- •Скарачэнні
- •Уводзіны
- •Класіфікацыя рэстаўрацыйных матэрыялаў
- •Патрабаванні да рэстаўрацыйных матэрыялаў.
- •Тэрміны і азначэнні.
- •Раздзел 1. Прыродныя палімеры
- •Глютынавыя кляі. Будова малекулы калагену.
- •Уласцівасці глютынавых кляёў
- •Пытанні да самастойнай работы
- •Вобласці выкарыстання глютынавых кляёў
- •Склад мучных кляёў для паперы
- •Воскі, смолы Воскі
- •Пытанні да самастойнай работы
- •Воска-смаляныя кампазіцыі
- •Рэстаўрацыйныя матэрыялы для энкаўстыкі і твораў з воску.
- •Рэцэптуры рэстаўрацыйных васковых фарбаў
- •Саставы і латэксы для ачысткі паверхняў
- •Саставы для рэстаўрацыі скульптуры з воску
- •Падрыхтоўка воску для рэстаўрацыйных мэтаў
- •Пытанні да самастойнай работы
- •Уплыў пігментаў на хуткасць высыхання аліфы.
- •Механізм старэння плёнак аліфы
- •Змяненне ўласцівасцей плёнкі аліфы ў выніку старэння
Класіфікацыя рэстаўрацыйных матэрыялаў
Класіфікацыю матэрыялаў для рэстаўрацыі любых відаў жывапісу і прадметаў прыкладнога мастацтва можна праводзць розным чынам:
па рэстаўрацыйных аперацыях,
па залежнасці ад тыпу пашкоджанняў.
Па рэстаўрацыйных аперацыях матэрыялы дзеляцца на асноўныя і дапаможныя.
Асноўнымі будзем называць тыя з іх, з дапамогай якіх праводзіцца рэстаўрацыйны працэс і якія пасля яго заканчэння знаходзяцца ў пастаянным кантакце з аўтарскім матэрыялам аж да паўторнай рэстаўрацыі. Да іх адносяцца – адгезівы, кансаліданты, кампазіцыі для ўспаўнення страчаных фрагментаў і матэрыялы для ахоўных пакрыццяў.
Да дапаможных адносяць матэрыялы, з дапамогай якіх выконваюцца рэстаўрацыйныя аперацыі і якія знаходзяцца ў кантакце з аўтарскім матэрыялам толькі часова. Гэта фільтравальная, мікалентная, папяросная і крафт-папера, кардон, розныя плёнкі – поліэтыленавая (ПЭ), поліэтылентэрэфталевая (ПЭТФ), тэфлонавая, растваральнікі, саставы і пульпы для выдалення забруджанняў і г.д.
Для рэстаўрацыі аб’ектаў, выкананых з розных аўтарскіх матэрыялаў, могуць выкарыстоўвацца як аднолькавыя, так і спецыфічныя для дадзенага віду аб’ектаў рэстаўрацыйныя матэрыялы; напрыклад, для правядзення адной і той жа аперацыі склейкі пры рэстаўрацыі паперы і пергамента выкарыстоўваюць розныя адгезівы – у першым выпадку мучны, а ў другім – пергаментны клей.
Асятровы клей, які выкарыстоўваецца для рэстаўрацыі станкавага алейнага жывапісу з прычыны нізкай біястойкасці непрыдатны для ўмацавання насценнага жывапісу ў неацяпляльных помніках. У той жа час з дапамогай асятровага клею выконваюцца практычна любыя аперацыі пры рэстаўрацыі ўсіх відаў жывапісу і многіх прадметаў ДПМ з самых розных матэрыялаў. Спецыфічнымі з’яўляюцца матэрыялы для рэстаўрацыі экспанатаў са шкла, керамікі, фарфору тэкстыля, скуры.
Выбар матэрыялу залежыць ад таго, якія аўтарскія матэрыялы выкарыстоўваліся пры вырабе экспаната, ад тыпу пашкоджанняў і ступені захаванасці аб’екта.
У якасці прыклада можна прывесці ўмацаванне фарбавых слаёў – 1) які лушчыцца і 2) які распылены, пазбаўлены вяжучага. У першым выпадку адгезіў павінен фарміраваць суцэльны адгезіўны шоў паміж склейваемымі паверхнімі, а ў другім – прапітваць умацоўваемы участак на максімальна магчымую глыбіню і кансалідаваць дэструктураваны аўтарскі матэрыял.
Патрабаванні да рэстаўрацыйных матэрыялаў.
Да ўсіх матэрыялаў, незалежна ад віду аб’екта рэстаўрацыі, прад’яўляюцца чатыры асноўныя патрабаванні:
*Даўгавечнасць, т.ё. усе матэрыялы для выкарыстання ў кантакце з музейнымі аб’ектамі, павінны захоўваць стабільнасць уласцівасцей на працягу, па меншай меры 50 год пасля рэстаўрацыі. Гэта азначае, што ў працэсе натуральнага старэння, якому падвержаны ўсе без выключэння прадметы матэрыяльнага свету, не павінна парушацца сувязь паміж аўтарскім і рэстаўрацыйным матэрыялам і не павінны змяняцца ўласцівасці самога рэстаўрацыйнага матэрыяла – ён не павінен змяняць колер, станавіцца жорсткім, крохкім і г.д.
*Матэрыялы не павінны змяняць першапачатковы замысел мастака, то-ёсць не павінны змяняць фактуры і танальнасці аўтарскага матэрыяла.
*Матэрыял павінен быць абарачальным, больш правільна – не павінен перашкаджаць паўторнай рэстаўрацыі.
*Трываласць рэстаўрацыйнага матэрыяла не павінна перавышаць трываласць аўтарскага.
Што тычыць патрабавання абарачальнасці, якое па вызначэнню дапускае магчымасць поўнага выдалення рэстаўрацыйнага матэрыялу з аб’екта ў выпадку неабходнасці паўторнай рэстаўрацыі, то дадзенае патрабаванне ў большасці выпадкаў невыканальнае, так як колькаснае выдаленне рэчыва, адсарбаванага порыстай структурай, вельмі праблематычная, калі наогул магчымая задача.
Акрамя пералічаных вышэй патрабаванняў для кожнага віду аб’ектаў рэстаўрацыі існуюць свае спецыфічныя патрабаванні, звязаныя часцей за ўсё з умовамі іх бытавання, напрыклад, для матэрыялаў для рэстаўрацыі жывапісу ў неацяпляльных помніках ці скульптуры, што знаходзіцца на вуліцы, прад’яўляюцца жорсткія патрабаванні па атмасфера-, вільгаце- і біяўстойлівасці, для прадметаў музейнага захавання гэтыя патрабаванні не такія жорсткія, але калі яны знаходзяцца ў пастаянным экспанаванні ў музеях ці на выставах, для іх рэстаўрацыі патрабуюцца матэрыялы, якія характарызуюцца павышанай устойлівасцю да святла.
