- •Перадача акання на пісьме
- •Перадача акання на пісьме
- •Перадача якання на пісьме
- •Правапіс галосных Літары э, е
- •Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •Правапіс у складовага і ў нескладовага ў сярэдзіне слова
- •Правапіс некаторых спалучэнняў зычных
- •Правапіс прыстаўных галосных
- •Правапіс устаўных зычных
- •Правапіс у складовага і ў нескладовага ў пачатку слова
- •Правапіс мяккага знака
- •Правапіс абрэвіятур
- •Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс прыставак с- і з-
- •Правапіс дзеяслоўных суфіксаў –ава-(-ява-), -ірава-(-ырава-)
- •Правапіс вялікай і малой літар
Правапіс некаторых спалучэнняў зычных
У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што адлюстроўваецца на пісьме: праязны, капусны, шчаслівы, міласэрнасць.
У адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” спалучэнне сн пішацца і ў запазычаных словах.
ПАРАЎНАЙЦЕ:
1959 г. |
2008 г. |
аванпостны |
аванпосны |
фарпостны |
фарпосны |
баластны |
баласны |
кантрастны |
кантрасны |
кампостны |
кампосны |
Правапіс прыстаўных галосных
Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і, а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, зардзецца, замшэлы, вокамгненна.
ПАРАЎНАЙЦЕ:
1959 г. |
2008 г. |
заржавець і заіржавець |
заржавець |
зардзецца і заірдзецца |
зардзецца |
Правапіс устаўных зычных
Устаўная літара в пішацца ў сярэдзіне слоў перад націскным у: павук, цівун, каравул, есавул, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: павуцінне, цівуном, каравульны, есавульскі.
ПАРАЎНАЙЦЕ:
1959 г. |
2008 г. |
есаул |
есавул |
есаульскі |
есавульскі |
Правапіс у складовага і ў нескладовага ў пачатку слова
Нескладовае ў пішацца ў пачатку слова пасля слова, якое заканчваецца на галосную: пайшла ў лес, моцны ўдар.
У адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў іншамоўных словах не пад націскам пасля галосных пішацца ў.
ПАРАЎНАЙЦЕ:
1959 г. |
2008 г. |
ва універсітэце |
ва ўніверсітэце |
для уніятаў |
для ўніятаў |
прыгожая уверцюра |
прыгожая ўверцюра |
каля універмага |
каля ўнівермага |
Заўвага! Пад націскам гук [у] не чаргуецца з [ў]: Люблінская унія, новыя унты, да урны.
Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае: ва Узбекістан, да Усяслава.
Правапіс у складовага і ў нескладовага ў сярэдзіне слова
Нескладовае ў пішацца ў сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыторыя, аўдыенцыя, паўза, каўчук.
ПАРАЎНАЙЦЕ:
1959 г. |
2008 г. |
сауна |
саўна |
фауна |
фаўна |
раунд |
раўнд |
клоун |
клоўн |
АЛЕ: траур, трыумфальны |
|
Заўвага! 1. Пад націскам гук [у] не чаргуецца з [ў]: аул, баул, аукаць.
2. Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах на –ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, страус, радыус.
У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Каратау, ноу-хау, ток-шоу. Але: шоўмен.
