4 Варыянт
Прайшла, мінула пара красавання. Здаецца учора схаладалы перад дажжджом вецер абтрос, абцерушыў на жорсткі пясок вуліцы, зашапацеўшы, як лёгкім сухім снегам, белыя крыльцы вішнёвых кветак. Адцвілі і пасівелі, завязаўшы дробныя яблычкі, ружавата-белыя разложыстыя яблыні, абсыпалі з сваіх парудзелых чачотак жаўтлявыя, як проса, бубачкі высокія ценькія рабіны, згасла і змеркла каля частаколавых платоў ліловая яснасць бэзу, што адсвечваў сярод поцемку ночы.
Мінула пара дробнага жаўтлява-зялёнага лісця, белых груш сярод сіваватага, як асака, жыта на полі – усё было цёмна-зялёнае, сакаўное. Усё выгнала гонкія пасынкі, падужэла, падрасло, абцяжэла, разбылося ў сваім сарамяжным харастве.
Толькі сіратлівым, рэдкім водсветам сярод густых сцямнелых кустоў чаромхі, маладога, распаранага алешніку дзе-нідзе каля рэчкі бялеў, свіціўся бела-крэмавымі кветкамі куст каліны.
Густыя купы старых кляноў, высокіх, дзе з адзінокаю шэраю калодаю, кучаравых ліп, шапаткіх, у доўгім вецці бярэзін хавалі ў сваім сыраватым зацішку, у лёгкім халадку стрэхі гумнаў, хлявоў і хат. (В. Адамчык)
5 Варыянт
На свеце шмат розных рэк. Ды ёсць адна незвычайная рака: яна цячэ пад зямлёю. Гэта – Няміга.
Хто з мінчан не ведае, дзе знаходзіцца стары горад? Спытайце – і вам любы адкажа: "Там, на Нямізе." Сапраўды, там, дзе калісьці ўзвышаліся валы старажытнага горада, дзе пераклікаліся званы цэркваў і касцёлаў, віравала жыццё, – сёння вуліца Няміга. Гэта адна з самых старых вуліц Мінска. Уздоўж Нямігі жылі гандляры і рамеснікі, па ёй да брамы сярэдневяковага замчышча праязджалі князі і замежныя госці. А некалі гэта вуліца была ракой. Аўтар "Слова пра паход Ігаравы" апісаў бітву на Нямізе паміж полацкім князем Усяславам Чарадзеем і кіеўскімі князямі – братамі Яраславічамі.
Многае на сваім вяку бачыла рака Няміга. Звузілася і змялела так, што сёння і выток яе знайсці нялёгка. Ад ручая, які выцякаў з балота на скрыжаванні сучаснай вуліцы Грушаўскай і Разінскага завулка, застаўся толькі невялікі равок.
Цяжка нават уявіць, што калісьці Мінск быў падобны на знакамітую Венецыю – горад на вадзе. Толькі замест мора і каналаў праз яго працякала рака. Каля самага вусця Няміга падзялялася на два рукавы, абдымала старадаўні дзядзінец горада і рабіла яго недаступным для ворага. (С. Тарасаў)
ІІ. У першым сказе тэксту пазначце знакам [+] абсалютна моцныя пазіцыі фаналагічных адзінак, знакам [– ] – слабыя пазіцыі.
ІІІ. Выпішыце з тэксту словы з галоснымі і зычнымі гукамі, што складаюць адметнасць беларускай арфаграфіі.
ІV. Запішыце, ужываючы транскрыпцыю, як трэба вымаўляць зычныя і спалучэнні зычных у словах.
1 варыянт Свіслая, сярод, Фінляндыя, звілісты.
2 варыянт Адчуваю, пясчаны, песня, сцежка.
3 варыянт Радасць, пераспелы, абавязкова, усход.
4 варыянт Абцерушыў, адцвілі, адсвечваў, рэдкі.
5 варыянт Касцёлаў, змялела, сёння, рамеснікі.
V. Запішыце тэкст у адпаведнасці з нормамі беларускай арфаграфіі.
а) выпішыце з тэксту 4 словы з арфаграмамі, заснаванымі на фанетычным прынцыпе;
б) выпішыце з тэксту 4 словы з арфаграмамі, заснаванымі на марфалагічным прынцыпе.
