Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Народнае хрысціянства беларусаў Падзвіння.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
257 Кб
Скачать
☆

1.Народнае хрысціянства

Вясковае насельніцтва беларусаў Падзвіння у канфесійным плане у пераважнай сваёй большасці мае каталіцкае альбо праваслаўнае веравызнанне.Шматлікія даследчыкі адзначаюць тое, што хрысціянства у так званым чыстым відзе на тэрыторыі усходніх славян, у тым ліку і Беларусі не існавала.Так Мірчэ Эліадэ адзначыў:

“Сапраўдныя цяжкасці узніклі пазней,калі хрысціянскія місіянеры сутыкнулісь, асабліва у Заходней і Цэнтральнай Еўропе , з жывымі народнымі рэлігіямі.Вольна-нявольна прыйшлося “хрысціянізаваць” асобы багоў і “язычніцкія” міфы, якія ніяк не магчыма было вакараніць.Мноства багоў і герояў, забіваючых Цмокаў пераўтварыліся у Георгіяў-пераможцаў, багі навальніцы пераўтварылісь у святога Ілью. Шматлікія багіні урадлівасці былі прыраўнаны да Багародзіцы або святым.Можна казаць, што нейкая частка народнай рэлігіі Еўропы выжыла і захавалась, прыняўшы форму каляндарных святаў і культа святых.Царкве прышлося больш за дзесяць стагодзяў змагацца супраць устойлівага улівання “язычніцкіх” элементаў(то бок таго што прыналежыла касмічнай рэлігіі) у хрысціянскія легенды і хрысціянскую практыку.Вынікі гэтай жорсткай барацьбы былі больш чым сціплымі, асабліва на поўдні і паўднёвым усходзе Еўропы, дзе у фальклоры і рэлігійнай практыцы вясковай мясцовасці яшчэ у канцы 19 стагодзя сустракалісь міфы і рытуалы , якія узыходзяць да самай глыбокай старажытнасці і нават дагістарычным часам.”[45,с.171]

Трэба адзначыць, што калі у Паўднёвай Еўропе народная рэлігія існавала да канца 19 стагодзя, то на тэрыторыі Беларусі яна існуе і па сённяшні дзень.Але тое, пра што адзначае Эліадэ, то бок пра змаганне царквы з элементамі народнай традыцыі адбываецца і сёння.Напрыклад:

“А вот на памінкі калі даўней сюды хадзілі вот на Троіцу, на Радаўніцу, ці яшчэ у якія дні?- Хадзілі, хадзілі, я ужо помню гэта.На кладбішча усігда, і ціпер у нас жа ніразрышаюць пьяні на кладбішчы - Ні разрышаюць, да?- Ніразрышаюць, дажа і бацюшкі , но але усераўно ходзюць, старыннае эта шчытаюць, выпьюць, яшчэ румку пакойніку нальюць. -Гэта на Радуніцу? - Да.На Радуніцу, как уміраіць, яму яшчэ чарку, і так грэху у нас ёсць, а ішчо чарку гэту нальюць, яму на магілу льюць.Я гэта очынь … - А бацюшка не разрашае, так? - І бацюшка, гаварылі, я ні хажу ж у цэркву, гаварылі і бацюшка ні разрышаіць[29]

“На магільнік насілі.Але вот ужо Усёлета нінасілі, бо гавораць што бацюшка і ксёндз крычаць што нічога нінада несці на магільнік.На магільнік насілі яйкі. - А чаму і поп і ксёндз не хацят каб насілі на могілкі яйкі? -Нізнаю.Гавораць яны ж ніядуць нінада ім нічога несці.”[30]

Сам тэрмін народнае хрысціянства якім называюць традыцыйную народную рэлігію мае некалькі іншых назваў.Так расійскі даследчык А.Панчанка адзначыў: “Народнае хрысціянства…Што трэба разумець пад гэтым словамі?У навуковым звароце існуе некалькі тэрмінаў вылучаючых і абмяжоўваючых(хутчэй інтуітыўна,а не лагічна) гэтую сферу:”двухвер’е”,”народныя вераванні”,”бытавое праваслаўе” і г.д.” [40, с.17]

Што датычна тэрміна ”двухвер’е” то тут Ів Левін выказаў наступную думку: “Навукоўцы здаўна выкарыстоўваюць тэрмін ”двухвер’е” для апісання народнай рэлігіі у Расіі.На прафесійным жаргоне ён абазначае рэлігійную сістэму, у якой язычніцкія вераванні і абрады захоўваюцца пад вонкавым пластам хрысціянства.”[36,с.11-12]

