Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Жосткіна-Цяжкія пытанні правапісу....doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
2 Мб
Скачать
☆

Правапіс каранёвых галосных

У першай частцы складаных слоў з дзвюх асноў

(у тым ліку ў частцы полі-)

а на месцы о (адзіны, асноўны

націск)

о

(ў першай аснове ўзнікае пабочны націск)

калі націск падае

на першы склад другой асновы:

нававынайдзены, дабратворны, паўнаводны, разнатраўны, паліклініка, палімер

калі асноўны націск падае не на першы склад другой асновы: боекамплект, многастаночнік, новабудоўля, добрахвотна, поўнаўладны, чорнабароды, рознакаляровы, політэхнічны

калі другая частка пачынаецца з ў:

вогнеўстойлівы, торфаўборачны, збожжаўборка

але: калаўрот

у некаторых словах: вокамгненне, мовазнаўства, збожжасховішча, работадавец, водналыжны, горналыжны, малочнакіслы, коксагазавы, восемсот

э

захоўваецца

нязменна

тэлебачанне, рэдкалессе, мэтазгодна, мэтанакіравана, шэравокі, шэрсцеапрацоўчы, шэсцьсот;

але: шасцідзёнка, шасцігадовы, шаснаццаць

Незалежна ад націску заўсёды пішуцца нязменна складаныя словы, першымі часткамі якіх з’яўляюцца:

фота-

мота-

проці-

контр-

грос-

што-

дзевяноста-

сто-

свое-

радыё-

кіна-

фотаплёнка, фотаздымак, фотаконкурс, фоталабараторыя (але: фатаграфія, фатограф)

мотагонкі, мотаклуб, моталодка (але: матацыкл, матавоз) процілеглы, процізаконны

контпрапанова, контрразведка, контрмера

гросмайстар

штодзень, штогод, штотыднёвы

дзевяностагоддзе, дзевяностаметровы

стотысячны, стогадовы (але: стагоддзе)

своечасовы, своеасаблівы

радыёвышка, радыёімпульс, радыёголас, радыёхваля

кінафільм, кінакадр, кінакрытык, кінарэклама

поў-

паў-

пад націскам

не пад націскам

поўнач, поўдзень

паўтоны, паўфабрыкат, паўцаны

Заўвага. Частка поў-(паў-) пішацца разам, калі другая частка слова прадстаўлена агульным назоўнікам: паўкіламетра, паўдарогі, паўшклянкі, – і праз злучок, калі другая частка – уласны назоўнік: паў-Гомеля, паў-Амерыкі.

У складаных словах,

утвораных ад лічэбніка ў форме

роднага склону з іншымі словамі,

першая частка пішацца так,

як і ў родным склоне,

калі лічэбнік ужываецца асобна

двухсотметровы, трохтонны, чаты-рохдзённы, шасціствольны, шасцісо-ты, сямігадовы, васьмігодка, васьмі-соты, дзесяцікласнік, дзесяціградусны, саракагоддзе, саракапяцітонны, дзевяносташасціпрацэнтны

У складаных словах з трох ці больш асноў

кожная частка

мае свой націск

авіяматорабудаванне, паравозавагонабудаўнічы, саломасіласарэзка

У складанаскарочаных словах

кожная састаўная частка

пішацца так, як яна пісалася б

у поўным слове

філфак (філалагічны факультэт), гарсавет (гарадскі савет),

прафсаюз (прафесійны саюз)

у пачатку састаўных частак літары

і, е, ю, я не пераходзяць у ы, э, у, а

бортінжынер, педінстытут, цэхячэйка, Дзяржюрвыдавецтва

Заўвага. У апошняй частцы некаторых складанаскарочаных слоў пад націскам можа аднаўляцца о, якога ў поўным слове не бывае: селькор (сельскі карэспандэнт). Часцей гэта вынік уплыву рускай мовы.