Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гіторыя ДПМ прагр.rtf
Скачиваний:
8
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
495 Кб
Скачать
☆

Змест праграмы Тэма 1. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, яго месца ў сістэме пластычных мастацтваў.

Паняцце аб дэкаратыўным мастацтве, класіфікацыя (манументальна-дэкаратыўнае, дэкаратыўна-прыкладное, афарміцэльскае мастацтва). Сувязь з іншымі відамі пластычных мастацтваў. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і дызайн.

Дэкаратыўнае мастацтва – самая ранняя форма культуры. Адметныя рысы: адлюстраванне ўяўленняў аб структуры і арганізацыі свету, высокая змястоўнасць вобразоў, эстэтыка матэрыялаў, рацыянальнасць форм. Асаблівасці развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, абумоўленнасць узроўнем матэрыяльнай культуры (тэхналогіі), бытавым укладам, класавымі, этнічнымі і сацыяльнымі фактарамі.

Класіфікацыя відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва па практычнаму прызначэнню (тканіны, мэбля, адзенне, упрыгожванні і г.д.), па матэрыялу (метал, кераміка, дрэва, тэкстыль, лаза і г.д.), па тэхніцы выканання (разьба, роспіс, вышыўка, чаканка і г.д.).

Кампазіцыя твора дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – адлюстраванне эмацыянальна-вобразнага складу асобы. Выразныя сродкі ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве: форма, прапорцыі, рытм, колер, маштаб, сілуэт, сіметрыя, фактура, дэкор. Пабудова формы вырабу і яе сувязь з прызначэннем, канструктыўнымі і пластычнымі магчымасцямі матэрыялаў (тканіна, дрэва, метал, гліна і г.д.).

Тэма 2. Роль дэкору ў мастацкім вырашэнні твора дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Узнікненне арнаменту. Універсальныя геаметрычныя матывы і сімвалы: круг, крыж, квадрат, свастыка, спіраль, канцэнтрычныя кругі, хваля, меандр, пляцёнка, валюта. Сусветнае дрэва – вобраз пабудовы свету. Універсальныя кампазіцыі: лінейная, шахматная, кругавая. Віды арнаментаў: геаметрычны, раслінны, каліграфічны, зоаморфны, пейзажны, рэчавы, астральны, антрапаморфны, арнітаморфны, сімвалічны, тэраталагічны, геральдычны.

Арнамент – адлюстраванне эпохі; характарыстыка спецыфічнасці арнаментаў старажытных цывілізацый; арнамент і еўрапейскія мастацкія стылі.

Асаблівасці дэкору: уласная эмацыйнасць, выразнасць, рытм, прапорцыі. Сувязь дэкору з формай - зрокавае змяненне, адзінства мастацкага вобразу. Асаблівасці суадносін дэкору і формы (кантрастна, нюансна, ураўнаважана).

Тэма 3. Этапы развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і мастацкія стылі.

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва першабытнага грамадства. Палеалітычныя Венеры, мезалітычныя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: вырабы з каменю, дрэва, керамікі; посуд, статуэткі, пячаткі-упрыгажэнні.

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва старажытных цывілізацый: камень, кераміка, шкло, метал, косць.

Еурапейскія мастацкія стылі: раманскі стыль, готыка, Рэнесанс, барока, ракако, класіцызм, ампір, арт-нуво і арт-дэко, мадэрнісцкія напрамкі. Часавыя межы, змест, дэкаратыўна-арнаментальныя прынцыпы і сродкі. Уплывы на развіццё дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва іншых відаў пластычных мастацтваў (архітэктуры, кніжнай мініяцюры, жывапісу).

Тэма 4. Кераміка. Старажытныя цывілізацыі: Егіпет, Пярэдняя Азія, Крыт і Мікены, Грэцыя, этрускі, Рым.

Гліняны посуд, тэхнікі вырабу: лепка, фармаванне на ганчарным крузе, паліроўка, абпал. Разнастайнасць форм, характар дэкору.

Вырабы з фаянсу – адно з дасягненняў мастацткіх рамёстваў Егіпта (фаянсавыя пліткі, канопы, пацеркі, посуд). Пярэдняя Азія: дэкаратыўная мазаіка храма Багіні Іштар, кераміка Суз, Сіалка.

Крыта-мікенская кераміка стылю “камарэс” (“кікладская жароўня”, “Ваза з Гурніі”).

Грэцыя: перыяды развіцця керамікі і стылі: геаметрычны стыль (гамераўскі перыяд - XI- IX ст.да н.э.) – распрацоўка геаметрычных матываў (дыпілонскія вазы); арыенталізуючы (дывановы) стыль (пераходны перыяд, «Ваза Франсуа» – яскравы прыклад увасаблення стылю); чорнафігурны стыль (станаўленне мастацтва архаікі з VII ст. да н.э.); чырвонафігурны стыль (класічны перыяд - VI – Vстст. да 388 г да н. э.); апошнія дзясіцягоддзі VI ст. да н. э. - узнікненне белафоннага роспісу. Разнастайнасць форм і прызначэння керамічных вырабаў; роспіс: сюжэты, майстры.

Этруская кераміка “імпасто” і “букеро”, посуд складаных форм падобны на жывёл, птушак, раслін. Канопы, іх прызначэнне і дэкор.

Рым, прамысловы характар керамікі IV ст. да н.э. – IV ст. н.э. Асаблівасці керамічных вырабаў Арэцыума (рэльефныя ўпрыгожанні на вырабах).