Але А.Чэрняцоў заўважыў:“Выкарыстоўванне слова ”двухвер’е” нярэдка выклікае пярэчанні спецыялістаў.Яны заснаваны на тым, што сінкрэтычны светапогляд чалавека старажытнай Русі, у значнай ступені захаваўшыйся у патрыярхальнага сялянства да Новага часу,уяўляла сабою арганічнае адзінства.Такое сцвярджэнне цалкам справядлівае.”[45, с.16]

Такім чынам дадзены тэрмін будзе недарэчны і у этнаграфічным рэгіёне Падзвінне, да таго ж ужо у 20-21 стагодзе.Для вясковага насельніцтва існуе адна рэлігія.Жыхары вёскі не падзяляюць яе на язычніцва і праваслаўе/каталіцызм.На нашую думку, тэрміны “бытавое”, альбо “народнае праваслаўе” будзе таксама недарэчна выкарыстоўваць для вывучэння народнай рэлігіі беларусаў Падзвіння. Бо калі у Цэнтральнай частцы Еўрапейскай Расіі пераважная большасць вясковага насельніцтва гэта вернікі праваслаўнай канфесіі, то для этнаграфічнага рэгіёна Падзвінне характэрна тое, што сярод вясковага насельніцтва шырока распаўсюджаны як каталіцызм так і праваслаўе.Тэрміны “бытавое”, альбо “народнае праваслаўе” у пэўнай ступені можна выкарыстоўваць да праваслаўнага насельніцтва беларусаў Падзвіння.

А Боганева адзначае:“Народнае праваслаўе – гэта актуалізацыя праваслаўна-рэлігійнага вопыту ў пэўнай культурнай лакальнай традыцыі(сяло, вёска, прыход,прыхрамавы асяродак і да т.п.)Яно з’яўляецца адным з важнейшых складнікаў светапогляду супольнасці. Якая ідэнтыфікуе сябе ў якасці праваслаўнай, у многім вызначае менталітэт гэтай супольнасці, вобраз яе светаўспрымання, унутранага і знешняга жыццця.[…]Пры гэтым ў кожнай лакальнай традыцыі суіснуюць, а часта вельмі шчыльна пераплятаюцца з хрысціянскімі уяўленнямі шматлікія элементы магічнага светаўспрымання, якія вытокамі ўзыходзяць у дахрысціянскі перыяд і праяўляюцца у абрадах і звычаях, вераваннях, правілах, прыкметах, забаронах і г.д.”[8,с.153]

Можна было б пагадзіцца з гэтай думкай і выкарыстоўваць тэрмін “народнае праваслаўе” да праваслаўнага насельніцтва беларусаў Падзвіння, калі б не адна акалічнасць: у дадзеным этнаграфічным рэгіёне Беларусі існуе вялікая колькасць змешаных шлюбаў і існуе шмат праваслаўна-каталіцкіх сем’яў.Многія мерапрыемствы у народнай каляндарнай абраднасці у такіх сем’ях адзначаюцца нават двойчы: “Дык як я як мы малыі былі дык у нас было пастаянна два Вялікадня і двое Каляд, дык нам тожа добра, і тады напякуць булак і тады.Дык усе сьміяліся што нам дужа добра было.”[33]

“А як вы думаіце ці ёсьць розніца між праваслаўнымі і католікамі? - А якая разніца .Што гэты Бог адзін. А вера гэта што гэта адзін сабе, другі сабе, ніяк ня могуць смірыцца каб адно свята было як сёлета во разам Так добра ,у усіх разам святы.”[30]

“Я праваслаўны мяне у цэркві крысцілі.Я праваслаўны. - А жонка?- А ана католічка. - А дзецей вы у якой?- Гэта пажэланію ейнай.Я ніхацеў прэчыць, іна у касцелі сына і дачку. - А сьвяты вы як разам сьвяткуіце?- І іхныі сьвяткуім і свае сьвяткуім.”[31] Ёсць і іншыя прыклады суіснавання прадстаўнікоў дзьвух канфесій: “А дачка цяпер у цэркву ходзіць і бацюшку казала што я у касцелі хрышчона нічога кажыць гэта.Гэта адзін Бог.Ці польскі ці рускі усё роўна.”[26]“Гэта праваслаўныі іконы.(паказвае)Во гэта каталічэскіі іконы(паказвае)Цэркаў пана Езуса называлася.Мой муж быў каталік.За каталіка вышаўшы была.Дык ягоныі былі іконы. Гэта мая руская. - А яго польскія? - А ягоная польская.Ну алеж нічога.Бацюшкі прыхадзілі.І цяпер жа во прыходзяць бацюшкі, у нас тамака асвянчаюць хаты.І кажуць нічога гэта. Ці польскіі ці рускіі, вера жа адна.У мяне жа во сынок крышчоны у касцелі і дачка крышчоная у касцелі, а я праваслаўная”[Там жа]

