27 Пытанне:
Сістэмны характар лексікі абумоўлены падабенствам форм або значэнняў слова. Паводле падабенства значэння – сінонімы, паводле супрацьлегласці значэння – антонімы, паводле падабенства формы – паранімія і аманімія і г.д.
28 Пытанне:
Палісемія (мнагазначнасць) – магчымасць аднага слова мець некалькі значэнняў. Значэнне мнагазначнага слова выяўляецца ў кантэксце сітуацыйным або вербальным. Полісемія абумоўлена двума галоўнымі прычынамі: моўнай эканоміі і характарам чалавечага пазнання свету. Лексічныя значэнні мнагазначнага слова звязаны агульнай семай і ўтвараюць семантычную структуру слова. У залежнасці ад таго як адбываецца перанос назвы або пераход слова да мнагазначнасці, адрозніваюць некалькі тыпаў развіцця новых значэнняў: метафара (падабенства знешняе), метанімія (з’есці талерку), сінекдаха (колькасць ад цэлага: напаў фашыст).
29 Пытанне:
Аманімія – гукавое супадзенне розных паводле значэнне словазлучэнняў, слоў, марфем. У адрозненні ад мнагазначных слоў яны не маюць агульнай семы (звярок завецца ласка не таму што ён ласкавы), маюць розныя граматычныя формы, розныя сувязі з іншымі словамі.
Адрозніваюць поўныя і няпоўныя амонімы. Паводле паходжання выдзяляюць гамагенныя і гетэрагенныя амонімы.
Амаформы – супадаюць у пэўнай форме (ляцець і лячыць у форме лячу), амафоны – супадаюць у гучанні (род - рот), амограф – супадаюць у напісанні (мУзыка - музЫка).
Міжмоўныя амонімы – супадаюць у розных мовах (магазін – magazine).
30 Пытанне:
Сінанімія – поўнае або частковае супадзенне значэння слоў пры рознай форме. Яна можа быць поўнай або частковай (семантычныя – испугаться и ужаснуться, стылістычныя – твар і морда і семантычна-стылістычныя – цягнуцца і ляцець).
Сукупнасць слоў з падобным значэннем – сінанімічны рад. Дамінанта – стылістычна нейтральнае і найбольш ужывальнае слова. Эўфемізмы замяняюць непрымальныя словы: памерці – аддаць богу душу.
31 Пытанне:
Антанімія – семантычнае супрацьпастаўленне моўных адзінак, антонімы – словы адной часціны мовы, якія маюць супрацьлеглае значэнне. Існуюць два асноўныя тыпы антонімаў: кантрарныя ( градуальныя – паступовае ўзмацненне: лёгкі – няцяжкі – нялёгкі - цяжкі) і капліментарныя (не з’яўляюцца межавымі: жывы + не = мёртвы і наадварот).
Антонімы могуць быць рознакаранёвымі і аднакаранёвымі. Энантысемія – здольнасць слова сумяшчаць у сабе супрацьлеглыя значэнні (праслухаць лекцыю можна ўважліва або зусім;) ).
Антанімізацыя – гэта супрацьпастаўленне ў кантэксце, аўтарскае супрацьпастаўленне.
Квазіантанімія – наўмыснае проціпастаўленне неантанімічных значэнняў слоў: цяжкі стан лёгкай прамысловасці.
Троп заснаваны на антаніміі – аксюмаран (раб волі).
32 Пытанне:
Слоўнікавы склад мовы – гэта ўсе словы дадзенай мовы. У ім вылучаюць два пласты: актыўная лексіка і пасіўная лексіка. Да пасіўнай лексікі адносяць: гістарызмы (выйшлі з ужытку), архаізмы (даўнішнія назвы) і неалагізмы. Архаізмы падзяляюцца на уласна лексічныя (заменены новымі словамі) і семантычныя (пачалі мець іншае значэнне). Неалагізмы падзяляюцца на уласна лексічныя, лексічна-семантычныя, лексічна-аманімічныя, лексічна-словаўтваральныя. Таксама бываюць моўныя і аўтарскія неалагізмы.
