- •Прадмет, змест, задачы курса, сувязь з іншымі дысцыплінамі
- •2. Структура рыторыкі. Агульная і прыватная рыторыка
- •Асноўныя раздзелы рыторыкі
- •Перыядызацыя гісторыі рыторыкі
- •Лекцыя № 2 гісторыя рыторыкі
- •Рытарычная дзейнасць сафістаў. Пратагор, Горгій, Ісакрат і інш.
- •Пытанні красамоўства ў працах Платона.
- •Роля Арытоцеля ў развіцці класічнай рыторыкі.
- •5. Рытарычная дзейнасць Дэмасфена.
- •П. Старажытнарымская рыторыка
- •1. Рытарычная дзейнасць Цыцэрона.
- •2. Пытанні тэорыі красамоўства ў працах Квінтыліяна.
- •Лекцыя № 3 Развіццё прамоўніцкага мастацтва ў эпоху Сярэдневякоўя і Адраджэння. Рыторыка хуі ст у Беларусі
- •1. Развіццё рыторыкі ў эпоху Свядневякоўя
- •Рытарычная дзейнасць Кірылы Тураўскага.
- •3. Рыторыка эпохі Адраджэння
- •4. Рыторыка хуі ст. У Беларусі
- •Лекцыя № 4 Рыторыка ў хуп і хіх стст. У Беларусі
- •1. Аратарская дзейнасць беларускіх пісьменнікаў-палемістаў у хуп ст.:
- •2. Уклад у развіццё рыторыкі с. Полацкага.
- •3. Практыка аратарскага красамоўства ў дзейнасці к. Каліноўскага.
- •4. Уклад ў развіццё прамоўніцкага мастацтва ф. Багушэвіча.
- •5.Прамоўніцкае мастацтва Цёткі.
- •Лекцыя № 5 Рыторыка ў Расіі
- •1. Аратарская дзейнасць Феафана Пракаповіча.
- •2. Рыторыка м.В. Ламаносава.
- •3. Рыторыкі хіх ст. Галіча, Давыдава, Кашанскага, Зелянецкага і інш.
- •4. Развіццё судовага, акадэмічнага і парламенцкага красамоўства ў Расіі ў хіх ст.
- •2. Трыадзіная схема інвенцыі “этас-логас-пафас”. Тэма, мэта, ідэя выступлення.
- •3. Тыпы матэрыялу, крыніцы і крытэрыі яго падбору, спосабы падачы.
- •4. Знаёмства з літаратурай, план выступлення, напісанне тэксту.
- •5. Вывучэнне аўдыторыі. Стратэгія і тактыка прамовы.
- •6. Псіхалагічная падрыхтоўка да выступлення.
- •Лекцыя № 7
- •1. Паняцце “топас”. Сэнсавыя мадэлі выказвання.
- •3. См “азначэнне”, “уласцівасць”, “супастаўленне”.
- •4. См “цэлае-частка”.
- •5. См “супастаўленне”.
- •6. См “прычына-вынік”, “абставіны”.
- •7. См “прыклад”, “сведчанне”.
- •Лекцыя № 8 Дыспазіцыя. Размяшчэнне матэрыялу
- •1. Дыспазіцыя і яе змест.
- •2. Рытарычныя правілы кампазіцыі і яе структура.
- •3. Зачын і яго роля.
- •4. Уступ, яго рытарычныя правілы і віды.
- •Галоўная частка, метады выкладу матэрыялу і сродкі сувязі частак прамовы.
- •1) Гістарычны (храналагічна-паслядоўны) – матэрыял выкладаецца ў храналагічнай паслядоўнасці фактаў і падзей, пры гэтым аналізуюцца змены, якія адбыліся з прадметам размовы на працягу пэўнага часу;
- •6. Заключэнне, яго рытарычныя каноны і віды.
- •Лекцыя № 9 логіка–моўны доказ. Аргументацыя
- •Аргументацыя як раздзел дыспазіцыі. Доказ і яго элементы.
- •2. Тэзіс, патрабаванні да яго.
- •3. Аргументы, іх віды
- •4. Дэманстрацыя як элемент доказу.
- •5. Лагічныя законы.
- •6. Лагічныя памылкі.
- •Лекцыя № 10 Элакуцыя. Слоўнае афармленне выступлення
- •1. Элакуцыя і яе змест. Прамыя і ўскосныя тактыкі маўленчага ўзаемадзеяння.