Былі выпадкі, што за адсутнасццю каталіцкага касцёла у мясцовасці па прычыне яго закрыцця савецкай уладай жанчыны каталіцкага веравызнання хрысцілі дзяцей у праваслаўнай царкве:“Ну вазілі у цэркву, касцёл. Я дваіх у цэркві ксціла касцёла ужо ні было. - У цэркві? - Ага. - У праваслаўнай цэркві? - Ну. - А цэрква дзе была? - У Празароках. Ужо як радзіла там тады матушка купала яе .Гэткую ж ня можна нада было купаць.Паехалі туды матушка пакупала і бацюшка абаксціў.Цяжкая жызнь была даўней.Цяпер добра жыць.Ды ужо німа калі.”[30]

Такім чынам можна адзначыць тое, што тэрміны “народнае праваслаўе”, “бытавое праваслаўе”, як і тэрмін “народны каталіцызм” будуць у пераважнай ступені штучнымі і больш правільна карыстацца у адносінах да дадзенага этнаграфічнага рэгіёна такім тэрмінам як “народнае хрысціянства”.Таксама мае месца быць, на нашу думку, магчымасць выкарыстоўваць і такі тэрмін як “народная рэлігія.” Але безумоўна гэта ня значыць, што нельга вылучаць асобна элементы народнага хрысціянства у каталікоў і праваслаўных дадзенага рэгіёна, бо яны маюць пэўныя адрозненні і асаблівасці.

Наступным пытаннем стаіць такая праблема як вызначэнне таго,чым зьяўляецца народная рэлігія беларусаў Падзвіння.Якія элементы у ёй больш пераважаюць, язычніцкія, ці усёж такі хрысціянскія?Г.Носава адзначае наступнае: “З іншага боку і дахрысціянская рэлігія усходніх славян, каб захавацца у барацьбе з праваслаўем, запазычвала з яго падобныя і сваяцкія элементы і рысы.[…]Разам з тым праваслаўе шчыльна напаўнялася да хрысціянскімі рэлігійнымі уяўленнямі і вобразамі.”[40, с.4]

Такім чынам можна зрабіць выснову што народная рэлігія усходніх славян гэта так бы мовіць “хрысціянізаванае язычніцтва”, але і адначасова гэта і хрысціянства дэфармаванае язычніцтвам.Але тым не менш не дадзены адказ на іншае пытанне, што ж усёткі народная рэлігія уяўляе сабою па змесце і па форме?Якую яна мае форму – хрысціянскую, ці язычніцкую, і які змест?Відавочна тое, што вясковае наельніцтва Падзвіння не лічыць сябе язычнікамі і вызнае сябе за вернікаў каталіцкага, альбо праваслаўнага веравазныння.А.Боганева адзначыла:“Сялянскія жыхары сталага узросту – носьбіты мясцовай традыцыі ня ведаюць ні такіх словаў, ні такіх паняццяў як “язычніцтва”, або “паганства”, яны усведамляюць і адчуваюць сябе хрысціянамі, і не лічыцца з гэтым самавызначэннем не магчыма.”[7, с.22]

Боганева, спасылаючыся на А.Б .Страхава, таксама кажа аб тым, што пэўныя элементы традыцыі маюць увогуле не дахрысціянскі характар і не тым больш прышэдшыя да нас элементы з індаеўрапейскай міфалогіі:“Народная духоўная культура – вынік многавекавой эвалюцыі, якая адпраўляецца, ў асноўным ад хрысціянскага культурнага пласта.Вядомага адзінства рознаэтнічных варыянтаў сялянскай еўрапейскай духоўнгай культуры тлумачыцца не агульнымі глота-этнічнымі(індаеўрапейскімі) яе каранямі і вытокамі, а хрысціянствам, прынесеным у падобнае сацыяльнае асяродзе.”[8, с.153]

Такім чынам даследчыца мяркуе, што галоўную ролю у народнай рэлігі грае усёж такі хрысціянства.Але У.Лобач адзначыў, што народная рэлігія была хрысціянскай толькі па форме, але язычніцкай па змесце:“Нават у 19-пачатку20 ст. традыцыя захоўвала сваю ўнутраную цэльнасць, функцыянальнасць і самадастатковасць, нягледзячы на фармальныя інавацыі хрысціянства.І хоць з канца 19 ст. у традыцыйнай культуры ужо пачынаюць праяўляцца разбуральныя тэндэнцыі і крызісныя зьявы – у гэтым менш за ўсё вінаватая царква.Галоўную небяспеку для традыцыі несла індустрыяльнае грамадства са саймі прынцыпамі і канцэптамі эканомікі, навукі і веры.[37]

