- •Арфаграфія
- •§ 1. Правапіс галосных о, э – а (ы) (схема 1)
- •§ 2. Правапіс галосных е, ё, я (схема 2)
- •Некаторыя асаблівасці правапісу галосных у складаных словах
- •§ 3. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах (схема 3)
- •§ 4. Правапіс і, ы, й пасля прыставак (схема 4)
- •§ 5. Правапіс у, ў (схема 5)
- •§ 6. Правапіс падоўжаных зычных (схема 6)
- •§ 7, 8. Правапіс мяккага знака і апострафа (схемы 7, 8)
- •Булён, нюанс, дзяк
- •§ 9. Правапіс прыстаўных зычных (схема 9)
- •§ 10. Правапіс прыстаўных галосных (схема 10)
- •§ 11. Правапіс д-дз, т –ц (схема 11)
- •§ 12. Правапіс спалучэнняў зычных (схема 13)
- •§ 13. Правапіс некаторых прыставак (схема 12)
- •§ 10. Правапіс галосных у некаторых суфіксах
- •Практыкаванні
Некаторыя асаблівасці правапісу галосных у складаных словах
Правапіс злучальных галосных падпарадкоўваецца агульнаму правілу (гл. § 1, 2): часопіс, землякоп, жывёлагадоўля, зернесушылка.
Напісанне о, а ў першай частцы складаных слоў залежыць ад месца націску ў другой частцы: калі націск падае на першы склад другой часткі – у першай частцы пішам а, не на першы – пішам о: разнастайны, дабрабыт; рознакаляровы, добрасумленны.
Часткі што-, свое-, сто-, дзевяноста-, фота-, мота-, радыё- пішуцца нязменна: штодзень, штомесяц, своечасова, стогадовы (але: стагоддзе), дзевяностагоддзе, фотахроніка, фотасалон (але: фатаграфія), мотагонкі, мотакрос (але: матацыкл), радыёстанцыя, радыёхваля.
Частка поў- пішацца толькі ў словах поўдзень, поўнач, у астатніх – частка паў- (у адно слова з другой часткай): паўметра, паўтоны, паўмесяца. Праз злучок паў- пішацца толькі з уласнымі назоўнікамі: паў-Беларусі, паў-Еўропы.
§ 3. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах (схема 3)
Гэтае правіла тычыцца слоў запазычаных і тлумачыць напісанне спалучэнняў галосных у іх.
У рускай мове гэтыя спалучэнні пішуцца часцей за ўсё так, як у роднай мове гэтых слоў, напрыклад: биография, виолончель, премиальный, океан. Таму вызначыць першапачатковае спалучэнне гукаў дапамагае варыянт слова ў рускай мове.
1) Спалучэнне ИО (ИА).
На месцы И можа быць толькі І або - пасля цвёрдых гукаў – Ы.
А вось, што трэба пісаць на месцы О (А – не пад націскам), залежыць ад месца ў слове. У пачатку і на канцы слова О (А) захоўваецца без змен: іон, іанізацыя, Іосіф; сальфеджыа, трыа, а ў сярэдзіне - замест О(А) пішацца ётавая галосная – Ё (Я): біёлаг, біялогія. Такім чынам, што пісаць – о(а) ці ё(я) - залежыць ад месца ў слове. Першаснае замацаванне
Выключэнні з правіла. Для сярэдзіны слова выключэнне – словы Эфіопія, эфіоп.
Для канца слова выключэнне – слова радыё.
! мільён, мільярд, трыльён
2) Спалучэнні ЕО (ЕА) і ИЕ ў беларускай мове перадаюцца практычна без змен, толькі ўлічваецца, які зычны – цвёрды або мяккі – стаіць перад спалучэннем. Калі цвёрды зычны, то пасля яго пішацца: замест І – Ы, замест Е – Э:
геалогія, геаграфія, акардэон;
гігіена, абітурыент.
Выключэнне: акіян.
3) Спалучэнні з Й пішуцца з ётавай галоснай:
фае, раён, маёр, маянэз, ёгурт.
-
Эфіопія, эфіоп, радыё,
мільён, мільярд, трыльён
акіян
§ 4. Правапіс і, ы, й пасля прыставак (схема 4)
Пасля прыстаўкі, якая канчаецца на зычную, на месцы і пішацца ы: ісці –падысці, іграць – сыграць, ідэя – безыдэйны, імша – абымшыць, спадылба, спадыспаду, дэзынфармацыя.
Аднак галосная і захоўваецца пасля прыставак
супер-, контр-, звыш-, пан-, транс-, між-:
міжінстытуцкі, звышімклівы, панісламізм, контрігра, субінспектар,
Калі прыстаўка канчаецца на галосную, то пасля яе на месцы і пішацца й: прыйсці, выйсці, выйграць, аднайменны, перайменаваць. Але і захоўваецца, калі ўтварае склад: заікацца, пераігрываць, заінтрыгаваць, аб’інець, суіскальнік, заіскрыцца.
Запомні: прадпрымаць, прадпрымальнік, але: займальны.
-
прадпрымаць, прадпрымальнік
супер-, контр-, звыш-, пан-, транс-, між-