- •2.Агульныя сродкі выяўленчай выразнасці.
- •3. Спецыяльныя сродкі выяўленчай выразнасці.
- •4. Тропы, заснаваныя на падабенстве прадметаў
- •Пытанні і заданні:
- •Лекцыя № 11 Вобразна-пераноснае словаўжыванне. Тропы (працяг)
- •1. Тропы, заснаваныя на выкарыстанні мнагазначнасці слова
- •2. Тропы, заснаваныя на сумежнасці з’яў
- •3. Тропы, заснаваныя на кантрасце
- •4. Тропы, заснаваныя на тоеснасці з’яў
- •Пытанні і заданні:
- •Лекцыя № 12 Фігуры маўлення
- •2. Дыскрэтныя і недыскрэтныя фігуры
- •3. Фігуры дабаўлення (паўтору)
- •Да ўсіх куткоў праз дым смуродны далятай…
- •Болей нам, відаць, не трэба, --
- •Лекцыя № 13 Дэструктыўныя фігуры пропуску, размяшчэння і перастаноўкі. Дыскрэтныя фігуры.
- •1. Фігуры ўбаўлення (пропуску)
- •2. Фігуры размяшчэння і перастаноўкі
- •3. Рытарычныя фігуры
- •4. Дыскрэтныя графічныя фігуры
- •5. Гукавыя фігуры
- •Меморыя. Прыёмы развіцця памяці і запамінання інфармацыі
- •Меморыя як раздзел рыторыкі і прадмет яе вывучэння.
- •2. Паняцце памяці, віды памяці, раздзелы памяці.
- •3. Механізм запамінання. Практыкаванні па развіцці памяці.
- •4. Прыёмы запамінання інфармацыі.
- •5. Прыёмы развіцця памяці:
- •Пытанні і заданні:
- •Лекцыя № 15 акцыя.Тэхніка выканання прамовы
- •1.Акцыя і яе змест.
- •2. Прыродныя ўласцівасці голасу.
- •3. Дыханне і яго віды.
- •4. Інтанацыйная арганізацыя выказвання. Тон маўлення Тэхнічную выразнасць маўлення ўзмацняе правільная інтанацыйная арганізацыя выказвання.
- •5. Рытмічная арганізацыя выказвання.
- •6. Дыкцыя, яе недахопы
- •7. Невербальныя сродкі зносін
- •8. Формы выканання выступлення
- •Пытанні і заданні:
- •Літаратура:
- •Лекцыя № 16 лінгвапрагматыка. Агульная рыторыка
- •1. Лінгвапрагматыка, яе змест.
- •2. Маўленчы акт і яго складнікі
- •3. Тыпы дыскурсу.
- •4. Законы агульнай рыторыкі
- •Закон гарманічнага дыялогу
- •Закон руху наперад і арыентацыі адрасата
- •Закон эмацыянальнасці
- •Закон задавальнення
- •Пытанні і заданні:
- •Лекцыя № 17 Камунікатыўны кантакт і ўмовы яго дасягнення
- •1. Камунікатыўны кантакт, яго віды і ўмовы дасягнення.
- •4. Стратэгія маўленчых паводзін.
- •Асновы майстэрства размовы.
- •Пытанні і заданні:
- •Лекцыя № 18 прыватная рыторыка Роды і віды красамоўства
- •1. Стылі красамоўства і тыпы аратараў.
- •Роды і віды красамоўства.
- •3. Сацыяльна-палітычнае і акадэмічнае красамоўства.
- •4. Судовае красамоўства
- •5. Сацыяльна-бытавое і царкоўна-багаслоўскае красамоўства
- •Лекцыя № 19 Функцыянальная-сэнсавыя тыпы маўлення
- •1. Апавяданне
- •2. Апісанне
- •3. Разважанне
- •Лекцыя № 20 Жанры маўленчых зносін. Маналагічнае і дыялагічнае маўленне
- •Маналагічнае маўленне і яго асаблівасці.
- •2. Дыскусійна-палемічнае маўленне
- •Дыскусійна-палемічнае маўленне выдзяляецца як асобная разнавіднасць дыялагічнага маўлення. Яно ўключае спрэчку, дыспут, палеміку, дыскусію.
- •3. Бытавое дыялагічнае маўленне Бытавое дыялагічнае маўленне таксама з’яўляецца адной з форм вуснага маўлення і ўключае размову, гутарку, палілог.