Ів Левін адзначыў наступнае:“Калі царква засвойвала народные вераванні, яна рабіла гэта змушана, каб атрымаць больш шырокае прызнанне.Пасколькі рэлігійны свет сялян 19ст. апынуўся толькі у нязначнай ступені хрысціянскім, канцэпцыя дзьвухверяя распаўсюдзілася і на яго.”[36, с.12]Тая ж А.Боганева зазначыла :“Народнае хрысціянства ў прынцыпе не тэарэтычнае, не рэфлексіўнае.Яго спецыфіка заключаецца ў тым, што вера зліваецца з ладам жыцця, становіцца матывацыяй паводзін, арганізуе побытавую і святочную кульльтуру.Прадстаўнік вуснай культуры, магчыма, не зможа сфармуляваць і выказаць дагматыку сваёй веры, але часта менавіта яна будзе вызначаць яго учынкі, самавызначэнне, адносіны да свету і людзей, г.зн. дагматычны змест будзе засвоены на ўзроўні маральна-этычных рэалій.”[8, с.153]

Але у чым заключаецца гэты дагматычны змест?Ці ён хрысціянскі па сваёй сутнасці?На нашую думку, такую рэлігію, дзе нельга у вачах вясковага жыхара вылучыць элементы язычніцтва ідасобіць іх ад хрысціянсва, дзе рэлігія уяўляе сабою комплекс як дахрысціянскіх звычаяў(якія напаўняюць амаль цалкам змест рэлігіі) так і вучэнняў афіцыйнай царквы і Бібліі, больш мэтазгодна называць традыцыяналізмам, альбо як намі было адзначана вышэй – народным хрысціянствам.Што уваходзіла у народнае хрысціянства?Які быў яе змест?Г.Носава назвала наступныя кампаненты:

“У рускіх народных вераваннях да пазнейшага часу знаходзяцца сляды культа “маці-зямлі”, якая увасаблялась у вобразе жаночага боства пладародзя.[…]З сівой да хрысціянскай даўніны дайшло да нас шанаванне камянёў, надзяляўшыхся свышнатуральнымі якасцямі.”[40 с.7] Яна ж адзначае: “Такімі ж старажытным аб’ектамі ушанавання выступалі вада і агонь. […]Вада у розных камбінацыях гуляла важную ролю у знахарскім лячэнні, дзе выкарыстоўвалася як цалебны сродак.Разнавіднасццю яе шанавання быў культ водных крыніц: ручаёў, крыніц, калодзежаў, азёр і да.п.”[Там жа]

Можна заўважыць, што вялікую ролю у народным хрысціянстве гралі вясковыя святыні.А.Боганева адзначыла:“У якасці вясковых святынь могуць выступаць наступныя прыродныя, культурныя аб’екты і асяродкі: крыніцы, камяні, дрэвы, прошчы, крыжы, абразы, капліцы, цэрквы(касцёлы), манастыры.”[7, с.19]

А .Панчанка вылучае сярод вясковых святыняў таксама нацельны крыжык:“Відавочна, што нацельны крыж гуляў у народнай міфалогіі даволі важную ролю, не абмяжоўваючыся выключна абярагальнай функцыяй.Можна прапанаваць, што нацельны крыж быў неразрыўна звязаны са сваім уладальнікам і таксама служыў “абетным” медыятарам”.[41,с.97]

У народнае хрысціянства уваходзілі таксама пэўныя элементы з радзільнай, вясельнай і пахавальнай абраднасці.Т.Бернштам адзначыў:“Ступень суадносінаў царкоўнай і народнай частак у пераходных абрадах жыццё-смерць было рознай у асобных усходнеславянскіх епархіях і прыходах, што у сукупнасці залежыла ад канфесійных нюансаў – уплывовасці праваслаўнай(або іншай) царквы, аўтарытэта прыходскага храма і святара, граматнасці набажэнства, набажлівасці міран, а таксама ад этнічных і народна-хрысціянскіх традыцый.”[6, с.86]

Таксама найважнейшую ролю народная рэлігія грала у каляндарнай абраднасці.Пра што як казалася вышэй адзначаў яшчэ М.Эліадэ.Таксама у гэты тэрмін уваходзіць увогуле рэлігійная свядомасць вясковага насельніцтва, наведванне цэркваў, веданне і выкарыстоўване малітваў.Пэўную ролю народнае хрысціянства грае таксама у народнай медыцыне і знахарстве.Інструмэнт знахара – замова фактычна нічым у вачах сялянскага жыхара не адрознівалася ад малітвы.Вось што адзначыў на гэты конт Д.Угріновіч:“Малітва як спецыфічны рэлігійны абрад утварыўся на аснове першабытных замоваў і закляццяў, то бок так званай вербальнай магіі.Малітва першапачаткова уваходзіла у склад ахвярапрынашэння як яе вербальны кампанент.”[44,с. 206]

