- •1. Агульнаінжынерная практыка
- •1.1. Мэта I задачы практыкі
- •1.2. Змест агульнаінжынернай практыкі
- •1.2.1. Гідрамашыны
- •1.2.2. Пад'ёмна-транспартныя машыны
- •1.2.3. Прывады машын
- •Тэхналогія і абсталяванне для механічнай апрацоўцы дэталі
- •1.2.5. Тэхналогія і абсталяванне для зваркі матэрыялаў
- •1.4 Змест справаздачы
- •Гідрамашыны.
- •Пад'ёмна-транспартныя машыны.
- •Прывады машын.
- •1.3 Прыкладны баланс часу праходжання практыкі
- •Літаратура
1.3 Прыкладны баланс часу праходжання практыкі
Згодна з вучэбным планам агульнаіжынерная практыка доўжыцца 4 тыдні. Прапануецца наступнае размеркаванне часу:
афармленне дакументаў і інструктаж па тэхніцы бяспекі − 1 дзень;
агульнае азнаямленне, экскурсія па цэхах прадпрыемства − 1 дзень;
вывучэнне гідрамашын − 4 дні;
вывучэнне пад'ёмна-транспартных машын − 4 дні;
вывучэнне прывадаў машын − 4 дні;
азнаямленне з тэхналогіяй вырабу дэталей − 2 дні;
вывучэнне зварачнай вытворчасці − 2 дні;
экскурсіі на сумежныя прадпрыемствы − 2 дні;
афармленне і абарона справаздачы − 2 дні.
1.4 Змест справаздачы
Справаздача па практыцы павінна ўключаць: тытульны ліст, змест, уводзіны, пяць асноўных раздзелаў і заключэнне.
Асноўнымі раздзеламі справаздачы з'яўляюцца:
Гідрамашыны.
Пад'ёмна-транспартныя машыны.
Прывады машын.
Тэхналогія і абсталяванне для механічнай апрацоўцы дэталі.
Тэхналогія і абсталяванне для зваркі металаў.
Асноўныя раздзелы выконваюцца згодна з індывідуальным заданнем.
Уводзіны. Даецца кароткая характарыстыка прадпрыемства, яго структуры, выпускаемай прадукцыі.
Гідрамашыны. У гэтым раздзеле разглядаецца як мінімум адна канструкцыя помпы, кампрэсара і вентылятара. Звесткі аб машыне павінны ўключаць марку з яе расшыфроўкай, прызначэнне машыны, эскіз, апісанне канструкцыі і прынцыпу дзеяння, рабочыя характарыстыкі (падача, ціск, магутнасць прывада, часціня вярчэння).
Пад'ёмна-транспартныя машыны. Абавязковым для разгляду ў гэтай часцы з'яўляюццца кран, транспарцёр, элеватар. Іх апісанне павінна ўключаць прызначэнне, схему машыны, механізма, кінематычныя схемы прывада, будову і прынцып дзеяння, рабочыя характарыстыкі (грузападымальнасць, даўжыня, прадукцыйнасць і г.д.).
Прывады машын. Гэты раздзел уключае тры схемы прывада машын: кінематычныя схемы рэдуктарнага і безрэдуктарнага прывада і схему гідрапрывада. Апісанне кожнай схемы пачынаецца з указання машыны, для якой выкарыстоўваецца дадзены прывад, і з абгрунтавання выкарыстання менавіта гэтага прывада. Далей прыводзіцца поўная кінематычная схема прывада, даецца характарыстыка ўсіх яго элементаў, такіх як рэдуктары, рамяні, ланцугі, клапаны, дроселі, гідрарухавікі і г.д. Характарыстыка элементаў прывада павінна ўключаць марку з яе расшыфроўкай, рабочыя параметры. Пасля характарыстыкі элементаў апісваецца прынцып дзеяння схемы, указваюцца перавагі і недахопы прывада.
Заувага. Ва ўсіх папярэдніх трох раздзелах дадаткова ўказваюцца тыпы і параметры прывадных электрарухавікоў, маркі асноўных канструкцыйных матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца ў машынах і механізмах, вызначаюцца вузлы і дэталі, схільныя да зносу і паломкі.
Тэхналогія і абсталяванне для механічнай апрацоуцы дэталі. Тэхналогія і абсталяванне для механічнай апрацоўцы вывучаецца на тых дэталях, якія найбольш часта прыходзіцца мяняць. Гэты раздзел будуецца па наступнаму прынцыпу: абгрунтаванне выбару канструкцыйнага матэрыялу, выбар загатоўкі, апісанне кожнай тэхналагічнай аперацыі. Пры апісанні тэхналагічнай аперацыі прыводзіцца эскіз аперацыі, указваецца інструмент, рэжым апрацоўкі і даецца характарыстыка станка, на якім ажыцяўляецца апрацоўка. Згодна з індывідуальным заданнем прыводзіцца кінематычная схема аднаго станка, яго прызначэнне і апісваецца прынцып дзеяння. Прычым, студэнту выдаецца такое заданне, каб за час практыкі ён мог рэальна прасачыць за працэсам вырабу сваёй дэталі ў рамонтна-механічным цэху прадпрыемства.
Тэхналогія і абсталяванне для зваркі металау. У гэтым раздзеле ўсе студэнты апісваюць тэхналогію і абсталяванне электрадугавой зваркі і згодна з індывідуальным заданнем дадаткова яшчэ адзін з відаў зваркі: аргонна-дугавую зварку, зварку ў асяроддзі вуглякіслага газу, газавую зварку (рэзку). Пры апісанні ўказваецца прызначэнне дадзенага віду зваркі, камплектнасць зварачнага агрэгата, падрыхтоўка зварваемага матэрыялу, выбар электродаў і рэжымаў зваркі, метады кантролю зварных швоў. Асаблівая ўвага звяртаецца на арганізацыю рабочага месца зваршчыка і меры бяспекі.
Заключэнне. Падводзіца вынік усёй работы, выкананай на практыцы. Даецца ацэнка ўмоў практыкі і яе карыснасці. Заключэнне пажадана запісваць у выглядзе асобных пунктаў.