- •Пытанні і заданні:
- •Літаратура:
Асновы майстэрства размовы.
Кожны чалавек павінен валодаць майстэрствам зносін, уменнем праводзіць гутаркі і спрэчкі. Асабліва важна гэта ўменне для тых, чыя прафесійная дзейнасць звязана са словам – педагогаў, псіхолагаў, журналістаў, палітыкаў, юрыстаў.
Гутарка як узаемная размова, слоўныя зносіны паміж людзьмі, абмен думкамі з’яўляецца адным з самых неабходных элементаў грамадскага жыцця. Яшчэ з часоў антычнасці ўменню сацыяльнай камунікацыі, маўленчых зносін у грамадстве надавалася вялікая ўвага. У наш час гэтай праблемай займаецца камунікатыўная лінгвістыка, лінгвапрагматыка, неарыторыка, якая вывучае маўленчую дзейнасць чалавека.
Праблема майстэрства гутаркі заўсёды цікавіла рыторыку. У наш час гэта праблема асабліва актуальная, паколькі ў сучасным грамадстве збядняецца, спрашчаецца працэс маўленчых зносін, губляецца маўленчы этыкет, страчваюцца і не развіваюцца здольнасці да цікавай і канструктыўнай размовы, яе месца ўпэўнена займае маналог, які паступова манапалізаваў сферу зносін і падмяніў дыялог. У сувязі з гэтым у працэсе навучання асаблівую ўвагу неабходна звяртаць на развіцце ў маладога пакалення здольнасці да канструктыўных маўленчых зносін, на фарміраванне ўмення правільна, дакладна і карэктна выказваць свае погляды, меркаванні, абменьвацца думкамі, умець не толькі гаварыць, але і слухаць субяседніка.
Самае галоўнае ў канструктыўнай размове – умець пераносіць увагу з сябе і сваіх інтарэсаў на тэму размовы i свайго субяседніка. Як адзначаў Ларошфуко, “каб спадабацца іншым, неабходна гаварыць з імі пра тое, што прыемна ім і што займае іх, ухіляцца ад спрэчак аб прадметах малаважных, рэдка задаваць пытанні і ні ў якім выпадку не даць ім западозрыць, што можна быць разумней, чым яны”. У залежнасці ад таго, наколькі чалавек умее слухаць у размове субяседніка, пераключацца на яго інтарэсы, выдзяляюцца два тыпы субяседнікаў: “адкрыты” і “закрыты”.
“Адкрыты” тып субяседніка праяўляе цікавасць і ўвагу да партнёра, ставіцца са шчырай павагай да яго, не перабівае гаворачага, умее слухаць і імкнецца зразумець субяседніка, уступае яму ініцыятыву ў размове, не абыякавы да тэмы гутаркі.
“Закрыты” тып субяседніка імкнецца захапіць у размове ініцыятыву, у першую чаргу выказацца самому, паказаць сябе, перабівае партнёра, абрывае яго на паўслове; задаўшы пытанне, не чакае і не слухае адказ на яго.
У адпаведнасці з гэтымі тыпамі субяседніка вызначаюцца “адкрытая” і “закрытая” стратэгіі маўленчых паводзін, якія маюць розныя мэты. У аснове “адкрытай” стратэгіі маўленчых паводзін “вы – падыход” да субяседніка. Яна вызначаецца ўменнем выслухаць субяседніка, уважліва паставіцца да яго, даведацца, як яго імя, хто ён па прафесіі, зразумець, чым ён цікавіцца, што для яго важна, знайсці тэму, блізкую яго інтарэсам, не перапыняць самому размову, не перабіваць, не імкнуцца захапіць ініцыятыву, выказваць адабрэнне яго словам, паўтараць іх, тактоўна задаваць пытанні, не быць кагэгарычным у сваіх выказваннях, не паказваць сваю перавагу ў чымсьці. Такая стратэгія маўленчых паводзін з’яўляецца прадуктыўнай, яна спрыяе канструктыўным адносінам з субяседнікам.