Пачынаючы разгляд дадзенай праблематыкі на пачатку трэба звярнуцца да гістарычных умоваў для існавання народнага хрысціянства дадзенага рэгіёна у 20-пачатку 21 стагодзя.Да 1917 года уся тэрыторыя Падзвіння уваходзіла у склад Расійскай імперыі(акрамя той часткі, што знаходзілася у 1915-1918 пад нямецкай акупацыяй) затым да 1939 года(з 1920) частка рэгіёна знаходзілася у складзе Польшчы, а другая у БССР, і толькі з гэтага года яны былі аб’яднаны у складзе тагож БССР.Пры разглядзе дадзенай праблемы трэба безумоўна улічваць і гэты фактар.Пачнем з рэлігійнага становішча на тэрыторыі БССР да 1939 года.З прыходам да улады бальшавікоў у 1920-ыя узнікла Антырелігійная камісія пры ЦК РКП(б)-ВКП(б),якая актыўна змагалася з рэлігіяй і царквой.У сярэдзіне 1920-ых гг у ДПУ пры Дзяржынскім быў створаны 6-ы аддзел Сакрэтнага адзела.Менавіта гэты аддзел праводзіў арышты святароў, дыскрэдываў царкву, знішчаў храмы, праводзіў рэпрэсіі супраць вернікаў.[43,с.54 ]

Каталіцкія касцёлы у БССР былі разгромлены яшчэ у 1920-ыя гг.У 1938 годзе з 1445 праваслаўных цэркваў якія функцыянавалі на тэрыторыі БССР засталося толькі дзве(У Оршы і Магілёве), праўда пасля 2 сусветнай вайны частка цэркваў была зноў адчынена.У 1937-1938 гг. Было арыштавана 3247 праваслаўных вернікаў якія баранілі царкву, 400 святароў і манахаў, 5 архіерэеў і адзін мітрапаліт.Па канстытуцыі 1936 года у БССР афіцыйнай ідэалогіяй стаў атэізм.

Становішча на тэрыторыі Заходняй Беларусі было іншае.Тут галоўную ролю выконваў каталіцкі касцёл.Негледзячы на тое, што праваслаўная царква на дадзенай тэрыторыі функцыянавала, але тым не менш польскі урад перыядычна праводзіў палітыку пэўнага уціску на праваслаўную царкву.Але тым не менш праваслаўныя мелі даволі шырокія правы, яны маглі браць шлюб з католікамі і пры гэтым не мяняць сваёй канфесіі:

“А вось нічога не казалі, што каталік праваслаўную узяў, можа бацькі былі супраць? -Пры Польшчы гэта было ужо нада перапісывацца ілі еслі я праваслаўная значыць нада у каталіцкую перахадзіць ілі ужо ня будзеш ён такіа ты такі ня будуць венчаць, тады ж венчаліся. - У касцёл трэба было ісці? Ага ці ты праслаўны а бярэш каталічку значыць нада у праваслаўную.Во гэтак. - То есць трэба было на мужніну? - Ага.А еслі ужо хачаш толька сваей веры тады нада было ехаць у Вільна .І этат каталічаскі глаўны біскуп, ці хто ён тамака ужо дасць разрашэння што можна.Дык тата сездзіў у тоеж Вільна і разрашэнне тоеж узяў і тады венчаліся ужо у касцелі але ужо венчаліся толька сваей веры.[…] - А ён плаціў што там за гэты дазвол, ці трэба даваць нешта было? - Ну плациць дык нешта ж плаціў. - А дзеці ужо каталікі? А мы ужо, нас хрысцілі ужо у касцелі.Гэта за тое што як бацька так значыць нада і дзеці. - Значыць маці магла ўзаставацца праваслаўнай, а дзеці? - А дзеці значыць усёроўна нада ужо каб былі па-бацьку.А цяпер ужо сістра зайшла за праваслаўнага і тады ужэ венчаліся . - Не так строга было? - После вайны ужо не так строга было.А пры Польшчы, дык эта такіі мы былі болей бяднейшыі, а як багатыі жэняцца о якую варху тады ужо зробяць калі каталічка с праваслаўным . - Гэта калі багатаяТам не давалі? Не хацелі каб багацце ішло чужым? - Угу.”[33]

