Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Літаратурныя эпохі (2).doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
118 Кб
Скачать
☆

Адраджэнне

3 XIV (у Італіі), XV і XVI ст. (у іншых краінах Еўропы) пачынаецца эпоха Адраджэння або Рэнесанса (франц. — «адраджэнне»). Вяртаючыся да філасофскай спадчыны антычных мысляроў Платона, Арыстотэля, Цыцэрона і іншых, перадавыя людзі гэтага часу ўсё пільнейшую ўвагу звяртаюць не да Бога як цэнтра ўсяго Сусвету, а да чалавечай асобы — як меры ўсіх рэчаў. Жыццё і людзі зрушваюцца са звыклых месцаў, закаснелыя каноны, формулы, усталяваныя, здавалася б, раз і назаўсёды ісціны пачынаюць разбурацца. Шырэй усведамляецца магчымасць сусветнага яднання людзей, існавання адзіных законаў развіцця гаспадаркі і культуры. Хрысціянства дасягнула гэтага на ўзроўні духоўнасці, цяпер хутка выяўляецца імкненне ўвасобіць гэта ў рэальным, зямным жыцці. У літаратуры Адраджэння адзіным носьбітам і здзяйсняльнікам гэтага прынцыпу выступае чалавек, які вызваляецца ад шмат якіх ранейшых абмежаванняў і абапіраецца сам на сябе. Бясконцы ідэал вялікага італьянскага паэта Дантэ Аліг'еры, нягледзячы на знешнюю фор­му яго твораў, напоўнены зямным зместам. Паэзія Франчэска Петраркі яшчэ больш выразна засяроджваецца на чалавечых пачуццях. Думку аб прыгажосці і шляхетнасці свабодных памкненняў чалавечай асобы развівае Франсуа Рабле: адзіны закон Тэлемскага кляштара — «рабі, што хочаш». Вялікі Шэкспір як бы падагульняе здабыткі «тытанаў Рэнесанса». У яго творах перад чытачом паўстае жывы працэс — пераход ад эпічнага адзінства грамадства і асобы да адасаблення і, на~ колькі гэта магчыма, самастойнага развіцця асобы, а потым да сутыкнення чалавека-тытана з абмежаванасдю навакольнага свету.

Гатункава-жанравае развіццё літаратуры Рэнесанса звязана найперш з вяртаннем да старых антычных формаў, аднак лірычная паэзія, напрыклад, далучыла да сваіх набыткаў санет, папулярны і па сённяшні дзень.

Барока

Барока (ад італ. Ьагоссо, літаральна незвычайны, дзіўны; ёсць і іншыя этымалагічныя версіі-трактоўкі дадзенага слова-тэрміна) — адзін з вядучых стыляў у еўрапейскім мастацтве, які развіваўся нераўнамерна і несінхронна з сярэдзіны XVI ст. (Іспанія, Італія) да Ш-х гг. XVIII ст. (Венгрыя, славянскія краіны). Барока ахапіла ўсе віды мастацгва, наклала адбітак на асаблівасці наву ковай і філасофскай думкі, на розныя бакі культурнага жыцця і побыту. Наогул можна з поўнай падставай (і на гэта ўказвае большасць даследчыкаў дадзенага метаду і стылю) весці гаворку аб барочным светапоглядзе і светаадчуванні.

Барока ўключыла ў сябе розныя ідэйныя плыні і мастацкія тэндэнцыі. Яго шырока выкарыстоўвалі і прадсгаўнікі Контррэфармацыі, і пратэетанты, і праваслаўнае духавенства, і, вядома ж, дваранекая арьгетакратьга, а таксама сярэднія і бяднейшыя слаі тагачаснаіа насельніцтва.