“Закрытая” стратэгія маўленчых паводзін засноўваецца на “я – падыходзе” да субяседніка і праяўляецца ў імкненні больш гаварыць, чым слухаць, паўтараць свае словы (“як я сказаў”), праяўляць абыякавасць да меркаванняў, інтарэсаў і імкненняў субяседніка, быць катэгарычным і безапеляцыйным у сваіх выказваннях, заўважаць і адзначаць промахі субяседніка і не бачыць яго станоўчых якасцей, выбіраць тэму размовы толькі паводле сваіх інтарэсаў. Гэта неканструктыўная, непрадуктыўная стратэгія маўленчых паводзін. Слушна пра такі тып размовы у свой час напісаў Л.М. Талстой: “Не от недостатка ума нет разговора, а от эгоизма. Всякий хочет говорить о себе или о том, что его занимает; ежели один говорит, другой слушает, то это не разговор, а преподавание”.
Сучасная рыторыка, разглядаючы асновы майстэрства размовы, выдзяляе розныя тыпы гутаркі ў сувязі з сітуацыяй зносін, удзельнікамі размовы і яе зместам:
вольная гутарка з блізкімі або добра знаёмымі людзьмі, якая не мае дакладнай тэмы і адбываецца ў непасрэдных, сяброўскіх зносінах, мэта такой гутаркі – абмяняцца думкамі, уражаннямі, пачуццямі або проста правесці вольны час;
першая гутарка з незнаёмым чалавекам, тэма такой размовы можа быць адвольнай, а мэта – знаёмства з пэўнай асобай, назіранне за новым чалавекам, вывучэнне яго;
дзелавая гутарка ў афіцыйных абставінах з вызначанай тэмай і ходам размовы, яе мэта – вырашыць прафесійныя або дзелавыя пытанні; задаволіць свае інтарэсы ў сферы афіцыйных зносін;
-- застольная гутарка, прымеркаваная да якой-небудзь знамянальнай падзеі або асобы, мэта якой – пазабавіць прысутных, весела і цікава правесці вольны час [4, с. 320].
Першы тып гутаркі, сяброўская размова – вольная, непасрэдная размова, у працэсе якой удзельнікі атрымліваюць задавальненне ад зносін, гэта дыялог асоб, якія шчыра цікавяцца адзін адным, маюць агульныя інтарэсы, захапленні, радуюцца поспехам іншых, адчуваюць гармонію і згоду галасоў у дыялогу. Размова можа быць сяброўскай толькі, калі ў ёй прымаюць удзел субяседнікі “адкрытага” тыпу, якія ажыццяўляюць “адкрытую” стратэгію маўленчых паводзін.
Другі тып – першая гутарка з незнаёмым чалавекам – размова па неадходнасці, для знаёмства, з ветлівасці, таму што так патрабуе этыкет. Такую размову называюць “свецкай”, падкрэсліваючы яе этыкетны, ветлівы характар. Структура такой размовы трохкампанентная: пачатак, сярэдзіна, канец.
Пачатак размовы ўключае знаёмства, пытанні асабістага характару, каб даведацца пра імя, прафесію, род заняткаў, інтарэсы і захапленні субяседніка, і ў працэсе гэтага знайсці агульныя інтарэсы, пункты сутыкнення. Пры першай размове з незнаёмым чалавекам рэкамендуецца ўважліва прыгледзецца да яго, знайсці што-небудзь пазітыўнае і сказаць камплемент, выказаць пахвалу, адабрэнне, захоўваць уважлівы, зацікаўлены позірк, добразычлівую ўсмешку, прапанаваць яму пэўную паслугу або папрасіць аб невялікай дапамозе. Гэта садзейнічае фарміраванню прыемнага ўражання ад знаёмства .
Сярэдзіна размовы, яе працяг грунтуецца на прыёмах “разгаварыць” субяседніка. Рэкамендуецца задаваць пытанні асабістага або фактычнага характару, якія павінны вызначыць тэму або прадмет размовы, цікавы для абодвух. Гэтыя пытанні дапамогуць выклікаць субяседніка на размову пра сябе, сваю працу, вольны час. Пытанні неабходна суправаджаць выказваннем уласных думак і ўражанняў, актыўным слуханнем субяседніка, адабрэннем яго выказванняў.
Канец размовы мае важнае значэнне для яе прадуктыўнасці. Неабходна тактоўна “выйсці з размовы”. Калі субяседнік старэйшы па ўзросце або статусу, трэба ўважліва сачыць за яго паводзінамі, зрабіць паўзу, каб ён сам мог “закругліць” размову. У іншых выпадках можна самому праявіць ініцыятыву завяршэння дыялогу. У канцы размовы рэкамендуецца падзякаваць субяседніку і выказаць надзею на наступныя сустрэчы. Калі размову патрабуецца тэрмінова перапыніць, варта папрасіць прабачэння, падзякаваць субяседніка і прапанаваць сустрэцца ў будучым для працягу размовы. Фінал размовы павінен мець канструктыўны, камплементарны і аптымістычны характар [4, с. 328-332].