Дадзены фрагмент тым не менш паказвае на пэўнае дыскрымінацыйнае становішча праваслаўных у Другой Рэчы Паспалітай.З прыходам бальшавікоў у Заходняй Беларусі пачалі зачыняцца і касцёлы.У 1950-ых з 416 касцёлаў засталося толькі 152.Былі выпадкі калі сяляне за зброяў змагаліся за сваю веру.Так у вёсцы Юдыцына Шаркаўшчынскага раёна улады адмовіліся знесці праваслаўную царкву пасля таго як вернікі узброеныя косамі і віламі усталі на яе абарону.Але збольшага людзі не выказвалі актыўнага пратэсту баючыся рэпрэсій з боку улады:“Гэта праваслаўная была цэрква? - Ну. - А вот как камуністы тут былі?- Ну разабралі і паламалі, пакрышылі.Тадыж парцейцы гэты крышылі усё. - А людзі што казалі? - А што людзі скажуць?Ну што людзі скажуць?”[25]

Такім чынам БССР у 1960-64 гг., зачынілі 508 цэркваў, 108 касцёлаў і малітоўных дамоў.У 1960 годзе было афіцыйна забаронена хадзіць на літургію да таго моманту пакуль чалавеку не споўнілася 18 год.Прапаганда атэізму шырока праводзілася і у школах:“А вось раней вас навучалі у Бога вераць ні так як цяпер. Больш так верылі чым цяпер? - Ну дык даўней жа ж старыі .У мяне дачка старэйшая дык гэта баба яе наўчыла Богу маліцца, а цяпер яна нізнаіць, няйдуць ні у цэркву ні у касцёл дзеці.Адбілі тады ж у школу хадзілі : ня можна Богу маліцца. - А чаму вось так казалі. Што ня можна Богу маліцца?- Учыцялі. -Учыцялі казалі так?- Ну.А што вам бацькі ні расказывалі?”[30]Прапаганда атэізму вялася таксама праз камсамол:

“А вот даўней не памятаеце на Пасху. Там жа і валачобнікі хадзілі. Да? - Ну раньшы хадзілі. Да-да.Мама помню нас учыла песні эту піяць .”Дай яец,паесць ваўкавец.”ну мы сьміяліся. Дзе ж мы ужо, ужож камсамолкі якія песні піяць!”[28]Вяскоўцы да дадзенай палітыцы змагання з рэлігіяй адносіліся з абурэннем:“- А вот як саветы ж прыйшлі апяць тут ,цэрквы началі закрывацца? - Да, гэта пры гэтым пры Сталіну.Гэта ён гэты Сталін, здох каб ён там! - А вот пры Польшчы усё нармальна было? - А пры Польшчы было цэрквы малілісі, рабятам мама ж гаварыла . Прыхадзіў кажды раз ужо , Баны жылі , Банецкая такая гэта панскага , ну іна жана была пана.Прыхадзіла кажды раз у школу і давала урокі рэлігіі давала, навучала, к усяму добраму прывучалі.А тады гэтат, як прышоў Чорт к власці, гэтат Сталін усё пазакрывал.Вот.І цэрквы паразбурал. А што гэта цэрква, вучыла ж к добраму: каб і бандзітаў ні было , каб і людзей ня рэзалі,каб і ні убівалі , гэта ж усё к добраму вучылі, к харошаму.А як па Сталіну тады яму усё, пазакрываў усё, грэху німа,Бога німа , таго німа.А усё яно ёсьць!”[32]

Гэта кажа пра тое, што праваслаўнаму насельніцтву пры Польшчы, негледзячы на пэўную дыскрымінацыю былі у куды больш спрыльных умовах.Таксама тут ідзе параўнане таго, што для Сталіна няма грэху, а грэх як вядома у традыцыйнай супольнасі вяскоўцаў гэта зло, таму тут Сталін як увасабленне гэтага зла і параўнаны з такой інфернальнай асобай традыцыйнай дэманалогіі як Чорт.

Негледзячы на супраціў з боку уладаў вяскоўцы і надалей выконвалі рэлігійныя практыкі:“А вот гавараць што на пасху і другіі празнікі там свенцілі, на Пасху яйца там? - Ну дык гэта раньшы нільзя было дажа(Пры камуністах – аўт) , а цяпер жа можна. - А вот раньшы как у савецкае урэмя? - Ну хто Богу верыў тот і тады і цяпер усё роўна яйкі красілі. - І у цэркву вазілі да? - Ага.Ну цяпер дык можна дык і у цэркву ня сходзіш…”[27]

“А вот скажыце, пры савецкай власці вот дзяцей хрысцілі як, цэрквы ж закрывалі, а як тады было? -Ціханька.Хто на рабоці вот робіў тады ,ну была цэрква у Празароках, але вот хто на рабоці робіў той на такой вот напрімер бухгалціра якіі там дзе у канторы там ці хто, баялісі. Ціханька.Учыціля якіі дзе былі – ціханька.А так казалі што вот учыціля былі ,хто быў у парціі, застаўлялі іконы выбрасываць, іконы выкідывалі,во які быў закон. - А вот як чалавек памрэ, ці прыглашалі бацюшку? - Ні было ужо бацюшку, гэта ужо нільзя, тады ужо самі малілісі людзі каторыі, во у дзярэўні ж умелі тожа маліцца,маліліся самі людзі і ваду гэту дзе бралі, там дзе якая ж цэрква і была, няўсюду ж было пазакрывана, там дзе якая адна была аставалась тады ну адзін аднаму перадавалі то вады гэтай свянцонай магілу пасвянціць, то зёлкамі пакуруць магілу.Ну і свае людзі малілісь Богу і так закрывалі.”[32]