Барока як мастацкі стыль вылучае дынаміка, афектнасць, патэтыка, тэатральнасць, ілюзіанізм, сутыкненне фантастыкі і рэальнасці. Яго таксама характарызуюць імкненне да антытэз, гіпербал, складаных метафар і наогул да ўсяго незвычайнага, нечуванага, нават сенсацыйнага У творах барочных аўтараў таксама шмат схаластыкі, малазразумелых сілагізмаў і г. д. Свет паўстае перад мастакамі барока як хаатычны, пазбаўлены ўстойлівасці; ён знаходзіцца ў стане пастаянных змен, якія нічога добрага з сабой не нясуць. Тэма ілюзорнасці шчасця, хісткасці жыццёвых каштоўнасцей, поўнай улады над светам року і выпадку — адна з центральных тэм барочных аўтараў. Позняе Адраджэнне з крызісам гуманістычнай ідэалогіі наклала, тагам чынам, на борока свой выразны адбітак.

Літаратура барока прадстаўлена ў Іспаніі паэзіяй Гангоры-і-Аргатэ (г. зв. гангарызм), трагедыямі Кальдэрона, драмамі ТырсадэМаліны, сатьфай Кеведа-І-Вільегаса (у тым ліку і яго хітрунскім раманам); у Італіі — паэзіяй Т. Таса і Дж. Марына (г. зв. марынізм); у Германіі — трагедыямі А. Грыфіуеа і Д. Лаэнштэйна, лірыкай П. Флемінга і Ф. Шпе, раманам Грымельсхаузена; у Францыі — паэзіяй і прозай Т. д'Абінье, раманамі, байкамі і вершамі М. дэ Скюдары (г. зв. прэцыёзная літаратура), раманамі Ш. Сарэля; у Англіі — трагікамедыямі Ф. Бамонта і Дж. Флетчара Як ужо адзначалася ў самым пачатку пытання, барока адбілася і ў славянскіх літаратурах, у прыватнасці, у творчасці Я, Морштына, С Твардоўскага, (Польша), А. Міхны (Чэхія), I. Гундуліча (Харватыя), I. Велічкоўскага, К. Саковіча (Украіна), С. Полацкага (Беларусь і Расія).

Дарэчы, барока знайшло таксама і сваіх тэарэтыкаў. Найбольш арыгінальнымі сярод іх з'яўляюцца іспанец Б. Грасіян (трактат «Штодзённы аракул ці Мастацтва Асцярожнасці», 1647) і італьянец Э. Тэзаура («Падзорная труба Арыстоцеля», 1655).

К сярэдзіне XVIII ст. барока ў яго арыстакратычна-прыдворным варыянце трансфармуецца ў стыль ракако (фр. гососо — маленькія каменьчыкі, ракавінкі), асноўная прыкмета якога — геданізм. У літаратуры ракако, што імкнулася да камернасці, інтымнасці, атрымала развіццё анакрэонтыка, галантная лірыка, розныя віды «лёгкай паэзіі» (пасланні, экспромты, элегіі) і г. д.

Як зазначае адзін з самых дасведчаных даследчыкаў беларускага літаратурнага барока А. Мальдзіс, «у беларускай літаратуры і шматмоўнай літаратуры Беларусі барока найбольш выразна выявілася ў пераходны перыяд, асабліва ў другой палове XVII — першай трэці XVIII стст. Беларускае барока цесна звязана з ідэямі Контррэфармацыі, што асабліва адчуваецца ў містычнасці ідэалу і рытарычнай зададзенасш, але як мастацкае светаўспрыманне значна шырэй за іх. Эстэтыка борока была крокам наперад у мастацкім развіцці Беларусі. Тут сінтэзаваліся сярэдневяковыя і рэнесансавыя традыцыі, упершыню скрыжоўваліся шляхі развіцця пісьмовай літаратуры і фальклору»1. Барока на Беларусі прадстаўлялі такія аўтары, як С Полацкі, Д. Рудніцкі, М. Сарбеўскі (тэарэтык барока і наогул прыгожага пісьменства на Беларусі). Акрамя таго, яно выявілася даволі выпукла ў школьнай драме (у тым ліку і ў інтэрмедыях, якія побач з падобнымі тюрамі народнага тэатра стаяць ля вытокаў беларускай нацыянальнай прафесійнай драматургіі), ананімнай парадыйна-сатырычнай і гумарыстычнай паэзіі («Птушыны баль», «Ліст да Абуховіча», «Казане руске» і інш.), песенна-інтымнай лірыцы.