Дзелавая размова – трэці тып – адбываецца ў афіцыйных абставінах, у сітуацыі дзелавых зносін, таму мае некаторыя асаблівасці. Яна накіравана на вырашэнне канкрэтнага пытання. Як адзначаецца ў літаратуры, “важнейшая асаблівасць дзелавых зносін заключаецца ў тым, што неабходна ўмець ладзіць адносіны з рознымі людзьмі, дабіваючыся максімальнай эфектыўнасці дзелавых кантактаў” [1, с. 8].
Калі дзелавая размова плануецца загадзя, неабходна рыхтавацца да яе. У працэсе папярэдняй падрыхтоўкі вызначаецца тэма, мэта, задачы размовы, абдумваецца стратэгія і тактыка яе правядзення, асэнсоўваецца структура і змест асноўных частак – пачатку, сярэдзіны і фінала. Галоўная мэта дзелавой размовы – атрымаць станоўчы адказ на сваю просьбу або прапанову
Пасля традыцыйнага прадстаўлення ў пачатку размовы праводзіцца фаза апытвання, мэта якой – вызначыць пазіцыю, інтарэсы, магчымасці субяседніка, выказаць свой намер і жаданне. Вельмі важная ў дзелавой размове тэхніка пастаноўкі пытанняў, якая накіравана на тое, каб перахапіць і ўтрымаць у размове ініцыятыву, дыялагізаваць зносіны, актывізаваць субяседніка і атрымаць ад яго неабходную інфармацыю. Ініцыятыва самому задаваць пытанні дасць магчымасць пазбегнуць залішняй катэгарычнасці, надасць размове характар непасрэднасці і жывасці, выкліча давер субяседніка.
Асноўная частка размовы прысвечана збору інфармацыі ў адпаведнасці з мэтай сустрэчы. Гэта больш поўнае і падрабязнае знаёмства з магчымасцямі партнёра, яго пазіцыяй у адносінах да разглядаемай праблемы. Адзначаная мэта дасягаецца пры дапамозе пытанняў рознага тыпу: “адкрытых” пытанняў, якія патрабуюць ад субяседніка даць поўны канкрэтны адказ; рытарычных пытанняў, якія не патрабуюць адказу, а прымушаюць субяседніка ўнутрана пагадзіцца з вашай пазіцыяй; пытанняў для абдумвання, вынікам якіх з’яўляецца разважанне партнёра над праблемай і “закрытых” пытанняў, адказ на якія павінен быць адназначным: “так, не”.
У канцы размовы неабходна зрабіць рэзюме, выказаць асноўную думку ў выразнай форме. Прымаць рашэнне неабходна на этапе згоды і эмацыянальнага ўздыму зносін, а не ў момант іх спаду і супярэчнасці. Пры станоўчым рашэнні неабходна падзякаваць партнёру, пры адмоўным – выказаць надзею на магчымасць пазітыўнага рашэння і супрацоўніцтва ў будучым. Калі ж ваш субяседнік вагаецца і не прымае рашэння, трэба яго падштурхнуць, задаўшы “закрытае” пытанне, якое патрабуе адказу : “ так” або “не” [4, с. 336-341].
Апошні тып размовы – застольная гутарка – звязаны з пэўнай знамянальнай датай у жыцці якой-небудзь асобы або ўстановы, важнай падзеяй у жыцці грамадства. Важнейшым элементам такой гутаркі з’яўляецца тост. Асноўныя асаблівасці тоста як жанру эпідэйктычнай прамовы–лаканічнасць,афарыстычнасць,гумарыстычнасць, эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць. Прадметам разважання ў тостах з’яўляюцца маральныя каштоўнасці – каханне, сяброўства, вернасць, шчасце, прыгажосць і г.д. Паколькі тост павінен забаўляць прысутных, весяліць іх, ён звязаны з загадкай, намёкам. Слухачы могуць адразу і не здагадацца, якой жа будзе разгадка тоста. Тост мае трохкампанентную структуру: экспазіцыя (завязка), развіццё (асноўная частка) і развязка [4, с. 345-346].