“Як савецкая власць прыйшла зачынялі касцёлы. Цэрквы ни да вали збирацца? - После запрышчали усё ужо.Савецкая власці запраціла.Яны ж ужо власць там богу німа у іх. - А народ як маліўся? - А народ усёроўна маліўся алеж і цэрквы ужо ні было і бацюшку ужо наказывалі.Бацюшкі ужо каторыі страдалі за гэта.каб ні малілісі.Гэта ужо савецкая власць гэтак пастанаўляла. - А іконы у хаце віселі?-

А у хаці іконы віселі.Нічога яны ня мелі да гэтага дзялоў.”[26]

“А так вось тут пры савецкай власці іконы у хатах людзі ці вешалі? - Ну іконы вешалі хто вешаў хто ня вешаў у хаці. - А не баяліся што камуністы скажут што? - Ну тады нешта там было можа ну у нас у маей мамы іконка вісела усігда.”[27]

Такім чынам можна зрабіць выснову, што нягледзячы на забароны і рэпрэсіі вясковыя жыхары усё роўна працягвалі выконваць рэлігійныя абрады, маліцца Богу і інш, то бок засталіся рэлігійнымі людзьмі, з рэлігійным міфапаэтычным светапоглядам.Гэтаму пытанню належыць асблівы разгляд.Чаму вясковыя жыхары не страцілі сваёй рэлігійнай свядомасці у індустрыальную эпоху? Г.Носава адзначыла:“Рэлігійныя традыцыі кансервуюцца у сённяшней вёскі галоўным чынам жанчынамі сталага і старога узроста, якія валодаюць яшчэ некаторымі запасамі рэлігійных уяўленняў, атрыманых пры выхаванні у адсталым рэлігійным асяродку.”[40, с.109]

Можна не пагадзіцца з Носавай у тым, што на сённяшні дзень маюць рэлігійную свядомасць і большасць вясковыях жанчын народжаных у 1920-ыя – 1940-ыя гады,якія на момант даследвання Г.Носавай, то бок на пачатку 1970-ых, не былі у старым узросце.Тая ж даследчыца адзначыла і тое, што вялікую ролю у захаванні рэлігійнай свядомасці з’яўляецца абшчынны характар усходнеславянскай вёскі.Носава адзначае, што у такім замкнёным тэрытарыяльным грамадстве ломка старых традыцый адбываецца вельмі марудна.[ Там жа, с.110] Такім чынам, можна заўважыць тое, што галоўнай пагрозай для рэлігійнай свядомасці прадстаўнікоў традыцыйнага грамадства могуць з’яўляцца такія з’явы як урбанізацыя, утварэнне капіталістычных адносін на вёсцы і разбурэнне абшчынных адносін.Можна нават адзначыць такі фактар, што калі калектывізацыя якая безумоўна несла негатыўныя з’явы, была прыпынена, і калгасы на прыканцы 1950-ых пачалі пераўтварацца у саўгасы, у некаторай ступені захоўваўся абшчынны, аграрны характар беларускай вёскі, які спрыяў захаванню рэлігійных адносін.Таксама станоўчым фактарам была такая негатыўная, антыправавая з’ява як адсутнасць пашпартаў у жыхарой вёсак, што праіснавала да пачатку 1970-ых.Вяскоўцы не маглі з’ехаць з вёскі і такім чынам урбанізацыя не магла распачацца.Варта таксама прывесці прыклад Славакіі, дзе большасць насельніцтва да нядаўняга часу было таксама вяскоўцамі.Ян Бунчак адзначыў тое, што згодна з вынікамі даследванняў у 1999 годзе, вернікі Славакіі разам з вернікамі Ірландыі і Польшчы моляцца найчасцей у Еўропе.Даследчык таксама адзначыў і тое, што славакі захавалі у сваёй большасці рэлігійную свядомасць, а пасля падзення камуністычнага рэжыму яна пачала яшчэ больш узрастаць.Але у адрозннні ад Славакіі, у Чэхіі,дзе таксама быў камуністычны прыгнёт, але урбанізацыя ужо праходзіла значна раней і большасць чэхаў ужо не з’яўляліся аграрным грамадствам .Так 73% чэхаў не вызнаюць аніякай рэлігіі, у той час як сярод славакаў такіх толькі 28%. [9, с.462] Гэта сведчыць пра тое, што традыцыйнае грамадтва і рэлігійная свядомасць у сваёй большасці, без значных трансфармацый, будзе захоўвацца у вясковым кансерватыўным асяродку.Разбуральныя тэндэнцыі для традыцыйнай культуры, аўтэнтыкі, лакальнай рэгіянальнай асаблівасці традыцыйнай культуры з’яўляюцца урбанізацыя, развіццё капіталістычных адносін і рынкавай эканомікі.Варта адзначыць тое, што у вялікіх гамагенных гарадах узнікае новая культура, людзі у іх пазбаўляюцца сваёй культуры, сваеасаблівасці, адметнасці. Вялікія гарады для традыцыйнай культуры і рэлігійна міфапаэтычнай свядомасці можна умоўна назваць “плавільнымі катламі”, дзе розныя культуры змешваюцца і з гэтага атрымліваецца нейкая новая гарадская культура, якая не мае у сваёй большасці этнічных адметнасцяў.Трэба сказаць, што адным з найбольш устойлівых абрадаў які захаваўся у цяперашняй вёсцы з’яўляецца хрышчэнне.Таксама яшчэ больш устойлівым з’яўляецца пахавальная абраднасць.Значна меней народнае хрысціянства стала граць сваю ролю у вяселлі.Можна заўважыць і тое, што кансервуючым фактарам у рэлігійнай свядомасці зьяўляюцца іконы.Таксама адзначыць і такі фактар як удзел вяскоўцаў у найважнейшых каляндарных святах такіх напрыклад як Вялікдзень.На нашую думку усе асноўныя элементы якія найбольш захаваліся у традыцыйнай рэлігійнай свядомасці цяперашняга вясковага насельніцтва можна класіфікаваць наступным чынам:

