст. Спробы дзяржаўных рэформ у другой палове 18 ст.
- •Беларусь у Паўночнай вайне. Знешняя інтэрвенцыя і унутрапалітычны канфлікт 1700-1710-х гг.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове 18 ст.
- •Дзейнасць Барскай канфедэрацыі. Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- •Чатырохгадовы(вялікі) сойм. Другі падзел Рэчы Паспалітай.
- •Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.
- •Дасягненне культуры Беларусі ў другой палове 17-18 стст.
Чатырохгадовы(вялікі) сойм. Другі падзел Рэчы Паспалітай.
Пасля першага падзелу Рэч Паспалітая яшчэ не перастала існаваць як самастойная дзяржава; ішла зацятая барацьба паміж стаўленікамі Расіі, якіх падтрымліваў рускі пасол, і патрыётамі. Вялікую ролю ў палітычным жыцці краіны адыграў Чытырохгадовы сойм, які пачаў дзейнічаць у 1788 г. Спачатку дэпутатамі сойма былі абраны 177 чалавек, 69 з іх былі прыхільнікамі рэфармавання дзяржавы і належалі да буржуазна-шляхецкага блока. Гэты сойм абвясціў сябе канфедэрацыяй, што дазваляла прымаць рашэнні простай большасцю галасоў і пазбаўляла моцы права "ліберум вета" (1790). Напярэдадні заканчэння паўнамоцтваў дэпутатаў, сойм прыняў пастанову аб падоўжанні сваёй работы яшчэ на два гады і правядзенні дадатковых выбараў. У выніку колькасць дэпутатаў сойма падвоілася. З 359 дэпутатаў Чатырохгадовага сойма 181 былі прадстаўнікамі прагрэсіўнай партыі. У студзені 1791 г. сойм прыняў новыя "Кардынальныя правы". Згодна з імі абвяшчалася пануючае становішча каталіцкай царквы, непарушнасць саюза Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, суверэннасць Рэчы Паспалітай, свабода слова і друку. Рашэннямі сойма таксама была павялічана армія, прыняты новыя прынцыпы яе камплектавання. У сакавіку 1791 г. сойм прыняў закон аб сойміках, згодна з якім беззямельная шляхта пазбаўлялася выбарчых правоў. Гэтым у аснову выбарчай сістэмы клаўся не саслоўны, а маёмасны прынцып. Згодна з законам аб гарадах, прынятым 21 красавіка 1791 г., за мяшчанамі было прызнана права асабістай недатыкальнасці, набыцця зямельных маёнткаў, ім дазвалялася займаць дзяржаўныя пасады, быць абранымі на сойм з правам дарадчага голасу, абіраць органы самакіравання і інш. Акрамя таго, на кожным сойме 30 мяшчан, якія мелі нерухомую маёмасць у гарадах, маглі аб'яўляцца шляхтай, шляхецтва атрымлівалі таксама мяшчане, якія даслужыліся ў арміі да звання штабс-капітана. Своеасаблівым вынікам рэформаў і найвышэйшым дасягненнем стаў Закон аб урадзе 1791 г., які ў гістарычнай літаратуры атрымаў назву "Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 3 мая".
Канстытуцыя 3 мая выклікала незадавальненне старашляхецкай партыі, якую падтрымлівалі Прусія і Расія. 27 красавіка 1792 г. прадстаўнікі кансерватыўнай апазіцыі падпісалі акт канфедэрацыі, які перакрэсліваў пастановы Канстытуцыі 3 мая і вяртаўся да Кардынальных правоў 1768 г. Гэты акт быў абвешчаны 14 мая ў пагранічным мястэчку Таргавіца ва Украіне, пасля чаго канфедэраты звярнуліся да Расіі за ваеннай дапамогай. Кацярына ІІ накіравала ў Рэч Паспалітую 100- тысячную армію, што з'яўлялася адкрытай агрэсіяй супраць законнага ўрада краіны. Частка войскаў рушыла ў Польшчу, другая - у Літву. Армія Рэчы Паспалітай у гэты час налічвала каля 57 тыс. чалавек, была дрэнна ўзброена, не быў укамплектаваны афіцэрскі корпус. Урад Расійскай імперыі ў канцы 1792 - пачатку 1793 гг. пачаў перамовы з Прусіяй і Аўстрыяй аб новым падзеле Рэчы Паспалітай. Прусія, якая не прымала ўдзелу ў баях, імкнулася ўсё ж узнагародзіць сябе матэрыяльна за кошт Польшчы ўзамен за страты, якія яна панесла падчас змагання ў складзе антыфранцузскай кааліцыі. Аўстрыя дамагалася перадачы ёй у будучым Баварыі, таму адмовіліся ад тэрытарыяльных прэтэнзій да Рэчы Паспалітай. У гэтых умовах быў праведзены другі падзел Рэчы Паспалітай. 23 студзеня 1793 г. у Пецярбургу была падпісана канвенцыя паміж Прусіяй і Расіяй, згодна з якой да Прусіі адышлі Вялікапольшча, Мазовія, Гданьск і Торунь. Расія атрымала цэнтральную частку Беларусі да лініі Друя - Пінск, а таксама Заходнюю Украіну і Падолію. 17 чэрвеня 1793 г. у Новым замку ў Гродна сабраўся сойм Рэчы Паспалітай, які ўвайшоў у гісторыю пад назвай "маўклівага" ці "нямога", сойм зацвердзіў другі падзел.