1.Асноўныя традыцыйныя рэлігійныя святы(Вялікдзень,Раство і некаторыя інш.)

2.Элементы народнага хрысціянства у сямейнай абраднасці(у асноўным у пахавальнай і радзільнай)

3.Вясковыя святыні(прыдарожныя крыжы, святыя крыніцы, калодзежы іконы, абразы, нацельныя крыжыкі і інш.)

4.Знахарства і народная медыцына якія існуюць і па сённяшні дзень і моцна звязаны з народнай рэлігіяй.

Таксама можна зазначыць такую зьяву як элементы народнага хрысціянтсва ў розных аказіянальных сітуацыях.Што датычна усёй народнай рэлігіі , у прыватнасці беларусаў Падзвіння у 20 стагодзі, то яна мела куды больш значнае месца у жыцці вяскоўцаў чым на сённяшнім этапе.Д.Угріновіч, спасылаючыся на Л.Фесцінгера, адзначыў што устойлівасць рэлігійных вераванняў тлумачыцца трыма асноўнымі фактарамі:“Па-першае, значэннем гэтых вераванняў у жыцці асобы і у сістэме яе каштоўнасных арыентацый;па-другое,тымі абставінамі, што вернікі не аднакратна дэманстравалі публічна сваю прыхільнасць тым, або іншым рэлігійным вераванням, і пагэтаму адмаўленне ад іх значыла бы, з іх пункту гледжання, падрывам іх сацыяльнага прэстыжу, па-трэццяе, сацыяльным ціскам на кожнага верніка членамі той рэлігійнай супольнасці, у якую ён уваходзіць.”[44, с.126]Ён жа адзначыў: “Чалавек не нараджаецца рэлігійным, ён становіцца такім у працэсе узаемадзеяння з сацыяльным асяродкам” .[Там жа, с.219]Але чаму адбываецца так, што рэлігія перадаецца ад бацькоў да дзяцей?Угріновіч таксама даў адказ і на гэтае пытанне:“Дзецям перш за усё дашкольнага узроста, уласціва пачуццё безабароненасці, бездапаможнасці і абсалютнай залежнасці ад дарослых.Пагэтаму у іх адсутнічае які-небудзь супраціў рэлігійнаму уздзеянню дарослых”.[Там жа, с.224]

Такім чынам можна адзначыць, што такая сітуацыя можа назірацца толькі у вясковым традыцыйным аграрным грамадстве, але у горадзе у значна меншай ступені.У вёсцы існуюць моцныя сваяцкія і суседскія сувязі, кожны вясковец мае пэўны уплыў з боку асяродзя, але такая тэндэнцыя паступова безумоўна пачала скарачацца з надыходам савецкай улады і прапагандай атэізма.Як намі адзначалася вышэй галоўным барацьбітом на вёсцы з народнай рэлігіяй з’яўляўся камсамол і кампартыя.Таксама прапаганда атэізма ішла праз школы, клубы, радыё і тэлебанне.